Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Архітэктура і жывапіс.


Date: 2015-10-07; view: 467.


Разам з хрысціянствам з Візантыі ў гарады усходніх славян прыйшлі мураваная архітэктура (дойлідства) і манументальны жывапіс.

У 5 – 6 ст. у Візантыі сфарміраваўся тып так званага крыжова – купальнага храма. Яго асновай з'яўляецца прамавугольнік, падзелены 4 слупамі, на якія абапіраецца купал. З усходу да храма прымыкалі алтарныя паўкружжы – апсіды. Гэты туп лёг у аснову культавай каменнай архітэктуры Русі, полацкага княства і ўсіх іншы зямель усходніх славян.

Мураванае дойлідства – узвядзенне будынкаў з камянёў і цэглы, змацаваных вапнавам растворам.

Будынкі мураванай архітэктуры былі ў асноўным культавага характару – саборы і цэрквы.

У Кіеве з дапамогай візантыйскіх дойлідаў ў 10 ст. быў узведзены храм Прачыстай Багародзіцы (Дзесяцінная царква).

1037 г. – пачатак будаўніцтва ў Кіеве Сафійскага сабора (13 купалаў).

У 11 ст. Сафійскія саборы былі пабудаваны ў Полацку (1055 – 1060 гг.) і Ноўгарадзе.

Слова “сафія” азначае мудрасць, якая кіравала сусветам.

Самая старажытная мураваная пабудова на тэрыторыі БеларусіПолацкі Сафійскі сабор.Пабудаваны ў 50-я гг. 11 ст. Дойлідамі былі грэкі. 6 разоў гарэла. У 1759 г. была ў апошні раз перабудавана. Мела 5 ці 7 купалаў і багаты фрэскавы роспіс.

Фрэска – роспіс вадзянымі фарбамі па свежай тынкоўцы.

У адным з храмаў – фрэска князёў Барыса і Глеба. Яны лічыліся заступнікамі воінаў.

З наступленнем перыяду раздробленасці ў гарадах усходніх славян пачаў распаўсюджвацца новы тып царкоўных будынкаў. З'явіліся пабудовы невялікіх памераў. Аднакупальныя храмы.

Саборы і цэрквы ўзводзіліся і ў манастырах.


<== previous lecture | next lecture ==>
Помнікі эпіграфікі і сфрагістыкі. | Узнікаюць самастойныя архітэктурныя школы.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.