Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Лексіка паводле паходжання


Date: 2015-10-07; view: 1370.


Разнавіднасці лексікі

Слоўнікавы склад сучаснай беларускай мовы фарміраваўся на працягу многіх стагоддзяў. Зараз мы карыстаемся словамі, гісторыя якіх налічвае тысячагоддзі, і словамі, што ўзніклі ў апошнія гады. Побач ужываюцца словы, народжаныя шматвяковай моўнай практыкай беларускага народа, і словы, занесеныя да нас з іншых, блізкіх і далекіх моў.

 

Спрадвечна беларускія словы Запазычаныя словы
індаеўрапейскія словы агульнаславянскія словы усходнеславянскія словы уласнабеларускія словы са славянскіх моў з неславянскіх моў
да IV тыс. да н.э. IV тыс. да н.э. –VI ст.н.э. VI - XII ст.н.э. з XIV ст.н.э. з рускай з польскай з украінскай са старасла-вянскай з нямецкай з англійскай з французскай з лацінскай са старажыт- нагрэчаскай
Час індаеўрапейскай агульнасці Перыяд існавання славянскага адзінства Час падзелу славян на заходнюю, усходнюю і паўднёвую групы Беларуская мова існуе як самастойная славянская мова
маці, нос, сын, ноч, два, брат, сястра, сонца, снег, тры ~ 2000 слоў рука, зуб, нага, вока, неба, лес, заяц, бяроза, дуб, ісці, піць, добры, жывы, воля дзядзька, сям'я пляменнік, куст, вяроўка, галка, снягір, ластаўка, сорак гуляць асілак, дрыгва змрок, свята, палетак, золак вясёлка, журавіны
падобна гучаць і пішуцца ва ўсіх еўрапейскіх мовах падобна гучаць і пішуцца ва ўсіх славянскіх мовах падобна гучаць і пішуцца ў рускай, беларускай і ўкра- інскай мовах існуюць толькі ў беларускай мове

 

Аснова нашай мовы – гэта словы спрадвечна беларускія. У іх адлюстравана гісторыя станаўлення беларускага народа і яго продкаў.

Індаеўрапейскія словы найбольш старажытныя, дайшлі да нас з часоў індаеўрапейскай агульнасці (да IV тысячагоддзя да н.э.): маці, нос, сын, брат, сястра, сонца, два, ноч, снег, тры. Яны захоўваюць аддаленае падабенства гучання і напісання ва ўсіх індаеўрапейскіх мовах – беларускай, рускай, англійскай, французскай, нямецкай, іспанскай, літоўскай, грэчаскай і г.д. Напрыклад: бел. маці,рус. мать,англ. mother, нем. Die Mutter, исп. la madre, фр. la mere; бел. сонца,рус. солнце,англ. sun, нем. Die Sonne, исп. el sol, фр. le soleil; бел. ноч,рус. ночь,англ. night, нем. Die Nacht, исп. la noche, фр. la nuit; бел. тры,рус. три,англ. three, нем. drei, исп. tres, фр. trios.

Агульнаславянская лексіка фарміравалася ў перыяд існавання славянскага адзінства (IV тыс. да н.э.–VI ст.н.э.), калі славяне вылучыліся з індаеўрапейскай супольнасці, але яшчэ не падзяліліся на асобныя групы. Агульнаславянскія словы з некаторымі фанетычнымі адрозненнямі ўжываюцца ва ўсіх славянскіх мовах – беларускай, рускай, украінскай, польскай, чэшскай, балгарскай, сербска-харвацкай і інш.: бел. хлеб,рус. хлеб,укр. хліб,польск. сhleb, чэшск. сhleb, балг. хляб;бел. рука,рус. рука,укр. рука,польск. reka, чэшск. ruka, балг. ръка;бел. жыць,рус. жить,укр. жити,польск. zуc, чэшск. zуti, балг. живея.

Усходнеславянская лексіка захавалася з часоў гістарычнага падзелу славян на тры групы – усходнюю, заходнюю і паўднёвую (VI–XII ст.н.э.). Да ўсходняй групы адносіліся продкі сучасных беларусаў, рускіх, украінцаў, таму ўсходнеславянскія словы з'яўляюцца агульнымі для гэтых трох моў: дзядзька, пляменнік, сям'я, куст, вяроўка, галка, снягір, жаваранак, ластаўка, сорак, дзевяноста, журчаць, гуляць, харошы, карычневы.

Уласнабеларускія словы ўзніклі тады, калі беларуская мова ўжо існавала ў якасці самастойнай славянскай мовы (з XIV ст. н.э.). Гэтыя словы адсутнічаюць у іншых мовах і выяўляюць нацыянальную адметнасць мовы беларускага народа: асілак, волат, дрыгва, каліва, журавіны, вусень, змрок, жаданне, касавіца, палетак, хмызняк, вясёлка, золак, мілагучны, шурпаты і г.д.

Запазычаныя словы трапілі ў беларускую мову ў выніку эканамічных, палітычных, гандлевых, культурных сувязей, якія існуюць паміж народамі.

У сучаснай беларускай мове існуюць запазычанні

- са славянскіх моў (рускай: подзвіг, буквар, вопыт, вобыск, бальшавік, ветфельчар, вінтоўка, вяшчанне, мясарубка, чарцёж, частотнасць, ураўненне і інш.; украінскай: бадзёры, боршч, забабоны, плюгавы, журыцца, чупрына, прыгадаць, лунаць, чубаты і інш.; польскай: моц, скарб, гузік, скарга, палац, хцівы, блакітны, агрэст, бяспечны, братэрскі, відэлец, вяндліна, вільгаць, дранцвець, зброя, здрада, кабета, літасць, лямант, маёнтак, млын, тлусты, халява, цалкам і інш.; са стараславянскай (словы, што прыйшлі з першай літаратурнай мовы славян, старажытнабалгарскай па паходжанні): воблака, неба, дрэва, малітва, улада, храм, храбры, шлем і інш.)

- з неславянскіх моў (англійскай: байкот, бар, баскетбол, біфштэкс, блакада, боінг, бокс, вульгарны, долар, джэм, імпарт, снайпер, спорт, старт, танк, трап, матч, трэнер, хакей, тэніс, чэк, клуб, фільм, джаз, трамвай, бізнес і інш.; нямецкай: жабрак, маляр, майстар, слесар, фурман, швагер, варта, вахта, куля, рота, штурм, бухгалтар, вага, кошт, крама, рахунак, пуд, ланцуг, лямпа, труна, фура, шафа, шуфляда, шыба, бровар, дах, кухня, фальварак, крэйда, цукар, цэгла, цыбуля, футра, фартух і інш.; французскай: абажур, абсурд, авангард, адэкалон, акварэль, акрабат, апарат, ас, асамблея, атэлье, афіцыянт, афіша, бардзюр, берэт, вадэвіль, вестыбюль, ветэран, вітраж, ваза, парасон, пісталет, эгаіст і інш.; літоўскай: азярод, свіран, гірса, намітка, рэзгіны, капшук і інш.; лацінскай: аўтар, акцёр, дэкан, дырэктар, інспектар, камісар, прафесар, гумар, сатыра, нота, тэрмін, цэнтр, канстытуцыя, камісія, сесія, акт, аркуш, метрыка, атэстат і інш.; грэчаскай: акадэмія, алегорыя, геаметрыя, дыялектыка, кафедра, камедыя, космас, логіка, матэматыка, педагогіка, стыхія, фантазія, храналогія, бібліятэка, дыялект, параграф, арфаграфія і інш.; цюркскай: аркан, дыван, капкан, тапчан, торба, атаман, кандалы, каравул, гарбуз, качан, баран, барсук, бугай, таракан, кафтан, сярмяга, халат, шапка, буланы, буран, туман і інш.

Іншамоўнымі словамі нельга злоўжываць. Няма ніякай патрэбы запазычваць словы, калі ёсць свае для назвы пэўных прадметаў ці з'яў.

 

Лексіка паводле ступені ўжывання

Актыўная Пасіўная
Агульназразумелыя і шырокаўжывальныя словы, пашыраныя як у вуснай, так і ў пісьмовай формах мовы чалавек, ісці, шырокі, весела, седзячы устарэлыя словы Неалагізмы– словы, якія ўзніклі нядаўна і не страцілі адцення навізны. Узнікаюць для назвы новых прадметаў і з'яў ці для замены іх старых назваў аэробус, мотабол, гідранаўт, крысталон
Гістарызмы – назвы тых прадметаў, рэчываў, з'яў, якія выйшлі з актыўнага ўжытку, сталі “гісторыяй” баярын, саха, рэкрут, талер, феадал, прыгонны Архаізмы– устарэлыя назвы сучасных рэчаў і з'яў. У працэсе развіцця мовы яны былі заменены новымі словамі-сінонімамі чало – лоб, тлумач – перакладчык, выя - шыя
       

Да актыўнай лексікі адносяцца ўсе агульназразумелыя і шырокаўжывальныя словы, якія не маюць адцення ўстарэласці, нi адцення навізны. Такімі словамі карыстаюцца ўсе носьбіты мовы як у вуснай, так і ў пісьмовай формах мовы незалежна ад прафесіі, занятку, а таксама месца ix пражывання: брат, сястра, Бацькаўшчына, вавёрка, возера, вуліца, год, настаўнік, мова, рунь, пушча, чыгунка, чырвоны, светлы, араць, будавацъ, марыць, спяваць, улетку, прыгожа, Беларусь, БелАЗ, ААН i інш.

Пасiўную лексіку складаюць словы, пераважна зразумелыя, але непрывычныя, не ўжывальныя штодзённа, яны маюць або адценне ўстарэласці, або адценне навізны. Сюды ўваходзяць устарэлыя словы i неалагізмы.

Устарэлыя словы – гэта словы, якія выйшлі з актыўнага складу лексікі i ўжываюцца ў сучаснай мове зрэдку: аршын, фунт, баярын, прыгон, паншчына, цівун, батрак, шляхта, стражнік, губернатар, нарком, чада, веча, вакацыі, саха, камбед, нэп i інш. Устарэлыя словы падзяляюцца на гістарызмы і архаізмы.

Гістарызмы – гэта назвы тых прадметаў, рэчываў, матэрыялаў, з'яў, працэсаў, якія выйшлі з актыўнага ўжытку, сталі «гісторыяй»: феадал, фабр­ыкант, батрак, прыгонны, парабак, лёкай, губернатор, стражнік, ураднік, жандар, земства, прыстаў, сотнік, рэкрут, ротмістр, пушкар, мушкет, самопал, каганец, кабрыялет, саха, каптур, армяк, грыўня, пенязь, талер, дукат, асьміна, пядзь, аршын, вярста, дзесяціна, сажань i iнш.

Архаізмы – гэта ўстарэлыя назвы сучасных рэчаў і з'яў. У працэсе развіцця мовы яны былі заменены новымі словамі-сінонімамі.: npacвema acвema, абставы абставіны, дзейца дзеяч, земляробны земляробчы, лятун лётчык, матацыклет матацыкл, прыродніцкі прыродаведчы, атрамант чарніла, лемантар буквар, раме плечы, чало лоб, чада дзіця, nepci грудзі, скрыжалі закон, тлумач перакладчык, кордон граніца і інш.

Неалагізмы – гэта словы, якія ўзніклі нядаўна і не страцілі адцення навізны. Яны ўзнікаюць у мове для назвы новых прадметаў і з'яў або для замены іх старых назваў: aвiямaкci, акваград, акванаўт, вададром, аэро6yc, таксобус, газамабіль.

Аўтарскія неалагізмы (аказіяналізмы) – словы, якія ствараюцца пісьменнікамі, паэтамі, грамадскімі дзеячамі, і маюць адценне навізны толькі ў кантэксце: Мае добрыя людзі, суайчыннікі, сузямельнікі... (Н.М.). Блукаюць грыбазбіры... (Панч.). Напейзажвацца ў запас... (Б.). Ад'юбілеіш памаладзееш... (В.).

Некаторыя аказіяналізмы, створаныя пісьменнікамі па законах бела­рускай мовы, з часам трывала ўвайшлі ў склад беларускай літаратурнай мовы: адлюстроўваць, мілагучны, мэтазгодны, дабрабыт, ажыццяўленне (У. Дубоўка), светапогляд (Я. Колас) i інш.

Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання

Агульнаўжывальныя словы Словы абмежаванага ўжытку
ужываюцца ў розных сферах усімі, агульназразумелыя жыць, хуткі, я, заўтра, але і г.д. Дыялектныя словы Спецыяльныя словы Жаргонныя словы
ужываюцца людзьмі пэўнай спецыяльнасці, прафесіі
тэрміны прафесіяналізмы
абмежаваны ва ўжытку пэўнай тэрыторыяй, словы мясцовых гаворак гулы (рэха) вецер (буй) дождж (рось) афіцыйна ўзаконеныя словы, якія дакладна абазначаюць паняцці розных галін навукі, тэхнікі і г.д. марфема, выказнік, сінонім словы, пашыраныя ў вуснай мове прадстаўнікоў асобных прафесій клава (клавіятура), венік (вінчэсцер), мама (мацяр.плата) ужываюцца людзьмі, аб'яднанымі агульнымі інтарэсамі, звычкамі, характарам дзейнасці засыпацца, пара, бомба, шпора

 

Агульнаўжывальную лексіку складаюць словы, якія ужываюцца ў розных сферах усімі, незалежна ад месца жыхарства, адукацыі, прафесіі носьбітаў мовы. Яны агульназразумелыя: жыць, хуткі, я, заўтра, але і г.д.

Лексіка абмежаванага ўжытку ўключае словы, якімі карыстаюцца асобныя групы насельніцтва. У залежнасці ад сферы прымянення яна падзяляецца на дыялектную, спецыяльную і жаргонную.

Дыялектная лексіка абмежавана ва ўжытку пэўнай тэрыторыяй, гэта словы мясцовых гаворак: гулы (рэха), вецер (буй), дождж (рось). З цягам часу асобныя дыялектызмы могуць пераходзіць у літаратурную мову і замацоўвацца ў ёй (акрыяць, бруіцца, весніцы, плённы і г.д.)

Спецыяльная лексіка абмежавана ў выкарыстанні колам людзей пэўнай спецыяльнасці і падзяляецца на прафесіяналізмы і тэрміны.

Прафесіяналізмы – гэта словы, пашыраныя ў вуснай мове прадстаўнікоў асобных прафесій: клава (клавіятура), венік (вінчэсцер), мама (мацярынская плата).

Тэрміны – гэта афіцыйна ўзаконеныя словы, якія дакладна абазначаюць паняцці розных галін навукі, тэхнікі і г.д. (марфема, выказнік, сінонім, займеннік, флексія, фармант – тэрміны мовазнаўства, сінус, косінус, лагарыфм, катэт, гіпатэнуза – матэматычныя тэрміны).

Жаргонная лексіка ўжываецца асобнымі групамі людзей, аб'яднаных агульнымі інтарэсамі, прывычкамі, бытавымі ўмовамі, характарам дзейнасці. Большасць жаргоннай лексікі – экспрэсіўна афарбаваныя словы. Напрыклад, у мове школьнікаў, студэнтаў сустракаюцца наступныя жаргонныя словы: зубрылка, батанік, пара, кол, хвост, засыпацца, шпора, здуць, лаба, шасцёрка і г.д. Выкарыстанне жаргонных слоў – своеасаблівая моўная гульня, якая, аднак, вядзе да збяднення мовы, яе засмечвання, вульгарызацыі.


<== previous lecture | next lecture ==>
Лексічныя сродкі мовы | Адсутнасць экспрэсіі, эмацыянальнасці.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.046 s.