Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Т.7.3. Мастацкая культура Беларусі XVIII ст.


Date: 2015-10-07; view: 1501.


18 ст. – непростае становішча на Беларусі: 1) у другой палове ВКЛ перастала існаваць і з'явілася РП,2)Паўночная вайна 1700-1721гг.,3)Жосткія міжусобныя канфлікты,4)Паўстанскі рух,4)3 падзелы РП.

У XVIII ст. на беларускіх землях пашыраецца свецкая адукацыя. Гэтаму садзейнічала рэформа школ, якая праводзілася пад кіраўніцтвам С.Канарскага. Створаная ў 1773 г. Адукацыйная камісія адмяніла выкладанне рэлігіі. На беларускіх землях камісія адкрыла 20 сваіх школ.

Значную ролю ў распаўсюджванні навуковых ведаў адыграла Гродзенская медыцынская школа, заснаваная Антоніем Тызенгаўзам. Багацейшай у Рэчы Паспалітай з'яўлялася Нясвіжская бібліятэка Радзівілаў, заснаваная ў 1600 г. У бібліятэцы налічвалася больш за 20 тыс. тамоў кніг амаль на ўсіх еўрапейскіх мовах. (У 1772 г. бібліятэка была канфіскавана і перавезена ў Пецярбург. Па загаду Кацярыны II яе перадалі Акадэміі навук ). Больш за 6 тыс. рэдкіх кніг, старажытных рукапісаў, геаграфічных карт Беларусі, Літвы і Полыпчы знаходзіліся ў бібліятэцы ў Шчорсах (цяпер - Навагрудскі р-н), у маёнтку магната Храптовіча.

Развіццё драматургіі выклікала да жыцця тэатр. Школьны тэатр, дзе перад пачаткам п'ес на гістарычныя і біблейскія тэмы, а таксама ў антрактах і пасля спектакляў разыгрываліся інтэрмедыі — пантамімы, танцы, кароценькія п'ескі або сцэнкі, найчасцей камічнага зместу. У адпаведнасці з віленскім прадпісаннем 1717 г. спектакль не мог працягвацца больш за тры гадзіны. Спачатку жаночыя ролі забараняліся наогул, а потым іх дазвалялі выконваць толькі мужчынам. Важнай з'явай жыцця другой паловы XVIII ст. стаў прыгонны тэатр. Многія беларускія магнаты у сваіх маёнтках ўтрымлівалі капэлы, аркестры, тэатры, а нярэдка і самі станавіліся літаратарамі, музыкантамі, кампазітарамі:

1. Нясвіж, Слуцк – Радзівілы

* Францішка Уршуля Радзівіл (з -пісьменьніца, асьветніца і драматург Рэчы Паспалітай, першая ў Вялікім Княстве Літоўскім жанчына-драматург, стваральніца самабытнага тэатра ў нясвіжскай рэзыдэнцыі Радзівілаў. Была з княскага роду, атрымала бліскучую хатнюю адукацыю, ведала тры мовы, арыентавалася ў літаратурных навінках, рана пачала пісаць вершы. Была замужам за Міхалам Казімерам Радзівілам (Рыбанькам) (вельмі кахала свайго мужа: пісала яму палкія паэтычныя пасланьні і падаравала шмат дзяцей, якія аднак памерлі ў маленстве (зь яе сыноў дажыў да старасьці толькі адзін — «Пане Каханку», князь Караль). Паводле складу характару княгіня была сэнтымэнтальнай, цікаўнай і актыўнай. Яна занялася ўпарадкаваньнем інтэр'ераў замка, пераканала мужа аднавіць дзейнасьць друкарні, прывесьці ў добры стан бібліятэку і знакаміты архіў. Францішку Ўршулю не задавальняў побыт нясьвіскай шляхты, напоўнены бясконцымі паляваньнямі, баляваньнямі і абжорствам.

Яна марыла пра тэатральныя прадстаўленьні, падобныя на тыя, якія яна бачыла ў Вішняўцы, у прыдворным тэатры свайго дзядзькі. Спэктакль «Прыклад справядлівасьці», які паказалі ў 1740 годзе іншаземцы, што жылі пры нясьвіскім двары, яе не задаволіў. Княгіня вырашае адкрыць свой — «замкавы» — тэатар, для якога будзе пісаць п'есы. Іх будзе 16 — трагедыяў, камэдыяў і опэрных лібрэта. Яна ўпершыню перавыдае на польскай мове Мальера, выдае свае «Камэдыі і трагедыі», якія дасьледнікі XX стагоддзя аднясуць да ўнікальных «тэатральных прымітываў» эпохі сармацкага барока. Нясьвіскі аматарскі тэатар Ф. У. Радзівіл, як зьява, ня мае аналягаў у тэатральнай культуры славянскіх народаў. Ён зьявіўся на мяжы шляхецка-сармацкай культуры XVII ст. — першай паловы XVIII ст. і заходнеэўрапейскай культуры ў той пэрыяд, калі ў межах Вялікага Княства Літоўскага адсутнічаў прафэсійны тэатар, але яшчэ вельмі распаўсюджанай была школьная сцэна.

Творы Ф. У. Радзівіл, напісаныя цяжкой рыфмаванай прозай, адлюстроўвалі перш за ўсё не патрэбы нясьвіскага гледача, які далучаўся да тэатра як да віду мастацтва, а асабісты настрой і густ самой аўтаркі. Праблематыка камэдыяў і трагедыяў Ф. У. Радзівіл не выходзілі за кола пытаньняў маралі, сямейнай і васальнай вернасьці, пастаральнага каханьня, якое пераадолела ўсе перашкоды, трываласьці рэлігійных поглядаў, пакарання за зло і вераломнасьць. Але ў той жа час нельга не заўважыць, што на іх пачынаюць уплываць ідэі Асьветніцтва, якія зь сярэдзіны XVIII ст. актыўна ўзьдзейнічаюць на настрой думак адукаванай часткі шляхты і месьцічаў.

Напрыклад, першая камэдыя Ф. У. Радзівіл — «Дасьціпнае каханьне» (1746 г.). Паводле жанру гэта камэдыя-пастараль, падобная да італійскай камэдыі дэль артэ са сьпевамі і танцамі. Але! Ф. У. Радзівілтунесла ў каноны італьянскай камэдыі масак свае карэктывы: яна дае новае імя Панталёне — Люцыдор, пасяляе яго ў Егіпце, пераўтварае з купца ў багатага пастуха і ўзнагароджвае тузінам дачок. А далей усё паводле традыцыі: Люцыдор стары і набожны, недаверлівы і сварлівы, любіць знаходзіць у сябе хваробы і траціць прытомнасьць, носіць акуляры і ня ведае, як усачыць за дачкамі.

Так, драматургія княгіні Ф. У. Радзівіл, архаічная па форме і мове, якая разьвівалася абасоблена і імкнулася да містэрыяў і казак, да арыенталізму, вобразам-маскам камэдыі дэль артэ, выканала сваю гістарычную місію і стала тэатральнай рэліквіяй. Яе п'есы выклікалі цікавасьць сваёй праблематыкай толькі ў вузкім коле радзівілаўскага атачэньня, а пасьля стварэньня прыдворнага тэатра былі забытыя нават у нясьвіскім асяродзьдзі: яны назаўсёды перайшлі ў бібліятэку замка і выклікалі цікавасьць дасьледнікаў толькі ў XX стагодзьдзі.

* Аперэта "Агатка" (камп. нямецкага паходжання Ян Давід Голанд ; Арыя Агаткі “Ой, птушаняткі”)

* М. Радзівіл Дывертысмент 1. (з французкага - divertissement — "весяліцца", "забаўленне") — так называюцца невялікае, лёгкае музычнае сачыненне, якое складаецца з асобных п'ес.

2. Слонім - Агінскія. Міхал Казімір Агінскі - вялікі гетман літоўскі. Яго атрад разбіў А. Сувораў, і Агінскі эміграваў за мяжу, а ўсе яго маёнткі, што знаходзіліся ва ўсходняй Беларусі, ужо далучанай (1772) да Расіі, былі канфіскаваны. У 1775 ён атрымаў амністыю і вярнуўся ў Слонім, дзе пабудаваў некалькі прадпрыемстваў, друкарню і г.зв. Агінскі канал. Праз палескія балоты яго намаганнямі былі адноўлены колішнія гасцінцы, якія злучалі Пінск са Слонімам і Валынню. У хуткім часе Слонім ператварыўся ў "паўночныя Афіны". Пры сваім двары М.К. Агінскі заснаваў оперны тэатр, музычную капэлу, адкрыў школу - "Дэпартамент балетных дзяцей", дзе акрамя танцаў вучылі чытанню і пісьму дзяцей прыгонных. Для тэатра напісаў оперы "Цыганы", "Елісейскія палі", "Сілы свету", "Становішча саслоўяў". Пісаў таксама скрыпічныя п'есы, паланезы і іншыя музычныя творы, выдатна выконваючы іх на розных інструментах. Яго нават жартам называлі "гетман-кларнет", а некаторыя даследчыкі жыцця і дзейнасці М.К. Агінскага сцвярджаюць, што менавіта ён вынайшаў падножку да арфы. Яго лічаць аўтарам выдадзеных у Варшаве пад псеўданімам "Слонімскі грамадзянін" перадавых для свайго часу зборнікаў "Гістарычныя і маральныя аповесці" (1782), "Байкі і не байкі" (1788). У апошні зборнік увайшлі вершы з "Песень пана Міхала графа Агінскага, гетмана Вялікага княства Літоўскага, укладзеныя ў верасні 1770 г. у Слоніме". Як мецэнат М.К. Агінскі рабіў хвяраванні для кляштара і касцёла ў Смілавічах, а таксама заснаваў дабрачынны фонд для студэнтаў Віленскага універсітэта. У 1781 М.К. Агінскі быў прызначаны намеснікам Літоўскай правінцыі, а праз год выехаў за мяжу. Быў у Бруселі, Амстэрдаме, Берліне, Вене, вандраваў па Англіі. Наведваючы Прусію, прасіў дапамогі ў прускага караля Фрыдрыха Вільгельма ІІ, каб вярнуць свае маёнткі ў Расіі. У 1793 Агінскі адмовіўся ад вялікай гетманскай булавы. Падчас паўстання Т. Касцюшкі, ён знаходзіўся ў Вільні. Цяжка хворы, былы гетман па-ранейшаму займаўся музыкай, нават наладзіў сяброўства з Францам Іозефам Гайднам. У кан. 1795 М.К. Агінскі пераехаў у Варшаву, дзе і правёў апошнія гады свайго жыцця.

* М. К. Агінскі “З сшытка рамансаў “Да Касі” ( “Пра паветра”, “Пра агонь” )

* М. К. Агінскі Паланез ля мінор (“Развітанне з Радзімай”)

3. Гродна — Антоні Тызенгаўз (1733 - 31 сакавіка 1785) Паходзіў з старажытнага ліфляндскага дваранскага роду Тызенгаўзэнаў. Адпаведна герольдыі першы Тызенгаўз, Энгельбрэхт фон Тызенгаўзэн, быў шведскім рыцарам. Адзін з яго нашчадкаў ажаніўся з дачкою Яна-Пятра Сапегі і пасяліўся ў ВКЛ. Было гэта ў ХVІІ ст., а з цягам часу яны змянілі сваё прозвішча на Тызенгаўз. Антоній - бачны гарадзенскі мецэнат. Заснаваў у Гродна і яго наваколлях шэраг мануфактур: суконную, палатняную, зброевую, панчошную, карэтную і г. д. – хацеў ператварыць Гродна ў буйны эканамічны, прамысловы цэнтар. Другой складанай часткай рэформаў Тызенгаўза былі пераўтварэнні ў асвеце: адной з першых створаных школаў была будаўнічая (4''прафесары'' вучылі 11 вучняў матэматыцы (2 гадзіны ў дзень), архітэктурнаму малюнку (4гадзіны), рахункаводству (1 гадзіна), каліграфіі. Заняткі ішлі з 5.00 да 20.00 з перапынкамі па 1 гадзіне на абед i вячэру. Сур'ёзную ўвагу ўдзялялі практыцы: 6 гадзін вучні праводзілі каля "каменнай сцяны" і аглядалі фабрычныя працы, а зімою працавалi ў майстэрні на вырабе мадэляў). Паспрыяў адкрыццю медычнай школы, музычнай школы. Планаваў стварыць астранамічную абсерваторыю; быў падрыхтаваны план стварэння Акадэміі навук (нават Жан-Жак Руссо хацеў прыехаць), але не атрымалася…

Нямала зpaбiў Тызенгаўз i ў галіне культуры. У 1765 - 1780 гг. у Гродне грала капэла - найбольш буйны i высокапрафесійны калектыў у ВКЛ. У яго склад уваходзілі італьянскія, чэшскія кампазітары, i капельмайстар К.Абатэ, мясцовыя музыканты: Л.Сітанскі. Т.Вежбаловіч, Д.Пташынскі, Я.Насулевіч, С.Швед i іншыя. У 1779 г. налічвалася 30 музыкантаў i 7 "хлопцаў з капэлы" (вучняў). У рэпертуары капэлы былі араторыі, ciмфонii, мессы, бытавая музыка (серэнады, танцы, дывертысмент), музыка да сцэнічных твораў. Напрыклад, капэла выконвала оперу А.Грэтры "Цудоўны", сімфонію І.Гайдэна, суправаджала камедыі "Севільскі цырульнік" П.Бомарше, "Вясковы балет" i "Балет пекараў" Г.Пецінеці.

У будынку езуіцкай калегіі Тызенгаўз заснаваў у 1775 г. каралеўскую друкарню i быў да 1785 г. яе арэндатарам. Ім жа быў адчынены першы ў горадзе тэатр.

4. Шклоў — Сямён Зорыч. У другой палове XVІІІ стагоддзя генерал-маёр Зорыч атрымаў у падарунак ад Кацярыны ІІ Шклоўскі маёнтак. Ён пасяліўся ў Шклове і развіў тут бурную дзейнасць: адкрыў 7 фабрык, прафесійны тэатр (пазней "Шклоўскі тэатр Зорыча" стаў асновай трупы Пецярбургскага імператарскага тэатра), а потым і высакародную вучэльню для хлопчыкаў са збяднелых дваранскіх сем'яў.

У свецкай музыцы XVI - XVIII стст. найбольш характэрным жанрам быў кант: шматгалосая песня свецкага ці рэлігійнага зместу (вольнай інтерпрытацыі) зместу.

* Старажытны кант

У Нясвіжы быў напісаны першы падручнік па харавых спевах. Яго напісаў каля 1794 г. мясцовы выкладчык Антон Варанец. Праз паўтара дзесяцігоддзя падручнік быў выдадзены ў Вільні на польскай мове пад назвай "Пачатак музыкі - як фігуральных, так і харавых спеваў" з дабаўленнем італьянска-польскага слоўніка музычных тэрмінаў.

Для падрыхтоўкі акцёраў оперы і балета на Беларусі існавала некалькі школ (у Слуцку, Нясвіжы, Слоніме).

Накірункі выяўленчага мастацтва:

1. У XVIII ст. у іканапіс, як наогул у беларускае мастацтва, пранікае стыль барока. У барочным іканапісе вялікая ўвага надавалася афармленню акладам, вянцом, дэкарыроўцы тканінай, ляпным арнаментам і г.д. А яшчэ ў той час адбывалася так званая, фалькларызацыя іканапісу: пошукі рэалістычнага адлюстравання рэчаіснасці, увядзенне бытавых дэталяў – гэта прыводзіла да парушэнню кананічнасці.

* “Дабравешчанне” (Абраз са Спаса-Праабражэнскай царквы в. Коматава, Гродзенскага р-на)

2. Манументальны жывапіс.

Антоній Главацкі – дэкаратар у тэатры Зорыча (Шклоў), потым – прыдворны жывапісец магілёўскага архіепіскапа С. Богуша-Сестранцэвіча, нават выкладае ў Магілёскай духоўнай семінарыі. Да яркага прыкладу мастацкай дзейнасці можна аднесці фрэскі касцела Святога Станіслава ў Магілёве. Выкарыстоўваў прыём: маляваў велічныя архітэктурныя формы (як аздабленне ці фон), якія стваралі ілюзію пашырэння прасторы. * “Праабражэнне” * “Ушэсце Маці Боскай”

Францішак Ксаверый Дамінік Гескі – прыдворны мастак Радзівілаў. Гэтаксама “пашыраў прастору” выяўленнем архітэктурных элементаў. Акрамя гэтага выкарыстоўваў прынцыпы падобнасці, замены, сімвалы, якія былі пашыраны ў той час. З самых яркіх работ – роспісы касцёла Божага Цела ў Нясвіжы:

* Роспіс галоўнага нефа і купала (агульны выгляд)

* “Тайная вячэра” (алтарны абраз) (7,5х4,5 м)

3. Папулярным відам застаецца партрэт. Развіваецца у двух накірунках:

А) па-ранейшаму у пашане быў сармацкі партрэт (але, трэба адзначыць, цяпер у малазаможнай і дробнай шляхты і хутчэй як выказванне пэўнымі коламі апазіцыі да каралеўскага двара і модных замежных новаўвядзенняў):

* Партрэт Ігнація Завішы * Партрэт Януша Вішнявецкага * Партрэт Міхаіла Вішнявецкага

Б) і пашырэнне агульнаеўрапейскім мастацкіх плыняў (вобразныя трактоўкі, складаныя кампазіцыі, “касцюміраваны” паказ мадэлі. Ксаверы Даменік Гескі - шэраг партрэтаў галерэі Радзівілаў:

* партрэт Міхаіла Казімежа Радзівіла (Рыбанькі) * партрэт караля Рэчы Паспалітай

Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Архітэктура.Некалькі стыляў ці змянялі адзін аднаго, ці існавалі разам: ракако, барока, класіцызм. Сфарміраваўся план горада – вылучэнне центра – гандлёвая ці ратушная плошча (а не замкі ці абмежаваныя умацаванні). Там размяшчалася ратуша з рынкам, або кляштар, таксама крамы, гасцінныя двары, корчма, аптэка…. Дамы па вуліцы часцей за усе былі камбінаваныя: галоўны фасад дома, што выходзіў на вуліцу быў мураваным, а астатняя частка – драўляная ;). У сувязі са шчыльнасцю забудовы цэнтраў гарадоў, сядзібы выцягваліся у глыбіню вуліцы, а у некаторых гарадах улады нават забаранялі ўводзіць будынкі больш чым за тры акны на галоўным фасадзе.

* “Дом на рынку” у Нясвіжы * Жылы дом у Магілёве * Сядзібны дом у Мінску

На працягу XVIIІ ст. узводзіліся новыя палацавыя збудаванні, таксама ажыццяўлялася рэканструкцыя ужо існуючых у адпаведнасці з запатрабаваннямі часу:

* Нясвіжскі замак (У 1706 г. Нясвіжскі замак быў разбураны шведамі. У 1726 г. яго адбудавалі ў стылі барока. Запрошаны для гэтага архітэктар К.Ждановіч пачаў насыпаць новыя валы. У XVIII ст. быў перабудаваны галоўны корпус палаца).

* Каралеўская рэзідзенцыя ў Гродне (Новы Замак).

Узведзены па праэкту нямецкага архітэктара М. Пёпельмана. 2-павярховы, П-план. Гродна ў той час быў другой сталіцай РП. Палац прызначаўся для правядзення паседжанняў Генеральнага сейма, а пазней выкарыстоўваўся як рэзідзенцыя Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Значна пашкоджаны ў 1944г., адноўлены ў 1952г.

*Палац Іахіма Юзафа Храптовіча (падканцлера ВКЛ) у Шчорсах.

* Бібліятэка

* Палац Сапегаў у г.п. Ружаны * палац Валовічаў у в. Свяцк (Гродзенскі р-н)

Храмавае мураванае дойлідства вялося ў асноўным каталіцкімі ордэнамі і каардынавалася Ватыканам

* Сафійскі сабор у Полацку (перабудаваны ў 1738 — 1750 гг.). Пабудаваны на падмурку Сафійскага сабора ХІ ст. (камяні даступныя для агляду ў ніжняй падвальнай часцы. Ат сабора захаваліся апсіда, якая складаецца з трох частак – на усходняй часцы, вышыня каля 9 м)

*Касцёл св. Пятра і Паўла(Баруны(к.Ашмян),

 

*Крыжаўзвіжанская царква ў Жыровічах(к.Слоніма)

 

Да ліку пабудоў грамадскага прызначэння адносяцца адміністрацыйныя і гаспадарчыя будынкі. У XVIII ст. часцей за усе будавалі мураваныя ратушы, некаторыя з іх захаваліся да нашага часу:

 

* Віцебскаяратуша * Шклоўская ратуша * Чачэрская ратуша * Слонімская ратуша

* Мінская ратуша

Па архіўных крыніцах узгадваецца ажно ў 1499 г., але толькі ў XVII ст. становіцца вядома пра яе месцазнаходжання – плошча Высокага рынку (цяпер – плошча Свабоды). Шмат разоў перабудоўвалася. У XVIIІ ст. – архітэктарам Ф. Крамерам, і выглядала амаль што так, як зараз. Так, будынак быў знішчаны па загаду Мікалая І ў 1851г. Толькі у пач. 2000г. яе аднавілі па захаваных чарцяжах XVIIІ ст.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Карл-Барталамеа Растрэллі (1675-1744) – італьянскі архітэктар і скульптар. | Архітектурні принципи побудови КМ
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 1.569 s.