Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Вайна 1432 – 1436 гг.


Date: 2015-10-07; view: 457.


У 1430 г. – вялікі князь Леў Свідрыгайла (1430 – 1432) (у хрышчэнні па каталіцкаму абраду Баляслаў). Сын Альгерда, брат Ягайлы. Выступіў супраць уніі. Яго падтрымалі беларускія і ўкраінскія феадалы.

Пачаў прыцягваць да дзяржаўнага кіравання буйных праваслаўных землеўласнікаў.

Літоўскія феадалы пры падтрымцы польскай арыстакратыі абвясцілі вялікім князем Жыгімонта Кейстутавіча (1432 - 1440), брата Ягайлы..

Свідрыгайла ўцёк у Полацк. Адбыўся часовы раскол дзяржаўнай улады. У 1432 г. – успыхнула вайна. На дапамогу Жыгімонту свае войскі прыслала Польшча.

На баку Свідрыгайлы – Полацкая, Смаленская, Кіеўская, Чарнігава – Северская землі, часткова Валынь і Падолле.

Свідрыгайла ўступіў у саюз з Лівонскім ордэнам, спустошыў Літву, заняў Брэстчыну, Верхняе Панямонне, Заслаўе, Мінск і інш.

Каб не даць Свідрыгайлу апоры на праваслаўных кароль Ягайла і вялікі князь Жыгімонт выдалі два новых прывілеі з мэтай ураўняць у правах феадалаў – каталікоў і феадалаў – праваслаўных. (Прывілеі 1432 і 1434 гг.).

Свідрыгайла западозрыў, што на бок Жыгімонта схіляецца мітрапаліт Кіеўскі і ўсёй Русі Герасім (быў схоплены ў Віцебску).

Праваслаўным феадалам было дазволена карыстацца сваімі гербамі. Тады беларускія князі Друцкія і Адзінцэвічы набылі свае ўласныя гербы, якімі не карыстаўся больш ніводны род. Гэтыя князі да канца падтрымлівалі Свідрыгайлу.

У 1435 г. пад Вількамірам (Літва)адбылася рашучая бітва. Паражэнне Свідрыгайлы. Загінулі 13 украінскіх і беларускіх князёў. Разбіты і атрады Лівонскага ордэна. Свідрыгайла ўцёк у Полацк.

І за тое Бог не дапамог князю Свідрыгайлу, што ён спаліў мітрапаліта Герасіма. І дапамог Бог вялікаму князю Жыгімонту”.

Полацк, Віцебск і іншыя гарады яшчэ супраціўляліся Жыгімонту. Пасля барацьбы вымушаны былі здацца. Свідрыгайла ўцёк на Валынь.

Вайна скончылася ў 1436 г. перамогай Жыгімонта.

Праз некалькі гадоў пасля перамогу Жыгімонт быў забіты змоўшчыкамі – прыхільнікамі Свідрыгайлы.

Вялікім князем быў выбраны сын Ягайлы Казімір (1440 – 1492). Яму было толькі 14 гадоў.вядомы як Казімір ІV Ягелончык. У княстве ўсталяваўся мір на 59 гадоў.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Альгерд (1345 – 1377) | Мяцеж Міхаіла Глінскага 1508 г.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.004 s.