![]() |
Простая моваDate: 2015-10-07; view: 743. Простая мова – гэта дакладна ўзноўленая (перададзеная) чужая мова. Сказы з простай мовай складаюцца з дзвюх частак: словы аўтара (хто сказаў, падумаў i г.д.) i ўласна простая мова (што сказалi, падумалi i г.д.). Пастаноўка знакаў прыпынку ў сказах з простай мовай (далей – ПМ) залежыць ад месца слоў аўтара (перад простай мовай, пасля яе, у сярэдзiне), а таксама ад таго, выказаная простая мова цi нявыказаная. Выказаная ПМ перадае словы, якiя былi выказаны ўслых. У словах аўтара могуць быць дзеясловы са значэннем маўлення тыпу сказаў, прамовiў, выказаў думку пад. Нявыказаная ПМ перадае словы, што не былi выказаны, таму ў словах аўтара ўжываюцца дзеясловы са значэннем думкi тыпу падумаў, падумалася, успомнiлася i пад. або словы напiсаў, прачытаў. У афармленнi на пiсьме выказанай i нявыказанай ПМ шмат агульнага, аднак трэба памятаць: нявыказаная ПМ бярэцца ў двукоссе, а выказаная пiшацца з абзаца, перад якiм ставiцца працяжнiк, i ў двукоссе не бярэцца. Пасля выказанай ПМ новы сказ заўсёды пiшацца з чырвонага радка. 1. Простая мова пасля слоў аўтара Нявыказаная простая мова Выказаная простая мова А: «П». / А: «П!». / А: «П?» А: А: А: – П. – П! – П? 2. Простая мова перад словамi аўтара «П», – а. / «П!» – а. /«П?»-а. – П, – а. – П! – а. – П? – а. 3. Словы аўтара могуць разрываць ПМ. Калi словы аўтара разрываюць ПМ там, дзе стаяла кропка, пытальнiк або клiчнiк, сказ афармляецца наступным чынам: «П, – а. – П». – П, – а. – П. Калi словы аўтара разрываюць ПМ там, дзе не было знакаў прыпынку або стаяла коска, знакi прыпынку ставяцца па схеме: «П, – а, – п». – П, – а, – п. 4. Калi ў словах аўтара ёсць два дзеясловы са значэннем маўлення, думкi i адзiн з iх адносiцца да першай часткi, а другi – да наступнай, паказваючы на працяг ПМ, то на пiсьме такi сказ афармляецца наступным чынам: – Ведаеш, мамачка, каго я прывяла? – весела сказала дачка i таемна прашаптала: – Гэта той самы госць, якога мы калiсьцi ратавалi ад немцаў. «П, – а i а: – П». – П, – а i а: – П.
|