Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Асобыя формы дзеяслова


Date: 2015-10-07; view: 1599.


САМЫ

САМ

СЯБЕ, ТЫ

Н. – ты

Р. сябе цябе

Д. сабе табе

В. сябе цябе

Т. сабой(ою) табой(ою)

М. аб сабе аб табе

адзіночны лік множны лік

Н. сам само сама самі

Р. самога самога самой саміх

Д. самому самому самой самім

В. самога само самую (-у) як Н. або Р.

Т. самім самім самой (-ою) самімі

М. (аб) самім самім самой саміх

адзіночны лік множны лік

Н. самы самае самая самыя

Р. самага самага самай (-ае) самых

Д. самаму самаму самай самым

В. як Н. або Р. як Н. або Р. самую як Н. або Р.

Т. самым самым самай (-аю) самымі

М. (аб) самым самым самай самых

НЕХТА НЕШТА НІХТО НІШТО

Н. нехта нешта ніхто нішто

Р. некага нечага нікога нічога

Д. некаму нечаму нікому нічому

В. некага нешта нікога нішто

Т. некім нечым нікім нічым

М. (аб) некім нечым ні аб кім ні аб чым

Правапіс лічэбнікаў

1. Пішуцца разам:

складаныя колькасныя лічэбнікі, апошняй часткай якіх з'яўляецца -дзясят, -сце, -ста, -сот: шэсцьдзясят, дзвесце, трыста, пяцьсот;

складаныя парадкавыя лічэбнікі, апошняй часткай якіх з'яўляецца -дзясяты, -соты, -тысячны, -мільённы і інш.: пяцідзясяты, трохсоты, двухтысячны, сямімільённы, пяцімільярдны, двухсотпяцідзесяцівасьмімільённы і інш.

2. Асобна пішуцца састаўныя колькасныя, парадкавыя і дробавыя лічэбнікі: сто дваццаць пяць, трыццаць тры, тысяча пяцьсот адзін, сто дваццаць пяты, трыццаць трэці, тысяча пяцьсот першы, два з паловай, пяць з чвэрткай, тры пятыя, пяць дзясятых, сем сотых.

3. Пішуцца праз злучок:

парадкавыя лічэбнікі, напісаныя лічбамі, пры спалучэнні іх з канчаткамі, часткамі канчаткаў, састаўнымі часткамі ў выглядзе слоў: 25-ы, на 10-м км, 31-га, 10-мільённы, 18-мільярдны;

лічэбнікі, напісаныя словамі або лічбамі, якія абазначаюць прыблізны лік: восем-дзевяць гадоў, дзве-тры гадзіны, сёмае-восьмае стагоддзе, 2-3 гады.

4. Ставіцца працяжнік:

у складаных і састаўных лічэбніках прыблізнага ліку: праз трыццаць пяць – трыццаць сем год, 50 – 60-я гады;

пры умоўным пералічэнні: артыкулы 2 – 7, 1 – 10 класы.

Сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі

Колькасныя лічэбнікі ў сказе звязаны з назоўнікамі і ўтвараюць з імі колькасна-іменныя спалучэнні, якія з'яўляюцца адным членам сказа: Высока ў блакітным небе луналі чатыры буслы.

Сінтаксічная сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі выражаецца ў форме дапасавання ці кіравання.

Лічэбнік адзін дапасуецца да назоўніка ў родзе, ліку, склоне: Н. адзін дуб, адна хата, адно воблака, адны дамы; Р. аднаго дуба, адной хаты, аднаго воблака, адных дамоў і г.д.

Пры лічэбніках два, тры, чатыры назоўнікі і прыметнікі звычайна ўжываюцца ў форме назоўнага склону множнага ліку: два новыя сталы, тры светлыя пакоі, чатыры маленькія хаткі, трыццаць чатыры маладыя дрэвы, сорак два шчаслівыя гады. Пры астатніх лічэбніках – у форме роднага склону множнага ліку: пяць новых сталоў, дваццаць залатых медалёў, семдзесят маладых хлопцаў.

Зборны лічэбнік абодва спалучаецца з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду: абодва браты, абодва вучні; з назоўнікамі жаночага роду – лічэбнік абедзве: абедзве сяброўкі. Калі размова ідзе пра асоб і мужчынскага, і жаночага полу, ужываецца зборны лічэбнік абое: Маці з бацькам працавалі разам, абое закончылі сельскагаспадарчую акадэмію.

Зборныя лічэбнікі двое–дзясяцера спалучаюцца: а) з асабовымі займеннікамі: нас двое, трое з іх; б) з назоўнікамі, якія абазначаюць асоб мужчынскага полу: трое хлопцаў, пяцёра вучняў; в) з наазоўнікамі, якія маюць форму толькі множнага ліку і падлягаюць лічэнню: двое дзвярэй, трое саней; г) з назоўнікамі, якія абазначаюць маладых істот: трое кацянят, сямёра ягнят; д) з назоўнікамі дзеці, гусі, свінні: чацвёра дзяцей, трое коней.

Дробавыя лічэбнікі складаюцца з колькаснага і парадкавага лічэбнікаў. Калі першай часткай дробавага лічэбніка з'яўляюцца словы два, тры, чатыры, то другая частка мае форму назоўнага склону множнага ліку: дзве пятыя, тры шостыя, чатыры сёмыя.

Калі ў першай частцы дробавага лічэбніка ўжываюцца словы пяць, шэсць, сем, восем і г.д., то другая частка лічэбніка мае форму роднага склону множнага ліку: пяць сёмых, сем восьмых, шэсць дзявятых.

Лічэбнікі паўтара і паўтары ва ўсіх склонах маюць аднолькавую форму: паўтара (вядра), паўтары (тоны). Лічэбнік паўтара спалучаецца за назоўнікамі, якія абазначаюць асоб мужчынскага полу, паўтары – з назоўнікамі, якія абазначаюць асоб жаночага полу.

Асабовыя дзеясловы. Спражэнне дзеясловаў

У дзеясловах форма асобы паказвае на ўтваральніка дзеяння, якім можа быць чалавек, наогул жывая істота ці неадушаўлёны прадмет. Першая асоба паказвае, што дзеянне ўтварае той, хто гаворыць (рамантую, перачытваю, вучуся); другая дзеянне яго субяседніка (рамантуеш, перачытваеш, вучышся); трэцяя дзеянне асобы або прадмета, якія не ўдзельнічаюць у размове (рамантуе, перачытвае, вучыцца, зелянее). Такія дзеясловы называюць асабовымі.

Асабовыя дзеясловы маюць пэўныя канчаткі ў формах адзіночнага і множнага ліку цяперашняга і будучага простага часу. У форме прошлага часу дзеясловы не маюць асабовых канчаткаў.

Змяненне дзеясловаў па асобах і ліках называецца спражэннем. У залежнасці ад асабовых канчаткаў дзеясловы падзяляюцца на два спражэнні першае і другое.

Першае спражэннеДругое спражэнне

Адзіночны лік

1-я -у (-ю) 1-я -у (-ю)

2-я -еш (-эш, -аш) 2-я -іш (-ыш)

3-я -е (-э, -а) 3-я -іць (-ыць)

 

Множны лік

1-я -ём (-ем, -ом, -ам) 1-я -ім (-ым)

2-я -еце (-яце, -аце) 2-я -іце (-ыце)

3-я -уць (-юць) 3-я -аць (-яць)

 

Найбольш выразна спражэнні дзеясловаў адрозніваюцца ў 3-й асобе адзіночнага і множнага ліку. Асабліва лёгка вызначыць спражэнне дзеясловаў, калі ў асабовых формах націск падае на канчатак: ідзеш, вязеш, глядзіш, маўчыш; ідзе, вязе, глядзіць, маўчыць; ідзём, вязём, глядзім, маўчым і г.д. У асабовых формах з ненаціскнымі канчаткамі вызначыць тып спражэння дапамагае інфінітыў.

Да II спражэння адносяцца дзеясловы, якія ў інфінітыве заканчваюцца на -іць(-ыць): бяліць, варыць, касіць, любіць і інш. (за выключэннем аднаскладовых дзеясловаў тыпу біць, віць, ліць, мыць, выць, шыць, якія адносяцца да I спражэння); дзеясловы на -эць(-ець), калі э(е) не захоўваецца ў 1-й асобе адзіночнага ліку цяперашняга часу: гарэць (гару), глядзець, ляцець, цярпець (але: хацець I спражэнне). Да II спражэння таксама належаць дзеясловы гнаць, спаць, належаць, стаяць, баяцца. Усе астатнія дзеясловы адносяцца да I спражэння.

Дзеепрыметнік – форма дзеяслова, якая абазначае прымету або ўласцівасць прадмета (асобы) паводле дзеяння, адказвае на пытанні які? якая? якое? якія?: Нямераная, няхожаная тайга жыве, шуміць, стракоча і дыхае лёгкім, прыглушаным водгуллем. Табе, з прытомленым сэрцам, прысыпанаму сівізной, хочацца зноў сустрэцца з далёкай сваёй вясной.

Дзеепрыметнікі маюць асаблівасці дзеяслова (стан, трыванне, час, пераходнасць/непераходнасць) і прыметніка (род, лік, склон).

Дзеепрыслоўе – асобая нязменная форма дзеяслова, якая абазначае дадатковае дзеянне і паясняе дзеяслоў-выказнік, адказвае на пытанні што робячы? што зрабіўшы?: Дарога знікла з вачэй, не дайшоўшы да гасцінца, абапал якога стаялі парадзелыя бярозы.

Дзеепрыслоўі маюць прыметы дзеяслова (трыванне, час, зваротнасць/ незваротнасць, пераходнасць/непераходнасць) і прыслоўя (нязменнасць).

Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў

Дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу ўтвараюцца ад асновы інфінітыва непераходных дзеяслоў закончанага трывання пры дапамозе суфікса -л-: пасінець – пасінелы.

Дзеепрыметнікі могуць утварацца і з дапамогай суфіксаў -ш-, -ўш- ад асновы інфінітыва пераходных і непераходных дзеясловаў: узнікнуць – узнікшае (пытанне), прыехаць – прыехаўшая (сястра).

Дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу ўтвараюцца ад асновы інфінітыва пераходных дзеясловаў закончанага трывання пры дапамозе суфіксаў -н-, -ан-, -ен-, -т-:вызваліць – вызвалены, прыручыць – прыручаны, ахутаць – ахутаны, узяць – узяты.

У беларускай літаратурнай мове найбольш пашыраны дзеепрыметнікі прошлага часу залежнага і незалежнага стану з суфіксамі -л-,-н-, -ан-, -ен-, -т-.

Дзеепрыметнікі з суфіксамі -ўш-, -ш- у беларускай мове ўжываюцца абмежавана: у форме м. р. яны супадаюць з формамі дзеепрыслоўяў і ўспрымаюцца двухсэнсоўна.

Рэдка ўжываюцца дзеепрыметнiкі незалежнага і залежнага стану цяперашняга часу. Утвараюцца яны ад асновы дзеяслоў цяперашняга часу незакончанага трывання з дапамогай суфіксаў -уч-(-юч-), -ач-(-яч-), -ем-, -ім-.

У беларускай мове няма зваротных дзеепрыметнікаў.


 

  Дзеепрыметнікі незалежнага стану Дзеепрыметнікі залежнага стану
цяперашняга часу -уч-, -юч- (I спр.) кіру-юч-ы чалавек -ач-, -яч- (II спр.) гавор-ач-ы чалавек (сустракаюцца ў навуковых тэрмінах, у спалучэннях устойлівага характару: кіруючая роля, гаворачая асоба) -ем-,-ом- (I спр.) вывуча-ем-ы аб'ект -ім- (II спр.) люб-ім-ы чалавек (ужываюцца рэдка, толькі ў навуковым стылі. Некаторыя ўжываюцца як прыметнікі: цярпімы, любімы)
прошлага часу -л-, -ўш-, -ш-пажаўце-л-ы, загіну-ўш-ы, падрос-ш-ы (ужыванне іх абмежавана: у форме м. р. яны супадаюць з формамі дзеепрыслоўяў і ўспрымаюцца двухсэнсоўна) -н-, -ен-, -ан-, -ян-, -т-прачыта-н-ы, прынес-ен-ы, пасе-ян-ы, разгледж-ан-ы, пашы-т-ы (найбольш пашыраны ва ўжыванні)

 

У беларускай мове ёсць многа сродкаў замены неўласцівых ёй дзеепрыметнікаў пры перакладзе з рускай мовы:

- дзеепрыметнікі з суфіксамі -л-, -н-, -ан-, -ен-, -т-:пожелтевшая листва – пажаўцелае лісце, склонившиеся к земле ветви – схіленыя да зямлі (да долу) галіны, покрывшаяся инеем трава – пакрытая інеем (шэранню) трава;

- дзеясловы ці дзеепрыслоўі: Идущие люди смотрели на флаги. – Людзі ішлі і глядзелі на сцягі. Ідучы, людзі глядзелі на сцягі;

- прыметнікі: говорить плачущим голосом – гаварыць плаксівым голасам (гаварыць праз плач, гаварыць плачучы);

- даданыя сказы: Каждый, приехавший в наш город, может убедиться… – Кожны, хто прыязджае ў наш горад, можа пераканацца...

Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў

Дзеепрыслоўi незакончанага трывання ўтвараюцца ад асновы цяперашняга часу дзеяслова незакончанага трывання з дапамогай суфікса -учы-(-ючы-) ад дзеяслоў I спражэння і -ачы-(-ячы-) – ад дзеяслоў II спражэння: пішуць – пішучы, косяць – косячы.

Дзеепрыслоўі закончанага трывання ўтвараюцца ад асновы інфінітыва (або прошлага часу) дзеясловаў закончанага трывання з дапамогай суфіксаў -ўшы (пасля галосных) і -шы (пасля зычных): адчуў – адчуўшы, прынесці – прынёсшы.

Формы дзеепрыслоўяў з суфіксамі -ўшы(-шы) ад дзеясловаў незакончанага трывання з'яўляюцца няправільнымі, гэта парушэнне літаратурнай нормы: несці – нёсшы, трэсці – тросшы (правільна: несучы, трасучы).

У сказе дзеепрыслоўе абазначае дадатковае дзеянне, названае дзеясловам-выказнікам, да якога гэта дзеепрыслоўе адносіцца. Нельга ў адным сказе ўжываць дзеепрыслоўе і дзеяслоў-выказнік, якія абазначаюць дзеянні розных асоб або прадметаў. Такія сказы сэнсава і граматычна няправільныя, гэта парушэнне літаратурнай нормы.

Правапіс прыслоўяў

1. Пішуцца разам:

прыслоўі, утвораныя ад прыслоўяў прыставачным спосабам: назаўтра, назаўсёды, назаўжды, назусім, намнога, наколькі, настолькі, нашмат, напаверх, насупраць, заўчора, залетась, паслязаўтра, пазаўчора, пазалетась, замнога, задоўга і інш. Ад такіх прыслоўяў трэба адрозніваць спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі, якія ўжываюцца ў значэнні дапаўнення. Назоўнікі з прыназоўнікамі пішуцца асобна: на заўтра (адкласці), за дзякуй (рабіць), да заўтра (скончыць); ад цямна да відна, з цямна да цямна, да ранку, а таксама у адно, па двое, па трое і інш.;

прыслоўі, якія ўтвораны ў выніку спалучэння прыназоўнікаў у і на з рознымі склонавымі формамі колькасных і зборных лічэбнікаў: удвая, утрая, удваіх, утраіх, утрох, учатырох, усемярых, удвух, удзвюх, усямёх, надвое, натрое;

прыслоўі, утвораныя ад прыметнікаў прыставачна-суфіксальным спосабам: дабяла, дачыста, дасуха, дасыта, здалёку, звысоку, зрэдку, справа, сослепу, змоладу, змалку, злёгку, паблізу, папросту, паціху, падоўгу, пароўну, улева, управа, навечна, надоўга, насуха, зажыва, зацемна, а таксама заадно, наўдалую, ушчыльную, урассыпную, упустую, збольшага, нашто, навошта, нізашто, потым, надта, зусім, затым, прытым і інш. Спалучэнні прыназоўніка з займеннікам пішуцца асобна: на што, ні за што, з усім, за тым.

2. Пішуцца разам прыслоўі, якія ўтвораны ў выніку спалучэння:

прыназоўнікаў і склонавай формы назоўнікаў, якая самастойна не ўжываецца: бесперастанку, дашчэнту, досыць, замуж, запанібрата, знячэўку, знянацку, навобмацак, наогул, напагатове, напавал, напалам, наперакор, наперарэз, напрост, напярэймы, нарасхват, нараспеў, насторч, насцеж, наўздагон, наўздзіў, наўпрост, наўскос, наўцёк, неўзабаве, неўпапад, неўспадзеўкі, паасобку, паблізу, спакон, уваччу, удоўжкі (удоўж), упокат, употай, усутыч і інш.;

прыназоўнікаў з формамі назоўнікаў і іншых часцін мовы, калі да падобнай формы назоўніка не можа быць далучана азначэнне або пастаўлена склонавае пытанне з адпаведным прыназоўнікам: апоўдні, апоўначы, даволі, дадому, замужам, зроду, наадварот, наадрэз, накрыж, напаказ, напалавіну (напалову), напераменку, напракат, напралом, напрыклад, насілу, насмерць (але: не на жыццё, а на смерць), наўдачу, навек, паволі, падрад, падчас, пакрысе, увосень, уброд, уголас, удзень, углыб, упершыню, уранку, уранні, уразброд, усур'ёз і інш.;

прыназоўнікаў з формамі назоўнікаў верх, ніз, перад, зад, бок, гара, высь, даль, век, пачатак, раз, ноч, вечар, раніца і некаторых іншых пры адсутнасці пры іх азначэння або дапаўнення: зверху, наверх, уверх, уверсе, данізу, знізу (але: з верху да нізу), наніз, унізе; наперад, уперад, уперадзе; ззаду, назад, узад; збоку, набок, убок, убаку; дагары, згары, угары, угару; увысь; удалеч; навек, навекі; спачатку, упачатку; адразу, ураз; уночы, поначы, звечара (але: з вечара да ранку); надвечар, увечары; зранку (але: з ранку да вечара), уранку. Спалучэнні прыназоўнікаў з назоўнікам пры наяўнасці паясняльнага слова пішуцца асобна: на верх гары, на ніз ямы, у высь завоблачную, у даль палёў, на векі вечныя, у пачатку года, з пачатку вясны.

3. Пішуцца разам прыслоўі таксама, гэтаксама, штодзень, штоноч (штоночы), штовечар (штовечара), штотыдзень (штотыдня), штомесяц, штогод і інш.

4. Пішуцца праз злучок словы па-першае, па-другое, па-трэцяе і г.д., а таксама ўтвораныя ад прыметнікаў і займеннікаў прыслоўі, якія пачынаюцца з па- і заканчваюцца на -ску, -і (), -аму, (-яму), -ому , -ему, (-йму): па-гаспадарску, па-беларуску, па-латыні, па-бацькоўску, па-чалавечы, па-хлапечы, па-добраму, па-ранейшаму, па-даўняму, па-веснавому, па-мойму, па-свойму і інш.

3. Трэба адрозніваць: прыслоўі нашто, нізашто, зусім, затым ад спалучэнняў займеннікаў з прыназоўнікамі: на што, ні за што, з усім, за тым: нашто ты зрабіў? (з якой мэтай) – ён не разумеў, на што згадзіўся (на якое дзеянне); нізашто не скажа (ні пры якой умове) – працаваў ні за што (без аплаты).

5. Асобна пішуцца прыназоўнік у і склонавая форма поўнага прыметніка ў значэнні прыслоўя, калі яна пачынаецца з галоснай: у адкрытую.

6. Пішуцца асобнаблізкія па значэнні да прыслоўяў спалучэнні назоўніка з прыназоўнікам:

калі паміж прыназоўнікам і назоўнікам можна паставіць азначэнне: у момант (у адзін момант), у тупік (папаў у такі тупік, што не выбрацца), да астатку (да самага астатку);

калі назоўнік у пэўным (адным) значэнні захаваў хаця б некаторыя склонавыя формы з прыназоўнікамі (за выключэннем назоўнікаў верх, ніз, перад, зад, бок, гара, высь, далеч, век, пачатак, раз, ноч, вечар, ранак і інш.): падпаху, пад пахі, пад пахамі; па часе, да часу, з часам, у час; праз меру, у меру, па меры; на памяць, на памяці, па памяці; на руку, не з рукі; да душы, па душы; у пару, да пары, не ў пару; за мяжой, за мяжу, з-за мяжы; за граніцай, з-за граніцы.

7. Пішуцца асобна наступныя блізкія па значэнні да прыслоўяў спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі:

без: без упынку, без аглядкі, без разбору, без развагі, без толку, без канца; але: бясконца, безупынна, безаглядна, безразважна, бесталкова;

да: да адвалу, да зарэзу, да ўпаду, да смерці;

на: на баку, на хаду, на ляту, на скаку, на віду, на відавоку, на смак, на слых, на вока, на грэх, на дзіва, на славу, на смех, на гвалт, на злосць, на жаль;

з: з налёту, з разбегу, з разгону, з размаху, з наскоку, з ходу, з гарачкі.

8. Пішуцца асобна:

спалучэнні адмоўяў не і ні з прыназоўнікавымі формамі назоўнікаў: не ў меру, не ў пару, не ў лад, не пад сілу, не да смеху, не да спеху, не да смаку, не да твару, не на жарт, ні на ёту, ні за грош;

спалучэнні назоўнікаў, якія пачынаюцца галоснай, з прыназоўнікам у: у абхват, у абдымку, у абмен, у абрэз, у адзіночку, у абцяжку, у імгненне і інш.;

выразы: усё роўна, усё адно, як бачыш, як след, як мага і інш.; але: якраз.

Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц, выклічнікаў

1. Пішуцца разам:

прыназоўнікі, якія ўтварыліся ў выніку зліцця прыназоўніка з назоўнікам: замест, наконт, накшталт, звыш;

прыслоўі, якія ўжываюцца ў якасці прыназоўнікаў і якія з'яўляюцца вынікам зліцця склонавых форм назоўнікаў з прыназоўнікамі: зверху, наперадзе, наперакор, насустрач (насустрэчу), уперад, уперадзе, услед (услед за цягніком);

злучнікі, якія ўтварыліся ў выніку зліцця прыназоўніка з займеннікам ці словамі колькі, столькі: затое, прычым, прытым, паколькі, настолькі. Такія злучнікі патрэбна адрозніваць ад словазлучэнняў прыназоўнікаў з адпаведнымі займеннікамі ці неазначальна-колькаснымі словамі: паволі рабіў, затое грунтоўна (але: за што ўзяў, затое і аддаў); паколькі абяцаў, трэба зрабіць (але: бяром па столькі, паколькі дамовіліся);

злучнікі ажно, альбо (або), нібы, нібыта, каб;

злучнік ды з часціцай і (пераважна ў далучальным значэнні), утвараючы складаны злучнік дый: зраблю дый годзе. Складаны злучнік дый, які ўжываецца пераважна для далучэння сцвярджэння закончанасці, спынення дзеяння, неабходна адрозніваць ад састаўнога злучніка ды з часціцай і са значэннем далучэння: ніхто больш не прапанаваў, ды і нічога не хацелася;

займеннікі і прыслоўі з суфіксамі або постфіксамі -сь, -сьці: дзесь, хтось, дзесьці, хтосьці, кудысьці, чыйсьці, якісьці;

займеннікі з пачатковым узмацняльным афіксам а-: аніхто, аніяк, анідзе, анікуды. Часціца а пішацца разам з адмоўем ні: ані воблачка, ані нічога, ані не хачу.

2. Пішуцца асобна словы ў састаўных злучніках: таму што, так што, хіба што, як толькі, як быццам, перш чым, гэта значыць, то так, а таксама ў словазлучэннях, якія ўжываюцца ў функцыі пабочных слоў: можа быць, так кажучы, такім чынам і інш.

3. Пішуцца праз злучок:

складаныя прыназоўнікі з-за, з-пад, з-над, з-паміж, з-па-над, па-за, па-над;

складаныя выклічнікі, падзыўныя і гукапераймальныя словы: о-го-го, вой-вой-вой, о-ё-ёй, а-я-яй, дзю-дзю-дзю, ха-ха-ха, дзын-дзын-дзын, ку-ку, трах-тарарах, уга-уга і інш.;

словы з прыстаўкай абы-, постфіксамі -небудзь, -колечы (-кольвечы, -кольвек), часціцай то: абы-хто, абы-што, абы-дзе, абы-адкуль, хто-небудзь, дзе-небудзь, куды-небудзь, як-колечы (кольвечы), ён-то, сказаць-то сказаў.

4. Займеннікі абы-хто і абы-што пры спалучэнні з прыназоўнікамі пішуцца асобна: абы ў каго, абы да каго, абы з чым.

5. Займеннік абы-які пры спалучэнні з прыназоўнікамі перадаецца або трыма словамі (абы з якімі), або двума (з абы-якімі).

6. Словы, вытворныя ад прыслоўя абы-як, з прэфіксам абы пішуцца разам: абыякавы, абыякава, абыякавасць, абыякаваты і інш.

7. Часціца такі пішацца праз злучок у словах усё-такі і так-такі, а таксама ў тых выпадках, калі яна стаіць пасля дзеяслова: прыйшоў-такі сам. Ва ўсіх астатніх выпадках часціца такі пішацца асобна: Ён такі надумаўся прыйсці. Ён усё ж такі думае прыехаць.

8. Пішуцца асобна часціцы бы (б), жа (ж): прыйшоў бы, прыйшла б, казаў жа, чаму ж, хто ж бы, як жа ж, а таксама што ў такіх спалучэннях, як пакуль што, амаль што, толькі што, сама што, хіба што і інш.

Правапіс не (ня) і ні

1. Не (ня) пішацца разам:

калі без не (ня) слова не ўжываецца: небарака, неруш, неслух, невук, немаўля, невідзімка, незабудка, нечысць, нелюдзім, нехрысць, нядзеля, нявестка, нягода, нястача, нябыт, нявер'е, нязгрэба, нядбальства; ненавідзець, непакоіцца, нездаровіцца, няможацца, няволіць; непахісны, непарушны, незабыўны, нелюдзімы, нехлямяжы, нечуваны; няспынна, няўцям, няшчадна, нельга, няма;

з назоўнікамі, калі адмоўе прыдае слову без гэтай часціцы значэнне супрацьпастаўлення, адмаўлення: неспецыяліст, нечалавек, неметал, нятэрмін, нелінгвіст і інш., напрыклад: розніца паміж тэрмінамі і нятэрмінамі, кніга прызначана ў асноўным для неспецыялістаў, нелінгвісту гэтыя тэрміны могуць быць незнаёмыя;

з прыметнікамі і прыметнікавымі прыслоўямі на (), калі спалучэнне іх з не служыць не для адмаўлення якога-небудзь паняцця, а для выражэння новага, супрацьлеглага паняцця: невысокі (нізкі), нешырокі (вузкі), недалёкі (блізкі), неспакойны (які хвалюецца), невялікі (малы), нелегальна (падпольна, скрыта), нямнога (мала) і інш., а таксама з прыслоўем няйначай (абавязкова). Наяўнасць паясняльных слоў, як правіла, не ўплывае на напісанне разам не з прыметнікамі: незнаёмы нам аўтар, невядомыя навуцы факты, непрыгодны для будоўлі матэрыял, няправільныя ў многіх адносінах вывады;

у дзеяслоўнай прыстаўцы неда-, якая абазначае неадпаведнасць патрэбнай норме: недалічваць (мець менш, чым трэба), недаацэньваць (ацэньваць ніжэй, чым належыць), недаважваць (адважваць менш, чым патрабуецца), недагледзець (дзіця), недавыканаць (выканаць менш за норму), недамерваць (адмерваць менш, чым трэба). Ад дзеясловаў з прыстаўкай неда- адрозніваюцца дзеясловы з прыстаўкай да-, якія спалучаюцца з не і абазначаюць не даведзенае да канца дзеянне: не давучыцца да канца, не дачакацца цябе, не даскочыць да берага, не дасядзець да канца, не даглядзець фільм;

з дзеепрыметнікамі, пры якіх адсутнічаюць паясняльныя словы ці супрацьпастаўленне: неасушаныя (балоты), нержавеючая (сталь), нечаканы (прыход), непрыбраны (пакой), незачыненыя (дзверы), няходжаная (сцежка); але: не засеянае жытам поле, не асушаныя да гэтага часу балоты. Не (ня) пішацца разам з поўнымі дзеепрыметнікамі і прыметнікамі пры наяўнасці пры іх слоў вельмі, надта, зусім, выключна, абсалютна, незвычайна і інш.: вельмі неабдуманы ўчынак, выключна неспрыяльнае надвор'е, абсалютна непрымальная прапанова; зусім някепскі вынік, надта няласкавы прыём;

з займеннікамі, калі на часціцу не падае націск і паміж не і займеннікам няма прыназоўніка, і з падобнымі займеннікавымі прыслоўямі: нехта, нешта, некага, нечага, некаму, нечаму; нейкі, нейчы, некалі, некуды, неяк, некалькі, недзе, неадкуль; але: не адкуль, не адтуль (пры націску на займеннікавым прыслоўі);

у прыслоўях: нечакана, неабсяжна, неўзабаве, незадоўга, неўпапад, непадалёк, неўзаметку, няўцям, нехаця, нельга; у прыназоўніку нягледзячы на; у часціцах няўжо, няхай; постфіксе -небудзь (як-небудзь, хто-небудзь) і слове няма.

2. Не пішацца асобна:

з дзеясловамі і дзеепрыслоўямі: не бачыў, не ведаў, не буду рабіць, не бяры, не рабі, не курыць; не ведаючы куды; рабіць не спяшаючыся; сказаць не падумаўшы;

са словамі іншых часцін мовы, калі ёсць або падразумяваецца супрацьпастаўленне: не шчасце, а адно гора з вамі; любога колеру, толькі не жоўтага; заходзіць да нас, але не часта; не два – больш; не каму, а вам будзе лепш; не пашкоджаны, але не працуе нешта; вада не гарачая – ледзь цёплая; не далёка – зусім блізка;

з поўнымі дзеепрыметнікамі, калі пры іх ёсць паясняльныя словы: да канца не вырашанае пытанне,не пакінутая без увагі парада, даўно не стрыжаны, цалкам не ўпэўнены;

з дзеепрыметнікамі ў кароткай форме: у пакоі (было) не прыбрана, твае правы (былі) не парушаны, дзверы не зачынены;

з прыметнікамі, прыслоўямі, калі ў якасці паясняльнага слова выступае займеннік або займеннікавае прыслоўе, якія пачынаюцца з ні: нікому не патрэбны, ніхто не галодны, ні да чаго не здольны;

з прыметнікамі і прыслоўямі з паясняльным словам, якое мае ацэначнае значэнне якасці: далёка не лепшы вынік, сёння дзень зусім не горшы за мінулы, не спелы яшчэ яблык;

з нязменнымі словамі не трэба, не варта, не шкода, не можна, не супраць, якія выступаюць у якасці выказніка;

з усімі словамі, часткі якіх пішуцца праз злучок: паступіў не па-сяброўску, зроблена не па-людску, не навукова-папулярны фільм;

асобна пішуцца часткі выразу не раз: Не раз прыходзілася яму хадзіць праз гэты лес;

у зваротах не хто іншы, як ; не што іншае, як; не хто іншы, а; не што іншае, а, у складзе якіх ёсць адносныя займеннікі хто, што і азначальны займеннік іншы (хто іншы, што іншае), якія ў спалучэнні з не з'яўляюцца адмаўленнем іх сумеснага значэння: не хто іншы ўзяў, як ён; не хто іншы, а толькі ён; гэта не што іншае, як вапна; гэта не што іншае, а толькі нейкі звярок прашмыгнуў; але: ніхто іншы не быў, толькі ён; нішто іншае не цікавіць яго, адно толькі кнігі.


3.Ні пішацца разам:

у займенніках, калі ні не аддзелена ад займенніка прыназоўнікам: ніхто, нішто, нікога, нічога, ніякі, нічый, ніякаму, нічыйго, нічыім; але: ні ў кога, ні ў якім, ні ў якія, ні да чаго, ні да каго;

у прыслоўях ніколі, нідзе, нікуды, ніадкуль, ніяк, ніколькі, нічуць, а таксама ў вытворных словах: нічыйны, ніштаваты, ніякавата, ніякаватасць;

у слове нібы (нібыта).

4. Ні пішацца асобна перад выказнікам у даданых сказах, калі служыць для ўзмацнення сцвярджальнага значэння: Дзе б ні быў я, Мінскам ганаруся; а таксама ва ўстойлівых узмацняльных зваротах: што ні кажы; з кім бы то ні было, што б там ні было.

Адрозненне часціц не, ні

Неабходна адрозніваць ужыванне часціц не і ні. Часціца не – адмоўная. Яна адмаўляе тое, што абазначана словам, да якога яна адносіцца: Гуляючы, розуму непрыдбаеш. (Прык.)

Часціца неможа быць і сцвярджальнай:

- калі ўжываецца двойчы – пры кожнай частцы састаўнога выказніка: не мог не зрабіць, не мог не напісаць;

- у спалучэннях хто не, дзе не, дзе толькі не і інш., калі яны ўжываюцца ў незалежных пытальных ці клічных сказах: Быць Чалавекам – ці ж гэта не шчасце? (Марц.), Хто не любаваўся беларускім лесам! (К-с);

- калі стаіць перад назоўнікам з прыназоўнікам без: прачытаў не без цікавасці, працаваў не без задавальнення.

Часціца ні – узмацняльная. Яна ўзмацняе або адмаўленне, ужо выражанае ў сказе іншымі сродкамі, або сцвярджэнне: Раніца была сухая. Нідзе нірасінкі. (Чарныш.) Няма на небе ні хмурынкі. (Астр.) Хто б ні ехаў ці ішоў па шырокім гасцінцы – усе ведалі сядзібу Астаповіча. (К.Ч.)

Трэба адрозніваць спалучэнні не раз (неаднаразова, многа разоў) і ні разу (ніколі), не адзін (некалькі, многа) і ні адзін (ніхто): Мы сядзелі, гаварылі аж да раніцы не раз. (Астр.) Ні разу не быў я ў гэтых мясцінах. Гэтае заданне выконваў не адзін вучань. Ні адзін не адмовіўся ад прапановы.

Ва ўстойлівых спалучэннях ужываецца толькі часціца ні: ні жывы ні мёртвы, ні рыба ні мяса і інш.

 



<== previous lecture | next lecture ==>
Марфалагічныя нормы | Сінтаксічныя і пунктуацыйныя нормы
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.198 s.