Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Мінск 2011


Date: 2015-10-07; view: 609.


БЕЛАРУСКАЯ МОВА (ПРАФЕСІЙНАЯ ЛЕКСІКА)

Н.В. Вердыш, В.М. Богдан

ЛІТАРАТУРА

 

1. Абабурка, М. В. Культура беларускай мовы / М. В. Абабурка. – Мн., 1994.

2. Азарка, В. У. Беларуская мова: спецыянальная лексіка / В. У. Азарка, А. С. Васілеўская, М. М. Круталевіч. – Мн., 2004.

3. Арашонкава, Г. У. Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі / Г. У. Арашонкава, А. М. Булыка, У. В. Люшцік, А. І. Падлужны. – Мн., 1999.

4. Губкіна, А. В. Беларуская мова. Эканамічная лексіка / А. В. Губкіна, В. А. Зразікава. – Мн. , 2009.

5. Каўрус, А. А. Дакумент па-беларуску / А. А. Каўрус. – Мн., 1994.

6. Ляшчынская, В. А. Студэнту аб мове: прафесійная лексіка / В. А. Ляшчынская. – Мн., 2003.

7. Смольская, Т. М. Беларуская мова: юрыдычная лексіка / Т. М. Смольская. – Мн., 2006.

8. Плотнікаў, Б. А., Беларуская мова. Лінгвістычны кампедыум / Б. А. Плотнікаў, Л. А. Антанюк. – Мн., 2003.

9. Цікоцкі М. Я. Стылістыка беларускай мовы / М. Я. Цікоцкі. – Мн., 1995.

 

Сціслы курс лекцый

 

 
 

ЗМЕСТ

 


ТЭМА 1 УВОДЗІНЫ. МОВА – ДУХОЎНЫ СКАРБ НАРОДА.. 4

Мова і соцыум. функцыі мовы ў грамадстве. 4

Маўленне. 4

Формы маўлення. 5

Віды маўленчай дзейнасці 5

Тэкст як адзінка маўлення. 6

Канцэпцыі паходжання і час фарміравання беларускай мовы.. 7

Перыядызацыя беларускай мовы.. 7

Беларуская мова сярод іншых моў свету. Падабенства і адрозненне. 7

ТЭМА 2 ЛЕКСІЧНАЯ СІСТЭМА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ МОВЫ... 9

Віды пераноснага значэння слова. 10

Лексічныя сродкі мовы.. 11

Разнавіднасці лексікі 13

Лексіка паводле паходжання. 13

Лексіка паводле ступені ўжывання. 14

Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання. 15

Паняцце тэрміна. 16

Асаблівасці тэрмінаў. 16

Утварэнне тэрмінаў. 17

Асаблівасці ўтварэння тэрмінаў: 17

ТЭМА 3 ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫЯ СТЫЛІ МАЎЛЕННЯ.. 18

Гутарковы (размоўны) стыль. 18

Афіцыйна-справавы стыль. 18

Навуковы стыль. 19

Публіцыстычны стыль. 20

Мастацкі стыль. 21

ТЭМА 4 КУЛЬТУРА ПРАФЕСІЙНАГА МАЎЛЕННЯ.. 22

Паняцце літаратурнай нормы.. 22

Арфаэпічныя нормы.. 23

Акцэнталагічныя нормы.. 24

Арфаграфічныя нормы.. 25

Прынцыпы беларускага правапiсу. 25

Правапіс галосных о, э, а. 26

Правапіс галосных е, ё, я. 27

Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах. 28

Правапіс прыстаўных галосных і прыстаўных і ўстаўных зычных. 29

Правапіс у, ў. 30

Правапіс д – дз, т – ц. 31

Правапіс падоўжаных зычных. 31

Правапіс cпалучэнняў зычных. 32

Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных. 32

Правапіс мяккага знака і апострафа. 33

Правапіс складаных назоўнікаў. 34

Правапіс складаных прыметнікаў. 34

Правілы пераносу слоў. 35

Правапіс вялікай і малой літар. 35

Марфалагічныя нормы.. 39

Род назоўнікаў. 39

Лік назоўнікаў. 39

Правапiс канчаткаў назоўнiкаў. 40

Правапiс суфiксаў прыметнiкаў. 42

Ступені параўнання якасных прыметнікаў. 43

Скланенне займеннікаў. 43

Правапіс лічэбнікаў. 44

Сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі 44

Асабовыя дзеясловы. спражэнне дзеясловаў. 45

Асобыя формы дзеяслова. 46

Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў. 46

Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў. 47

Правапіс прыслоўяў. 47

Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц, выклічнікаў. 49

Правапіс не (ня) і ні 50

Адрозненне часціц не, ні 52

Сінтаксічныя і пунктуацыйныя нормы.. 53

Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.. 54

Ускладнены сказ. 55

Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа. 55

Знакі прыпынку пры параўнальных зваротах. 56

Знакі прыпынку пры адасобленых азначальных зваротах і словах. 57

Знакі прыпынку пры адасобленых акалічнасцях і акалічнасных зваротах. 58

Коска пры пабочных і ўстаўных канструкцыях. 60

Коска пры зваротку. 62

Складаны сказ. 62

Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах. 63

Знакі прыпынку ў складаназалежным сказе. 63

Знакі прыпынку ў бяззлучнікавым сказе. 64

Простая мова. 64

ЛІТАРАТУРА.. 66


Тэма 1 УВОДЗІНЫ. МОВА – ДУХОЎНЫ СКАРБ НАРОДА

Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве

Мова – адметная форма культуры народа, у ёй найперш выяўляецца духоўная самабытнасць пэўнай грамадскай супольнасці людзей. Як катэгорыя грамадская (або сацыяльная), яна з'яўляецца неабходнай умовай існавання грамадства, тым падмуркам, на якім яно трымаецца. Разам з тым без грамадства сама мова існаваць не можа. Яна з'яўляецца галоўным сродкам зносін людзей, ёй ахоплены ўсе сферы духоўнага і матэрыяльнага жыцця грамадства. Пры гэтым мова – важны кансалідуючы элемент любога грамадства. Са знікненнем мовы адбываецца працэс яго разбурэння і ўрэшце яно перастае існаваць. І такіх прыкладаў у гісторыі шмат.

Мова – з'ява індывідуальная, бо ўласцівая пэўнаму чалавеку. Яна дапамагае кожнаму заявіць аб сабе як пра арыгінальную асобу са сваім духоўным светам, інтэлектуальным патэнцыялам. Мова канкрэтнага чалавека – гэта не толькі яго сацыяльная прыналежнасць, узровень культуры, але нават спецыяльнасць і род заняткаў.

Дасканалае валоданне мовай – адзін са складальнікаў поспеху будучага спецыяліста сувязі.

Мова – складаная знакавая сістэма. І тое, што мы ведаем, як жылі нашы продкі тысячы гадоў таму, пра што яны марылі, аб чым рупіліся, і тое, што мы можам выказваць свае думкі, перадаваць пачуцці, – гэта ўсё дзякуючы яе універсальнаму характару і поліфункцыянальнасці.

Прызначэнне мовы вельмі шырокае. Яна абслугоўвае непасрэдна (або апасродкавана) усе сферы чалавечага жыцця. Таму і функцыя ў яе не адна, а некалькі. Аднак найважнейшай з'яўляецца камунікатыўная, бо мова служыць сродкам зносін, сродкам людскіх дачыненняў. Мова выконвае яшчэ адну важную ролю ў жыцці грамадства. Яна называе прадметы і з'явы рэчаіснасці. Дзякуючы мове яны ўсведамляюцца намі як дыферэнцыраваная рэальнасць. Гэтая функцыя мовы называецца намінатыўнай. Не менш важнай трэба лічыць і паняційнуюфункцыю. Яна дазваляе чалавеку пазнаваць свет, назапашваць, захоўваць і перадаваць свае веды, рабіць абагульненні і высновы ў выглядзе паняццяў, правіл, законаў. Да асноўных належыць таксама экспрэсіўная функцыя. Яе прызначэнне – перадаваць думкі і пачуцці чалавека, яго псіхічны стан, светапогляд, адносіны да рэчаінасці. Чалавеку ўласціва пачуццё прыгожага, якое ён увасабляе ў творах як духоўнай, так і матэрыяльнай культуры. У сваей маўленчай дзейнасці пры перадачы інфармацыі чалавек таксама імкнецца да таго, каб выклікаць у слухача (чытача) станоўчыя эмоцыі, пазітыўны настрой. Гэтую ролю мова выконвае дзякуючы эстэтычнайфункцыі. Эстэтычная функцыя мовы найбольш поўна ўвасабляецца ў мове мастацкай літаратуры (прозе, паэзіі), сцэнічным маўленні. Непасрэдна ў маўленні рэалізуецца апелятыўная функцыя мовы. I гэта зразумела, бо маўленне заўсёды мае мэтавае прызначэнне, да каго-небудзь звернута. Кожная функцыя мае сваю ролю ў мове, але ўсе разам яны служаць таму, каб мова магла быць эфектыўным і аптымальным сродкам зносін паміж людзьмі.

Маўленне

Спосабам існавання і праяўлення мовы з'яўляецца маўленне. Сам тэрмін «маўленне» абазначае вуснае і пісьмовае валоданне моваю; моўную дзейнасць. Мова і маўленне – паняцці блізкія, узаемазвязаныя, але розныя. Маўленне ў параўнанні з моваю вызначаецца большай рухомасцю, большай свабодай у выбары і канкрэтным выкарыстанні моўных сродкаў. Мова – сістэма сродкаў зносін, а маўленне – рэалізацыя гэтай сістэмы. Формы праяўлення мовы – вуснае і пісьмовае маўленне. Вуснае маўленнеадбываецца ва ўмовахнепасрэднага кантакту суразмоўнікаў. Значнае месца адводзіцца мелодыцы (тэмп, тон, тэмбр голасу і інш.). Адыгрываюць пэўную ролю нямоўныя сродкі: жэсты, міміка, пэўныя рухі.

Для пісьмовага маўлення характэрна:

- адсутнасць агульных для ўдзельнікаў зносін жыццёвых абставін і агульнага жыццёвага вопыту;

- адсутнасць жэстаў, мімікі, інтанацыі;

- максімальна ўзбагачаны слоўнік;

- максімальна ўскладнены сінтаксіс.

Маўленне носіць індывідуальны характар. Маўленне – гэта двухбаковая з'ява: гэта працэс (маўленчая дзейнасць) і вынік гэтага працэсу, рэалізацыя (тэкст).

Адрозніваюць унутранае і знешняе маўленне. Калі афармленне думкі адбываецца без выказвання – унутранае маўленне, а з выказваннем (пісьмовым ці вусным) – гэта знешняе маўленне. Знешняе маўленне рэалізуецца ў маналагічнай або дыялагічнай форме.

Формы маўлення

Маналог – разгорнутае, працяглае маўленне, звернутае да самога сябе ці да іншых і не разлічанае на слоўную рэакцыю другіх асоб. Маналог можа быць звернуты да суразмоўцы, аддаленага часам, прасторай ці нават уяўнага.

Маналог уяўляе сабой разгорнутае выказванне пэўнага тыпу і стылю. Выбар тыпу і стылю маналагічнага маўлення абумоўлены сітуацыяй зносін. Маналагічнаму маўленню ўласцівыя даволі складаная сінтаксічная будова, сэнсавая глыбіня, жанравая разгалінаванасць.

Дыялог – маўленне, у час якога адбываецца непасрэдны абмен выказваннямі паміж некалькімі (дзвюма і больш) асобамі.

Па структуры дыялог уяўляе сабой паслядоўнасць узаемазвязаных адносна кароткіх рэплік, адны з якіх могуць выражаць зварот да асобы, пытанне, паведамленне, пабуджэнне і г.д., а другія – змяшчаць адказ, сустрэчнае пытанне, удакладненне, пярэчанне і інш.

У пісьмовым маўленні пры дыялогу могуць знаходзіцца словы аўтара (асобы, якая каменціруе дыялог).

Дыялагічнае маўленне характарызуецца непасрэднасцю зносін, сітуацыйнасцю, адначасовасцю мыслення і гаварэння. У сувязі з гэтым існуюць і моўныя асаблівасці дыялога, напрыклад, памяншэнне даўжыні сінтаксічных адзінак, ужыванне няпоўных сказаў, меншае выкарыстанне дзеепрыметнікавых і дзеепрыслоўных зваротаў і інш.

Віды маўленчай дзейнасці

Існуюць наступныя віды маўленчай дзейнасці: слуханне, гаварэнне, чытанне, пісьмо.

Слуханне і чытанне ўяўляюць сабой рэцэптыўныя віды маўленчай дзейнасці, таму што служаць для прыняцця інфармацыі.

Гаварэнне і пісьмо з'яўляюцца прадуктыўнымі відамі маўленчай дзейнасці, паколькі выкарыстоўваюцца для выражэння ў вуснай і пісьмовай формах, для паведамлення інфармацыі.

Слуханне (аўдзіраванне) – гэта асэнсаванае ўспрыманне вуснага маўлення. Слуханне – адзін з самых важных шляхоў атрымання інфармацыі. Выдзяляюцца наступныя віды ўспрымання: глабальнае, дэталёвае і крытычнае.

Глабальнае ўспрыманне патрабуе разумення агульнага сэнсу паведамлення (вызначыць тэму, асноўную думку выказвання і г.д.).

Дэталёвае ўспрыманне патрабуе поўнага і дакладнага разумення сэнсу ўсяго выказвання.

Крытычнае ўспрыманне патрабуе і глабальнага, і дэталёвага ўспрымання, а таксама крытычнага асэнсавання пачутага.

Чытанне– гэта працэс дэкадзіравання (расшыфроўкі) інфармацыі, якая змешчана ў тэксце. У працэсе чытання вырашаюцца розныя камунікатыўныя задачы. У сувязі з гэтым існуюць наступныя віды чытання: вывучальнае, азнаямляльнае і праглядальнае.

Вывучальнае чытанне прымяняецца тады, калі патрабуецца максімальна поўна і дакладна зразумець змест тэксту, адэкватна ўзнавіць прачытаную інфармацыю. Пры гэтым чытанні неабходна як мага паўней ахапіць увесь змест тэксту, удумацца ў сэнс кожнага з яго элементаў.

Азнаямляльнае чытанне выкарыстоўваецца тады, калі той, хто чытае, павінен ці толькі знайсці галоўнае ў тэксце, ці выявіць, што гаворыцца па пэўным пытанні, ці ахапіць змест кожнай часткі тэксту ў агульным выглядзе.

Праглядальнае чытанне – гэта такое чытанне, пры якім той, хто чытае, атрымлівае толькі самае агульнае ўяўленне пра змест тэксту.

Гаварэнне як від маўленчай дзейнасці ўяўляе сабой працэс выражэння сваіх і чужых думак у гукавой форме пры дапамозе моўных сродкаў.

Гаварэнне бывае прадуктыўным (ствараецца тым, хто гаворыць) і рэпрадуктыўным (уяўляе сабой перадачу слоў, сказаў, тэкстаў без змянення), падрыхтаваным (змест і моўны матэрыял папярэдне рыхтуюцца) і непадрыхтаваным (выказванні фарміруюцца і фармулююцца як непасрэдная рэакцыя на маўленчую сітуацыю).

Пісьмо з'яўляецца не толькі адлюстраваннем гукавой формы маўленчай дзейнасці, але і другім увасабленнем інфармацыі, што існуе паралельна. Перадача інфармацыі пры дапамозе пісьма пашырае рамкі магчымасцяў маўленчых зносін: інфармацыя можа быць паслана на вялікую адлегласць; можа існаваць не проста доўга, але нават пасля таго, як перастане існаваць яго аўтар; фіксацыя паведамлення можа служыць для выразнага і бясспрэчнага ўзнаўлення; пісьмовае паведамленне можа быць разлічана на значна большую колькасць тых, хто прымае адпаведную інфармацыю.

Тэкст як адзінка маўлення

Тэкст – звязнае і адносна завершанае выказванне на пэўную тэму, якое характарызуецца камунікатыўнай прызначанасцю і звычайна складаецца з групы сказаў, аб'яднаных сэнсам і граматычна. Тэкст з'яўляецца вынікам мысліцельнай і маўленчай дзейнасці чалавека.

Тэкст характарызуецца наступнымі прыкметамі: сэнсавай цэласнасцю, тэматычным адзінствам, звязнасцю, разгорнутасцю, паслядоўнасцю і завершанасцю.

Кампазіцыя (будова) тэксту залежыць ад таго, які тып (від) маўлення ляжыць у яго аснове: апавяданне, апісанне ці разважанне.

Апавяданне – тып маўлення, у якім расказваецца пра падзеі, дзеянні, што адбываюцца ў часе ў пэўнай паслядоўнасці. Структура апавядання:

- пачатак дзеянняў, падзей;

- развіццё дзеянняў, падзей;

- заканчэнне дзеянняў, падзей.

Апісанне – тып маўлення, калі характарызуецца прадмет маўлення, пералічваюцца яго прыметы, уласцівасці. Звычайна ў апісанні гаворыцца пра такія прыметы, якія можна ўбачыць адразу, усе разам. Структура апавядання:

- агульнае ўражанне аб прадмеце;

- прымета прадмета;

- ацэнка прадмета.

Разважанне – тып маўлення, у якім раскрываюцца прычыны чаго-небудзь, абгрунтоўваецца пэўная думка, тлумачыцца што-небудзь і г.д. Разважанне патрабуе лагічнай, дакладнай сістэмы доказаў, аргументаў, якія павінны быць пераканаўчыя. Структура разважання:

- тэзіс;

- доказы;

- вывады.


<== previous lecture | next lecture ==>
Простая мова | 
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.174 s.