Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Полацкае княства – зямля.


Date: 2015-10-07; view: 818.


Першапачатковае насельніцтва ў Полацку – крывічы. Старажытнае племянное княжэнне ў іх узнікла ў 8 ст. Яно было створана групай плямён банцараўскай культуры і культуры доўгіх курганоў. Яно стала ядром Полацкага княства ці “зямлі”.

У 10 – 11 ст. Полацкае кн. займала ўсю Паўночную Беларусь. Межавала: поўнач – Наўгародская зямля, усход – Смаленскае княства, поўдзень – Тураўскае княства, захад – землі лета – літоўскіх плямён.

Герцыке і Кукенойс былі фарпостам Полацкага княства.

Першая згадка Полацка – 862 г. Першы гістарычна вядомы князь – Рагвалод 980 г.

“держащю и владеющю и княжащю Полотьскую землю» -- аб незалежным і самастойным княжэнні Рагвалода.

Прыкметы дзяржаўнасці:

-- размяшчэнне насельніцтва па тэрытарыяльнай прыкмеце, а не на аснове кроўнароднасных сувязей

-- наяўнасць дзяржаўнай улады (князь, дружына)

-- абкладанне падаткамі (даніна, палюддзе).

З 882 г. Полацк знаходзіўся ў пастаянных палітычных і эканамічных сувязях з Кіеўскім княствам. У гэтым годзе крывічы браі ўдзел у сумесным паходзе з кіеўскім князем на Смаленск.

Магчыма, звесткі аб удзеле палачан у паходзе Алега на Царград ў 907 г. сфальсіфікаваны з мэтай паказаць падначаленае становішча Полацку. Пасля 907 г. і да 970 г. няма ніякіх звестак аб падначаленым стане горада Кіеву.

Полацк захапіў наўгародскі князь Уладзімір Святаславіч. Рагнеда – жонка Уладзіміра. Ізяслаў – унук Рагвалода.

Ізяслаў (сын Рагнеды) – Полацкі князь да 1001 г.

Брачыслаў – 1003 – 1044. Барацьба за кантроль Полацка над заходнядзвінскім адгалінаваннем шляху “з варагаў у грэкі”. У 1021 г. адбыўся паход на Ноўгарад. На зваротным шляху Брачыслава сустрэў яго дзядзька – кіеўскі князь Яраслаў і ў бітве на р.Судамір разбіў першага. Пасля перамоваў быў заключаны мір і Брачыслаў атрымаў Віцебск і Усвяты.

Усяслаў Брачыслававіч (Чарадзей) – 1044 – 1101. найбольшая магутнасць і канкурэнцыя Кіеву.

1067 – Бітва на Нямізе (“і была сеча жорсткая, і многія пагінулі”). Кіеўскія князі запрасілі я го на перагаворы. Усяслаў паверыў іх клятве (крыжацалаванню). Затым – перамовы і вязніца ў Кіеве. Вызвалены і стаў вялікім князем Кіеўскім. Праз 7 месяцаў – вярнуўся ў Полацк.

Аднак праз кароткі час у Полацку княжыць Мсціслаў – сын Ізяслава Кіеўскага і ўнук Яраслава Мудрага (сам старэйшы сын Яраслава Мудрага). Хутка памёр. У Полацк едзе другі сын – Святаполк.

Усяслаў набірае войска з фінскага племені “водзь” і ідзе на Ноўгарад у 1069 г. Прычына – цяжкае становішча водзі з-за даніны. Разгромлены на р. Гзень. Трапіў у палон і адпушчаны.

З 1069 па 1071 г. ніякіх звестак пра Усяслава няма. Некаторыя лічаць, што ён княжыў у Тмутаракані.

У 1071 г – напаў на Полацк. Выгнаў Святаполка з горада.

У 1077 г. на Полацк ідзе Уладзімір Манамах разам са сваім бацькам. Няўдача.

1078 – новы паход. Манамах з качэўнікамі – полаўцамі. У адках Усяслаў напаў на Смаленск і спаліў яго.

У адказ Манамах – спустошыў Полацкую зямлю “ад Лукомля да Лагожска” і разрабаваў Друцк. У 1084 – захапіў і разбурыў Мінск.

Тураўскае княства – зямля.

На землях дрыгавічоў.

980 г. – Рагвалодпрыйшоў з-за мора і быў у Полацку незалежным правіцелем,а Тур – у Тураве.

Прыёмны сын Уладзіміра (кіеўскага) Святаполк (988 – 1015 княжыў) атрымаў Тураў. Хацеў быць незалежным ад Кіева, за што некаторы час сядзеў у турме. Пасля смерці Уладзіміра Святаполк заняў кіеўскі прастол (у гонар гэтага сярэбраныя манеты “Святаполк на стале”.) Заставаўся князем Тураўскім.

Загінулі яго браты Барыс і Глеб. Яго брат Яраслаў (Мудры) з Ноўгарада 4 гады магаўся са Светаполкам.

Бітва на р.Альта каля Пераяслаўля ў 1019 г. Святаполк быў канчаткова разбіты. Мянушка “акаянны”.

Тураў падпарадкоўваўсяпры Яраславе Мудрым Кіеву. Затым Тураўскае княства дасталася старэйшаму сыну Ізяславу. Пасля смерці бацькі ён стаў князем у Кіеве (і тураўскім князем таксама). Ізяслаў разам са сваімі братамі ваяваў ў 1067 г. супраць полацкага князя Усяслава.

Пазней у Тураве княжылі Яраполк і Святаполк (у 1093 г. заняў кіеўскі прастол).

Любецкі з'езд 1097 г.За Святаполкам Яраславічам прызнана тэрыторыя па абодва бакі Прыпяці з гарадамі Тураў, Пінск, Берасце, Кіеўская і Наўгародская землі. Быў вельмі скупым і срэбралюбівым. Саляны бунт у Кіеве 1113 г. На яго пачатку Святаполк памёр.

Пінск.Спачатку славянскі пасёлак існаваў ў 8 – 11 ст. каля вёскі Гарадзішча на Ясельдзе. Затым – перанесены на бераг Піны.

Упершыню названы ў 1097 г. у летапісе ў сувязі са спрэчкамі князёў за “сталы”.

ФЕАДАЛЬНАЯ РАЗДРОБЛЕНАСЦЬ. ЗНЕШНЕПАЛІТЫЧНАЕ СТАНОВІШЧА Ў КАНЦЫ 12 – ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ 13 СТ.

Перыяд распаду дзяржаваў у сярэднія вякі на больш дробныя дзяржаўныя ўтварэнні – перыяд феадальнай раздробленасці.

Пачатак – рашэнне Любецкага з'яезду 1097 г.каждо да держіть отчізну свою”.

Прычыны – у з'яўленні і распаўсюджанні феадальнага землекарыстання, з чым звязаны ўзнікненне баярскіх сёл. Адбываўся працэс паступовага асядання дружыны на зямлю. + рост гарадоў + адсутнасць трывалых пастаянных эканамічных сувязей паміж землямі ва ўмовах панавання натуральнай гаспадаркі + парушэнне ўсталяванай практыкі перадачы княжацкага прастолу ў спадчыну, што прывяло да міжусобных войнаў за спадчыну.

У 11 ст. на тэрыторыі Беларусі налічвалася каля 10 гарадоў.

Удзельныя княствы Полацкай зямлі.

У пачатку 12 ст. Полацкая зямля стала падзяляцца на дробныя тэрытарыяльныя ўтварэнні (невялікія княствы) – воласці.

Воласць –тэрыторыя, якая падпарадкавана адной уладзе.

З'яўленне ўдзельных княстваў у Полацкай зямлі прыходзіцца на апошнія гады праўлення Усяслава Брачыславіча (1044 – 1101). Ён меў 6 сыноў. Кожны атрымаў сваю воласць. Узніклі – Полацкае, Менскае, Ізяслаўскае удзельныя княствы. Пазней – Віцебскае, Друцкае, Лагойскае і інш.


<== previous lecture | next lecture ==>
УСХОДНЕСЛАВЯНСКІЯ СУПОЛЬНАСЦІ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ | Пасля распаду Полацкага княства Глебавічы захавалі за сабою Менск, Барысавічы – Друцк, Васількавічы – Віцебск.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.