Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Пасля распаду Полацкага княства Глебавічы захавалі за сабою Менск, Барысавічы – Друцк, Васількавічы – Віцебск.


Date: 2015-10-07; view: 652.


У пачатку 12 ст. у Менску княжыў Глеб (сын Усяслава). Праводзіў палітыку ўзвышэння Менска.

У 1105 г. на горад напала аб'яднанае войска паўднёварускіх князёў. Да іх далучыўся брат Глеба Давыд Усяславіч.

У 1116 г. Глеб захапіў частку зямель дрыгавічоў і спаліў Слуцк.

У 1117 г. Уладзімір Манамах накіраваў супраць Глеба свайго сына Мсціслава. Менск асадзілі (2 месяцы). Глеб паслаў паслоў у стан Манамаха. Пасля перамоваў асады была знята. Праз некаторы час Глеб пачаў заваёўваць смаленскія ды наваградскія землі. Гэта стала прычынай новага паходу кіеўскага войска на Менск. Глеб трапіў у палон. Памёр у Кіеве ў 1119 г. і пахаваны ў Кіева – Пячэрскім манастыры.

1127 г. – паход на Полацк кіеўскага князя Мсціслава Уладзіміравачі. Удзел прымалі сем князёў. Палачане вырашылі прагнаць свайго князя Давыда Усяславіча, каб прадухіліць захоп і рабаванне горада. На княжанне пасаджаны князь Барыс Усяславіч.

У 1128 г. Полацк адмовіўся ад удзелу ў паходзе Мсціслава на качэўнікаў – полаўцаў. Летапіс: Полацкія князі “не хацелі і слухаць яго (Мсціслава), калі ён зваў іх у Рускую зямлю на дапамогу.” Больш таго, яны з насмешкай адказалі: “Ты з Банакам (князем качэўнікаў) шалудзівым упраўляйся сам, а мы маем дома што рабіць”.

У адказ ў 1129 г. Мсціслаў захапіў у палон амаль усіх полацкіх князёў з сем'ямі. На трох лодках яны былі вывезены ў Візантыю да імператара Іаана Камніна (зяця Мсціслава). Полацкія князі былі пасланы імператарам у войска, якое змагалася супраць сарацынаў (арабаў), дзе полацкія князі служылі з пахвалой.

Пасля смерці кіеўскага князя Мсціслава Уладзіміравіча ў 1132 г. рэзка абарваліся ўсе сувязі і Кіеўская Русь распалася назаўсёды. (у летапісу гаворыцца аб гэтым так -- “і раздрася вся Русская земля”).

З 1139 г. Полацкая зямля зноў пад уладай нашчадкаў Усяслава.

Веча.Яго роля асабліва ўзрасла з 20-х гг. 12 ст.

У 1132 г. веча выбрала князем унука Усяслава Чарадзея – Васільку. Каля 1144 г. полацкім князем стаў Рагвалод Барысавіч, але ў 1151 г. быў выгнаны вечам. Замест яго выбраны менскі князь Расціслаў Глебавіч. Пазней быў выбраны віцебскі князь Усяслаў Васількавіч (княжыў да 1180 г.).

Тураўскае княства ў перыяд раздробленасці

1157 г. – аднаўленне тураўскай дынастыі Юрыем Яраславічам.

У 1157 г. кіеўскі князь арганізаваў небывалы паход на Тураў. Смаленскія, галіцкія і іншыя князі Кіеўскай Русі стварылі магутнае войска. Аблога горада працягвалася 10 тыдняў. Скончылася безвынікова.

Тураўская зямля распалася на ўдзельныя княствы ў 2-й палове 12 ст. Пасля смерці Юрыя Яраславіча падзелена паміж яго сынамі. Асобныя княствы паступова трапілі пад уплыў Галіцка – Валынскага княства.

Асаблівасць у параўнанні з Полацкам.Тураўскія князі паводле роднасных сувязей маглі заняць вялікакняжацкі прастол у Кіеве. Адначасова тураўская зямля працягвала падпарадкоўвацца “свайму” князю, які станавіўся вялікім князем кіеўскім.

У Тураве кіраваў княжацкі намеснік – пасаднік. Адначасова кіраваў і пры прысутнасці ў горадзе князя. Аб існаванні пасадніка ў Полацку звесткі адсутнічаюць.

Дзейнічала веча. Яны выбіралі нават епіскапа.

Існавала пасада тысяцкага – узначальваў гарадское апалчэнне. Тураўскі тысяцкі Іванка ўдзельнічаў у паходзе 1127 г. на Полацкую зямлю.

Берасцейскія землі ў Сярэднім Пабужжы.

Гарады Берасце, Камянец, Кобрын, Драгічын, Мельнік, Бельск.

Па абодва бакі Заходняга Буга. Адзінства Берасцейскай зямлі з Падляшшам.

Узнік як гандлёва – рамесніцкі цэнтр і ўсходнеславянская крэпасць на мяжы з польскімі ўладаннямі.Адносіўся да Тураўскага княства.

Дрыгавічы і валыняне (апошнія ў 9 – 11 ст. жылі ў вярхоўях Зах. Буга)..

Распаўсюджаны каменныя курганы. Падобны да пахаванняў яцвягаў. Меркаванне, што каменныя курганы належалі славянізаваным яцвягам.

1017 і 1019першыя звесткі пра Бярэсце.

1019 г. – канчаткова разбіты Святаполк, які змагаўся з Яраславам Мудрым за кіеўскі трон, з рэшткамі дружыны ўцякаў праз Брэст на тэрыторыю Польшчы і памёр у дарозе.

Яраслаў тры разы хадзіў на Брэст.

Знаходзіўся пад пратэктаратам (заступніцтвам) Турава а затым Кіева і Уладзіміра – Валынскага.

У 1043 г. горад быў вызвалены ад палякаў.

У 1153 г. у Бярэсці самастойна княжыў Уладзімір Андрэевіч, а затым Уладзімір Мсціславіч.

Тут не утварылася свая дынастыя князёў.

Існавала веча. Ваявода Ціт у Брэсце.

У канцы 12 ст. – у складзе Галіцка – валынскага княства (князь Раман Мсціславіч).

Першае летапіснае ўпамінанне пра горад Камянец звязана з дзейнасцю валынскага князя Уладзіміра Васількавіча. У 1276г. ён загадаў збудаваць горад на рацэ Лясная градарубу Алёксу.

Мураваны “стоўп камен” – вежа. Пабудавана ў стылі “данжон”. Гэты стыль быў распаўсюджаны ў 13 ст. у Заходняй і Цэнтральнай Еўропе. Азначае высокую вежу феадальнага замка. Яна служыла месцам апошняй абароны і адначасова жыллём феадала.


<== previous lecture | next lecture ==>
Полацкае княства – зямля. | Землі Панямоння
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.