Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Этнічны склад насельніцтва беларускіх зямель.


Date: 2015-10-07; view: 835.


У сяр. 16 ст. на землях Беларусі пражывала каля 2 млн. чалавек. Асноўная частка насельніцтва – беларусы.

Усходнелітоўскае насельніцтва – Ашмяны, Ліда, Шчучын.

Латышы – у Браслаўскім , Дзісненскім, Мёрскім раёнах.

Рускія – у Падзвінні і Падняпроўі.

У 1-я пал. 16 ст. шматлікія групы рускага насельніцтва сяліліся ў раёнах Берасця, Камянца, Слоніма, Новагародка, Драгічына. Гэта былі ваеннапалонныя.

Палякі – Берасцейшчына і Гродзеншчына.

Татары і яўрэі пражывалі на Беларусі з часоў Гедыміна і Вітаўта.

Татары – раён Клецка, Слуцка, Менска, Іўя, Ліды, Маладзечна.

Яўрэі – Берасце, Кобрын, Гародня, Ваўкавыск.

Беларусы за мяжою – на Пскоўшчыне, Смаленшчыне, Браншчыне, Падляшшы, у Латгаліі.

Асноўная частка насельніцтва – 70% -- сяляне. 15 – 18 % -- жыхары гарадоў – мяшчане, 8 – 10 % -- шляхта.

Назва беларусаў

Упершыню назва “Белая Русь” узнікла ў 12 ст. прыналежна да Уладзіміра – Суздальскай зямлі. Князь Андрэй Багалюбскі дадаў гэты выраз да свайго тытула як уладара зямель, дзе яшчэ захавалася чысціня праваслаўя.

У адносінах да беларускіх земляў назва “Белая Русь” з'явілася ў заходняй гістарычнай крыніцы каля 1250 г. (трактат на лацінскай мове па геаграфіі Еўропы “Апісанне земляў”), ва ўкраінскім летапісе – каля 1305 г.

У14 – 15 стст. назва “Белая русь” адносілася да тэрыторыі Беларускага Падняпроўя і Падзвіння.

У 16 – 18 ст. часткі Беларусі называліся па-рознаму.

“Літва” – назва паўночна-заходніх земляў Беларусі ў 16-18 ст.

У 16-18 ст. Літва межавала з Руссю па прыкладнай лініі Браслаў – Менск.

Пачынаючы з 17 ст. назва “Русь” паступова замянялася на “Белую Русь”.

Палессе– назва паўднёвых раёнаў Беларусі ў 16-18 ст..

У дакуменце Варшаўскага сойма 1623 г. згадваюцца наступныя гарады ВКЛ:

У Літве – Вільня, Менск, Новагародак, Гародня, Слонім, Берасце, Браслаў, Кобрын, Камянец.

У Палессі – Пінск, Оўруч, Мазыр.

На Белай Русі – Полацк, Віцебск, Мсціслаў, Магілёў, Дзісна.

Польскі гісторык XVI ст. Марцін Кромер у сваёй «Хроніцы» (выдадзена каля 1558 г.) не толькі зазначае, што Белая Русь мяжуе з Маскоўскай дзяржавай, але дакладна акрэслівае яе паўночную граніцу ў межах ВКЛ — па 57-й паралелі паўночнай шыраты.

У пасланнях папскага пасла ў Польшчы Ліпаманаза 1575 г. ёсць такі запіс у сувязі з гэтым: «Чырвоная Русь названа так дзеля таго, каб адрозніваць яе ад Белай Русі, якая знаходзіцца на сумежных землях Літвы і Маскоўскай дзяржавы».

У «Хроніцы» Мацея Стрыйкоўскага Белая Русь у межах ВКЛ апісваецца як частка Белай Русі вялікай (інакш кажучы, старажытнай Русі, якая ахоплівала ўсе ўсходнеславянскія землі).

Пачынаючы з 17 ст. назва “Русь” паступова замянялася на “Белую Русь”, якая ахоплівала рэгіён Падзвіння і Падняпроўя.

Асноўнай саманазвай насельніцтва Беларусі ў ХШ — XVIII стст. з'яўляўся тэрмін: «русін», «рускі люд», «рускі народ».

З к. 16 – пач. 17 ст. “беларусы”. ПАДРУЧНІК 11 кл. -- толькі з XVI ст. у некаторых мясцовых крыніцах сустракаецца назва вельмі блізкая да сучаснай — «беларусцы». У XVIIст. дзякі маскоўскага пасольскага прыказа так называлі некаторых палонных ці збеглых жыхароў Полацкага, Мсціслаўскага, Аршанскага і іншых усходніх рэгіёнаў Беларусі. (Некалі ў рускіх дакументах можна сустрэць назву — «ліцвіны-беларусцы».) Такім чынам, можна сцвярджаць, што назва «беларусцы» мела тэрытарыяльны або канфесійны характар і да канца XVIII ст. не выціснула з народнага ўжытку старадаўняй (традыцыйнай) саманазвы беларусаў — «рускі люд».

Насельніцтва Заходняй Беларусі (Верхняе Падняпроўе, ці сучасная тэрыторыя Гродзеншчыны) – “ліцвіны” (да 19 ст.).

ПАДРУЧНІК 11 кл. -- У сучаснай гістарычнай літаратуры сустракаюцца памылковыя меркаванні, што беларусы, асабліва заходніх раёнаў Беларусі, часам называлі сябе «ліцвінамі» ў этнічным сэнсе. Але здаецца, што «ліцвінамі» называліся менавіта літоўцы, а таксама рознае па этнічнаму складу насельніцтва «Літвы ўласнай». Гэта значыць, найперш жыхары Трокскага і Віленскага ваяводстваў. Акрамя таго, вельмі часта сябе называлі «ліцвінамі" тыя, хто па розных прычынах знаходзіўся за мяжой (у сэнсе «жыхар Вялікага княства Літоўскага»), 3 другой паловы XVI ст. «ліцінамі» нярэдка называлі ўсю шляхту Беларусі і Літвы, незалежна ад яе этнічнага паходжання.

Жыхары Падзвіння і Падняпроўя – “русіны”, “беларусы”.

З боку суседзяў (рускіх, украінцаў, палякаў) назва “ліцвіны” ўжывалася таксама для вызначэння ўсяго насельніцтва ВКЛ.

У 17 ст. беларусы, якія пражывалі ў Расійскай дзяржаве, вызначалі сябе як “ліцвін – беларусец з Магілёва”, “ліцвінка – беларуска Мсціслаўскага павета”.

Жыхары Палесся – “русіны”, “ліцвіны”, але найчасцей (да 19 ст.) – “палешукі”.

Назва “Беларусь” для абазначэння ўсіх зямель нашай краіны і вызначэння яе народа як беларусаў распаўсюдзілася толькі з другой палове 19 ст.

Асаблівасцю ў фарміраванні этнічнай самасвядомасці беларусаў было тое, што сялянства і значная частка мяшчанства, дробнай шляхты, духавенства больш моцна, чым феадальная знаць, трымалася сваіх каранёў у культуры, побыце, у сферы царкоўна-рэлігійных традыцый. Нарэшце, самасвядомасць менавіта гэтай часткі насельніцтва Беларусі дазволіла захаваць беларускі этнасу часы цяжкіх выпрабаванняў другой паловы XVII —XVIII ст., калі ўзмацніўся працэс паланізацыі беларусаў.

У характары беларусаў праяўляліся як агульначалавечыя рысы (любоў да радзімы, сям'і, ушанаванне продкаў, прыроды і інш.), так і этнічныя асаблівасці (працавітасць, міралюбівасць, лагоднасць і інш.).

Гэтыя рысы фарміраваліся пад уплывам

-- прыроднага наваколля,

-- пад уздзеяннем эканамічных, палітычных, сацыяльных і рэлігійных асаблівасцей жыцця таго часу.

Выяўляліся ў паўсядзённых паводзінах і ўчынках, звычаях і абрадах, культуры і мове.

Так, напрыклад, даследчыкі адзначаюць незвычайную ўстойлівасць у асяроддзі беларусаў старажытнай абрадавай міфалогіі, своеасаблівае змяшэнне, спалучэнне язычніцкіх уяўленняў з хрысціянствам.

У беларускім фальклоры ў параўнанні з рускім ці ўкраінскім не атрымаў такога шырокага развіцця эпічны жанр, звязаны з войнамі і сутыкненнямі. Затое вялікае пашырэнне атрымалі балады, чарадзейныя казкі.


<== previous lecture | next lecture ==>
Фарміраванне беларускага этнасу | ЭТНІЧНЫЯ СУПОЛЬНАСЦІ
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.005 s.