Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Усходнеславянскі фундамент ВКЛ


Date: 2015-10-07; view: 510.


ВКЛ – політэрытарыяльная, поліэтнічная дзяржава.

Два пачаткі – балцкі і славянскі. Усходнеславянская частка складала 9/10 тэрыторыі і 8/10 насельніцтва. Гэта шмат у чым прадвызначала унутры- і знешнепалітычны курс дзяржавы ў 14 ст.

Паспяховая ліцвінская тэрытарыяльная экспансія (гвалтоўнае пашырэнне меж) на Усход у 50 – 70 –х гг. 14 ст. Кіеўшчына, Смаленшчына, Валынь, Падолле, Браншчына, Чарнігава – Северскія землі.

Князь Альгерд (1345 – 1377).

Ідэалагічная экспансія. Імкненне да ўтварэння ліцвінскай праваслаўнай мітраполіі.

 

Захады па цэнтралізацыі ўлады

Барацьбу супраць вярхоўнай улады з боку знаці балцкіх зямель вытрымаў Віцень. Віцень увёў агульнадзяржаўны гербПагоня”.

Пры Гедыміне (1316 – 1341) значна ўмацаваліся межы дзяржавы. Уздоўж іх былі ўзведзены магутныя крэпасці.

У 1323г. сталіца была перанесена ў Вільню.

У Гедыміна мяняўся тытул(ганаровае званне, якое прысвойваецца знатным асобам): “кароль Літвы і Русі”, “кароль літоўцаў і многіх рускіх”. Дзяржава стала называцца “Вялікае княства Літоўскае і Рускае”.

1331 г. – бітва з крыжакамі на р.Акмяне. Паражэнне немцаў.

Спрыяў каталіцызму і праваслаўю. Сам быў язычнікам.

Загінуў пад час штурму крыжацкага крэпасці Баербург ў 1341 г. Па іншых звестках – атручаны пры спробе другі раз ахрысціць язычнікаў у каталіцтва пры дапамозе чэшскіх святароў.

Пасля гібелі Гедыміна ў 1341 г. трон заняў па волі бацькі сярэдні сын Яўнуцій(1341 – 1345).

У 1345г. яго скінуў старэйшы сын Гедыміна Альгерд. Яўнуцій збег з-пад варты і ўцёк у Смаленск а затым – у Маскву. Праз 2 гады вярнуўся. Памірыўся з братамм і атрымаў у валоданне Заслаўе.


<== previous lecture | next lecture ==>
У Брэсце – прылады для пісьма (пісалы 12 – 13 ст.), касцяны грэбень з алфавітам. | Альгерд (1345 – 1377)
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.