![]() |
Адсутнасць экспрэсіі, эмацыянальнасці.Date: 2015-10-07; view: 472. Адназначнасць тэрміна. Паняцце тэрміна Тэрмін – гэта спецыяльнае слова ці спалучэнне слоў, якое існуе (створанае, запазычанае) для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяў і абазначэння спецыяльных прадметаў. Напрыклад: міжнародны маркетынг – маркетынгавая дзейнасць фірмы на рынку замежных краін; тактыка маркетынгу – уяўляе сабою пэўныя дзеянні, выкананыя з мэтай рэалізацыі зададзенай маркетынгавай стратэгіі. Тэрмінамі называюцца спецыяльныя паняцці, якія ўзнікаюць у пэўнай галіне навукі. Можна сказаць, што тэрмін – гэта імя паняцця. Асаблівасці тэрмінаў Тэрмін адрозніваецца ад літаратурнага слова цэлым радам асаблівасцей, і перш за ўсё – функцыянальна. Нават у слоўніках тэрмін не тлумачыцца, а яму даецца азначэнне. Тэрміны патрабуюць спецыяльнай падрыхтоўкі ў пэўнай галіне навукі, тэхнікі, культуры, яны зразумелыя толькі тым, хто вывучае, зацмаецца, працуе ў гэтай сферы. Вось чаму прафесійная падрыхтоўка патрабуе авалодання тэрмінамі. Кожны тэрмін унутры тэрміналагічнага поля выяўляе цэлы рад сваіх асаблівасцей. Кожны тэрмін павінен абазначаць толькі адно паняцце ў навуцы, а кожнаму паняццю павінен адпавядаць толькі адзін тэрмін. Тэрміны ўзнікаюць рознымі шляхамі і спосабамі, у тым ліку і на аснове метафарызацыі, вобразнага пераасэнсавання паняццяў. Можна прывесці безліч тэрмінаў, якія ўтвораны ў выніку пераносу па рознага роду асацыяцыях і выкарыстоўваюцца ў розных галінах ведаў. Пры ўстанаўленні паходжання тэрміна можна рэдка выявіць выражэнне экспрэсіі і эмоцыі.
|