Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






УЗНІКНЕННЕ КЛАСАВАГА ГРАМАДСТВА. ПЕРШЫЯ ДЗЯРЖАВЫ-КНЯСТВЫ


Date: 2015-10-07; view: 826.


Народныя звычаі і абрады.

Народныя вераванні і святы.

Пакланяліся з'явам прыроды.

Звычай – правілы паводзін, якіх прытрымліваюцца людзі.

Старажытнагрэчаскі вучоны Герадот запэўніваў, што людзі з плямён неўраў, якія жылі паблізу Прыпяці, былі чараўнікамі.

Назвы камянёў – Кравец, Змееў камень, Чортаў ступень.

Абрад– пэўныя дзеянні, у якіх праяўляюцца вераванні людзей.

Міфы – вусныя апавяданні з фантастычнымі дзівоснымі вобразамі.

Пасябрыўся з Белунум” – разбагацеў. Легенда пра тое, як Бялун стварыў свет.

Назва “белы” паходзіць ад старажытнаіндыйскага слова, якое мае значэнне “бляск”, “зіхаценне”.

З распадам родавай абшчыны паступова ўсталёўвалася аднашлюбная сям'я.

Зарадзіліся такія віды шлюбу, як “умыканне” (пазней заменены на шлюб па дамоўленасці) і “купля – продаж”.

 

ЗАСЯЛЕННЕ СЛАВЯНАМІ ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ Ў РАННІМ СЯРЭДНЯВЯКОЎІ

У 4 ст. – 7 ст.перасяляліся германскія, славянскія, сармацкія плямёны.

Прычыны перасялення народаў:

-- геаграфічныя (пацяпленне клімату)

-- эканамічныя (для гаспадаркі патрэбны новыя тэрыторыі)

-- сацыяльныя (жаданне набыцця багаццяў шляхам захопаў)

Рымскія аўтары 1 – 2 ст. называюць плямёны “венедаў” – старажытная назва славян.

Гісторыкі 6 ст. – антамі і склавінамі.

Рассяленне славян –ад Лабы (Эльбы) да ніжняга Дуная, Сярэдняга Дняпра, Дона і Чорнага мора.

Адны вучоныя лічаць, што першапачаткова славяне знаходзіліся ў басейне Віслы і Одры. Другія – дадаюць да гэтага тэрыторыю міжрэчча Дняпра і Заходняга Буга. Адсюль ішло іх рассяленне.

У 6 ст. славяне ўключыліся з працэс “вялікага перасялення народаў”.

У 6 – 7 ст. славяне падзяліліся на тры вялікія групыпаўднёвыя, усходнія, заходнія.

Рассяленне славян на абшарах Беларусі ішло з поўдня на поўнач. Рухаліся па рэках і іх прытоках.

У 6 ст. адбывалася славянская каланізацыя беларускіх земляў.

Каланізацыя – засяленне незанятых зямель перасяленцамі.

У 5 – 8 ст.Пражская культура на поўдні Беларусі. Бясспрэчна належала славянам.

Рэшткі неўмацаванага паселішча 5 – 6 ст. з паўзямлянкамі і пячамі – каменкамі знойдзены каля г.Петрыкава.

З 7 ст.гарадзішчы, умацаваныя валамі і рвамі. в.Хатомель Столінскага р-на.

Гарадзішча не толькі месца сховішча, але і жыхарства мясцовай знаці. Тут знаходзіліся ўзброеныя дружыннікі. Астатняе насельніцтва жыло ў паселішчы. Магчыма гэта славяне – дулебы.

Асноўную тэрыторыю Беларусі і суседнія раёны ў 5 – 8 ст. засялялі плямёны банцараўскай культуры. Банцараўская культуры – балта – славянкая культура, перыяд асіміляцыйных працэсаў, узаемапранікнення культур.Жылі ў неўмацаваных паселішчах, карысталіся невялікімі гарадзішчамі - сховішчамі ў час ваеннай небяспекі. Пасяленне знойдзена: каля вадасховішча Дразды на паўночна – усходняй ускраіне Мінска на беразе Свіслачы.

Культура была распаўсюджана ў Верхнім Падняпроўі, верхнім Панямонні, Верхнім і Сярэднім Падзвінні.

Прыкметы славян: паўзямлянкавыя жытлы з печкамі – каменкамі, вуглавое знаходжанне печы ў інтэр'еры; жорны; круглыя, паўсферычныя курганы, арыентацыя нябожчыка ў пахаванні на захад

Балтаў: ляпныя слоікападобныя пасудзіны і драўляныя наземныя пабудовы. Пабудовы слупавай канструкцыі (сцены і вуглы замацоўваліся з дапамогай слупоў, якія закопваліся ў зямлю), ачаг у цэнтры жытла, доўгія курганы, зерняцёрка, культ вужа, намітка, арыентацыя нябожчыка ў пахаваннях Х-ХІ стст. на усход

На Віцебшчыне даследаваны доўгія курганы з пахаваннем па абраду трупаспалення і пасудзінамі банцараўскай культуры. Яны належаць да крывічоў – палачан.

У 6 – 8 ст. назіралася змешанае пражыванне славян з балтамі на тэрыторыі Беларусі.

В. Нікадзімава Горацкага раёна – гарадзішча 6 – 8 ст., дзе знаходзіўся ваенны правадыр з дружынай.

Аб славянах пісалі:

Пракопій Кесарыйскі, візантыйскі гісторык 6 ст. – “Яны вельмі высокага росту і грамаднай сілы. Колер скуры у іх вельмі белы альбо залацісты... па сутнасці яны ня дрэнныя і зусім ня злобныя”.

Псеўда – Маўрыкій (невядомы да цяперашняга часу візантыйскі гісторык 6 – 7 ст.)– “Яны шматлікія, вынослівыя, лёгка пераносяць жару, холад, дождж, недахоп ежы. Да завітаўшых да іх іншаземцаў адносяцца яны ласкава”.

РАССЯЛЕННЕ ЎСХОДНІХ СЛАВЯН

Разлажэнне родаплемяннога ладу ў 7 – 8 ст.

Буйныя усходнеславянскія аб'яднанні плямён – “племянныя княжэнні”. Налічвалася каля 15. Яны сталі зародкамі дзяржаўнасці ў славян.

Аб рассяленні славянскіх плямён мы даведваемся з Пачатковага летапісу.

Славянская гісторыя пачынаецца з Дунаю.

Днепр – паляне.

Кіеў узнік на землях палян. Палянам належыць значная роля ў стварэнні раннедзяржаўнага аб'яднання ў Сярэднім ПадняпроўіРускай зямлі”.

Апошні раз у летапісах імя палян сустракаецца ў 944 г. На яго змену – назва Русь.

Толькі ў 12 – 13 ст. назва Русь распаўсюдзілася на ўсіх усходніх славян.

“Седоша в лесах” – драўляне. У драўлян сваё аб'яднанне – “княжанне” – “Деревска зямля”.

За Дняпром па Дзясне, Сейму і Суле – севяране. Паміж Прыпяццю і Дзвіной (Заходняй) – дрыгавічы. На Палаце – палачане, яны з'явіліся пачынальнікамі крывічоў (вытокі Дзвіны, Дняпра, Волгі). На возеры Ільмень – славене (заснавалі Ноўгарад)

Славяне называлі сябе:

Па рэках (палачане)

Тыпах мясцовасці (дрыгавічы, паляне, драўляне)

Па легендарных заснавальніках (радзімічы, вяцічы)


<== previous lecture | next lecture ==>
СТАРАЖЫТНЫЯ ВЕРАВАННІ, ПОГЛЯДЫ, МАСТАЦТВА | УСХОДНЕСЛАВЯНСКІЯ СУПОЛЬНАСЦІ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.002 s.