Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Альгерд (1345 – 1377)


Date: 2015-10-07; view: 464.


Маскоўскі летапіс: “ён не піў ні віна, ні піва, меў вялікі розум і падпарадкаваў многія землі. Спрытна рыхтаваў свае паходы, ваяваў не столькі колькасцю (людзей), колькі ўменнем.”

Паходы супраць маскоўкага князя Дзмітрыя Іванавіча (Данскога). Двойчы войска даходзіла да Маскоўскага Крамля. Вынік далучэнне Смаленскіх і Бранскіх зямель да ВКЛ.

Альгерд і Яўнуцій былі яшчэ пры жыцці бацькі Гедыміна хрышчаны ў праваслаўную веру, аднак былі раўнадушныя да рэлігіі.

Пасля смерці Альгерда вялікім князем стаў яго сын Ягайла (1377 – 1381, 1382 – 1392). Ён арыштаваў і пасадзіў у вежу свайго дзядзьку (брата Альгерда) Кейстута. Там Кейстута задушылі. (Кейстут быў вялікім князем у 1381 – 1382 гг.)

Уладу Ягайлы не прызналіполацкі князь Андрэй (сын Альгерда), Вітаўт (сын Кейстута, у той час – князь у Гродна), які ўцёк ў Прусію да крыжакоў.

Полацкі князь Андрэй вымушаны быў пакінуць Полацк. Заключыў саюз з маскоўскім князем Дзмітрыем Іванавічам. У 1380 г. удзельнічаў разам са сваім братам Дзмітрыем Альгердавічам ў Кулікоўскай бітве на баку Масквы. Ягайла выступіў на дапамогу татарам, але не паспеў.

Праз некалькі гадоў Андрэй адваяваў Полацк. Пазней перайшоў на службу да Вітаўта.

Дынастычная барацьба за вярхоўную ўладу ў ВКЛ пасля смерці Альгерда – 1377 – 1392. Пасля яе ўдзельныя князі адчувалі сябе сапраўднымі манархамі ў сваіх землях. Сувязь з цэнтрам практычна адсутнічала, гаспадарылі і рабілі палітычны выбар яны самастойна.

Небяспечнай сепаратысцкай дэцэнтралізуючай сілай былі абласныя правадыры на ўскраінах дзяржавы.

Пасля смерці другой жонкі вялікага князя Альгерда княгіні Ульяны (княжыла ў Віцебску па спадчыннаму праву), адзін з яе сыноў, Свідрыгайла Альгердавіч, самавольна заняў віцебскі княжацкі пасад.

Набірала моц адасобленасць і непадначаленасць ўдзельных князёўактуальная задача -- навядзенне парадку ў абласных княствах.

Крэўская унія.

1382 г. – бескаралеўе ў Польшчы. У Польшчы каранавалі Ядвігу, якой было толькі 13 гадоў. Пошукі ёй жаніха.

Жаніх каралевы Ядзвігі – Вільгельм Габсбург.

Другі жаніх – вялікі Князь Ягайла, які быў язычнікам.

1385 г. – Крэўская унія.

Унія – аб'яднанне дзвюх дязржаў пад кіраўніцтвам аднаго правіцеля.

Ягайла і іншыя князі даў абяцанне “на вечныя часы далучыць свае землі, літоўскія і рускія да Кароны Польскай”.

Затым Ягайла каранаваўся на караля Польшчы (1386 – 1434). Каталіцкае імя Уладзіслава ІІ.

На беларускіх землях пачалі будавацца касцёлы і ўзводзіцца каталіцкія манастыры.

Ягайла імкнуўся зраіць каталіцкую царкву адзінай у дзяржаве.

Пасля Крэўскай уніі ў ВКЛ з'явіліся каталікі - літоўцы, каталікі – беларусы і палякі побач з праваслаўнымі беларусамі, украінцамі і рускімі.

Актыўная падтрымка каталіцкай шляхты (дваранства). Роля якога значна ўзрасла. Расло і запрыгоньванне сялян.

Саюз двух дзяржаў значна павялічыў іх абароназдольнасць, садзейнічаў росту культурных і іншых сувязей.

1387 – хрышчэнне паводле каталіцкага абраду літоўцаў – язычнікаў. Заснаваў Віленскае біскупства.

У 1392 г. – Востраўскаепагадненне паміж Ягайлам і Вітаўтам аб уладзе ў княстве.

Улада перайшла да Вітаўта.

Вітаўт (1392 – 1430), які меў падтрымку буйных баяр і дробных князёў. На працягу 1393 – 1395 Вітаўт ліквідаваў буйныя ўдзельныя княжанні ў Полацку, Віцебску, Смаленску, Ноўгарадзе Северскім, Кіеве, на Валыні і Падоллі.

Некаторыя былыя мясцовыя валадары надзяляліся іншымі княствамі. Кіеўскі князь Уладзімір Альгердавіч атрымаў Капыль.

Іншыя – у турму (калі аказвалі супраціўленне) – князь Ноўгарада Северскага Дзмітрый Карыбут, падольскі князь Фёдар Карыятовіч.

Вітаў прызначаў ва ўдзелы сваіх намеснікаў(служылыя людзі і свята выконвалі волю гаспадара). Віцебск – Фёдар Вясна, Кіеў – Іван Гальшанскі.

Традыцыя “старыну не рухаці, новін не вводіті” (Віцень) – захаванне за абласцямі пэўнай аўтаноміі і самабытнасці. Выдаваў абласныя прывілеі.

Увядзенне намесніцтваў: 1) скіравала абласныя ўскраіны ВКЛ да больш цеснай сувязі з цэнтрам. 2) умацавала вярхоўную ўладу. Спрыяла ўнутранаму адзінству і цэласнасці дзяржавы.

 

Пры Вітаўце княства дасягнула найбольшай магутнасці і памераў.

Пасля Грунвальдскай бітвы да княства была далучана Жамойція.

Вітаўтдаў згодукаранавацца.Прыняць карону з рук германскага імператара. Аднак памёр у Троках ва ўзросце 80 гадоў.Існуе меркаванне, што карону па дарозе перахапілі палякі, якія абабралі імператарскіх паслоў.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Усходнеславянскі фундамент ВКЛ | Вайна 1432 – 1436 гг.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.005 s.