Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Складаны сказ


Date: 2015-10-07; view: 1254.


Коска пры зваротку

1. Коскамі выдзяляюцца звароткі ў пачатку, у сярэдзіне і ў канцы сказа разам са словамі, якія адносяцца да іх. Напрыклад: Сонца, умыйся расою на світальнай зары. Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!..

2. Калі зваротак раздзяляецца на часткі іншымі словамі, то кожная з іх выдзяляецца коскамі. Напрыклад: Ой ты, мая рыбка, спі, залатая!

3. Калі паміж звароткамі-паўторамі ёсць займеннік ты або вы, то ён адносіцца да першага зваротка і коска ставіцца пасля займенніка. Напрыклад: Лета ты, лета прыгожа-квяцістае, колькі ты ўносіш аздобы з сабой!

 

Складаназлучаныя сказы

Складаныя сказы, у якiх часткi звязаны злучальнай сувяззю, называюцца складаназлучальнымi. Злучальная сувязь абумоўлiвае сiнтаксiчную раўнапраўнасць частак складаназлучальнага сказа, iх незалежнасць адна ад другой: Ляцяць на ветры косы рыжай восенi, i клiча лiсцяў жоўты сум зiму. Сонца на небе ўжо няма, i мiж хат тулiцца вечаровы паўзмрок.

Часткi складаназлучальных сказаў звязваюцца пры дапамозе злучальных злучнiкаў, якiя з'яўляюцца таксама сродкам выражэння разнастайных сэнсавых адносiн памiж iмi.

Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах

1. Коска ставiцца памiж часткамi складаназлучаных сказаў:

Пранеслася маторка, i хваля вады з белым грэбнем iшла да берага. Алеша блiснуў позiркам у бок Раi, але яна не ўзнiмала вачэй ад падручнiка i кусала рог хусткi.

2. Коска не ставiцца:

— калi часткi маюць агульныя для iх члены сказа: Над вымытымi вадой палямi засiнела чыстае неба i зазiхацелася яркае жнiвеньскае сонца.

— калi часткi маюць форму намiнатыўных i безасабовых сказаў: Блякла-сiняе неба i чырвань галiн. Вечарэе i пахне кветкамi.

3. Кропка з коскаю ставiцца памiж развiтымi часткамi, якiя маюць свае знакi прыпынку i вызначаюцца большай самастойнасцю: Вее вецер, свiшча ў камiне, горка плача, надрываецца; i цяпер мне тая музыка, як жывая, успамiнаецца.

4. Працяжнiк ставiцца, калi другая частка абазначае вынiк, хуткую змену падзей: Надвор'е праяснiлася — i вучняў сабралi ў двары школы, на пляцоўцы.

 

Складаназалежныя сказы

Складаныя сказы, у якiх часткi звязаны падпарадкавальнай сувяззю, называюцца складаназалежнымi.

У складаназалежным сказе часцей за ўсё дзве нераўнапраўныя часткi: адна з iх паясняе другую i падпарадкоўваецца ей. Сiнтаксiчна незалежная частка – галоўная, а залежная ад яе – даданая.

Знакі прыпынку ў складаназалежным сказе

1. Коскамi аддзяляюцца даданыя часткi заўсёды.

Але: Коска не ставiцца, калi даданыя часткi аднародныя i звязваюцца злучнiкамi i, цi, або: Алесь бачыў, як нервова перабiраў пальцамi настаўнiк i як востра загаралiся ягоныя вочы.

2. Кропка з коскай ставiцца, калi даданыя часткi развiтыя i слаба звязаны па сэнсе: Многа слаўненькiх куточкаў ёсць у нашым краi, дзе пад гоман ручаёчкаў, пад шум дрэў у гаi, рой журботных дум пакiнеш; дзе няма трывогi, дзе душою адпачнеш, змучаны з дарогi; дзе прыемны ветрык млее, збажынку калыша; дзе пакоем згодай вее; дзе ўсё шчасцем дыша.

3. Працяжнiк ставiцца пасля даданай, калi яна размешчана перад галоўнай i вымаўляецца з узмоцненай iнтанацыяй: Каб багата радзiла наша зямля трэба за ёй як за дзiцем глядзець.

4. Двукроп'е ставiцца пасля галоўнай часткi пры яе лагiчным выдзяленнi, i тады, калi даданыя часткi раскрываюць сэнс слоў адно, аднаго ў галоўнай частцы i памiж iмi можна ўставiць словы а iменна: Я хацела толькi аднаго: каб ён хутчэй паправiўся i каб больш не лячыць мне яго.

 

Складаныя бяззлучнікавыя сказы

Складаныя сказы, у якiх часткi звязаны без злучнiкаў пры дапамозе інтанацыі, называюцца бяззлучнiкавымi.

Асноўны сродак сувязi ў складаным бяззлучнiкавым сказе – iнтанацыя, якая па сваiм характары бывае рознай. Гэта iнтанацыя пералiчэння: Канчалася лета, замiрала прырода, затухалi яркiя агнi ясных праменняў сонца; супрацьпастаўлення: У iх узводзе разведкi ўcе паважалi Бандара; ён жа, засмужан, навiчок, крыху нават пабойваўся... ; паяснення: Прысутныя слухалi не вельмi ўважлiва: Загад быў iм вядомы; абумоўленасцi: Багата снегу багата хлеба. На сувязь частак у бяззлучнiкавым сказе паказваюць таксама формы трывання, часу i ладу дзеясловаў-выказнiкаў, якiя звычайна супадаюць.

Знакі прыпынку ў бяззлучнікавым сказе

1. Коска ставiцца памiж часткамi бяззлучнiкавых складаных сказаў, у якiх паведамляецца пра адначасовыя або паслядоўныя з'явы, падзеi: Дагарэла зара ў небакраi, на зямлю спакойна ноч лягла.

2. Кропка з коскай ставiцца памiж развiтымi часткамi, у якiх могуць быць свае знакi прыпынку, або памiж часткамi з менш цеснай сэнсавай сувяззю: Сонца цiха скацiлася з горкi; месяц белы заплаканы свецiць, аглядае зоркi, цягне з возера срэбныя сецi.

3. Двукроп'е ставiцца:

а) калi наступная частка (цi часткi) раскрывае, тлумачыць, дапаўняе змест папярэдняй; памiж часткамi можна ўставiць злучнiкi што, як, словы а iменна, i ўбачыў, што; i пачуў, што i iнш.: Недарма ў народзе кажуць: рэкi прыцягваюць дождж.

б) калi другая частка раскрывае прычыну таго, пра што паведамляецца ў першай; памiж часткамi можна ўставiць злучнiкi бо, таму што: Ранiца першага верасня выдалася хмурная i халодная: уначы iшоў дождж.

в) калi першая частка абагульняе змест наступных: Дае прырода зноў урокi нам: не верце цiшынi, салодкiм снам, бяда i радасць ходзяць побач вечна, людзей ратуе толькi чалавечнасць.

4. Працяжнiк ставiцца:

а) калi першая частка абазначае ўмову, а другая – вынiк; перад першай часткай можна ўставiць злучнiк калi: Жураўлi ляцяць высока зiма яшчэ далёка.

б) калi другая частка паказвае вынiк таго, пра што паведамляецца ў першай: Вецер пракоцiцца, будзячы нiвы, нiвы калоссем шумяць.

в) калi змест частак супрацьпастаўляецца; памiж часткамi можна ўставiць злучнiкi а, але: Макар пастукаў нiхто не азваўся.

г) калi апошняя частка абагульняе змест папярэднiх: Звоняць пiлы, гудуць тапарышчы, стогне дрэва будуецца дом.


<== previous lecture | next lecture ==>
Знакі прыпынку пры адасобленых акалічнасцях і акалічнасных зваротах | Простая мова
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.004 s.