Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






РЭЛІГІЯ І КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ (6 -1 ПАЛ.13СТ.)


Date: 2015-10-07; view: 542.


Прыняцце і распаўсюджанне хрысціянства.

У землях усходніх славян хрысціянства пачало распаўсюджвацца з сярэдзіны 9 ст.

Царква ў перакладзе на бел. мову “божы дом”.

Два значэнні: -- рэлігійная арганізацыя, якая аб'ядноўвае паслядоўнікаў хрысціянскай рэлігіі, -- будынак для хрысціянскага набажэнства, памяшканне для вернікаў (прыхаджан).

Афіцыйна хрысціянства было ўведзена ў канцы 10 ст., калі князь Уладзімір Святаславіч ахрысціўся сам і па яго загаду ў вадзе Дняпра грэчаскімі святарамі былі ахрышчаны кіеўляне (988 г.).

Афіцыйнаму ўвядзенню хрысціянства на Русі папярэднічаў зварот візантыйскага імператара за дапамогай да Уладзіміра для падаўлення паўстання, якое выбухнула ў Візантыі. Уладзімір пагадзіўся дапамагчы пры ўмове, што імператар выдасць замуж за яго візантыйскую царэўну Ганну. Паўстанне было падаўлена пры дапамозе прысланага Уладзімірам атрада. Але імператар адмовіўся выканаць сваё абавязацельства.

Тады Уладзімір з войскам уступіў у Крым і пасля доўгай аблогі ўзяў Херсанес (па – славянску Карсунь). Візантыйскі імператар паспяшаўся заключыць з Уладзімірам мір і выканаць свае абавязацельствы. Перш чым заключыць шлюб, Уладзімір павінен быў прыняць хрысціянства і ачысціць Херсанес.

Уладзімір быў ахрышчаны сам і аб'явіў хрысціянства рэлігіяй Русі.

На чале духавенства стаяў мітрапаліт. Рэзідэнцыя – у Кіеве. Мітрапаліта назначаў канстанцінопальскі патрыярх. Першыя мітрапаліты – грэкі ці балгары. Мітрапаліту былі падпарадкаваны епіскапы.

Мітрапалітам і епіскапам падпарадкоўвалася “белае” (жанатае) духавенства, якое было ў гарадскіх і сельскіх прыходах, а таксама “чорнае” духавенства (манахі, ці “чарняцы”).

Царква на Русі знаходзілася ў залежнасці ад грэчаскай царквы.

Мяркуецца, што хрысціянства было прынята ў Полацку адразу пасля Кіева. Запіс ў Ніканаўскім летапісе пра полацкага князя Ізяслава (памёр ў 1001 г.) пра тое, што ён “прілежашче прочітанію божественных пісаній”.

Пра Рагнеду – манахіню, якая апошнія гады свайго жыцця правяла ў “манастыры” пад імем чарніцы Анастасіі – у Цвярскім летапісе.

Епархія – тэрытарыяльная царкоўная акруга на чале з епіскапам.

Полацкая епархія створана ў 992 г.

Полацкі кафедральны Сафійскі сабор пабудаваны ў сяр. 11 ст.

Першыя звесткі аб полацкіх епіскапах епіскапах (епіскап Міна) адносяцца да 1105 г.

У пісьмовых крыніцах 12 – 13 ст. згадваюцца полацкія епіскапы: Кузьма (Грэк), Дыянісій, Мікалай, Аляксій, Сімяон (з роду полацкіх князёў), Якаў.

У позніх летапісах пра полацкага князя Ізяслава гаворыцца, што ён чытаў хрысціянскія кнігі і быў вельмі набожны.

У 12 ст. каля Полацка ўзніклі першыя манастыры.Барысаглебскі – пабудаваны на беразе р.Бельчыца, два другія заснавала Ефрасіння Полацкая на беразе р. Палаты.

Два каменныя крыжы прыплылі ў Тураўпа Прыпяці, калі вала ў рацэ была чырвонай ад крыві.

У Тураў кіеўскі князь Уладзімір Святаславіч накіраваў прыёмнага сына Святаполка ў якасці пасадніка, які абавязаны быў распаўсюдзіць тут новую веру.

Аб заснаванні ў Тураве епархіі (1005 г.) гаворыцца ў Кіеўскім Пацерыку. Першы епіскап Фама. У 12 ст. епіскапамі былі: Ігнацій, Іаакім, Кірыла Тураўскі, Лаўрэнцій.

Ва ўсходнеславянскіх летапісах няма паведамленняў пра тураўскіх епіскапаў 10 – 11 ст., але ёсць звесткі ў лацінамоўных крыніцах аб епіскапе Рэйнберне. У 1013 г. тураўскі князь Святаполк І Акаянны ўзяў шлюб з дачкой польскага караля Баляслава. Разам з яе акружэннем прыехаў епіскап Рэйнберн. Гэты епіскап у Тураве рабіў захады па распаўсюджанню хрысціянства паводле лацінскай традыцыі і спробы стварэння тут каталіцкай біскупіі (епархі). Некаторыя гісторыкі мяркуюць, што епіскап нават быў ініцыятарам змовы з мэтай скінуць Уладзіміра і паставіць у Кіеве на яго месца Святаполка, які сімпатызаваў Рыму. Уладзімір зняволіў у турму Святаполка, яго жонку і Рэйнберна, які хутка памёр.

У 1054 г. хрысціянская царква канчаткова падзялілася на каталіцкую і праваслаўную.

Лешчынскі манастыр заснаваў пад Пінскам кіеўскі князь Уладзімір.

Адзін з манастыроў (жаночы) заснавала жонка князя Святаслава Ізяславіча Варвара Варварынскі манастыр. У ім яна жыла разам з дзецьмі пасля смерці князя.

У 12 ст. у Тураве існаваў мужчынскі Барысаглебскі манастыр, пры якім знаходзілася епіскапская рэзідэнцыя.

У Тураве пад 1146 г. упамінаецца тураўскі епіскап Іакім.

У 1072 г. былі аб'яўлены святымі князі Барыс і Глеб, якія былі сваякамі Усяслава, братамі яго дзеда. Яны лічыліся заступнікамі дружыннікаў.

Новая вера была прынятая спачатку вярхамі, а затым паступова распаўсюджвалася сярод ніжэйшых платоў грамадства.


<== previous lecture | next lecture ==>
Давыд Гарадзенскі | Рэлігійна – асветніцкія дзеячы 12 ст.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.