Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Фарміраванне беларускага этнасу


Date: 2015-10-07; view: 1322.


Умацаванне уніі.

Ва ўмовах гвалтоўнага насаджэння уніяцкая царква асабліва не знаходзіла прыхільнікаў.

ЗМЕНЫ:

-- У 1620— 1630-я гг. кіруючыя колы Рэчы Паспалітай прызналі правы праваслаўнай царквы і спынілі жорсткі ўціск супраць яе.

-- Уніяцкія мітрапаліты ўнеслі значныя карэктывы ў сваю дзейнасць. Пачалася падрыхтоўка вопытных уніяцкіх святароў.

-- Наладжвалася школьная адукацыя.

-- Ва уніяцкія цэрквы ўвайшло роднае для вернікаў слова.

Усё названае садзейнічала пашырэнню уніяцтва на беларускіх землях. Так,(у другой палове XVII ст. з трынаццаці менскіх манастыроў праваслаўным застаўся адзін. Уніяцкімі сталі славутыя Жыровіцкі манастыр, Сафійскі сабор у Полацку.

У 1705 г. рускі дзяржаўны дзеяч Барыс Куракін пры апісанні Віцебска адзначаў: «У тым горадзе чатыры кляштары: езуіцкі, дамініканскі, бернардзінскі, апошні не ўспомніў, а іншыя цэрквы ўсе уніяцкія, а набожны манастыр Маркаў — пры рацэ Дзвіне, ад горада 2 вярсты».

Да канца XVIII ст. каля трох чвэрцей вясковага і гарадскога насельніцтва Беларусі сталі уніятамі. Уніяцкая царква спрыяла захаванню моўна - культурнай традыцыі беларусаў і ў пэўнай ступені стала бар'ерам супраць іх акаталічвання.

асноўня этнавызначальныя адзнакі

этнічная тэрыторыя, гаспадарчы ўклад, своеасаблівая культура, мова, асаблівасці характару, псіхічнага складу; этнічная самасвядомасць.

І ЭТАП. У 5 – 8 стст. сдбывалася засяленне тэрыторыі Беларусі славянскімі плямёнамі з поўдня.

Славяне запазычылі ў балтаў назвы некаторых рэк і азёр, упрыгажэнні (некаторыя тыпы шыйных грыўнаў, бранзалетаў, галаўныя вянкі).

ІІ ЭТАП. Перадумовы станаўлення беларускай мовы і народнасці (народа) склаліся ў выніку славянізацыі балцкага насельніцтва (рубеж 7 – 8 стст. – 13 ст.)

Этнічную аснову беларусаў склалі прабеларускія ўтварэнні крывічоў - палачан, дрыгавічоў, радзімічаў.

Для 9 – 11 ст. балцка – славянская мяжа па лініі Гродна – Ліда – Вілейка – Мядзел – Браслаў.

У 12 – 13 стст. граніца адсунулася больш на захад, да меж сучаснай Летувы.

Этнічная мяжа паміж этнаграфічнымі Літвой і Беларуссю, якая ўсталявалася яшчэ да XIII ст. прыкладна па лініі Мерач — Трабы (на поўдзень ад Ашмян) — воз. Свір (наваколле Браслава), у наступныя тры стагоддзі амаль не змянілася.

Паўночная мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў — на поўнач ад Браслава, Азярышча, Няшчарды — амаль поўнасцю супадала з дзяржаўнай граніцай ВКЛ з Лівонскім ордэнам, пскоўскімі і наўгародскімі землямі.

Пасля Крэўскай уніі 1385 г. у асноўным усталявалася заходняя мяжа Беларусі з Польшчай. Але тут таксама меўся вельмі спецыфічны рэгіён поліэтнічнага насельніцтва (беларусы, палякі, літоўцы, яцвягі, украінцы) — заходняе Падляшша, якое прымыкала да Гарадзенскай і Берасцейскай зямель. Дзяржаўныя граніцы Кароны і ВКЛ у Падляшшы не былі дакладна акрэслены да Люблінскай уніі 1569 г.

Паўднёвы рэгіён Беларусі — Палессе — быў геаграфічна размежаваны з Украінай па басейну ракі Прыпяць з яе паўднёвымі прытокамі.

Усходнія межы ВКЛ былі найбольш зменлівымі ў XIV — XVI стст. Тут у перыяд максімальнага пашырэння ВКЛ у яго ўваходзілі бранскія, смаленскія і некаторыя іншыя землі. Таму насельніцтва гэтых княстваў было часова ўцягнута ў этнічныя працэсы, што адбываліся на тэрыторыі Беларусі.

 

ІІІ этап фарміравання этнічнага складу насельніцтва Беларусі – час узнікнення і існавання ВКЛ (сяр. 13 – пач. 15 ст.).

Этнічная тэрыторыя – агульны абшар, на якім утваралася і развівалася беларуская этнічная супольнасць, беларускі народ (падр. 6 кл.).

Этнічная тэрыторыя — землі, якія заселены і абжыты пэўным этнасам (падр. 11 кл.)

ІV ЭТАП (пач. 15 – сяр. 16 ст.) – цэнтралізацыя ўлады пры Вітаўце і культурна – гаспадарчы росквіт 1-й пал. 16 ст.)

па сукупнасці асноўных этнавызначальных адзнак (этнічная тэрыторыя, гаспадарчы ўклад, своеасаблівая культура, мова, асаблівасці характару, псіхічнага складу) можна пераканаўча гаварыць аб тым, што на працягу XIVXVI стст. на землях Беларусі склалася новая супольнасць людзей беларускі народ (цэласны беларускі зтнас). У гэты ж час пэўную сталасць набыла этнічная самасвядомасць беларусаў, хаця дадзены працэс яшчэ не быў завершаны.

 

Для этнічных працэсаў на беларускіх землях у ХШ-ХУІ стст. характэрна:

-- развіццё спецыфічных рыс матэрыяльнай і духоўнай культуры

-- складванне этнічнай тэрыторыі беларускага этнасу

-- фарміраванне беларускай народнасці.

-- фарміраванне беларускай мовы,

-- фарміраванне этнічнай самасвядомасці.

Асноўныя моўна-этнічныя кампаненты фарміравання беларускай народнасці: славянскі і балцкі.

 

XIV - перш. палова XVI стст. - перыяд, калі беларуская мова і культура пераважалі ў ВКЛ.

У канцы ХІІІ-ХУІ ст. пачынаецца фарміраванне беларускай народнасці.

На фарміраванне этнічных прыкмет народнасці аказваюць уздзеянне фактары:

- сацыяльна-эканамічныя (прагрэс у сельскай гаспадарцы і рамястве ў беларускіх землях у XIV — XVI стст.; паступовае разбурэнне натуральнага характару сельскай гаспадаркі; пашырэнне сеткі сухапутных дарог; грамадскі падзел працы паміж горадам і вёскай, пашырэнне цесных сувязей паміж горадаі і вёскай, а таксама рознымі рэгіёнамі Беларусі; складванне саслоўна-класавай структуры; саслоўная кансалідацыя)

- палітычныя (каланізацыйныя працэсы, знаходжанне зямель Беларусі ў складзе ВКЛ і ўдзел беларусаў у яго развіцці)

- геаграфічныя,

- царкоўна-рэлігійныя

- іншыя (у канцы XIII — XIV ст., значную ролю ў кансалідацыі беларускага этнасу адыграла пэўная самастойнасць (аўтаномія) у рамках ВКЛ Полацкага, Віцебскага і іншых княстваў на ўсходзе Беларусі).

 

Перыяд канца XIII - сярэдзіны XVII ст.стаў для беларускай народнасці часам станаўлення, развіцця і ўздыму. Яе паспяховае развіццё абарвала вайна і 1654-1667 гг., якая стала першай нацыянальнай катастрофай. У наступныя часы ідзе працэс размывання і заняпаду беларускага этнасу, які выразіўся спачатку ў яго масавай паланізацыі. а потым і ў русіфікацыі.

 

Штуршком для складвання этнічнай тэрыторыі беларусаў паслужыла:

- аб'яднанне на працягу XIII XVI стст. раздроблены зямель у складзе ВКЛ,

- падначаленне адзінай вярхоўнай уладзе.

Цэнтралізацыя дзяржавы (узмацненне цэнтралізацыі ВКЛ у часы Вітаўта(пачатак XV ст.)

- арганізацыя кіравання,

- ліквідацыя рэшткаў раздробленасці,

- уніфікацыя адміністрацыйнага падзелу,

- увядзенне адзінага заканадаўства,

- увядзенне адзінай сімволікі

 

Больш цеснаму палітычнаму аб'яднанню беларускіх зямель і актыўнаму функцыяніраванню асноўнага для працэсу этнаўтварэння сацыяльна-эканамічнага фактару спрыяла ЦЭНТРАЛІЗАЦЫЯ.

 

Актывізацыя сацыяльна-эканамічнага фактару праявілася ў:

-- узмацненні гандлёва-эканамічных сувязяў у межах Княства,

-- складванні агульнадзяржаўнай гаспадаркі,

-- развіцці таварна-грашовых адносін,

-- росце гарадоў,

-- пэўнай уніфікацыі вагавых адзінак і грашовай сістэмы

Яе вынікі:

- пераадольвалася лакальная замкнёнасць,

- пашыраліся ўнутрытэрытарыяльныя кантакты,

- нівеліраваліся некаторыя гаспадарчыя і бытавыя адрозненні,

- адбывалася моўная інтэграцыя.

 

Прагрэс у вытворчасці ўздзейнічаў на фарміраванне саслоўна-класавай структуры этнасу.

Да сярэдзіны XVI ст. аформіліся шляхецкае, мяшчанскае, сялянскае саслоўі.

 

Сярод фактараў, якія садзейнічалі працэсу ўтварэння і развіцця беларускай народнасці ў канцы XIII - першай палове XVI стст. магчыма вылучыць наступныя:

- развіццё ўнутранага рынку і умацаванне эканамічных сувязей;

- працэс цэнтралізацыі дзяржавы;

- кансалідацыя гарадскога насельніцтва ў саслоўе мяшчан;

- неабходнасць агульнай барацьбы са знешняй пагрозай.

 

Фактары, якія замаруджвалі працэс утварэння і развіцця беларускай народнасці ў канцы XIII - першай палове XVI стст.:

- ваяўнічая пазіцыя каталіцызму,

- звужэнне ўжытку беларускай мовы,

- пачатак працэсаў паланізацыі,

- русіфікатарскія тэндэнцыі.

 

V ЭТАП (1569 – 1795)– час Рэчы Паспалітай. Шматлікія войны, эпідэміі і іншыя ўзрушэнні, магчымасці развіцця беларускага этнасу былі ў значнай ступені абмежаваны. У гісторыі ВКЛ дадзены перыяд характарызуецца - нарастаючыя праявы крызісу дзяржаўна-палітычнага ладу,

- абвастрэнне сацыяльна-саслоўных адносін,

- адступленні ад талерантнасці ў царкоўна-рэлігійнай палітыцы,

- амаль поўнае выцясненне беларускай мовы і пісьменнасці з асноўных сфер палітычнага і дзяржаўнага справаводства.

Тым не менш, нягледзячы на ўсё гэта, беларускі народ (найперш сяляне, мяшчане, частка шляхты і духавенства) здолеў выстаяць і захаваць свае асноўныя этнічныя рысы (мову, культуру, рэлігійныя традыцыі і г. д.).

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Контррэфармацыя. | Этнічны склад насельніцтва беларускіх зямель.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.