Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






У Брэсце – прылады для пісьма (пісалы 12 – 13 ст.), касцяны грэбень з алфавітам.


Date: 2015-10-07; view: 545.


У Пінску знойдзены – бронзавы абразок Маці Боскай (13 ст.)

У Тураве – каменны выраб з выявай лучніка (12 – 13 ст.), манета (срэбнік) тураўскага князя Святаполка, выява фантастычнай птушкі на касцяной пласціне (Тураў).

 

3. ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОЎСКАЕ, РУСКАЕ, ЖАМОЙЦКАЕ Ў 13-ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ 16 СТ.

Асаблівасці ўтварэння новай дзяржавы

Уплыў унутраных і знешніх абставін.

Аб'яднанне беларускіх і літоўскіх зямель у адну дзяржаву – вынік сацыяльна – эканамічных з'яў, якія адбываліся ў той час (развіццё сельскай гаспадаркі, узмацненне феадальнай эксплуатацыі, рост гарадоў і г.д.). – унутраныя.

Адна частка (лета – літоўцы) адставала ад другой (усходнія славяне) у сацыяльным і палітычным развіцці.

Знешнія абставіны: небяспека з боку нямецкіх рыцараў і татара – манголаў.

Падмуркам дзяржаваўтваральных працэсаў, якія абумовілі ўзнікненне беларуска – літоўскай дзяржавы быў дасягнуты ўзровень сацыяльнага і эканамічнага развіцця усходнеславянскіх зямель у Верхнім Падняпроўі.

 

Росквіт і ўзвышэнне Наваградка

Працэс утварэння асновы ВКЛ пачаўся ў сярэдзіне 13 ст. з узнікненнем на землях Верхняга і Сярэдняга Панямоння дзяржавы, якая ў летапіс мае розныя назвы – “Літва”, “княства Літоўскае”, “княства Літоўскае і Наваградскае”.

Гэты працэс скончыўся ў другой палове 14 ст., калі канчаткова сфарміравалася тэрыторыя гэтай дзяржавы.

Новая дзяржава пачала складвацца вакол Наваградка.

Чаму Наваградак?

n даволі развіты цэнтр рамяства і гандлю, Па ўзроўні знаходак прадметаў роскашы, унікальных вырабаў рамяства, рэчаў замежнага паходжання горад стаяў на ўзроўні буйных гарадоў Усходняй Еўропы.

n Цэнтр княства (у Іпацьеўскім летапісе пад 1235 г. упамінаецца наваградскі князь Ізяслаў). Княства выйшла з –пад улады Галіцка – Валынскага княства ў 40-х гадаў 13 ст.

n Горад не быў закрануты крывавымі падзеямі барацьбы з захопнікамі. Тут было адносна спакойна жыць.

 

“Літва Міндоўга”

Назва “Літва” упершыню ў пісьмовых крыніцах упамінаецца пад 1009 г. у запісах невялікага нямецкага горада Кведлінбурга.

У літоўцаў да 13 ст. не было гарадоў і пісьменнасці, але існаваў падзел на знаць і просты народ, існавала рабства ў пачатковым выглядзе.

Аўкштайты (група балтаў) – сукупнасць некалькіх роднасных плямён на чале з князямі “кунігусамі”. Падобнае аб'яднанне стварылі жэмайты.

У “Аповесці мінулых часоў” пра Літву паведамляецца пад 1040 г., калі кіеўскі князь Яраслаў Мудры заваяваў землі Літвы і прымусіў яе плаціць Кіеву даніну.

Месцазнаходжанне гістарычнай Літвы:

-- польскі гісторык Г.Лаўмянскі і літоўскія даследчыкі – усходняя частка сучаснай Літоўскай Рэспублікі.

-- М.Ермаловіч у манаграфіі “Старажытная Беларусь” (1990) – Верхняе Панямонне на тэр-і сучаснай Беларусі (Наваградак, Слонім, Менск).

-- А.Краўцэвіч у манаграфіі “Стварэнне Вялікага княства Літоўскага” (1998 г.) – тэрыторыя сучасных усходнелітоўскіх і суседніх паўночна – заходніх беларускіх зямель.

 

Летапіс згадвае “Літву Міндаўга” пад 1235 г.

Міндаўг быў з літоўскіх племянных князёў. У 20 – 30-х гг. 13 ст. ён здолеў падпарадкаваць сваёй уладзе значную частку літоўскіх плямён.

У “Хроніцы Быхаўца” гаворыцца, што Міндоўг адных сваіх сапернікаў забіў, другіх выгнаў з Літвы і “пачаў княжыць адзін ва ўсёй зямлі Літоўскай і вельмі гэтым ганарыўся, меў славу і гонар вялікі і не цярпеў супраць сябе нікога”.

Міндаўг – князь Наваградскі

Супраць Міндоўга працягвалі барацьбу яго ворагі з Літвы. У сяр. 40-х гг. 13 ст. Міндоўг пацярпеў паражэнне ў барацьбе з крыжакамі. Ён аслабеў і супраць яго выступілі сапернікі. У выніку Міндоўг пакінуў Літву з часткай сваёй дружыны і прыхільнікамі – князямі. Уцёк у Наваградак. Тут ён стаў княжыць са згоды жыхароў горада (вечавога сходу).

У канцы 40-х – пачатку 50-х гг. Міндоўг адваёўвае ў сваіх сапернікаў Літву і далучае яе да Наваградка.

1246хрышчэнне Міндоўга.

КАРТА с.70 падручніка.

Пагрозай для “Літвы Міндоўга” былі: унутраныя ворагі, крыжакі, галіцка – валынскія князі.

Каля 1248г. супраць яго склалася магутная кааліцыя на чале з галіцка – валынскімі князямі Данілай і Васількам, пляменнікам Міндоўга Таўцівілам. Да яе далучыўся Лівонскі ордэн.

Міндоўг ідзе на перамовы з крыжакамі. Прымае каталіцкую веру.

У 1253 г. карануецца ў Наваградку і прымае тытул караля. Цырымонія адбывалася за горадам, бо было вельмі многа ляюдзей.

Ён ваюе 5 гадоў з галіцка – валынскімі князямі.

Пасля бітвы жэмайтаў з крыжакамі на в. Дурбе ў 1260 г. Міндаўг парваў з каталіцызмам і пачаў адкрытую барацьбу з крыжакамі.

У 1263 г. Міндоўг быў забіты з двума малалетнімі сынамі сваім слугою, якога падкупілі літоўскія князі. Змоўшчыкі падпаілі княжацкага слугу Астапа. Напалі на спячага князя.

Сын Міндоўга Войшалк (1263 – 1267)стаў княжыць у Наваградку. У летапісе: “Войшалк пайшоў з жыхарамі Пінска да Наваградка і адтуль, узяўшы з сабой навградцаў, пайшоў княжыць у Літву. Літва ўся прыняла свайго гаспадара з вялікай радасцю. Войшалк пачаў княжыць ва ўсёй зямлі Літоўскай. І пачаў забіваць сваіх воаргаў, і забіў іх вельмі багата, а іншыя разбегліся хто куды.”

Войшалк заставаў Лаўрышаўскі манастыр.

Ён таксама быў забіты.

Вялікім князем стаў Шварн (1267 – 1270?).

Трайдэн (1270 – 1282)– новы князь. Усобіцы пачалі заціхаць. У распараджэне князя перайшлі ўсе ваенныя сілы дзяржавы. Пасяліў у ваколіцах Слоніма і Гродна прусаў (прусы – заходнія балты, роднасныя літоўцам). Ён усталяваў уладу ва ўсім Верхнім Панямонніперашапачатковай тэрыторыі ВКЛ.

Віцень(каля 1295 – 1316). Пры ім тэрыторыя ВКЛ пачала пашырацца. Была далучана Берасцейская зямля (1315 г.).

Паводле Густынскага летапісу, князь Віцень, калі пачаў княжыць у Літве, “прыдумаў сабе герб: ... рыцар збройны на кані мячом, якога называюць Пагоня”.

Яму ўдалося дасягнуць адзінства дзяржавы.

 

 

Федэратыўная будова ВКЛ

ВКЛ паўстала як дзяржава федэратыўнага тыпу.

Федэрацыя – форма дзяржаўнага ладу, якая заснавана на аб'яднанні розных дзяржаўных утварэнняў у адзіны саюз з захаваннем пэўнай іх самастойнасці пры падначаленасці адзінаму цэнтру. Гэта прыклад вырашэння міждзяржаўных, міжэтнічных супярэчнасцей, які быў народжаны эпохай сярэднявечча. Гэта ваенна – палітычнае аб'яднанне суседніх зямель, дзяржаў у мэтах абароны ад знешняга ворага, а таксама дзеля выжывання этнасу, які трапляў у акружэнне агрэсіўных захопнікаў.

Да такіх аб'яднанняў адносяцца: Кіеўская Русь, Уладзіміра – Суздальская Русь, Галіцка – Валынская Русь.

В.Ключэўскі сутнасць будовы такіх дзяржаў назваў земска – генеалагічнымі федэрацыямі.

1397 г. – Кальмарская унія (аб'яднанне Даніі, Швецыі, Нарвегіі).

 

Ядром ВКЛ сталі балта – літоўскія і ўсходнеславянскія землі.

Спрыяла інтэграцыі: -- знешнія ворагі (крыжакі і мангола – татары)

-- цяжкае існаванне 20 малых княстваў, імкненне да аб'яднання невялікіх княстваў, якія ўтварыліся пасля распаду Полацкага і Турава – Пінскага княстваў.

Ядром новай дзяржавы, якое за непрацяглы час ў сярэдзіне 13 ст. абрасло суседнімі землямі, стала верхнесярэдненёманская терэторыя.

Шляхі ўваходжання:

-- шлюбныя сувязі (Альгердзяць віцебскага князя Яраслава, г.зн. жанаты на дачцэ Марыі)

-- ваенна – палітычны ўціск (Падняпроўе так далучылася, баючыся мангола – татараў)

-- дагаворна – дабраахвотнае ўваходжанне (земскія прывілеі вялікіх князёў літоўскіх). Полацкае(1307) і Віцебскае (1320) княствы. Яны мелі ў ВКЛ аўтаномны статус.

Полацкая зямля пачала трапляць пад уладу Літвы з сяр. 13 ст.У гэты час у Полацку княжыў пляменнік Міндоўга Таўцівіл.

У другой палове 13 ст. у полацкія землі пачалі перасяляцца немцы. Яны прымусам насаджалі каталіцызм. Палачане звярнуліся за дапамогай ў 1307 г. да вялікага князя літоўскага Віценя. Немцы былі прагнаны, а Полацк канчаткова ўвайшоў у склад ВКЛ. Т.ч. зямля ўвайшла са згоды мясцовага баярства і купецтва.

Мінскае княства – у пачатку 14 ст. У гэты ж час -- Пінская і Брэсцкая землі. ПРЫ ВІЦЕНІ.

Да сяр. 15 ст. афіцыйная назва была Вялікае княства Літоўскае і Рускае

Пазней Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае.

Тэрмін “Літва” – Верхняе і Сярэдняе Панямонне

“Русь” – Верхняе Падзвінне і Падняпроўе.

Жамойць(заходняя этнічна – літоўская тэрыторыя) далучылася да Вялікага княства ў 1-й палове 15 ст. ПАСЛЯ ГРУНВАЛЬДСКАЙ БІТВЫ.

 

У васальнай залежнасці ад вялікага князя літоўскага былі “рускія” княжацкія рады Рурыкавічаў.

Русіфікаваўся пінскі князь, сын Гедыміна Нарымунт і яго сыны.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Прыкладное мастацтва. | Усходнеславянскі фундамент ВКЛ
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.004 s.