Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Рэлігійна – асветніцкія дзеячы 12 ст.


Date: 2015-10-07; view: 703.


Значэнне прыняцця хрысціянства

Усталяванне хрысціянства супала па часу з усталяваннем тут дзяржаўнасці.

Вера адпавядала ідэі адзінаўладдзя ў дзяржаве, духоўна асвячала гэтую ўладу, была ёй апорай. Усякая ўлада ад Бога.

Найбольш вялікі ўплыў хрысціянства зрабіла на духоўную сферу развіцця грамадства.

-- Знаёмства з візантыйскай культурай з'явілася стымулам развіцця для архітэктуры. Адукацыі. Літаратуры, мастацтва. Пры цэрквах і манастырах адкрываліся школы, перапісваліся кнігі (у скрыпторыях).

-- Разгарнулася мураванае дойлідства.

-- Паляпшаўся маральны стан грамадства.

-- Карэнным чынам змяніўся традыцыйны быт людзей.

Адмоўнае.

-- значна ўскладніліся адносіны з краінамі Заходняй Еўропы. Там усталяваўся каталіцызм. Асабліва адчувальным гэта была у час крыжацкай навалы.

-- умацаванне царквы, як асобай структуры грамадства. Яна пачала хутка багацець.

-- насельніцтва плаціла дзесяціну.

-- хрысціянская царква мае дачыненне да крыжовых паходаў і інквізіцыі.

Ефрасіння Полацкая (1104 – каля 1167). Унучка князя Усяслава Брачыславіча, дачка яго малодшага сына Святаслава. У маладосці пастрыглася ў манахіні. Жыла ў келлі Сафійскага сабора. Займалася перапіскай твораў рэлігійна – маральнага зместу. Сапраўднае імя – Прадслава.

Заснавала жаночы і мужчынскі манастыры, садзейнічала пабудове царквы святога Спаса. Гэтай царкве падаравала крыж. Пабудавала царкву ў гонар Св. Багародзіцы. Яе перадала мужчынскаму манастыру. Гэтай царкве падаравала Эфескі абраз (ікону) Св. Багародзіцы з Візантыі. (Эфес – горад на ўзбярэжжы Малой Азіі).

Лазару Богшу заказала Узвіжальны крыж. Выкарыстоўваўся ў дзень хрысціянскага свята “Узвіжанне Крыжа”.

Мужчынскаму манастыру падаравала ікону Божай маці, прывезеную з Візантыі.

Пры мужчынскім манастыры заснавала школу.

З братам Давыдам і сястрой Еўпраксіяй – паломніцтва ў Іерусалім. Там памерла 23 мая 1167г. Праз 20 гадоў яе мошчы былі дастаўлены ў Кіева – Пячэрскі манастыр. У 1910 -- перанесены ў полацкі Спаса – Ефрасіннеўскі манастыр.

Першая жанчына сярод усходніх славян, якую праваслаўная царква абвясціла святой. Яна прызнана святой і каталіцкай царквой.

Кірыла Тураўскі (каля 1130 – каля 1182).У “Жыціі” Кірылы гаворыцца: “Сын заможных бацькоў, ён не любіў аднак багацця і тленнай славы гэтага сусвету, але найперш стараўся спасцігнуць вучэнне боскіх кніг і добра напрактыкаваўся ў святых пісаннях”.

Кірылу Тураўскага называюць “светачам зямлі беларускай”.

Вырашыў стаць “стоўпнікам” – замуравацца ў манастырскай вежы і жыць пустэльнікам. (Стоўп – невялікі, але досыць высокі квадратнай формы зруб, які меў некалькі паверхаў.). пустэльнік – веруючы чалавек, які жыў у ізаляцыі ад іншых людзей. На другім павесе размяшчалася келля.

Каля 1158 г. пастаўлены тураўскім епіскапам.

Найбольшую вядомасць набыў як выдатны прамоўца.

Казанні (Словы) – звароты да вернікаў. Аповесці – прытчы, малітвы – споведзі. Прытча – невялікі рэлігійны твор, які мае павучальны характар. Выступае супраць язычніцтва і прапаведуе хрысціянскае веравучэнне. (сапраўдныя хрысціяне “не прыхільнікі пакланення агню, не пакланяюцца сонцу, не моляцца гарам і крыніцам”). Заклікаў “чытаць кнігі святыя ў царкве і дома”. “Калі б я раздаваў у царкве мёд і пітво, як бы вы хутка ішлі сюды, наперагонкі, а я ж выказваю ў царкве слова Божае, якое лепшае за піва і мёд”. Заклікаў адзначаць дні святыя “не ў п'янстве з гульнямі, не ў абжорстве, але прыходзячы ў царкву, мілаваць сірот і жабракоў, дапамагаючы бедным, шануючы слуг Боскіх”.

Пра недахопы сучаснага яму манаскага жыцця. У манастырскіх келлях жывуць часам людзі гордыя, сварлівыя, занадта ўпартыя, якія больш дбаюць аб ежы і адзенні, чым аб духоўных подзвігах і выратаванні дуўы.

Сучаснікі ставілі творы Кірылы Тураўскага побач з класічнымі ўзорамі антычнай прозы візантыйскага царкоўнага дзеяча 4 ст. Іаана Златауста (які лічыўся ідэалам хрысціянскага прапаведніка).

У 1993 г. у Тураве на замкавай гары быў адкрыты яму помнік.

Клімент і Аўраам – царкоўныя дзеячы і пісьменнікі 12 ст. нарадзіўся ў Смаленску.


<== previous lecture | next lecture ==>
РЭЛІГІЯ І КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ (6 -1 ПАЛ.13СТ.) | ФАЛЬКЛОР І ПІСЬМЕНСТВА
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.