Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Архітэктура Санкт-Пецярбурга


Date: 2015-10-07; view: 681.


Т.7.2. Мастацкая культура Расіі эпохі Асветніцтва.

На мяжы XVII-XVIII стст. ў Расіі скончылася Сярэднявечча і пачаўся Новы час.

Рускаму мастацтву XVIII ст. усяго за некалькі дзесяцігоддзяў наканавана было ператварыцца з рэлігійнага ў свецкае, асвоіць новыя жанры (напрыклад, партрэт, нацюрморт і пейзаж) і адкрыць цалкам новыя для сябе тэмы (у прыватнасці, міфалагічную і гістарычную). Таму стылі ў мастацтве, якія ў Еўропе паслядоўна змянялі адзін аднаго на працягу стагоддзяў, існавалі ў Расіі XVIII стагоддзя адначасова або з разрывам усяго ў некалькі гадоў.

XVIII стагоддзе ў гісторыі рускага мастацтва было перыядам вучнёўства. Пётр I запрашаў замежных мастакоў у Расію і адначасова пасылаў самых таленавітых маладых людзей навучацца «мастацтвам» за мяжу, ў асноўным у Галандыю і Італію. «Пятроўскія пенсіянеры» - вучні, якiя навучалiся за кошт дзяржаўных сродкаў - пансіёнаў.

Для таго, каб Расія замацавалася на Балтыйскім моры, на адваяванай ў шведаў зямлі Пётр I заснаваў новую сталіцу - Санкт-Пецярбург. Назва яго тады гучала крыху інакш - Санкт-Пітэр-Бурх, што азначала «крэпасць Святога Пятра» (апостал Пётр быў нябесным заступнікам рускага манарха). Паводле задумак Пятра I, перш за ўсё трэба было забудаваць і засяліць выспы ў вусце Нявы, як у Венецыі або ў Амстэрдаме, мастоў свядома не будавалі (гараджанам раздавалі лодкі, каб прызвычаіць іх да воднай стыхіі). Пецярбург быў пабудаваны па еўрапейскіх мерках незвычайна хутка, ўсяго за некалькі дзесяцігоддзяў. Сабралі лепшых майстроў, а па ўсёй краіне забаронена было будаваць каменныя дамы. 16 мая 1703 г. на заячым востраве ў вусці Нявы была закладзена першая пабудова горада:

* Петрапаўлаўская крэпасць* Іаанаўская брама крэпасці * Адміралцейства (арх. - швейцарац Даменіка Джавані Трэзіні). Адміралцейства - будынак, які змяшчае ў сябе верфі (збудаванні для пабудовы і рамонту суднаў), майстэрні і склады - ўсё неабходнае для будаўніцтва караблёў.

* Петрапаўлаўскі сабор (Трэзіні). Сабор і зараз выглядае вельмі незвычайна для праваслаўнага храма. Над будынкам не купал, а востры шпіль званіцы, няма апсіды.

Акрамя Адміралцейства ў Пецярбургу з'явіліся і іншыя прадпрыемствы. Ліцейны двор, Сястрарэцкі завод зброі, Манетны двор, Шпалерная мануфактура, Шаўковая мануфактура, гарбарны завод, цукровы, шкляны, шліфавальна-гранільны.

 

 

* Манетны двор * Кунсткамера (1718— 1734 гг.) - першы ў Расіі музей (ням. Kunstkammer - кабінет рэдкасцяў, музей), або Музей антрапалогіі і этнаграфіі імя Пятра Вялікага Расійскай акадэміі навук. Валодае унікальнай калекцыяй прадметаў даўніны, раскрывае гісторыю і побыт многіх народаў. Але больш гэты музей вядомы па калекцыі «вырадкаў» - анатамічных рэдкасцяў і анамалій.

* Будынак Дванаццаці калегій - міністэрствы Пятроўскай эпохі.

Складаецца будынак з 12 аднолькавых частак, кожная частка належала асобнаму міністэрству. Агульная даўжыня - больш за 400 метраў.

* Летні палац,

размяшчаўся крыху вышэй Нявы, (1710 - 1714 гг., архітэктары Даменіка Трэзіні і Андрэас Шлютер), які Пётр падарыў сваёй жонцы Кацярыне Аляксееўне. Ён вельмі ганарыўся Летнім садам, што вакол палацу.

* Ісаакіеўскі сабор (фр. архітэктар Агюст Манферан).

У часы Лізаветы Пятроўны (1741 - 1761 гг.) у рускай архітэктуры расквітнеў стыль барока. Яго галоўным прадстаўніком быў італьянец па паходжанні Франчэска Барталамеа Растрэллі (Варфаламей Варфаламеевіч):

* Зімні палац (1754-1762). Зімовы палац уяўляў сабой цэлы горад, не пакідаючы якога можна было і маліцца, і глядзець тэатральныя прадстаўленні, і прымаць замежных паслоў. Частка памяшканняў было сховішчам аднаго з першых музеяў Расіі - Эрмітажа, з 1922 года ўвесь будынак стаў музеем.

* Будынак Академіі мастацтваў.

Узводзіўся на працягу амаль чвэрці стагоддзя (1763 - 1788 гг.). Аўтарамі праекту былі віцэ-прэзідэнт, а пазней рэктар акадэміі - Аляксандр Філіпавіч Какорынаў (1726-1772) і француз Жан-Батыст Мішэль Валлен-Деламот (1729-1800), які працаваў ў Расіі з 1759 па 1775.

 

Юрый Мацвеевіч (Георг Фрыдрых) Фельтен (1730 ці 1732 - 1801). Паводле яго праектаў у псеўдагатычным стылі былі пабудаваныя на пад'ездзе да Пецярбурга палац і царква. Названыя так у гонар перамогі рускага флота над туркамі ў 1770 г. у бухце Чесма.

* Чесменскі палац * Чесменская царква

Іван Ягоравіч Стараў (1745-1808). Стварыў класічны тып палаца-сядзібы, ужыўшы асаблівую кампазіцыю з асноўным корпусам і бакавымі флігелямі (прыбудовамі), вынесенымі наперад так, што паміж імі атрымліваўся «ганаровы двор» - курданёр (франц. cour d'honneur); прытрымліваўся канонаў класіцызму:

 

* Таўрычаскі палац князя Пацёмкіна-Таўрычаскага.

* Смольны інстытут высакародных дзявіц (1806— 1808 гг.).

 

Як і іншыя еўрапейскія сталіцы, Санкт-Пецярбург ўжо ў першай палове XVIII ст. быў акружаны імператарскімі рэзідэнцыямі:

1. Пасёлак Стрэльна, адзін з найстарэйшых прыгарадаў Санкт-Пецярбурга, размешчаны ў 19 кіламетрах ад горада, на паўднёвым узбярэжжы Фінскага заліва.

* Канстанцінаўскі палац. Пачынаў будаўніцтва італьянец Мікецці, потым - рускія архітэктары на чале з Зямцовым.

2. Ораніенбаум.Гістарычная назва горада ў перакладзе з нямецкай мовы азначае "апельсінавае дрэва". Гэтая назва хутчэй за ўсё звязана з тым, што ў палацавых аранжарэях Ораніенбаума выгадоўваліся экзатычныя расліны, ўключаючы апельсінавыя дрэвы. (Горад Ламаносаў з 1948).

* павільён «Катальная горка». Двухпавярховы бела-блакітны павільён з мудрагелістым дахам быў часткай складанага забаўляльнага будынку. У XVIII ст. ад балкона верхняга паверху пачыналася доўгая горка з некалькімі пад'ёмамі і спускамі.

* Вялікі палац

3. Царскае Сяло. (Пасля рэвалюцыі палацы Царскага Сяла былі ператвораныя ў музеі, а ў лепшых дамах і дачах горада размясціліся дзіцячыя ўстановы - адсюль новаю назва - Дзіцячае Сяло, якое было дадзена горадзе ў 1918 годзе. Чарговае перайменаванне - ў 1937 г. (адзначалася стогадовая гадавіна з дня гібелі Пушкіна) - горад Пушкін. Першапачаткова Царскасельскія землі да 1772 года належалі шведам, а на месцы будучых царскіх рэзідэнцый знаходзілася Сарская Мыза, якую сталі называць Сарскім (а пазней - больш сугучным словам - Царскім) Сялом.

* Кацярыненскі палац *«Камеранава галерея» (па імені архітэктара).

4. Петрапалац (Пецергоф, Піцергоф - так казалі ў пачатку 18 ст).

* Вялікі палац і Фантан “Вялікі каскад»

На натуральным ўступе вышынёй 16 метраў быў узведзены Вялікі палац, у сярэдзіне 18-га стагоддзя перабудаваны ў стылі барока пад кіраўніцтвам Растрэллі.

 

 

Архітэктура Масквы

З сярэдзіны XVIII ст. зноў стала актыўна будавацца і перабудоўвацца Масква.

Іван Пятровіч Зарудны (? - 1727) пабудаваў па замове А. Д. Меншыкава:

* Царква Архангела Гаўрыіла каля Мясніцкай брамы, вядомая як Меншыкава вежа. Асновай яе кампазіцыі служыць аб'ёмная і высокая званіца ў стылі барока.

Васіль Іванавіч Бажэнаў (1737 ці 1738-1799) вучыўся ў гімназіі пры Маскоўскім універсітэце, потым у Пецярбургу, ў Акадэміі мастацтваў. Скончыўшы вучобу, ён наведаў Францыю і Італію, а вярнуўшыся ў Пецярбург, атрымаў званне акадэміка.

* Дом П. Е. Пашкова

Размешчаны насупраць Крамля, знаходзіцца на высокім узгорку. Увенчаны круглай надбудовай - бельведэр (іт. belvedere - «прыгожы выгляд») са скульптурнай кампазіцыяй наверсе.

Мацвей Фёдаравіч Казакоў (1738-1812) будаваў розныя па прызначэнні будынкі - грамадскія і прыватныя, імператарскія палацы, цэрквы.

* Пятроўскі пад'язны палац

(у ім звычайна спыняўся двор па дарозе з Пецярбурга ў Маскву).


<== previous lecture | next lecture ==>
Паэцізіруе і ідэалізіруе мірнае і простае селянскае жыццё. | Жывапіс
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.365 s.