Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






ФАЛЬКЛОР І ПІСЬМЕНСТВА


Date: 2015-10-07; view: 516.


Народная творчасць.

Асновай усходнеславянскай (старажытнарускай) культуры з'яўляецца вусная народная творчасць (фальклор) – адзін з відаў мастацкай творчасці, што адлюстроўвае рэчаіснасць у вобразах, створаных паэтычным словам.Узнікла ў родаплемянным грамадстве.

Найбольш старажытныя відывуснай народнай творчасцікаляндарна – абрадавая і сямейна – абрадавая паэзія.

Калядна – абрадная цесна звязана з працай земляроба, падзелена на цыклы (зімовы, вясновы і г.д.)

Калядныя песні. Магічная функцыя – садзейнічаць ураджаю і дабрабыту ў сялянскай гаспадарцы. (“ходзіць – ходзіць сонца па небу, кліча – кліча зоры з сабою”).

Цесна звязана з абуджэннем прыроды, выхадам селяніна ў поле, выганам жывёлы паэзія вясновага цыкла.

Віншавальна – велічальнымі творамі вясновага цыкла з'яўляюцца валачобныя песні. У аснове – вера ў магічную моц слова, калі шчодрым зычаннем можна наблізіць чаканне, мару да рэчаіснасці. Большасць валачобных песняў звернута да гаспадара сядзібы.

Прыпевы “вясна – красна на дварэ!”, “Зялёны сад вішнёвы”, “Хай так будзе”.

 

Купальскія песні звязаны з язычніцкімі культамі раслін і анімістычным светапоглядам старажытных людзей.

 

Быліны – апавядальны жанр вуснай народнай творчасці. Героі – Іванка Прастачок, Івана Падвей (нарадзіўся ад падвею (ветру), сын царскай дацкі), Івашка Мядзвежае Вушка (нарадзіўся ад мядзведзя), Кацігарошак (нарадзіўся ад гарохавага зерня), Кірыл Кажамяка, Ілля Мурамец.

 

У 10 – 11 ст. пачалі складвацца быліны кіеўскага цыкла. Асілкі Ілля Мурамец, Дабрыня, князь Уладзімір Краснае Сонейка.

Тэксты былін былі запісаны ў 18 – 19 ст. ад народных выканаўцаў на Рускай Поўначы.

Быліны спачатку бытавалі ў вузкім коле княжацкіх дружыннікаў, у народнае асяроддзе траплялі значна пазней.

У быліне пра героя Волха Усяславіча паказаны полацкі князь Усяслаў. Вобраз князя – валкалака.

 

З'яўленне славянскага пісьменства. Рукапісныя кнігі.

Славянскую азбуку стварылі браты Кірыл і Мяфодзій з Салуні (Грэцыя). Жылі ў 2-й палове 9 ст. першыя перакладчыкі кніг з грэчаскай на славянскую мову.

Першыя царкоўныя кнігі былі рукапіснымі. Пісаліся на пергаменце (скуры маладых жывёл). Рукапісныя аркушы складваліся ў сшыткі, вокладкамі служылі дзве дошкі і кніга мела выгляд скрынкі. Пераплёт каштоўных рукапісаў аздабляўся металічнымі ўпрыгажэннямі.

Сярод рукапісных кніг у першыя стагоддзі асабліва вылучаліся евангеллі.

Самае ранняеТураўскае евангелле 11 ст.

“Аповесць аб мінулах часах”. Пісаў манах з Кіева – Пячэрскага манастыра Нестар у пач. 12 ст.

З сяр. 11 ст. пры Сафійскім саборы ў Полацку існавала бібліятэка, у якой захоўваліся рукапісныя кнігі.

У 12 ст. у Полацку было напісана “Жыціе і хаджэнне Ефрасінні Полацкай”.

Вышыняй усходнеславянскай сярэдневяковай мастацкай літаратуры лічыцца “Слова аб палку Ігаравым” (канец 12 ст.).аўтар выступае з крытыкай княжацкіх усобіц. Ёсць урывак пра міжусобіцы полацкіх князёў. Распавядаецца пра два перыяды з гісторыі Полацкай зямлі: часы князя Усяслава Брачыславіча (сяр. І другая палова 11 ст.) і перыяд, калі ў ёй княжылі і ваявалі паміж сабой і з іншымі князямі Русі яго ўнукі (12 ст.)

На Нямізе галовы сцелюць снапамі...”

Беларускімі перакладчыкамі выдатнага літаратурнага гістарычнага помніка славянскага пісьменства "Слова пра паход Ігаравы" з'яўляюцца: Максім Гарэцкі, Рыгор Барадулін, Янка Купала, Іван Чыгрынаў. Першая спроба літаратурнага вершаванага перакладу на беларускую мову "Слова пра паход Ігаравы" належыць Максіму Багдановічу, які пераклаў невялікі ўрывак пад назвай "Песня пра князя Ізяслава Полацкага". Першы поўны літаратурны вершаваны пераклад на беларускую мову "Слова пра паход Ігаравы" зрабіў Янка Купала.

Значную папулярнасць набывае асобны літаратурны жанр павучальнага чытання рэлігійнага характару жыціі святых– агіяграфія.З 7 да сярэдзіны 9 ст. агіяграфія была вядучай формай візантыйскай літаратуры.

 

З гістарычных твораў вылучаецца хроніка Георгія Амартола, якая была перакладзена на старажытнаславянскую мову. Усходнеславянскія летапісцы выкарыстоўвалі гэту хроніку. Выкладанне падзей “сусветнай” гісторыі тут пачыналася са стварэння свету Богам і ўключала гісторыю старажытнаяўрэйскую і, як працяг, візантыйскую.

“Стараславянскай”называецца мова, на якой у 9 ст. (пасля 863 г.) Кірыла і Мяфодзій зрабілі пераклад з грэчаскай мовы асноўных царкоўных кніг (Евангелле, Псалтыр). На гэтай мове, а фактычна на яе македонска- балгарскай аснове ў 9 – 10 ст. развівалася літаратура, спачатку выключна царкоўная. Такім чынам старабалгарская мова стала агульнаславянскай літаратурнай мовай.


<== previous lecture | next lecture ==>
Рэлігійна – асветніцкія дзеячы 12 ст. | Помнікі эпіграфікі і сфрагістыкі.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.