Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Узнікаюць самастойныя архітэктурныя школы.


Date: 2015-10-07; view: 513.


У 12 ст. у Полацку склалася свая архітэктурная школа. На працягу 12 ст. у горадзе было ўзведзена 10 мураваных царкоўных пабудоў. Яны былі аднакупальнымі. Заснавальнікам з'яўляецца дойлід Іаан. Узначальваў арцель будаўнікоў – муляроў, па заказу Ефрасінні пабудаваў у сяр. 12 ст. Спаскую царкву Ефрасіннеўскага манастыра (на беразе р.Палаты). Яна ўяўляла сабою новы тып будынкаў. Вежападобны выгляд. Круглы барабан купала абапіраўся на квадратны пастамент, які быў упрыгожаны т.зв. какошнікамі стрэльчатай формы. Т.ч. Спаская царква стала першым ва Усходняй Еўропе будынкам, дзе з'явіліся какошнікі.

Сафійскі сабор у Полацку - першы прыклад мураванага культавага дойлідства на Беларусі, помнік жамчужына старажытнага беларускага дойлідства XI ст. пабудаваны ў часы Усяслава Чарадзея.

Полацкі храм Святой Сафіі быў пабудаваны трэцім па ліку на славянскіх землях (будаваўся ў 1055-1060 іт. XI ст.)у часы Усяслава Чарадзея. Мэта Усяслава - заявіць свету пра роўнасць з Ноўгарадам і Кіевам.

Сафійскі сабор у Полацку меў сем купалоў, што сімвалізавала сем хрысціянскіх таінстваў: брак, мірапамазанне, пакаянне (споведзь), прычашчэнне (еўхарысція), рукапалажэнне (толькі для святароў), сабораванне (елеяасвячэнне), хрышчэнне.

Сафійскі сабор у Полацку быў не толькі культавай, але і грамадскай пабудовай. Тут захоўваўся архіў, знаходзілася бібліятэка, дзяржаўная казна. Гэты храм быў сімвалам незалежнасці Полацка.


<== previous lecture | next lecture ==>
Архітэктура і жывапіс. | Гродзенская архітэктурная школа.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.005 s.