Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






СТАРАЖЫТНАЕ ГРАМАДСТВА


Date: 2015-10-07; view: 509.


Перыяд праабшчыны (самая простая грамадская арганізацыя) – выкарыстанне гатовых прадуктаў. Чалавечы статак. Вандравалі ў пошуках ежы. Не было індывідуальнага шлюбу.

Важныя змены ў фізічным абліччы людзей адбыліся ў часы верхняга палеаліту. З'явіўся сучасны чалавек разумны – неаантрап(“новы чалавек”). Краманьёнец.

З'явілася экзагамія – забарона шлюбу паміж родзічамі. Шлюб вынесены за межы роднаснага калектыву.

Узнік групавы шлюб – калі усе члены аднаго роду мелі права і павінны былі ўступаць у шлюб з усімі членамі другога роду.

Родавае грамадства існавала і развівалася ў познім палеаліце, мезаліце і неаліце.

Асноўны вытворчы калектыў – ранняя родавая абшчына. Сумесная праца асноўвалася на агульнай уласнасці на большасць сродкаў вядзення гаспадаркі.

Усе члены ранняй родавай абшчыны з'яўляліся раўнапраўнымі, іх паводзіны рэгуліраваліся: воляй калектыву, звычаямі і родавай мараллю.

Існаванне чалавека па-за родам было немагчыма. Сваяцтва вялося па маці.

Сувязь усіх членаў роду засноўвалася на паходжанні ад адной маці, на калектыўным характары працы і агульнай уласнасці.

Характэрныя прыкметы ранняродавой (мацярынскай) абшчыны агульнае жыццё і гаспадарка; агульная ўласнасць на зямлю; радство на мацярынскай лініі; вядучая роля жанчыны ў жыцці абшчыны; муж пераходзіць у род жонкі падчас брачных сувязей.

Звычай, прадпісваючы ўступленне ў шлюб у межах вызначанай грамадскай групы - эндагамія.

Звычай, які забараняе ўступленне ў шлюб у межах адной грамадскай групы - гэта экзагамія.

Характэрныя прыкметы перыяду познеродавой абшчыны: развіццё вытворчай гаспадаркі, першы буйны падзел працы, існаванне парнага шлюбу.

Характэрныя прыкметы суседскай абшчыны: з'яўленне маёмаснай няроўнасці, радство па бацькоўскай лініі; вядучая роля мужчыны ў жыцці абшчыны; жонка пераходзіць у род мужа; наяўнасць асобныхнадзелаў зямлі; жыццё асобнымі сем'ямі.

Аб'яднанне людзей, у якім асобныя сем'і не мелі сваяцкіх сувязяў і вялі самастойную гаспадарку - суседская абшчына.

Народаўладзе – вырашальнае значэнне мелі калектыўная воля суродзічаў ці абшчыннікаў.

Важакікіравалі паўсюдна гаспадарчым і грамадскім жыццём.

Звычаёвыя правілы паводзін – правілы падзелу працы, супрацоўніцтва, размеркавання, узаемнай абароны, экзагамія. З цягам часу яны станавіліся звычаямі.

племя - трывалае аб'яднанне некалькіх родаў, звязаных агульнасцю паходжання, адзінствам гаспадаркі, мовы, звычаяў і тэрыторыі Яно ўзнікла на аснове кроўных сувязей. Гэта супольнасць людзей мела свае паляўнічыя і рыбалоўныя ўчасткі. Роды аднагоплемені размаўлялі на адной мове, мелі агульнае племянное імя. Шлюбныя адносіны грунтаваліся пачаткова на эндагаміі. Жыццё і працоўная дзейнасць накіроўваліся агульным сходам племені, нарадай родавых старэйшын. у якую ўваходзілі правадыры родаў. Старэйшы з іх быў кіраўніком племені.

Утварэнне плямён на тэрыторыі Беларусі адбывалася на працягу 12 – 7 тыс. гадоў д ан.э.

Аб"яднанне родаў у плямёны (пачалося ў канцы палеаліту) шырока падоўжылася ў мезаліце, што дало падставу да развіцця першай формы ўласнасці - племянной (развілася ў неаліце).

 

Прыкладна 6 тыс. гадоў назад на тэрыторыі Беларусі адбываўся значны прырост насельніцтва. Яго павелічэнне садзейнічала ўзнікненню новых супольнасцей людзей – груп плямён.

Працэс станаўлення і развіцця чалавека - антрапагенэз.

Утварэнне бацькоўскага роду

Перыяд познародавай абшчыны характарызуецца развіццём вытворчай гаспадаркі (земляробства, жывёлагадоўля).

У бронзавым веку узрасла роля мужчынскай працы.

Вялікая патрыярхальная сям'я цібацькоўскі род.

З'яўленне няроўнасці ў грамадстве. На змену калектыўнай уласнасці роду прыходзіць прыватная ўласнасць асобных сем'яў.

Аб яе ўзнікненні сведчаць пахаванні часу бронзы і жалеза.

Замест парнай утвараецца аднашлюбная (манагамная) сям'я.

Сутычкі паміж абшчынамі, родамі, плямёнамі. Захоплівалі палонных – узнікла патрыярхальнае (хатняе) рабства.

Будаўніцтва гарадзішчаў.Пачалося ў раннім жалезным веку. Мэта – абараніць сябе і сваю маёмасць. У гарадзішчы жылі сем'і былой родавай абшчыны.

Індаеўрапейцы

У пачатку бронзавага веку, прыкладна 5 тыс. г. назад прыйшлі новыя плямёны.

Індаеўрапейцы = шнаравікі, арыйцы.

Першапачаткова яны жылі ў Малой Азіі побач з Іранам. На поўнач рассяліліся праз Балканы і Каўказ.

У 2300 – 1800 гг. да н.э. назіралася магутная хваля рассялення “шнуравікоў”.

Яны вынайшлі кола. Будавалі драўляныя вазы – дамы.

Першай індаеўрапейскай археалагічнай культурай на Беларусі з'яўляецца сярэднедняпроўская культура (2600 – 1500 гг. да н.э.).Яна была распаўсюджана ў Падняпроўі і Усходнім Палессі, Кіеўшчыне.Насельніцтва жыло ў невялікіх паселішчах у поймах рэк на пясчаных дзюнах. Сародзічаў хавалі ў курганахці бескурганых грунтавых могільніках.

Да сярэднедняпроўскай культуры адносяцца знаходкі:

-- Курган ля в. Ходасавічы (Рагачоўскі р-н) – шкілеты, пакрытыя тонкім слоем чырвонай вохры. Такі рытуал характэрны для бронзавага веку.

-- Могільнік ва ўрочышчы Стрэліца каля в. Рудня – Шлягіна (Веткаўскі р-н). Ляжала каменная булава з прасвідраванай адтулінай для ручкі.

У іншых знойдзеныдыядэмы. Знойдзены егіпецкія пацеркі (фаянсавыя). Вырабляліся ў Егіпце ў 1580 – 1450 гг. Пачатак развіцця абмену паміж плямёнамі.

Характэрнымі прыладамі індаеўрапейцаў былі – каменныя свідраваныя сякеры (лодкападобныя) і гліняныя гаршкі, аздобленыя адбіткам шнура – культура шнуравой керамікі ці культура баявых сякер.

Культура шнуравой керамікі існавала на Усходнім Палессі ў 1800 – 1400 гг. да н.э. У Панямонні ў гэты час была распаўсюджана Прыбалтыйская культура, у Паазар'і – Паўночнабеларуская культура.

У 15 ст. да н.э. – 10 ст. да н.э. у басейне Прыпяці і на паўднёвым Панямонні існавала Тшчінецкая культура, на Падняпроўі – Сосніцкая. У 9 – 8 ст. да н.э. позднесосніцкая-лебядоўская.

НАСЕЛЬНІЦТВА БЕЛАРУСІ Ў ЖАЛЕЗНЫМ ВЕКУ (7 СТ. ДА Н.Э. – 5 СТ. Н.Э.)

Жалеза.З 700 г. да н.э. на Беларусі

Ганчарны круг, домніца і гарызантальны ткацкі станок новыя элементы матэрыяльнай культуры эпохі жалезнага веку.

Жалезны век. Будаўніцтва гарадзішчаў. У мастацтве - салярная арнаментыка, фігуры жывёл з гліны.

Параўноўваюць з перыядам Гальштату (9 – 4 ст. да н.э.) ў Еўропе. Гальштацкая культураналежала ілірыйскім і кельцкім плямёнам.

Яе змяніла латэнская культура (5 ст. да н.э. – 1 ст. н.э.) Належала кельцкім плямёнам. Шырока выкарыстоўвалі жалеза. Вылучалася ваеннае арыстакратыя – коннікі.

У 1 ст. н.э. кельты былі заваяваны германцамі.

Адкрыццё жалеза азначала пачатак велізарнага тэхнічнага перавароту.

Значная частка сярэдняй Беларусі і ўсходняй Літвы заселена ў 7 ст. да н.э. – 4 ст. н.э. плямёнамі культуры штрыхаванай керамікі. Посуд з хаатычна ненесенай штрыхоўкай, якая была зроблена пучком травы ці саломы па неабпаленай гліне. Вучоныя звязваюць зусходнелітоўскімі плямёнамі ці роднаснымі плямёнамі, якія не пакінулі пасля сябе назваў; са славянамі. Гарадзішча каля в. Малышкі Вілейскага р-на. Жытлы 18 х 7 м., якія былі падзелены на асобныя памяшканні, што знаходзіліся пад адным двухсхільным дахам.

Руду на Беларусі называюць балотнай ці дзірвановай.

Домны для выплаўкі жалеза – печы – домніцы. Знойдзена ля в.Лабеншчына каля Заслаўя (культура штрыхаванай керамікі). У ёй кавалкі руды спякаліся, утвараючы порыстую масу – крыцу. Крычнае жалеза.

Новы спосаб здабывання агню са з'яўленнем жалеза – удар металічнага крэсіва аб крэмень.

Некалькі племянных груп, якія паміж сабою былі падобныя гаспадаркай і грамадскімі адносінамі. Адрозніваліся: тыпам жылля, гліняным посудам і іншымі вырабамі, асабліва жаночымі ўпрыгажэннямі, абрадамі.

На поўначы Беларусі, у Віцебскай вобл. і сумежных раёнах Магілёўскай вобл., на Смаленшчыне засялялі плямёны днепра – дзвінскай (8 ст. да н.э. – 4-5 ст. н.э.) культуры.

Тэрыторыя Сярэдняга і Верхняга Падняпроўя была заселена плямёнамі, якія адносяцца да Мілаградскай культуры (7 в да н.э. – 3 в да н.э.).Назва ад гарадзішча ля в.Мілаград Рэчыцкага р-на. Адны вучоныя звязваюць іх з мясцовым насельніцтвам. Іншыя – з неўрамі. Трэція – з балтамі.

Знойдзены рэчы гальштацкага тыпу: шкляныя пацеркі, бронзавыя шпількі і сякеры, жалезныя наканечнікі кап'я.

У 2 ст. да н.э. на яе месцы зарубінецкая культура (існавала да 2 ст. н.э.). Ад могільніка ля в.Зарубінец на Кіеўшчыне.

На Беларусі – в.Чаплін Лоеўскага р-на Гомельшчыны.

Вучоныя лічаць – продкамі славянскага насельніцтва;

-- плямёнамі з асобным дыялектам, якія займаюць прамежкавае палажэнне паміж славянскай мовай і блізкімі да яго заходнебалцкімі дыялектамі.

Сувязі з: кельтамі Зах. Еўропы, скіфамі Ніжняга Падняпроўя, грэчаскімі гарадамі Паўночнага Прычарнамор'я.

Распад патрыярхальна – родавых адносін вёў да будаўніцтва аднапакаёвага жылля, прызначанага для пражывання адной парнай сям'і. – характэрна для мілаградскай і зарубінецкай культур.

На некаторых гарадзішчах у паўночных раёнах Віцебскай вобл. на рубяжы нашай эры сумесна з балтамі жылі фіна – угры.

Назва ракі Тур'я – ад балцкага “турас” – “дрыгва”.

р. Дунаек – ад “дунайс” – “глеістая мясціна”.

Асабліва густа размешчаны назвы рэк, звязаныя з балтамі, у басейнах Бярэзіны і Сажа.

Даныя гідранімікі паслужылі адным з аргументаў для вываду, што на тэрыторыі Беларусі з глыбокай старажытнасці, прыкладна да сяр. 1 тыс. і пазней жылі балтамоўныя плямёны.


<== previous lecture | next lecture ==>
Пачатак пераходу ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі. | Паселішчы рымскага часу на тэр-і Беларусі.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.