Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Пачатак пераходу ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі.


Date: 2015-10-07; view: 1124.


Промыслы – заняткі, спосабы здабывання сродкаў існавання.

Пачынаючы з 8 тысячагоддзя да н. э. у сусветнай гісторыі чалавецтва праходзіць так званая "неалітычная рэвалюцыя" - пераход ад прысвойваючай гаспадаркі (збіральніцтва і паляванне) да вытворчай (земляробства і жывёлагадоўля).

Паляванне – жывёлагадоўля. Збіральніцтва – земляробства. Спачатку вядома на Палессі. Першымі да жывёлагадоўлі пачалі пераходзіць жыхары Паўднёвай Беларусі.

У канцы эпохі неаліту ўжо выраблялі шліфаваныя каменныя прылады працы. Але галоўнае - у 3-2 тысячагоддзях да н. э. у краі (на Палессі - знаходкі жывёл у паселішчы ля вёскі Камень Пінскага раёна) пачалі распаўсюджвацца прынцыпова новыя формы гаспадарання - земляробства і жывёлагадоўля.

У палеалітычны перыяд пануючай формай палявання першабытнага чалавека была калектыўная (загонная).

У неалітычны перыяд пануючай формай палявання першабытнага чалавека была індывідуальная.

У час неалітычнай рэвалюцыі чалавек вынаходзіць кола, з'яўляюцца першыя павозкі, пазней – ганчарны круг. 3 пераходам да земляробства ўдасканальваюцца прылады працы (з'яўляюцца матыкі для апрацоўкі зямлі). 3 пляцення ўзнікае ткацтва (у 5 тыс. да н.э. з'яўляецца вертыкальны ткацкі станок).

Пераход да жывёлагадоўлі адбыўся прыкладна 3 тыс. г. да н.э.

У канцы 3 тысячагоддзя да н.э. на тэрыторыі Беларусі з'явіліся індаеўрапейцы.

Каменныя і рогавыя матыкі і крамянёвыя сярпы.

Сярод заняткаў старажытнага чалавека належалі да спажывецкай гаспадаркі перыяду каменнага веку: бортніцтва збіральніцтва паляванне, рыбалоўства. Гістарычна паслядоўна: палка-капалка, каменная або рогавая матыка, барана-сукаватка, драўлянае рала, драўляная саха з жалезнай нарогай.

Гістарычныя формы апрацоўкі зямлі старажытным чалавекам: матычнае, падсечна-агнявое (лядна-агнявое), ворыўнае.

Роля металаў у жыцці старажытных людзей

Бронзавы век пачаўся каля 2 тыс. гадоў да н.э. на тэрыторыі Беларусі медны век увогуле не вылучаецца.

Значныя адрозненні ў жыцці асобных груп людзей ўзнікаюць у эпоху каменя, медзі, бронзы.

Пазней, чым у іншых краінах – не было сваіх радовішчаў медзі і волава. Яны траплялі з поўдня (Прыкарпацця, Каўказа).

Выкарыстанне медных і бронзавых прылад павысіла выніковасць працы людзей.

З'явіліся каменныя свідраваныя баявыя сякеры. Адной з самых характэрных адзнак бронзавага веку на Беларусі стала паўсюднае з'яўленне пласкадоннага глінянага посуду.

Археалагічная культура –сукупнасць археалагічных помнікаў (рэшткі паселішчаў, гарадзішчы, могільнікі), якія належаць да адной тэрыторыі і эпохі, маюць агульныя асаблівасці ў прыладах працы, выглядзе жытлаў, пахавальным абрадзе і г.д. Здараецца, што археалагічная культура ў пэўнай ступені адпавядае этнічнай супольнасці – групе роднасных плямён.

Найбольш старажытнай земляробчай культурай на тэр-і Украінытрыпольская культура (плямёны медна – каменнага веку 4 – 5 тыс. да н.э.). З медзі рабіліся пераважна ўпрыгажэнні.

Важная рыса бронзавага веку – распаўсюджанне жывёлагадоўлі і земляробства.

Спачатку ў поймах рэк з дапамогай матык – матычнае.

Пазней – падсечна – агнявое (ляднае). Крамянёвыя сярпы, барана – сукаватка.

Узнікла драўлянае рала – ворыўнае земляробства.

Раларабілася з дубовага ствала з сукамі, які ўтвараўральнік (паўзун). Такое рала знойдзена ў тарфяніку паблізувёскі Капланавічы Клецкага р-на.

Вырошчвалі: мяккую пшаніцу, ячмень, проса, гарох, бабы, віку, лён, каноплі.

З'яўленне каня – пераварот у ваеннай справе.

Геаграфічнае асяроддзе –сукупнасць прыродных з'яў, якая склалася гістарычна.


<== previous lecture | next lecture ==>
Рассяленне ішло па далінах Дняпра, Прыпяці і Сожу. | СТАРАЖЫТНАЕ ГРАМАДСТВА
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.