Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Усходнеславянскія гарады.


Date: 2015-10-07; view: 752.


Узніклі: з умацаваных паселішчаў

Замкаў князёў

Парубежных крэпасцей

На берагах рэк, у зручных для прыстані вусцях, каля перапраў, на скрыжаваннях дарог.

Пры апісанні падзей ІХ-ХШ стст. летапісы, хронікі і іншыя пісьмовыя помнікі называюць на тэрыторыі Беларусі звыш 35 гарадоў: Полацк (862 г.), Тураў (980), Віцебск (974, 1021). Заслаўе (каля 985), Друцк (1001, 1078), Берасце (1017, 1019), Копысь (1059, 1060), Браслаў (каля 1065), Менск (1067), Орша (1067). Лагойск (1078,1127), Лукамль (1078), Пінск (1097), Барысаў (1102, 1127), Слуцк (1116), Наваградак (па ўскосных дадзеных, 1117, 1119, 1228, 1235), Гародня (1127), Клецк (1127), Мсціслаў (1135), Гомель (1142). Рагачоў (1142), Брагін (1147), Мазыр (1155), Чачэрск (1159), Рэчьша (1213,1214). Слонім( 1252), Ваўкавыск (1252), Здзітаў (1252), Турыйск (1253), Капыль (1274), Камянец (1276), Кобрын (1287). Ва ўстаўной грамаце князя Расціслава Смаленскага 1136 г. названы "Прапошаск (Слаўгарад), "Крэчут" (Крычаў). Горад складаўся з некалькіх частак. Унутраная частка – дзядзінец (умацаваны валамі, рвамі, сценамі цэнтр горада). Каля дзядзінца – пасад (паселішча гараджан). Недалёка ад дзязінца на беразе ракі – рынак (торг).

Каля старажытных гарадоў існавалі курганныя некропалі (могільнікі) 9 – 12 ст.

У гарадах 10 – 11 ст. рамяство развівалася слаба, а гандаль насіў характар абмену.

У 12 – 13 ст. гарады сталі ператварацца ў сапраўдныя цэнтры рамеснай вытворчасці. Яны выконваюць розныя функцыі: адміністрацыйныя, ваенна – абарончыя, гандлёва – рамесніцкія, рэлігійныя, культурныя.

Рамеснікі падзяляліся на залежных(княжацкіх і баярскіх) і свабодных.

У горадзе канцэнтраваўся і пераразмяркоўваўся прыбавачны прадукт, які збіраўся ў выглядзе даніны.

Размяшчэнне гарадоў знаходзілася ў адпаведнасці са шчыльнасцю насельніцтва.

У 10 – 12 ст. у сувязі з развіццём тактыкі пасіўнай аблогі паявіліся новыя формы абарончага дойлідствамагутныя драўляна – земляныя збудаванні з драўлянымі канструкцыяй ў сярэдзіне вала. Рэшткі такіх умацаванняў знойдзены ў Полацку, Мінску, Віцебску. Над абарончымі збудаваннямі ўзвышаліся драўляныя вежы.

Некаторыя гарады развіваліся на аснове вельмі старажытных гарадзішчаў жалезнага веку. Спачатку гэта былі племянныя цэнтры. Так развіваўся Полацк, Віцебск, Лукомль, Гомель, Крычаў.

Не было характэрна:

Цэхавае рамяство,

Гарадское самакіраванне

 

Іншы быў і знешні выгляд (не цагляныя дамы, а драўляныя). Толькі у буйных гарадах культавыя храмы (саборы) з цэглы.

Рамёствы – кавальскае, ювелірнае, ганчарнае, полотніцкае, гарбарнае (апрацоўка шкур), шавецкае, бандарнае (выраб бочак).

З 12 ст. вядучая галіна рамяства ў гарадах – выраб спажывецкіх тавараў – скуранога абутку, жаночых упрыгажэнняў, глінянага посуду.

Гандаль. З Кіева – культавыя рэчы, З Валыні – каменныя прасліцы для верацён, Усх. Прыбалтыкі – бурштын. Поўдня – соль, віно, аліўкавы алей.

У 9 – 11 ст. імпарціраваліся арабскія манетыдырхемы.

11 ст. – сярэбраныядынарыі з Германіі і Англіі.

Наступленне нямецкіх феадалаў – крыжакоў у Прыбалтыцы

У к. 12 ст. пачалося пранікненне нямецкіх рыцараў на берагі Рыжскага заліва і ў басейн Зах. Дзвіны.

Балты падзяляліся на: аўкштайтаў, жэмайтаў, яцвягаў, прусаў.

Да фіна – угорскіх плямён адносіліся: лівы, эсты.

Полацкі князь Уладзімір аказваў падтрымку народам Прыбалтыкі (лівам, латгалам, куршам, земгалам)

У 1201 г. узведзена крэпасць Рыга крыжакамі.

1203 і 1206 г.паходы Уладзіміра супраць крыжакоў. У 1203 г. на Рыгу напаў князь горада Герцыке Усевалад сумесна з атрадам літоўцаў. Гэта пачатак адкрытай барацьбы насельніцтва беларускіх зямель з крыжакамі.

Полацкі князь Уладзімір прыйшоў на абарону ліваў ад крыжакоў і асадзіў крыжацкую крэпасць Гольм.

1208 г. – аблога крыжакамі Кукенойса. Там княжыў Вячка.Князь спаліў крэпасць і з атрадам у 200 воінаў адступіў.Пазней узначаліў абарону крэпасці Юр'еў (Тарту).

Пасля Кукенойса ў 1209 г. крыжакі захапілі і спалілі Герцыке.

У 1212 г. рыжскі епіскап Альберт дамогся спынення выплаты даніны Полацку лівамі. Полацк страціў Ніжняе Падзвінне.

У 1216 г.у час падрыхтоўкі да новага паходу супраць крыжакоў полацкі князь Уладзімір нечакана памёр.

Наўгародскі князь Аляксандр Неўскі ажаніўся з дачкой полацкага князя Брачыслава.

1240 г. – бітва на Няве са шведамі. У бітве вызначыўся палачанін Якаў.У жорсткай рукапашнай бітве Якаў Палачанін, узброены мячом, напаў на цэлы “полк” шведаў: “наехаў на полк з мячом і мужна біўся і пахваліў яго князь”.

1242 г. – Бітва Аляксандра Неўскага з немцамі на лёдзе Чудскога возера. Лядовае пабоішча.

1202 г. –стварэнне ваенна – манаскага ордэна Мечаносцаў.

Небяспека ўзрасла, калі на польскіх землях пасяліліся тэўтонцы. Рыцары Тэўтонскага (нямецкага) ордэна прыбылі ў Еўропу з Палесціны. Іх адтуль выгналі. Яны пасяліліся спачатку на тэрыторыі Венгрыі. І адтуль прагналі. Іх на 20 гадоў запрасіў да сябе мазавецкі князь Конрад. У 1237 г. яны аб'ядналіся з ордэнам Мечаносцаў. На польскіх і захопленых у прусаў землях крыжакі стварылі дзяржаву са сталіцай у Мальбарку (Прусія).

1237 г. – аб'яднанне ордэна Мечаносцаў (Лівонскага) з Тэўтонскім.

Экспансія нямецкіх крыжакоў – 1203 – 1410.

1260 г. – паход крыжакоў на Жэмайцію. Былі разбіты на возеры Дурбе. Загінулі ўсе ваеначальнікі. Толькі нямногім блукаючы па лясах удалося дайсці да Рыгі ці выратавацца ў Прусію.


<== previous lecture | next lecture ==>
Княжацка – вечавы лад | Давыд Гарадзенскі
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.005 s.