Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






УСХОДНЕСЛАВЯНСКІЯ СУПОЛЬНАСЦІ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ


Date: 2015-10-07; view: 823.


На тэрыторыі Беларусі па згадках летапісаў было некалькі аб'яднанняў усходніх славян: крывічы, дрыгавічы, радзімічы.

Крывічы –вярхоўі Дняпра, Зах. Дзвіны, Волгі, поўдзень Чудскога возера.

Першае упамінанне – у “Аповесці мінулых часоў” 859 г. (варагі бралі з іх даніну). У 862 г. крывічы разам з плямёнамі прагналі варагаў за мора. Аднак потым, як сведчыць летапіс, чудзь, наўгародскія славяне, крывічы заклікалі да сябе нарманскіх князёў.

У канцы 1 тысячагоддзя крывічы распаліся на тры групы – полацкая (Паўн. Беларусь. г. Полацк, Віцебск, Лукомль, Браслаў), смаленская, пскоўская.

Побач з крывічанамі жылі наўгародскія славены ці ільменскія славяне.

Паходжанне крывічоў – вынік змешэння прышлых славян з мясцовымі балцкімі і часткова суседнімі фіна – угорскімі плямёнамі, якія былі паступова славянізаваны (перанялі славянскую мову і многія рысы славянскай культуры).

Для полацкіх крывічоў характэрна археалагічная культура доўгіх курганаў Паўночнай Беларусі. У некаторых пісьмовых крыніцах старажытныя курганы называюцца “валатоўкамі”. Паводле народных паданняў, тут як быццам пахаваны волаты (волат – персанаж беларускай міфалогіі, асілак высокага росту).

1162 г. – апошняе ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах крывічоў.

Дрыгавічы – Паўдн. і Цэнтр. Беларусь. г. Тураў і Пінск, Слуцк і Клецк. Паўночная іх частка – вярхоўі рэк Пціч і Свіслач. Рэдка згадваюцца ў пісьмовых крыніцах.

Па меркаванню шэрагу навукоўцаў, банцараўская археалагічная культура стала асновай усходнеславянскай супольнасці плямён дрыгавічоў на тэрыторыі Беларусі.

Падпарадкаваны палачанам ў 10 ст. Узнікла Мінскае княства.

Паласа змяшэння дрыгавічоў з крывічамі па лініі Мінск – Заслаўе – Барысаў.

1149 г. – апошняе ўпамінанне ў летапісе дрыгавічоў.

Першае летапіснае прыгадванне дрыгавічоў прыпадае на недатаваную частку "Аповесці мінулых гадоў". Паводле летапіснага паведамлення яны прыгадваюцца ў сувязі з рассяленнем славян, што прыйшлі з Падунаўя.

Радзімічы – міжрэчча Дняпра і Дзясны па цячэнні Сожа і прытокаў. г. Гомій. Прупой і Чачэрск.

Па меркаваннях шэрагу навукоўцаў, калочынская археалагічная культура стала асновай усходнеславянскай супольнасці плямён радзімічаў на тэрыторыі Беларусі. Першыя звесткі пра радзімічаў – 885 г. (кіеўскі князь Алег абавязаў радзімічаў плаціць даніну яму а не хазарам). Паводле летапісных звестак радзімічы прыйшлі з прапольскіх (ляшскіх) зямель разам з вяцічамі. Вучоныя мяркуюць па падабенству назваў рэк на тэр-і Верхняга Паднястроўя што менавіта адсюль прышлі радзімічы.

У 984 г. кіеўскі князь Уладзімір Святаславіч зрабіў новы паход. Перадавы атрад узначальваў ваявода Воўчы Хвост. Перамога над радзімічамі. Яны уключаны ў склад Кіеўскай дзяржавы.

1169 г. – апошняе ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах радзімічаў.

Міжрэчча Нёмана і Буга ў частцы Верхн. Панямоння – дрыгавічы, валыняне, мазоўшы, крывічы суседнічалі з лета-літоўскімі, яцвяжскімі і іншымі плямёнамі.

Славянская каланізацыя адбывалася ў : апошняй трэці 1 тысячагоддзя. Славянскія плямёны сталі асноўным насельніцтвам.

КІЕЎСКАЯ РУСЬ

З гісторыі Кіеўскай Русі.

Варагі з'явіліся ва Усх. Еўропе ў 9 ст. па іншаму – нарманы.

Яны былі: купцамі, але большасці – воінамі.

З'явіліся ў Наўгародскай зямлі. Пачалі браць даніну. Наўгародцы іх выгналі і “сталі уладарыць самі па сабе”. Не было згоды. Запрасілі Рурыка.

Руссю называліся варагі.

Рурык памёр. Яго сын Ігар малы. Таму уладарыць сваяк Алег. Ён пачаў падпарадкоўваць усходнеславянскія землі.

882 г. – Алег захапіў Кіеў. “маці гарадоў рускіх”.

Першыя кіеўскія князі – Алег і Ігар, якія падпарадкавалі амаль усе племянныя княжэнні ўсходніх славян.

У паходзе Алега на Канстанцінопаль у 907 г. і Ігара (944 г.) прымалі ўдзел дружыны з Полацка.

На рынках Канстанцінопаля Кіеў збываў футра, воск, рыбу, мёд.

Найбольшая магутнасць Кіеўскай Русі пры Уладзіміры Святаславічы (980 – 1015) і Яраславе Мудрым (1019 – 1054). Пры апошнім фактычна завяршылася існаванне Русі як фармальна адзінай дзяржавы.

Канчатковы раскол – 30-я гг. 12 ст. (“Раздрася вся Русская земля”)


<== previous lecture | next lecture ==>
УЗНІКНЕННЕ КЛАСАВАГА ГРАМАДСТВА. ПЕРШЫЯ ДЗЯРЖАВЫ-КНЯСТВЫ | Полацкае княства – зямля.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.002 s.