Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Прыкладное мастацтва.


Date: 2015-10-07; view: 493.


Прадстаўлена рознымі па форме і па зместу помнікамі – ад пярцёнкаў і бранзалетаў да вельмі каштоўных узораў ювелірнага мастацтва.

Уплыў Візантыі.

Шырокае распаўсюджанне мелі вырабу хрысціянскага культу, напрыклад, каменныя абразкі, якія насілі на грудзях, часам у мяшэчках, і асабліва шанаваліся. Знойдзены ў Полацку, Мінску, Тураве, Пінску. На каменным абразку з Полацка змешчана рэльефная выява св. Канстанціна і св. Алены. Яны трымаюць перад сабой вялікі васьміканцовы крыж. Гэта іконка -- сведчанне таго, як на мясцовай глебе ішла творчая перапрацоўка візантыйскіх узораў.

Крыж Ефрасінні Полацкай. 1161 г. Богша (у хрышчэнні Лазар). Крыж знік у 1941 г. з музея ў Магілёва. У 1994 – 97 гг. майстрам – эмальерам М.Кузьмічом з Брэста была зроблена дакладная копія крыжа.

З Персіі і Сяр. Азіі праз Хазарскі каганат і Волжскую Булгарыю траплялі фігуркі для гульні ў шахматы.

Гульня ў шахматы не заахвочвалася царквой.

Выява караля, які сядзіць на троне – Слуцк, баявая ладдзя таго выгляду, якія былі ў хаду на Нёмане (Гродна і Ваўкавыск). Пешка ў выглядзе барабаншчыка, які падае сігнал да бою (Ваўкавыск).

 

У Навагрудку знойдзены касцяны выраб, на верхняй частцы якога змешчана выява музыканта, які іграе на струнным шчыпковым інструменце.

 

Жаночыя ўпрыгажэнні. Скроневыя кольцы.

У крывічоў – простыя кольцы, скручаныя з дроту.

У дрыгавічоў на кальцо надзявалі медныя пацеркі з дроту і ўпрыгожаныя напаянымі шарыкамі – зерню.

У радзімічаў – кольцы з сям'ю выступамі, якія звужаліся на канцах, як прамяні зоркі (сяміпрамянёвыя скроневыя кольцы).

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Гродзенская архітэктурная школа. | У Брэсце – прылады для пісьма (пісалы 12 – 13 ст.), касцяны грэбень з алфавітам.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.004 s.