Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Княжацка – вечавы лад


Date: 2015-10-07; view: 868.


Старажытная Русь складалася з асобных тэрыторый – зямель ці княстваў.

Зямля – княства мела свой галоўны (старшы) горад. Старшыя гарады ахоўвалі тэрыторыю вакол сябе. У землях – княствах правілі свае князі.

Першым абавязкам князя была арганізацыя войска і камандаванне ім. На другое месца выступаў збор даніны з насельніцтва.

Князь абараняў ад ворагаў зямлю, ведаў зносінамі з іншымі землямі – княствамі, разглядаў судовыя справы.

У князя была свая дружына (атрад узброеных і спецыяльна абучаных ваеннай справе людзей). Важнейшым абавязкам дружыннікаў з'яўлялася вайсковая служба (ваенныя паходы, бітвы, ахова межаў дзяржавы, асобы князя і г.д.)

Дружына складалася з верхніх і асабіста адданых князю людзей. Адбор у дружыну ажыццяўляў сам князь. Старэйшых называлі “баляры”, “сільныя мужы”.

Малодшых – “отракі”, “дзецкія”.

Кмет ва ўсходніх славян - гэта ваяр княжацкай дружыны.

Важная частка войска – народнае апалчэнне. Складалася з гараджан і называлася “полк”.

Веча– агульны сход дарослых мужчын, на якім вырашаліся найбольш важныя грамадскія і дзяржаўныя справы.

У Полацку веча магло: знімаць і назначаць князя, заключаць дагаворы з інымі гарадамі і дзяржавамі. Калі веча не падтрымлівала князя, ён павінен быў пакінуць горад.

Асабліва актыўным вечавое жыццё ў Полацку было ў 12 ст.

Законы ў славян насілі назвуПраўдаў”. Запіс права ўсіх усходні славян – “Руская Праўда”.

Згодна “Рукай Праўдзе” віра – судовы штраф.

"Боскі суд" ва ўсходніх славян - ардалія. Віды ардаліі ў звычаёвым праве ўсходніх славян - выпрабаванне вадой, агнём, ці распаленым жалезам. Па паводзінах іспытуемага і велічыні апёку рабілася выснова аб вінаватасці ці невінаватасці. Яшчэ адзіны від ардаліі - "поле" (судовы паядынак).

"Поле" у звычаёвым праве ўсходніх славян - гэта судовы паядынак.


<== previous lecture | next lecture ==>
Землі Панямоння | Усходнеславянскія гарады.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.