rus | ua | other
Home
Random lecture
|
Сінтаксічныя і пунктуацыйныя нормы
Date: 2015-10-07; view: 1099.
Асаблівасці пабудовы словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах
У беларускай мове
| У рускай мове
| 1 Дзякаваць, аддзячыць, падзякаваць, выбачаць, прабачыць, дараваць + наз. ці займ. у Д. скл.: дзякаваць брату, прабачыць яму.
| 1 Адпаведны дзеяслоў + наз. ці займ. у В. скл.: благодарить брата, простить его.
| 2 Смяяцца, насміхацца, жартаваць, кпіць, здзекавацца, глуміцца, дзівіцца, цешыцца + наз. ці займ. у Р. скл. з прыназ. з: смяяцца з яго, жартаваць з суседа.
| 2 Адпаведны дзеяслоў + наз. ці займ. у Тв. скл. з прыназ. над: смеяться над ним, шутить над соседом.
| 3 Дзеяслоў, які абазначае рух, перамяшчэнне і паказвае на мэту дзеяння (ісці, бегчы, ехаць, плыць і інш.) + наз. ці займ. у В. скл. з прыназ. па: пайсці па хлеб, прыехаць па яго. Назоўнікі грыбы, ягады ў падобных словазлучэннях звычайна ўжыываюцца ў В. скл. з прыназ. у: хадзілі ў грыбы, пайшлі ў ягады.
| 3 Адпаведны дзеяслоў + наз. ці займ. у Тв. скл. з прыназ. за: пойти за хлебом, приехать за ним, ходили за грибами, пошли за ягодами.
| 4 Хварэць, хворы + наз. у В. скл. з прыназ. на: хварэць на грып, хворы на ангіну
| 4 Болеть, больной + наз. у Тв. скл.: болеть гриппом, больной ангиной
| 5 Прыметнік ці прыслоўе ў форме выш. ступені параўнання + наз. ці займ. у В. скл. з прыназ. за: старэйшы за брата, лепш за яго
| 5 Прыметнік ці прыслоўе ў форме выш. ступені параўнання + наз. ці займ. у Р. скл.: старше брата, лучше его
| 6 Ажаніцца, ажаніць, пажаніцца, пажаніць + наз. ці займ. у Тв. скл. з прыназ. з: ажаніцца з зямлячкай, пажаніць з дзяўчынай
| 6 Адпаведны дзеяслоў + наз. ці займ. у М. скл. з прыназ. на: жениться на землячке, оженить на девушке
| 7 Лічэбнікі два, тры, чатыры дапасуюцца да назоўнікаў у Наз. скл. множнага ліку: два таварышы, тры вучні, чатыры возеры
| 7 Адпаведны лічэбнік + назоўнік у Р. скл. адзіночнага ліку: два товарища, три ученика, четыре озера
|
|