Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Землі Панямоння


Date: 2015-10-07; view: 652.


Землі Пасожжа.

У складзе Смаленскага і Чарнігаўскага княстваў.

Да Смаленскага княства ў 12 – 13 ст. адносілася паўночная частка Пасожжа з гарадамі Мсціслаў, Крычаў, Прупой (Прапошеск, цяпер Слаўгарад). У 1116 г. да яго адышлі Копысь і Орша.

Г. Мсціслаў з 1180 г. з'яўляўся цэнтрам удзельнага княства. Князь – Мсціслаў Раманавіч з роду Уладзіміра Манамаха. Стаўшы Смаленскім князем, ён далучыў горад да яго.

Тэрыторыя ніжняга цячэння Сожа з Гомелем і Чачэрскам і Рэчыца на Дняпры – у 12 – 13 ст. у склад Чарнігаўскага княства.

Першая згадка Гомеля1142 г.Належаў Ігару Вольгавічу.

Гомель і Чачэрск -- вотчына князёў Давыдавічаў.

У 60-х гадаў 12 ст. у Гомелі з'яўляецца княжацкі трон.

 

былі асвоены славянамі ў канцы 1 тысячагоддзя. “Чорная Русь”.

Наваградак, Слонім, Гародня, Свіслач. Яны былі цэнтрамі княстваў ў 12 – 13 ст.

Гародня ўпершыню згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1127г. гарадзенскі князь Усеваладка прымаў удзел у паходзе кіеўскага князя Мсціслава на Полацкую землю.

Гродзенскае княства – фарпост на рубяжы беларускіх зямель у барацьбе з крыжакамі.

Фарпост– перадавая пазіцыя абароны.

Навагрудчына – край даволі высокага развіцця гаспадаркі, рамяства і гандлю.

САЦЫЯЛЬНА – ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ. УЗНІКНЕННЕ ГАРАДОЎ.

Асаблівасці развіцця феадальных адносін ў рэгіёнах Еўропы.

Феадал –зямельны ўласнік, уладальнік феода (лена), які эксплуатаваў сялян.

Для феадалізму ўласціва прысваенне феадаламі працы сялян у форме зямельнай рэнты. Феадалізму ўласцівы тры яе формы:

-- адработачная рэнта ці паншчына

-- рэнта прадуктамі ці аброк

-- грашовая рэнта.

2 шляхі развіцця – сінтэзны. Там, дзе ўплыў познерымскіх рабаўладальніцкіх адносін )з германскімі родаплемяннымі)

і бяссінтэзны – англасаксонскія каралеўствы, дзяржавы ўнутранай Германіі, Скандынавія, лясная паласа Усходняй Еўропы, Беларусь.

Гэтыя шляхі ў чыстым выглядзе не існавалі.

Пачатак развіцця феадальных адносін ва ўсходніх славян.

Бязсінтэзны, на тры стагоддзі пазней, чым у раёне Парыжа.

Да 7 ст. на тэрыторыі Беларусі родаплемянное грамадства знаходзілася на стадыі ваеннай дэмакратыі. Існаваў грамадскі падзел працы, патрыархальнае рабства.

Форма арганізацыі грамадства і яго кіравання, якія грунтаваліся на суіснаванні ваеннай ўлады рода-племянной знаці і народнага сходу, родавых і мілітарысцкіх каштоўнасцях- гэта ваенная дэмакратыя.

У 9 – 11 ст. У Кіеўскай Русі ў адрозненні ад З.Еўропы яшчэ адсутнічала буйное феадальнае землеўладанне, не існавала ў развітай форме феадальная іерархія, тут жылі свабодныя абшчыннікі, даволі значнай была доля рабскай працы. Такім чынам ў грамадстве усходніх славян 9 – 11 ст. выдзяляюцца тры эканамічныя ўклады: родаплемянны (быў на схіле), рабаўладальніцткі (не атрымаў значнага распаўсюджання), феадальны (пачынаўся).

У 9 ст. толькі пачынаўся працэс фарміравання класа феадалаў. Першыя феадалы – дружыннікі князя. Пазней яны сталі баярамі.

У 9 – 11 ст. у К.Русі існавалі перажыткі родаплемяннога ладу.

Змены ў земляробстве (пераход ад лядна – агнявога да ворыўнага) прыводзіла да змен у жыцці грамадства. Адбываўся распад вялікай патрыярхальнай сям'і.

Сельская (суседская) абшчына – калектыў людзей, якія жылі асобнымі сем'ямі і займаліся пераважна сельскагаспадарчай працай. У ёй існавала калектыўнае (абшчыннае) землекарыстанне – валоданне раллёй, пашай, лесам і вадаёмамі. Прылады працы знаходзіліся ў асабістай маёмасці. Сям'я атрымлівала права карыстацца асобнымі ўчасткамі зямлі (зямельным надзелам). Зямля належала абшчыне.

У “Рускай праўдзе” гаворыцца аб ўсходнеславянскай тэрытарыяльнай абшчыневерві (ад вяроўка, якой адмяралі ўчастак зямлі, што належаў членам верві). З яе пачынаюць вылучацца асобныя сем'і.

Кожная сельская абшчына выбірала старасту.

У пачатку 2 тысячагоддзя аснову сялянскага грамадства складаў селянін – абшчыннік. Такіх людзей называлі “людзі” (“людзіны”).

Рабы – “чэлядзь”, “халопы”. Поўныя (абельныя) халопы – дзеці халопаў, палонныя, жанатыя на халопцы, даўжнікі, ці тыя, хто сябе прадаў у халопы пры сведках.

ЧЭЛЯДЗЬ – першапачаткова рабы, пазней людзі, якія трапілі ў залежнасць ад феадала, жылі пры яго двары і па яго загаду выконвалі розныя гаспадарчыя работы. Да чэлядзі адносіліся таксама слугі феадала.

ХАЛОП – чалавек, які страціў асабістую свабобу і трапіў у поўную залежнасць ад феадала. Па свайму становішчу яны былі рабамі.

ХАЛОПЫ - У IX-XII ст. людзі, якія поўнасцю згубілі сваю асабістую свабоду

Смерды – несвабодныя ці паўсвабодныя княжацкія даннікі, якія сядзелі на зямлі і неслі павіннасці на карысць князя. ўласна свабодныя сяляне - абшчыннікі.

Ва ўсходніх славян катэгорыя залежных сялян, якія выплочваюць даніну феадалу, - гэта даннікі.

Ва ўсходніх славян катэгорыя залежных сялян, поўнасцю страціўшых свае правы, - гэта халопы.

Ва ўсходніх славян пушчанікі, прошчанікі - гэта катэгорыя сялян-абшчыннікаў, якія разлічыліся з феадалам па даўгах.

Ва ўсходніх славян выбыўшыя са свайго сацыяльнага асяроддзя людзі, якія знаходзяцца пад апекай царквы; прадстаўнікі дынастыі Рурыкавічаў, якія не мелі правоў на вялікакняжацкі прастол - гэта ізгоі.

 

Галоўная крыніца папаўнення рабоў – палон.

Закупы – зусім збяднелыя абшчыннікі.Ён браў ў князя ці дружынніка пазыку – купу.За гэта абавязваўся працаваць на гаспадара ці на яго раллі ці як слуга.

Ва ўсходніх славян катэгорыя залежных сялян, трапіўшых у залежнасць на падставе дагавора (дагавор - рад), - гэта радовічы.

 

У 9 – 11 ст. князі збіралі даніну са свабодных абшчыннікаў (людзей). Збор здзяйсняўся у час палюддзя. Палюддзе ва ўсходніх славян адбывалася двойчы на год: восенню (пасля збору ўраджаю); вясной (пасля зыходу лёду на рэках).У вызначанае месца, куды прыбываў князь (на пагост) зносілі даніну. Пад час збору даніны князь разглядаў скаргі, тварыў суд, караў вінаватых.

Ва ўсходніх славян механізм збору даніны з падуладнага насельніцтва, згодна якому сяляне павінны былі самастойна прывозіць даніну ў вызначанае месца, - гэта павоз.

 

Даніна– натуральны падатак (футра, воск, збожжа і г.д.)

Найбольш раннія звесткі аб даніне і палюддзі – у творы візантыйскага гісторыка 10 ст. Канстанціна Парфірароднага.

З нараджэннем феадальных адносін адбыліся значныя змены: узніклі сядзібы феадалаў, з'явіліся княжацкія і баярскія сёлы.

Сведчаннем існавання феадальных адносін, узнікнення землеўладання з'яўляецца існаванне феадальных двароў і сёл.

У 10 ст. існавалі княжацкія сёлы (паселішчы, дзе жылі сяляне). Іх гаспадарка мела жывёлагадоўчы а не пазямельны характар.У 12 ст. колькасць такіх сёл значна павялічылася.

Гаспадар меў права ўласнасці на сёлы: мог дарыць, завяшчаць, мяняць. У летапісах пры апісанні падзей 11 – 12 ст. упамінаецца чэлядзь(усе людзі, якія былі залежныя ад свайго гаспадара і працавалі на яго). Ва ўсходніх славян, згодна пісьмовых крыніц XII ст., чэлядзь - гэта тэрмін, які аб'ядноўвае розныя катэгорыі залежнага сялянства ("закупы". "радовічы", "халопы", "смерды" і інш.). Катэгорыя залежных сялян, прыслуга феадала - чэлядзь нявольная.

 

Летапіс паведамляе аб тым, што ўдава менскага князя Глеба завяшчала пяць сёл з чэляддзю Пячэрскаму манастыру ў Кіеве.

Каля Полацка мясцовы епіскап Ілля валодаў Сяльцом, у якім ён падараваў Ефрасінні ўчастак для будаўніцтва Спаскай царквы.

Працэс з'яўлення феадальна залежных сялян паслядоўна: "людзі” -"смерды" - "закупы", "радовічы", "халопы".

Толькі ў 2 пал. 11 – першай палове 12 ст. утвараецца вотчына, заснаваная на ўласнасці на зямлю (у адрозненні ад сёл, заснаваных на ўласнасці на жывёлу).

Отчына – з 12 – 13 ст. – уласнасць роду. Вотчына -- форма зямельнай ўласнасці і звязаных з ею правоў на залежных сялян. атрымліваемых ў пажыццёвае валоданне і перадаваемых па спадчыне.

Памесце - форма зямельнай ўласнасці і звязаных з ею правоў на залежных сялян, якіх атрымоўвалі ў валоданне за службу і якія не перадаваліся па спадчыне (без права імунітэту).

Князь меў патрэбу ў“данях”, “кармленнях”.

Воласць – у 12 – 13 ст. дробнае тэрытарыяльнае ўтварэнне, у якой гаспадарыў прадстаўнік княжацкай сям'і.

Распаўсюджаны “кармленні” – права збору даходаў з воласці. Воласць, з якой князь збіраў даходы, якая яго карміла, у летапісах называецца “жізнь”.

Гаворачы пра князя, якога прагналі з Полацка, летапісец падкрэслівае, што браты аднялі ў яго “волость і жізнь его всю”.

У грамаце валынскага князя гаворыцца аб існаванні такой павіннасці , як “лоўчы”—жыхары ў пакаранне за выступленне спраць князя плацілі лоўчае кунамі, г.зн. у грашовай форме.

 

Рускі гісторык В.В.Ключэўскі лічыў пануючым фактарам эканамічнага жыцця Русі знешні гандаль. Адмаўляў баярскае землеўладанне. Называў князёў з іх дружыннікамі “пералётнымі птушкамі Рускай зямлі”. На яго думку “эканамічны дабрабыт Кіеўскай Русі трымаўся на рабаўладанні” нават у 12 ст.

 

Б.Д.Грэкаў (савецкі гісторык) – Кіеўская Русь ў 9 – 13 ст. феадальная краіна.

Страта селянінам права ўласнасці на зямлю і замацаванне яго залежнасці ад феадала - гэта запрыгоньванне.


<== previous lecture | next lecture ==>
Пасля распаду Полацкага княства Глебавічы захавалі за сабою Менск, Барысавічы – Друцк, Васількавічы – Віцебск. | Княжацка – вечавы лад
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.