Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Карл-Барталамеа Растрэллі (1675-1744) – італьянскі архітэктар і скульптар.


Date: 2015-10-07; view: 579.


* Бюст Пятра I

У другой палове XVIII ст. у Расіі з'явіліся свае майстры, якія атрымалі адукацыю ў Акадэміі мастацтваў і за мяжой.

Фядот Шубін (1740 - 1805), вельмі папулярны скульптар, выконваў мноства замоваў. У 1773 г. ён быў абраны ў члены Акадэміі мастацтваў. Сярод яго работ асабліва прывабныя жаночыя вобразы. Шубінскія партрэтныя бюсты разлічаны на кругавы агляд. Гульня ценяў і светлавых блікаў на паверхні мармуру або бронзы надае скульптуры асаблівую жвавасць і выразнасць.

* П-т Панінай* П-т імператара Паўла І

У канцы XVIII - пачатку XIX ст. публіка аддавала перавагу скульптуры, выкананай на міфалагічныя і гістарычныя сюжэты.

Міхаіл Іванавіч Казлоўскі (1753-1802). У сваёй творчасці звяртаўся ў асноўным да антычнай міфалогіі і біблейскім паданняў.

* "Самсон, які раздзірае пашчу льва» (1800 - 1802 гг.). Упрыгожвала Вялікі каскад фантанаў ў Петергофе, сімвалізуючы перамогі Расіі над шведамі, у гербе якіх ёсць леў. Праца Казлоўскага загінула падчас Другой сусветнай вайны і была адноўлена рэстаўратарамі.

* «Геркулес на кані»

Феадосій Шчадрын (1751 - 1825), з'яўляўся прадстаўніком дынастыі мастакоў: яго старэйшы брат Сямён і сын Сільвестр былі пейзажыстамі. Шчадрын - адзін з нямногіх рускіх скульптараў таго часу, якія ўмелі адлюстроўваць аголенае цела ў мармуры.

* «Венера»* «Дыяна»

* “Сірэны” * “Нява”

 

Эцьен Фальканэ (1716 – 1791), французскі скульптар, які часта прыязджаў пацаваць у Расію. Знакаміты помнік Пятру І рабіў па замове Кацярыны ІІ калі майстру было 50 год. Падрыхтоўка гіпсавай мадэлі помніка ў натуральную велічыню заняла цэлых 12 гадоў, яна была гатовая да 1778г.

* Помнік Пятру I ('' Медны вершнік'')

Коні для працы - з імператарскіх стайняў: Брыльянт і Капрыз. Вучаніца Фальканэ Мары-Ан Калло вылепіла галаву “вершніка» (за гэта была прынята ў члены Рас. Акадэміі, Кацярына II прызначыла ёй пажыццёвую пенсію). Змяю пад нагой каня выляпіў рускі скульптар Ф. Гардзееў.

Літаратура:

1. Лазука Б. А. – Гісторыя сусветнага мастацтва: XVIІ-XVIII стагоддзі/Б. А. Лазука. – Мінск: Беларусь, 2010. – С. 133 - 171.

2. Борзова Е. П. – История мировой культуры/Е. П. Борзова. – СПб.: Изд.”Лань”, 2001. – С..

3. Энцыклапедыя для дзяцей. Том 7 часть вторая: Архитектура, изобразительное и декоративно-прикладное искусство XVII-XX вв./Под ред. М. Д. Аксёновой. – М.: Аванта+, 2003. – С. 165-195.

4. http://gsak.mgki.by/ - Гісторыя сусветнай культуры.



<== previous lecture | next lecture ==>
Жывапіс | Т.7.3. Мастацкая культура Беларусі XVIII ст.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.634 s.