Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Давыд Гарадзенскі


Date: 2015-10-07; view: 408.


Гродзеншчына ў 1295 – 1328 гг. перанесла 11 нападаў крыжакоў. Тры разы быў разбураны Навагрудак.

Гедыміну Гародню паслаў свайго зяця Давыда, сына пскоўскага князя, у якасці намесніка і старасты.

У 1314г. Давыд гарадзенскі адбіў напад нямецкіх рыцараў на замак у Наваградку. Ён скрытна захапіў крыжацкі лагер, перабіў яго варту, авалодаў коньмі і харчовымі прыпасамі. Крыжакі вымушаны былі адступіць. Правіянта яны не знайшлі, бо ён быў знішчаны.

Здзяйсняў паходы на Прусію. Дапамог Пскову ў барацьбе з Лівонскім ордэнам.Паход у Польшчу.

У 1326 г. быў забіты перад боем. Калі на прывале дружыннікі адпачывалі і паілі коней. Падкуплены польскі рыцар падкраўся ззаду і паразіў Давыда кап'ём, а сам знік.

Мангола – татарскае нашэсце на Русь і ў Цэнтральную Еўропу

У пач. 13 ст. у стэпах Цэнтральнай Азіі склалася моцная Мангольская дзяржава. Сярод манголаўадным з найбольш буйных племянных аб'яднанняў былі татары.

1237 г. – пачатак заваёўніцкага паходу Батыя ў землі Русі.

1238 г.бітва на р.Сіці. Пацярпелі паражэнне галоўныя сілы старажытнарускіх князёў.

Зіма 1239 г. – уварваліся ў паўднёварускія землі. 1240 г.разрабавалі Кіеў. Затым – у Галіцка – Валынскае княства. Узяты Уладзімір – Валынскі і Галіч.

Найбольшую магчымасць выйсці на тэрыторыю Паўднёва – Усходняй Беларусі мангол а- татары мелі ў 1239 – 1240 гг. Археалагічныя раскопкі сведчаць, што магчыма, іх ахвярай стаў Гомель, які быў разбураны і спалены ў гэтыя гады.

У Іпацьеўскім летапісе гаворыцца, што вясной 1241 г. у ваколіцах Бярэсця нельга было “выйсці н аполе, бо быў смурод ад вельмі вялікай колькасці забітых”. Летапіс гаворыць пра напады татараў на кіеўскую і галіцка – валынскую землі ў 1240 – 1241 гг. галіцка – валынскія князі Даніла і Васілька вярталіся ў сваё княства і па дарозе вырашылі наведаць Брэст. З боку поля да горада нельга было пад'ехаць з-за смуроду і мноства забітых.

Рушылі мангола – татары дзвюма групоўкамі ў Польшчу, Венгрыю, Чэхію. У 1242 г. – павярнулі назад.

Мангола – татары перыядычна нападалі на беларускія землі ў 1258 – 1325 гг.

Паданне аб бітве пра Койданава. Мангола татары на чале з Койданам рухаліся на Міснк. На шляху заваёўнікаў знаходзіўся горад Крутагор'е. Тут адбылася бітва. Койдан загінуў. Крутагор'е назвалі Койданавам.

12 жніўня 1399 г.бітва на р.Ворскле паміж кааліцыяй Вітаўт – Тахтамыш і войскамі Залатой арды на чале з Цімур – Кутлуем і Едзігеем. У якой “попусті бог татаром”. Армія Вітаўта была амаль цалкам знішчана, а Вітаўт “побеже в мале дружіне”.

Вынік паражэнняВіленска – Радамская унія паміж ВКЛ і Польшчай 1401 г.


<== previous lecture | next lecture ==>
Усходнеславянскія гарады. | РЭЛІГІЯ І КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ (6 -1 ПАЛ.13СТ.)
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.002 s.