![]() |
Марфалагічныя нормыDate: 2015-10-07; view: 2669. Род назоўнікаў Кожны назоўнік у форме адзіночнага ліку належыць да аднаго з трох родаў: - мужчынскага: край, падручнік, бацька; - жаночага: зямля, дарога, восень; - ніякага: падарожжа, галлё, гумно. Ёсць назоўнікі, якія могуць адносіцца і да мужчынскага, і да жаночага роду. Гэта назоўнікі агульнага роду: няўмека, стыляга, плакса, забіяка, непаседа, сірата, ціхоня, ляўша, запявала, старшыня і г.д. Ад іх трэба адрозніваць назвы асоб мужчынскага і жаночага полу, што ўказваюць на прафесійны занятак, пасаду і звычайна маюць форму мужчынкага роду: доктар, інжынер, прафесар, рэдактар, дырэктар. Граматычны род у такіх выпадках вызначаецца сінтаксічна, па дапасаваных словах: дырэктар Сталярова, рэдактар падпісаў, рэдактар падпісала. Род нескланяльных назоўнікаў іншамоўнага паходжання вызначаецца наступным чынам: - да мужчынскага роду адносяцца назвы асоб, жывёл і птушак мужчынскага полу: ваенны аташэ, кітайскі кулі, вялікі шымпанзэ, ружовы фламінга; - да жаночага роду адносяцца назвы асоб жаночага полу: мадам, місіс, фрау, пані; - да ніякага роду адносяцца назвы неадушаўлёных прадметаў: новае атэлье, воднае пола, прасторнае фае, аўтарытэтнае журы. Род нескланяльных уласных назваў вызначаецца на аснове роду агульнага назоўніка: Баку, Тбілісі (горад), Хонсю (востраў) – мужчынскі род; Місісіпі (рака) – жаночы род; Антарыа (возера) – ніякі род. Род нескланяльных складанаскарочаных назоўнікаў вызначаецца па апорным слове: БелАЗ (Беларускі аўтамабільны завод) – мужчынскі род; ААН (Арганізацыя Аб'яднаных Нацый) – жаночы род; ТБМ (Таварыства беларускай мовы) – ніякі род. Род некаторых назоўнікаў у беларускай мове не супадае з родам тых самых назоўнікаў у рускай мове: цень, боль, мазоль, дроб, медаль, шынель, стэп, жывапіс, запіс, шаль, фальш, палын, насып, россып, летапіс у беларускай мове мужчынскага роду, а ў рускай – жаночага; гусь, жырафа, лебедзь, таполя, салата ў беларускай мове жаночага роду, а ў рускай – мужчынскага; яблык у беларускай мове мужчынскага роду, а ў рускай – ніякага. Назоўнікам, якія ўжываюцца толькі ў форме множнага ліку, граматычны род не ўласцівы: дзверы, абцугі, акуляры. Лік назоўнікаў Лік назоўнікаў – граматычная катэгорыя, якая выражае колькасць прадметаў у шэрагу аднародных. Большасць назоўнікаў беларускай мовы маюць два лікі – адзіночны і множны: вуліца – вуліцы, стол – сталы, акно – вокны. Аднак ёсць назоўнікі, якія не змяняюцца па ліках і маюць або толькі адзіночны, або толькі множны лік. Да назоўнікаў, якія заўсёды ўжываюцца толькі ў адзіночным ліку, адносяцца: - рэчыўныя: малако, золата, чарніла, цукар, масла, цэмент, чай, павідла; - зборныя: дзятва, студэнцтва, моладзь, калоссе, птаства, бярэзнік, насенне; - абстрактныя: ініцыятыва, сумленне, годнасць, прынцыповасць, радасць; - уласныя: Нарач, Сож, Магілёў, «Вясёлка» (часопіс). Да назоўнікаў, якія заўсёды ўжываюцца толькі ў множным ліку, адносяцца назоўнікі, што абазначаюць: - канкрэтныя прадметы, якія складаюцца з дзвюх або некалькіх частак: нажніцы, акуляры, сані, абцугі, шорты, джынсы, калготы; - некаторыя рэчывы, прадукты вытворчасці: кансервы, дрожджы, апілкі, духі; - народныя звычаі, гульні: дажынкі, вячоркі, адведкі, хованкі, шахматы; - прыродныя з'явы, адрэзкі часу: замаразкі, прыцемкі, суткі, канікулы; - некаторыя геаграфічныя назвы: Клімавічы, Бялынічы, Філіпіны, Альпы. Лік некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах не супадае. Напрыклад, назоўнікі грудзі, чарніцы, каноплі ў беларускай мове ўжываюцца толькі ў форме множнага ліку, а ў рускай мове грудь, черника, конопля – назоўнікі адзіночнага ліку; назоўнікі бяліла, чарніла ў беларускай мове маюць форму адзіночнага ліку, а ў рускай мове белила, чернила – назоўнікі множнага ліку. Правапiс канчаткаў назоўнiкаў I скланенне Трэба размяжоўваць назоўнікі I скланення на -а(-я) і рознаскланяльныя назоўнікі на -а(-я). Да I скланення адносяцца назоўнікі: ж.р. з канчаткамi -а(-я): хата, сям'я; м.р. з націскнымi канчаткамi -а(-я): старшына, Кузьма; аг.р. з канчаткамi -а(-я), што абазначаюць асоб жаночага полу: плакса Юля, соня Каця; аг. р., што абазначаюць асоб мужчынскага полу з націскнымi канчаткамi -а(-я): сірата, ляўша. У давальным і месным склонах назоўнікі I скланення маюць канчаткі -е, -і, -ы, -э. Канчатак -е характэрны для назоўнікаў з асновай на цвёрды зычны, які чаргуецца з мяккім, і на г, х, якія чаргуюцца з з, с: вада – вадзе – у вадзе, дарога – дарозе – у дарозе, страха – страсе – на страсе. Канчатак -і пішацца ў назоўнікаў з мяккай асновай: песня – песні – у песні. Канчатак -ы маюць назоўнікі з асновай на зацвярдзелы зычны і на к, які чаргуецца з ц: мяжа – мяжы – на мяжы, апрацоўка – апрацоўцы – пры апрацоўцы. Канчатак -э ўласцівы назоўнікам з асновай на к, які чаргуецца з ц, толькі пад націскам: рука – руцэ – у руцэ. Да рознаскланяльных назоўнікаў адносяцца назоўнікі: м.р. з ненаціскнымі канчаткамi -а(-я): дзядуля, сабака; аг.р., якія абазначаюць асоб мужч. полу з ненаціскнымi канчаткамi -а(-я): непаседа Мікіта, соня Вася. У давальным і месным склонах такія назоўнікі маюць канчаткі -у(-ю). Назоўнікі з асновай на цвёрды зычны, зацвярдзелы зычны і на г, к, х маюць канчатак -у: мужчына – мужчыну – аб мужчыну, задзіра Міша – задзіру Мішу – аб задзіру Мішу, дзядзька – дзядзьку – аб дзядзьку. Назоўнікі з асновай на мяккі зычны маюць канчатак -ю: дзядуля – дзядулю – аб дзядулю, соня Вася – соню Васю – аб соню Васю. Канчаткі назоўнікаў I скланення
Канчаткі рознаскланяльных назоўнікаў
II скланенне У назоўніках II скланення цяжкасць выклікае напісанне канчаткаў у родным і месным склонах адзіночнага ліку. У родным склоне назоўнікі маюць канчаткі -а(-я), -у(-ю), якія залежаць ад лексічнага значэння слова. Канчатак -а(-я) маюць назоўнікі, што абазначаюць: — асоб, жывых істот: настаўніка, мураўя; — канкрэтныя прадметы: дома, вянка; — арганізацыі, прадпрыемствы, установы: інстытута, завода; — насельныя пункты, геаграфічныя назвы: горада, пасёлка, Магілёва; — адзінкі вымярэння: кілаграма, месяца, рубля; — навуковыя тэрміны: дзеяслова, электрона. Канчатак -у(-ю) уласцівы назоўнiкамi, што абазначаюць: — зборныя прадметы, рэчывы, хімічныя злучэнні, элементы: гароху, чаю, мёду, кіслароду, але хлеба, аўса; — з'явы прыроды, стыхійныя бедствы: ветру, змроку, цыклону; — прасторавыя і часавыя паняцці: краю, часу, лугу, усходу; — абстрактныя паняцці, якасці, дзеянні, стан: розуму, спакою, прыезду; — грамадскія фармацыі, навуковыя плыні, тэорыі: феадалізму, дарвінізму. Мнагазначныя назоўнікі могуць мець абодва канчатка ў залежнасці ад значэння: адпачынак пачаўся пятага лістапада (адзінка вымярэння) – пара залатога лістападу (абстрактны назоўнік), сядзець каля вяза (канкрэтны прадмет) – палічка з вязу (матэрыял). У месным склоне назоўнікі адрозніваюцца канчаткамі ў залежнасці ад таго, з'яўляюцца яны назвамі асоб (асабовымі) ці не (неасабовымі), а таксама ў залежнасці ад асновы. У месным склоне назоўнікі IІ скланення маюць канчаткі -е, -і, -ы, -у(-ю). З канчаткам -е ўжываюцца неасабовыя назоўнікі з цвёрдаю асновай і на г,х, якія чаргуюцца з з, с: запіс – у запісе, бераг – на беразе, кажух – у кажусе. Канчатак -і пішацца ў назоўнікаў з мяккай асновай: жыццё – у жыцці, полымя – у полымі. Канчатак -у(-ю) маюць назоўнікі, што абазначаюць асоб: настаўнік – пры настаўніку, каваль – на кавалю, а таксама назоўнікі на к і г, х, якія не чаргуюцца з мяккімі з, с: будынак – у будынку, сцяг – на сцягу, пух – у пуху. Прозвішчы на -оў(-аў), -еў(-ёў), -ін(-ын) у творным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -ым: Міхайлавым,Лужаніным. Іншамоўныя прозвішчы -ін(-ын), -аў у творным склоне ўжываюцца з канчаткам -ам: Дарвінам, Чаплінам. Канчаткі назоўнікаў IІ скланення
Правапiс суфiксаў прыметнiкаў Дзве літары нн пішуцца: - прыметнікі, утвораныя з дапамогай суфікса -н- ад назоўнікаў з асновай на -н-: дзень – дзённы, раён – раённы; - прыметнікі, утвораныя ад назоўнікаў на -мя: імя – іменны, племя – племянны (але: полымя – палымяны); - прыметнікі з суфіксамі -енн-(-энн-): абедзенны, страшэнны. Адна літара н пішацца ў прыметніках, утвораных з дапамогай суфіксаў-ан(-ян), -ін(-ын): ветраны, драўляны, салаўіны, курыны (але: гасцінны, старанны). У прыметніках, утвораных ад назоўнікаў з дапамогай суфікса -ск-, зычныя асноў ц, т, ч, к у спалучэнні з суфіксальным с даюць у вымаўленні і напісанні ц: немец – нямецкі, салдат – салдацкі, ткач – ткацкі, рыбак – рыбацкі. Каранёвае д у спалучэнні з суфіксальным с вымаўляецца як ц, але на пісьме літара д перад суфіксам -ск- захоўваецца: грамада – грамадскі, завод – заводскі. У прыметніках, утвораных ад назоўнікаў з дапамогай суфікса -ск- ад назоўнікаў з асновай на с, ш, пішацца адна літара с: Палессе – палескі, таварыш – таварыскі. У прыметніках, утвораных ад геаграфічных назваў, назваў нацыянальнасцей і народнасцей з асновамі на г, х, з, ж, ш, неславянскіх назваў на -к, перад суфіксам -ск- гэтыя зычныя захоўваюцца: Рыга – рыжскі (чаргуюцца г//ж), Выбарг – выбаргскі, эвенк – эвенкскі, чэх – чэшскі (чаргуюцца х//ш), казах – казахскі, француз – французскі, Парыж – парыжскі, Балхаш – балхашскі (але: калмыцкі, турэцкі, славацкі). У суфіксах прыналежных прыметнікаў -еў, -ев пішацца літара е: Толеў твар, Колева радня.
2. с, ш+ СК = СК Палессе – палескі, таварыш – таварыскі
3. д + СК = ДСКграмада – грамадскі
4. ск+ СК = СКМінск – мінскі 5. Геаграфічныя назвы, назвы нацыянальнасцей і народнасцей, неславянскія назвы на –к: г г(//ж)ск Рыга – рыжскі, Выбарг - выбаргскі к кск эвенк – эвенкскі х х(//ш)ск чэх – чэшскі, казах – казахскі з + СК = зск француз – французскі ж жск Парыж – парыжскі ш шскБалхаш – балхашскі Але: калмыцкі, турэцкі, славацкі.
Ступені параўнання якасных прыметнікаў
Скланенне займеннікаў
|