Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






ЭТНІЧНЫЯ СУПОЛЬНАСЦІ


Date: 2015-10-07; view: 597.


Спецыфічная група перасяленцаў з Маскоўскай дзяржавы, якая з'явілася на тэрыторыі Беларусі ў XVI — XVII стст. - прадстаўнікі рэлігійнай і палітычнай апазіцыі, асветнікі, якія зведалі праследаванні з боку маскоўскіх улад ці духавенства

З'яўленне татар на тэрыторыі Беларусі звязана з дзейнасцю князя Гедыміна.

Першымі татарамі на Беларусі былі прадстаўнікі золатаардынскай і крымскай родавай і служылай знаці, якія атабарыліся на землях ВКЛ разам са сваімі родамі.

Другой крыніцай папаўнення татарскага насельніцтва ў Беларусі былі палонныя, захопленыя ў час набегаў крымскіх татар

Усе татары-воіны падзяляліся на харуствы(тыя ж улусы), а ў ваенных адносінах — на «сцягі» (атрады).

Заняткі татар: агародніцтва, гарбарства, возніцтва. некаторыя прадстаўнікі татар здолелі вызначыцца ў такіх відах дзейнасці як пісарская служба ў канцылярыях ВКЛ або дыпламатычная служба.

Татары не мелі права ўдзельнічаць у выбарах у прадстаўнічыя органы ВКЛ і Рэчы Паспалітай

Статутам 1588 г. і шэрагам пастаноў сойма ў пачатку XVII ст. татарскай знаці забаранялася мець прыгонных сялян-хрысціян, набываць шляхецкія ўладанні, служыць у войску на афіцэрскіх пасадах

У канцы XVII ст. і асабліва ў 60—90-х гг. XVIII ст многія правы татар-феадалаў былі адноўлены.

Заняткі яўрэяў: рамяство, гандаль, прадпрымальніцтва, арганізацыя збору падаткаў, гандлёвых пошлін («мытная» справа), крэдытарскую дзейнасць, медыцына, "вольныя навукі».

Яўрэі не мелі права:

набываць зямельную ўласнасць,

служыць у шляхецкім войску.

Прадстаўнікі яўрэйскага насельніцтва, якія перайшлі ў хрысціянства, нічым не адрозніваліся ў сваіх правах ад шляхты ці мяшчанства.

Яўрэйскае насельніцтва пераважна сялілася ў гарадах і мястэчках Беларусі.

Польскаі этнакультурны ўплыў узмацніўся пасля Люблінскай уніі.

У заходніх раёнах беларуска этнічнай тэрыторыі пражывалі яцвягі (да канца XIII ст.) і літоўцы.

Заняткі цыган: кавальства, ювелірная справа, каняводства, музыка, спевы, танцы, дрэсірока звяроў, а варажба і знахарства.

Даволі вялікія пасяленні татару Беларусі былі ў Гародні, Берасці, Лідзе, Наваградку, Менску і іншых гарадах і мястэчках.

У часы Вітаўта(1392— 1530 гг.) існавалі пяць яўрэйскіх абшчын: у Берасці, Гародні, Троках, Уладзіміры - Валынскім, Луцку.

Галоўным месцам збору вандроўных груп была Зэльва.

Аселыя цыганы пражывалі ў мястэчку Мір і займаліся рамёствамі


<== previous lecture | next lecture ==>
Этнічны склад насельніцтва беларускіх зямель. | БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ І ПАЛІТЫЧНАЕ СТАНОВІШЧА
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.004 s.