Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Рассяленне ішло па далінах Дняпра, Прыпяці і Сожу.


Date: 2015-10-07; view: 678.


ПЕРШАБЫТНАЕ ГРАМАДСТВА НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ

ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

ПЕРЫЯДЫЗАЦЫЯ

Каменны век – да 6 – 4 тыс. гадоў таму назад

На Беларусі – 24 тыс. гадоў да н.э. Скончыўся каля 2 тыс. гадоў да н.э.

ЭПОХІ

Палеаліт— Ніжні (ранні)

Сярэдні (эпоха мусцье)

Верхні (позні)

Мезаліт – сярэдні каменны век (ад 9 да 5 тыс. да н.э.)

Неаліт – новы каменны век.

У Еўропе пачаўся з 6 тыс. да н.э. і скончыўся ў 3 тыс. да н.э.

На Беларусі – з канца 5 – пачатку 4 тыс. да н.э.

Бронзавы век – 2 тыс. – каля 700 г. да н.э.

Жалезны век – каля 700 г. да н.э. – каля 500 г. н.э.

Найбольш старажытныя прылады працы сярэдняга палеаліту (100 – 35 тыс. гадоў назад) знойдзены каля в. Свяцілавічы, Падлужжа на Гомельшчыне, Абідавічы на Магілёўшчыне.

Галоўнымі крыніцамі існавання – збіральніцтва і паляванне.

в. Юравічы Калінкавіцкага р-на (24 тыс гадоў да н.э.)– косці маманта і прылады працы з крэменю.

в. Бердыж Чачэрскага р-на – 21 тыс. г. да н.э.. Выяўлены рэшткі паглыбленых у зямлю жытлаў авальнай формы з вогнішчамі пасярэдзіне. Будан.

Наагул невядомы стаянкі чалавека на тэрыторыі Беларусі ў прамежак часу 22 – 16 тыс. гадоў.

Апошні ледавік адступіў з поўначы Беларусі 15 – 13 тыс. гадоў таму. Буданы конусападобнай формы.

6 – 5 тыс. гадоў назад людзі на Беларусі перашлі на аселы спосаб жыцця.

Палеалітычная рэвалюцыя – рашучыя змены жыцця першабытнага чалавека. Адбыліся змены ў псіхічнай дейнасці, у свядомасці, развівалася мова. Чалавек авалодаў агнём, адбываўся пераход да рэгулярнага і сістэмнага вырабу каменных прылад працы. Чалавек вынайшаў першыя механічныя прыстасаванні.

Сярод найбольш распаўсюджаных прылад працы і зброі першабытных людзей палеалітычнага перыяду магчыма вызначыць наступныя: палка-капалка, ручное рубіла, скрабок, праколка, гарпун, кап'ё і інш'

12 тыс. гадоў назад быў вынайдзены лук. Лук быў першым механічным прыстасаваннем, вынайдзеным чалавекам. Свідравальны станок быў другім вынаходніцтвам старажытнага чалавека.

Эпоха мезалітуна тэрыторыі Беларусі – ад 9 да канца 5 тысячагоддзя да н.э.

Засяленне адбывалася з поўдня па басейнах рэк.

У 9 тысячагоддзі да н.э. беларускія землі амаль усе былі заселены старажытнымі жыхарамі.

Першае аўтахтоннае насельніцтва на тэр-і Беларусі ўтварылася 7 – 8 тысячагоддзяў назад.

Прышлае насельніцтва на пэўнай этнічнай тэрыторыі гэта алахтоны (находнікі).

Аўтахтоны - гэта мясцовае, карэннае населыііцтва на пэўнай этнічнай тэрыторыі (абарыгены).

Паўсюдна распаўсюдзіліся лук і стрэлы.

Чалавек прыручыў сабаку ў мезалітычны час. Выкарыстоўваў спачатку ў якасці ежы, пазней -- як памочніка ў паляванні.

Збіральніцтва як занятак першабытнага чалавека набыло найвялікі росквіту мезаліце (10-6тыс. гадоў да н. э.). Яно было пераважным заняткам жанчын і дзяцей.

Неаліт на тэр – Беларусі пачаўся ў канцы 5 – 4 тысяч. да н.э. працягваўся да канца 3 -- пачатку 2 тыс. да н.э.

У 5-м тысячагоддзі да н. э. у час неаліту на Беларусі ўзнікае ганчарства. Выраб гліняных пасудзін на Беларусі пачаўся звыш 6 тыс. гадоў назад. Менавіта з факту з'яўлення керамікі, як лічаць даследчыкі, і пачынаецца новы каменны век на Беларусі. Ганчарны круг узнікне ў пазнейшы час, як прыкмета эпохі металаў.

Асноўныя заняткі – рыбалоўства, збіральніцтва, паляванне.

Шліхтаванне сякер, долатаў, цёслаў, матык. Пераход да здабычы крэменю шахтавым спосабам. Шахты, якім 4 тыс. гадоў, знойдзены ля п.Краснасельскі.

Найважнейшая рыса неаліту – з'яўленне керамічнай вытворчасці.

Пачатак утварэнню значных этнічных і культурных супольнасцей у неалітычны перыяд склалі плямёны галоўных археалагічных культур: верхнедняпроўскай, днепра-данецкай, нарвенскай, нёманскай. Захад Беларусі засялялі плямёны нёманскай культуры, Усходняе Палессе - Дняпроўска-данецкай, Магілёўшчыну і поўнач Гомельшчыны - верхне-дняпроўскай культур. У Паазер'і панавалі носьбіты нарвенскай культуры (названа па стаянцы каля г.Нарва ў Эстоніі).


<== previous lecture | next lecture ==>
Политика по управлению персоналом | Пачатак пераходу ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.