Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Помнікі эпіграфікі і сфрагістыкі.


Date: 2015-10-07; view: 647.


Летапісы

Найбольш старажытны летапісны звод быў складзены ў Кіеве пры князю Яраславе Мудрым у 1039 г. Пазней гэты звод перапрацоўваўся і быў створаны так званы “Пачатковы звод” (1095 г.).Пачатковы звод усходнеславянскага пісьменства быў дапоўнены ў 1113 г. манахам Кіява – Пячэрскага манастыры Нестарам. Летапісны звод у рэдакцыі Нестара вядомы як “Аповесць мінулых часоў”. Выкладанне фактаў вядзецца з 6360 г. З гэтага года, піша летапісец, “стала называцца (наша зямля) – Руська земля”.

Зямля была створана Богам у 5508 г. да нараджэння Хрыста.

6360 – 5508 = 852.

Аўтар запазычыў звесткі з “Хронікі Амартола” (апісанне звычаяў розных народаў і звесткі аб нападзе русаў на Канстанцінопаль (860 г.)). З “Панонскіх жыцій” узяты даныя пра дзейнасць Кірылы і Мяфодзія.

 

Незвычайным творам усходнеславянскага летапісання з'яўляецца Радзівілаўскі летапіс. Летапісны звод складаецца з “Аповескі мінулых часоў” і летапісу за 13 ст. Вядомы адзіны яго спіс канца 15 ст., які быў зроблены ў Смаленску або ў Полацку. У Радзівілаўскім летапісе змешчаны 617 рознакаляровых мініацюр, якія тэматычна звязаныя з тэкстам.

 

Эпіграфіка –дапаможная гістарычная і філалагічная дысцыпліна, якая вывучае старажытныя надпісы (на сценах пабудоў, на абразах, пячатках і іншых прадметах).

Сфрагістыка –навука, якая вывучае пячаткі і гісторыю іх існавання (ад лацінскага “сфрагіс” – пячатка).

“Віслыя пячаткі” – з Візантыі. Адціскаліся на пласцінах са свінцу, золата, серабра ці воску і прывешваліся на дакументы на шнурках.

Найбольш старажытным помнікам усходнеславянскай эпіграфікі і сфрагістыкі адначасова з'яўляецца надпіс на полацкай пячатцы канца 10 ст.

У Ноўгарадзе была знойдзена свінцовая “віслая” пячатка, якая належала полацкаму князю Ізяславу. На ёй адлюстраваны княжацкі знак “трызубец” і зроблены надпіс “Изяс/лав/ос”.

У Ноўгарадзе была знойдзена свінцовая пячатка Ефрасінні Полацкай. («Г/оспод/и помози Рабе своеи Ефросини нарецаемои»)

У Тураве, Берасці і Ваўкавыску знойдзены пячаткі з надпісамі тураўскага князя Ізяслава Яраславіча, які з 1054 г. быў кіеўскім князем.

Свінцовыя віслыя пячаткі знойдзены ў Гомелі, Горадні, Віцебску, Пінску.

На пячатцы з Менскага замчышча змяшчалася выява св. Глеба.

Надпіс 11 ст. быў выяўлены ў Сафійскім саборы ў Полацку. (“Давидъ, Тоума, Микоула», «Петъръ, Воришъ»)

Надпісы 12 ст. сустракаюцца на прасліцах, амфарах. (“Бибино праслень» (Віцебск), “Ярополче вино» (Пінск), “Настасино праслен” (Пінск).

У Брэсце знойдзены грэбень з паслядоўна размешчанымі літарамі славянскага алфавіта.

Барысавы камяні – вядомы помнік эпіграфікі 12 ст. Усяго вядома – 7. Захавалася – 3. Полацкі князь Барыс (памёр у 1129 г.). Выбіты крыжы і кароткія надпісы з яго імем. Тое ж зрабіў і сын Барыса Рагвалод. У 1171 г. ён загадаў вясекчы крыж і надпіс на велізарным камяні вышынёй у 3 м.

Знойдзена 4 камяні ў рэчышчы Зах. Дзвіны і надпісам 12 ст. “Господі, помозі рабу своему Борісу”.

Каля Оршы – “Рагвалодаў камень” вышынёй 3 м і вялікай колькасцю надпісаў. Ніводнага не захавалася.

Выключным помнікам эпіграфікі 12 ст. з'яўляецца надпіс на крыжы Ефрасінні Полацкай. У першай частцы надпісу гаворыцца аб тым, што ў 6669 (1161 г.) Ефрасіння навечна падаравала крыж царкве Спаса. У другой – малітве – запісаны праклён таму, хто знясе крыж са Спаскай царквы. На ніжняй пласціне адваротнага боку крыжа маецца надпіс з імем майстра Богшы (у хрышчэнні Лазара).

Берасцяныя граматы.

Найбольш старажытная берасцяная грамата (11 ст.) выяўлена ў Ноўгарадзе. Яе напісаў Жыравіт, жыхар Полацка або Віцебска.

Берасцяная грамата канца 13 ст. знойдзена ў Віцебску (1959 г.). У ёй Сцяпан просіць Няжылу купіць яму “жыта за 6 грыўняў”

У фрагменце граматы пачатку 13 ст. з Мсціслава гаворыцца аб пакупцы пшаніцы на 4,5 грыўні (можна было купіць за такія грошы 9 кабаноў або 2 каровы).

Пісьменства было распаўсюджана не толькі сярод вышэйшага слоя насельніцтва, яе ведалі і простыя людзі.

 

Нечаканымі для вучоных былі надпісы і малюнкі на касцях жывёлін з Маскавіцкага гарадзішча (Браслаўскі раён). Расшыфраваныя знакі маюць сувязь са скандынаўскім рунічным пісьмом 12 – 13 ст. Сярод іх асабістыя імёны, магічныя формулы. Надпісы належалі славянізаваным скандынавам або славянам, якія пабывалі ў Скандынавіі і навучыліся там рунічнаму пісьму.


<== previous lecture | next lecture ==>
ФАЛЬКЛОР І ПІСЬМЕНСТВА | Архітэктура і жывапіс.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.