Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Паселішчы рымскага часу на тэр-і Беларусі.


Date: 2015-10-07; view: 473.


У Паўднёвай і Усходняй Беларусі ў3 – 5 ст.былі распаўсюджаны помнікікіеўскай культуры.Вучоныя лічаць плямёны кіеўскай культуры славянскімі.

У 1 ст. н. э. насельніцтва Верхняга Падняпроўя пакінула гарадзішчы. Паселішчы ад 2 да 10 га. Побач размяшчаліся могільнікі.

Чаму змяніліся тыпы паселішчаў? – на нізкі размешчаных паселішчах было зручна займацца сельскай гаспадаркай і жывёлагадоўляй.

-- узнікненне саюза плямён, які забяспечваў ахову кожнай асобнай абшчыне і спрыяў далейшаму пранікненню гэтых плямён ў іншыя суседнія вобласці.

На паселішчах будавалі невялікія памяшканні слупавой канструкцыі, а таксама збудаванні квадратнага паўзямлянкавага тыпу.

Сувязі з паўночнымі правінцыямі Рымскай імперыі.

в. Адаменка Быхаўскага раёна (зарубінецкая культура). Бронзавыя жаночыя падвескі, якія насілі ў складзе маністаў. У сярэдзіне кожнай былі паглыбленні, запоўненыя эмаллю.

У іншых месцах знойдзены: медная манета Геты, выбітая ў 209 г. у г. Аўгуста – Траяна (цяпер г. Філінопаль у Балгарыі); рэшткі бронзавых рымскіх пасудзін і рымскай керамікі, пакрытай лакам.

Памёрлых спальвалі і хавалі ў грунтовых ямах у гліняных пасудзінах – в. Тайманава Быхаўскага р-на (2-8 ст., кіеўская культура). У вялікай колькасці знойдзены рымскія пацеркі, якія, магчыма, выконвалі функцыю грошай.

У Заходнім Палессі ў Брэсцкай вобласці помнікі 2 – 4 ст. н.э. Па гэтай тэрыторыі рухаліся ўсходнегерманскія плямёны (готы).

в.Трышын каля Брэста даследаваны грунтовы могільнік (вельбарская культура). Абрад спалення. Рэшткі крэмацыі ў невялікіх ямках.

Посуд падобны да посуду з нізоўяў Віслы, дзе жылі германскія плямёны. Тут жа і касцяныя грабяні асаблівай формы, металічныя спражкі, шкляныя і бурштынавыя пацеркі.

Частка балтаў у 5 – 6 ст. засяляла паўночную і сярэднюю Беларусь.


<== previous lecture | next lecture ==>
СТАРАЖЫТНАЕ ГРАМАДСТВА | СТАРАЖЫТНЫЯ ВЕРАВАННІ, ПОГЛЯДЫ, МАСТАЦТВА
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.