Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






СТАРАЖЫТНЫЯ ВЕРАВАННІ, ПОГЛЯДЫ, МАСТАЦТВА


Date: 2015-10-07; view: 849.


У эпоху позняга палеаліту зарадзіліся рэлігійныя вераванні. Яны ўяўлялі сабой пачатковыя формы: анімізм, татэмізм, магія і фетышызм.

Вытокі рэлігійных уяўленняў.

асэнсаванне першабытнымі людзьмі навакольнага свету прывяло да ўзнікнення розных рэлігійных вераванняў, якія знайшлі сваё адлюстраванне ў Татэмізме, анімізме, фетышызме, магіі, культу продкаў, агню, сонца, формах пахавальнага абраду.

Татэмізм – сукупнасць фантастычных уяўленняў, звычаяў і абрадаў, заснаваных на веры ў звышнатуральную роднасць паміж групай людзей (родам0 і так званым “татэмам” – пэўным відам жывёл, раслін і інш.(у пеапрананні ў “казу”, “мядзведзя” у час калядавання).

Анімізм(ад лацінскага – душа, дух) – вераванні ў існаванне душ і духаў. Духі прыроды (палявік, лясун, вадзянік), хатнія духі (дамавік), злыя духі, чорт і інш.

Фетышызм – культу неадушаўлённых прадметаў – фетышаў (камянёў, дрэў), надзеленых паводле ўяўленняў веруючых звышнатуральнымі ўласцівасцямі.

Фетышызм стаў адным з элементаў усіх трох сусветных рэлігій (будызму, хрысціянства і ісламу). Хрысціяне – крыж, мусульмане – “чорны камень”. У народных вераваннях – вера ў сілу камянёў.

Магія– вера ў здольнасці чалавека асобным чынам уздзейнічаць на людзей, жывёл, расліны і іншыя з'явы прыроды.

Абрады, культы з мэтай прыцягнуць на свой бок магутныя і нязвычайныя сілы прыроды.

На ранніх ступенях развіцця першабытнага грамадства існаваў культу агню.

З пераходам ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі – культ сонца ў земляробаў, культ каня і інш. хатняй жывёлы – у жывёлаводаў.

На стадыі пераходу да родавага ладу – культ продкаў.Звязаны з анімістычнымі ўяўленнямі аб продках як ахоўніках роду, іх пачынальнікаў. + татэмічныя ўяўленні (ушанаванне татэмаў, якія лічыліся першапродкамі чалавека)

Пахавальны абрад. –звязаны з верай у замагільнае жыццё.

Пахавальны абрад узнік са з'яўленнем выры людзей у душу і замагільнае жыццё.

У бронзавым і жалезным веку – трупапалажэнне і трупаспаленне.

Курганы.

Самыя старажытны – в. Ходасавічы ў Рагачоўскім раёне (Гомельшчына) – бронзавы век.

Найбольшае распаўсюджанне пры усходніх славянах (9 – 12 ст.).

Першабытнае мастацтва.– малюнкі. Статуэткі, упрыгажэнні, арнаменты на посудзе і іншых вырабах, музычныя інструменты т г.д.

Мастацтва ўзнікла з магічных абрадаў (думка некаторых вучоных), якія былі найперш звязаны з паляваннем.

Найбольш старажытныя формы мастацтва выяўлены на тэр Верхн. Падняпроўя. Узрост – 20 – 25 тыс. гадоў. Адносяцца да: позняга (верхняга) палеаліту.

Адна з іх – касцяная пласціна з біўня маманта, на якой разцом нанесены арнамент, што напамінае рыбную луску (в. Юравічы).

Асноўныя формы – выявы жывёл і птушак.

Жаночая статуэтка 15 см. З біўня маманта – в. Елісеевічы (Бранская вобл.)

Звязаныя кампазіцыі і сцэны сустракаюцца ў неалітычную эпоху.

Кампазіцыя “птушка і чалавек” – паселішча Ліцвін ў Калінкавіцкім раёне.

Піктаграма– пісьмо з дапамогай малюнкаў.

Увага – твару чалавека.

З'яўленне арнаменту. У познім палеаліце і бронзавым веку – ромбы, зігзагі, ёлачкі, наколы, грабеньчыкі і ямкавыя ўзоры на гаршках.

З распаўсюджаннем жывёлагадоўлі і земляробства – у арнаменце круг, крыжападобныя фігуры, зорка. Сімвалы Сонца, свяціл, жыццёвай сілы, плоднасці, вечнай прыроды, яе кругавароту.

Жалезны век салярная арнаментыка (малюнкі Сонца). Прысутнічае на вырабах 2 – 7 ст., упрыгожаных выемчатай эмаллю, пераважна чырвонага колеру.

Бронзавыя жаночыя падвескі, якія нагадвалі сярпок Месяца – “лунніцы”. Найбольшая колькасць іх – в. Адаменка Быхаўскага р-на (зарубінецкая культура).

У жалезным веку рабілі фігуры жывёл з гліны. Гліняная статуэтка канязнойдзена на Гарошкаўскім гарадзішчы Рэчыцкага р-на (2 тыс. г. назад зроблена, мілаградская культура)).

Распаўсюджаны металічныя ўпрыгажэнні – шпількі (фібулы) для зашпільвання верхняга адзення тыпу плашчоў. Знойдзена – в. Чаплін Лоеўскага р-на (узрост – каля 2000 гадоў, зарубінецкая культура).


<== previous lecture | next lecture ==>
Паселішчы рымскага часу на тэр-і Беларусі. | УЗНІКНЕННЕ КЛАСАВАГА ГРАМАДСТВА. ПЕРШЫЯ ДЗЯРЖАВЫ-КНЯСТВЫ
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.