Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Вялікі князь. Рада. Сойм.


Date: 2015-10-07; view: 542.


Вышэйшай асобай у дзяржаве быў князь.

У часы Гедыміна, Альгерда і Вітаўта ўлада вялікага князя лічылася неабмежаванай. Такую форму ўлады называюць манархіяй.

Манархія – улада аднаго чалавека ў дзяжаве.

Важнейшы абавязак князя – абарона краіны. Ён узначальваў узброеныя сілы, выдаваў законы, ажыццяўляў зносіны з іншымі дзяржавамі, аб'яўляў вайну і заключаў мір, распараджаўся казной, прызначаў людзей на дзяржаўныя пасады.

У часы княжанняў Казіміра Ягелончыка (1440 – 1492, кароль Польшчы з 1447 г.) і асабліва яго сына Аляксандра І (1492 – 1506) улада вялікага князя была вельмі абмежавана радай.

 

У 1481 г. у Кіеве была выкрыта змова праваслаўных феадалаў супраць Казіміра.

Змова – тайнае пагадненне групы людзей.

Змову ўзначаліў слуцкі князь Міхаіл Алелькавіч. У ёй удзельнічалі князі Іван Гальшанскі, Фёдар Бельскі і інш. Планавалі скінуць Казіміра і захапіць уладу у ВКЛ. У выпадку няўдачы – далучыць частку беларускіх зямель да Маскоўскай дзяржавы. Бельскі ўцёк у Маскву.

З 1487 па 1493 г. на службу ў Маскву разам са сваімі валасцямі выйшлі князі Варатынскія, Бялеўскія, Мярэцкія, Вяземскія.

 

У ВКЛ на працягу канца 14 – 1-й паловы 16 ст. адбывалася фарміраванне дзяржаўна – палітычнага ладу ў форме саслоўна – прадстаўнічай манархіі.

У перыяд росквіту феадальных адносін грамадства падзялялася на саслоўі. Саслоўе – грамадзянская група людзей, якая мае пэўныя правы і абавязкі, атрыманыя па спадчыне. У ВКЛ для вызначэння саслоўяў выкарыстоўвалася слова “станы”.

Саслоўі былі прывілеяваныя і простыя.

Свецкія – князі, паны, баяры – шляхта.

Духоўныя – епіскапы, кіраўнікі манастыроў, святары.

Простыя – мяшчане і сяляне.

 

Заканадаўчыя акты, якія замацоўвалі фарміраване саслоўна-прадстаўнічай манархііПрывілеі 1447 г., судзебнік 1468, Статуты 1529, 1566, 1588 гг.

Згодна статутных нормаў кіраўніком дзяржавы і вызначальнай асобай ва ўсёй сістэме дзяржаўных органаў ВКЛ быў Вялікі князь. Ён вырашаў: знешнюю палітыку (заключэнне міжнародных пагадненняў, прыём і накіраванне паслоў, абвяшчэнне вайны і заключэнне міру), кіраваў заканадаўчай, судовай, выканаўчай уладамі.

Свае паўнамоцтвы вялікі князь здзяйсняў не аднаасобна, а з удзелам паноў – рады і сойма.

Рада ВКЛ (паны – рада) у 15 ст. адасобілася ў саслоўны, кантралюючы ўсю дзейнасць вялікага князя ўладны орган. Да гэтага яна была дарадчым органам пры князі. Заканадаўчым і распарадчым органам дзяржаўнай улады рада стала ў 1492 г. Прывілей 1492 г. – гаспадар (вялікі князь)быў абавязаны весці дыпламатычныя зносіны з іншымі краінамі толькі па ўзгадненню з панамі – раднымі. Тое, што было вырашана разам з радаю па унутраных справах Вялікі князь не меў права адмяняць. Без згоды членаў рады не мог прызначыць каго – небудзь на дзяржаўныя пасады ці здымаць з іх, распараджацца фінансамі.

У склад Рады ўваходзілі: ваяводы, кашталяны, каталіцкія біскупы, канцлер (кіраўнік велікакняжацкай канцылярыі, хавальнік вялікай дзяржаўнай пячаткі), падканцлер, падскарбі (распарадчык дзяржаўнага скарбу), гетманы (начальнікі войска), маршалкі (старшыні на пасяджэннях Рады і сойма), пісары велікакняжацкай канцылярыі.

Поўны склад Рады да рэформы 1565 г. налічваў 45 чалавек. Пасял – 65.

У “Праднейшую раду” уваходзіла 5 чалавек (віленскі епіскап, віленскія і трокскія ваяводы і кашталяны.

У канцы 15 ст. канчаткова аформіўся другі вышэйшы орган улады ВКЛ – сойм. Яго з'яўленне было абумоўлена неабходнасцю пашырэння сацыяльнай апоры вярхоўнай улады.

Спачатку на сойм запрашалася пагалоўна ўся шляхта. Затым выбар дэпутатаў на сойм – па 2 ад павета. Яны выбіраліся на павятовых сойміках, дзе збіралася ўся шляхта таго ці іншага павета і выпрацоўваліся інструкцыі паслам – дэпутатам.

Сеймы адбываліся ў Вільні, Берасці, Новагародку, Гародні, Віцебску (1562 г.).

 

У склад сойма ўваходзілі: паны – радныя, службовыя асобы цэнтральнага і мясцовага дзяржаўнага апарату. На пасяджэннях магла прысутнічаць уся шляхта ВКЛ.

Пытанні сойма: заключэнне уніі з каралеўствам Польскім, выбранне вялікага князя. З 16 ст.ваенныя праблемы (аб'ява баявых дзеянняў, норма вайсковай службы, вызначэнне падаткаў на ваенныя патрэбы), заканадаўчыя, судовыя і інш.

Пасля смерці вялікага князя Казіміра былі накіраваны пасланні ад імя паноў – рады ібудучага гаспадара Аляксандра ў Полацк, Віцебск, Смаленск, Кіеў, Луцк. У іх выказваліся спадзяванні, што ўсё шляхецкае саслоўе пры выбранні новага гаспадара будзе “за одін с братьею сваею с паны – радаю”.

Найвышэйшым дзяржаўным органам стаў вальны (усеагульны) сойм. Ён абмяжоўваў уладу князя. Гэта – рыса саслоўнай манархіі.

“За вольным собраньем тых же всіх станов і обывателей велікого князьствабыў узведзены на велікакняжацкі пасад у 1506 г. Жыгімонт Стары.

У 1529 г. на сойме, сярод дэпутатаў якога пабач сядзелі “смоляне і олочане, а возле полочан новогородцы, а возле іх вітебляне”, вялікім князем ВКЛ стаў Жыгімонт Аўгуст.

Да сяр. 16 ст. шляхецкае саслоўе усіх зямель ВКЛ дамаглося пашырэння сваіх палітычных правоў, фармальна дасягнула юрыдычнай роўнасці з князямі і буйной знаццю.

 

Прадстаўніцтва зямель ВКЛ у вышэйшых органах улады.

З сяр. 15 па сяр. 16 ст. панамі – раднымі значыліся каля 50 вядомых у Княстве фамілій.

Колькасць радных засядацеляў з усходнеславянскі зямель была меншай (82) у параўнанні з колькасцю радных жамойцка – літоўскага (100) паходжання. Кіруючымі пасадамі ў радзе валодалі радныя жамойцка – літоўскага паходжання.

З 1492 па 1569 г. панамі – раднымі у “праднейшай” радзе былі:

-- 18 прадстаўнікоў жамойцка – літоўскага асяроддзя (Войцех Табар, Ян – з князёў літоўскіх, Мантыгірдавіч, 6 Радзівілаў, 3 Гальшанскіх, 2 Забярэзінскія. 2 Осьцікі, 2 Кязгайлы).

-- 2 беларускага паходжання (Пратасевіч – Сушкоўскі, Глябовіч)

-- 5 – украінскага (3 Хадкевічы, Збаражскі, Астрожскі)

-- 1 польскага (Кішка).

Толькі Астрожскі і адзін з Хаткевічаўбылі праваслаўнымі.

Пратасевіч – Сушкоўсківіленскі біскуп.

Чаму такі расклад у радзе? – Панаванне ў дзяржаве буйных землеўладальнікаў каталіцкага веравызнання, якія у асноўным паходзілі з балцкіх зямель.

 

Для унутрыпалітычнага жыцця ВКЛне уласціваканкурэнцыя па прычыне прадстаўніцтва ў радзе ці канфлікты на этнічнай глебе.

Уласцівы –канфлікты на рэлігійнай глебе. Не дапускаліся да заняцця высокіх пасад асобаў некаталіцкага выравызнання.

Гарадзельскі прывілей 1413 г. –толькі каталікі, “прыхільнікі хрысціянскай рэлігіі, Рымскай царкве падуладныя”, могуць дапускацца ў вялікакняжацкую раду і прысутнічаць пры абмеркаванні важных дзяржаўных спраў.

Гэты прывілей быў пацверджаныЖыгімонтам Старым у 1529 г. і Жыгімонтам Аўгустам у 1547 г.На практыцы да канца не выконваўся. Чаму: - Наяўнасць у ВКЛ буйных землеўлдальнікаў праваслаўнага веравызнання.

У канцы 15 – 1-й палове 16 с. Сярод радных засядацеляў знаходзіліся праваслаўныя Глябовічы, Ільінічы, Сапегі, Зяноўевічы, Храптовічы, Багавіцінавічы, Вяжэвічы, Пятковічы, Солтаны, Грамыкі, Копаці, Друцкія, Адзінцэвічы, Стратовічы, Саламярэцкія.

На працягу 2-й паловы 15 – 1-й паловы16 ст. на вышэйшыя дзяржаўныя пасады было зроблена 13 прызначэнняў феадалаў праваслаўнага веравызнання з беларускіх зямель.

Адміністрацыйная рэформа 1565 г. падзяліла ВКЛ на 30 паветаў. 16з іх цалкам накладваюцца на сучасныя беларускія землі.

ВКЛ – політэрытарыяльная, поіэтнічная, поліканфесійная дзяржава.


<== previous lecture | next lecture ==>
Татары. | Адміністрацыйна – тэрытарыяльны падзел
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.