Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Гродзенская архітэктурная школа.


Date: 2015-10-07; view: 674.


У 12 ст. у Гародні былі ўзведзены тры мураваныя храмы і княжацкі церам. Да нашых дзён захавалася Барысаглебская (Каложская) царква. Пабудавана ў прадмесці Каложа. Сцены дэкараваныя адшліфаванымі камянямі і арнаментам у выглядзе крыжа, складзенага з паліраваных керамічных плітак. У інтэр'еры ў сцены былі ўмараваны гліняныя збаны – галаснікі. Сцены алтара ўпрыгожвалі фрэскі. Плінфа- шырокая і плоская абпаленая цэгла. У беларускім мураваным дойлідстве ранняга сярэднявечча найбольш характэрна для пабудоў ХІ-ХІІ стст.

Агульныя рысы полацкай і гродзенскай архітэктурных школ у мураваным дойлідстве на беларускіх землях у ХІ-ХІІ стст.: выцягнутасць планаў, аднаапсіднасць, шырокае ўжыванне колеру аздаблення, багатыя наборы маёлікавых падлог з рознакаляровай і рознафарматнай пліткі, вялікая колькасць клеймаў і знакаў на старажытнай цэгле.

Характэрныя рысы полацкай архітэктурнай школы ў мураваным дойлідстве на беларускіх землях у часы ранняга сярэднявечча: тэхніка муравання са схаваным радам плінф, спалучэнне дынамічных кампазіцый кампактных храмаў і вялікіх храмавых пабудоў.

Характэрныя рысы гродзенскай архітэктурнай школы ў мураваным дойлідстве на беларускіх землях у часы ранняга сярэднявечча: раўнаслойная муроўка, уключэнне ў муроўку шліфаваных валуноў і маёлікавай плінфы, вялікая колькасць галаснікоў.

Майстры, будаваўшыя помнікі беларускага дойлідства ХІ-ХШ стст.: Іаан (Спаскі сабор у Полацку, Барысаглебская царква і царква Параскевы Пятніцы ў Бельчыцах), Алекса (Белая вежа ў Камянцы), Давыд, Тума, Мікула, Копысь, Варышка (Сафійскі сабор у Полацку), Пётр Міланега з Гародні (царква святых Барыса і Глеба - Каложская).

Манументальны жывапіс – мастацкія карціны, якія выкананы для аздаблення грамадскіх збудаванняў.

 

Кніжная мініацюра – прыклад старажытнарускага жывапісу.

Мініацюры з Тураўскага (11 ст.) і Аршанскага (13 ст.) евангелляў. У Аршанскім змешчаны дзве мініацюры з адлюстраваннем евангелістаў Лукі і Мацвея. Паказаны за нізкім пісьмовымі столікамі з лістамі папірусу ў руках. Перад імі на падстаўцы – пісаныя золатам кнігі.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Узнікаюць самастойныя архітэктурныя школы. | Прыкладное мастацтва.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.005 s.