Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Контррэфармацыя.


Date: 2015-10-07; view: 699.


Дзеячы Рэфармацыі

Найбольш адметнымі прадстаўнікамі рэфармацыйнага руху на Беларусі былі Мікалай Радзівіл Чорны, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі.

Рэфармацыйны рух спрыяў актывізацыі духоўнага жыцця грамадства. Беларускія мысліцелі - рэфарматары сваёй дзейнасцю ўзбагацілі агульнаеўрапейскую думку.

-- актывізацыі духоўнага жыцця грамадства;

-- пашырэнню асветы і дабрачыннасці.

 

Як вынікае з састаўной часткі слова контр (супраць), Контррэфармацыя — гэта рэлігійна-палітычны рух супраць Рэфармацыі. Ён разгарнуўся ва ўсіх краінах Еўропы, дзе пратэстанты мелі пэўны ўплыў.

У Беларусі Контррэфармацыя не набыла такіх агідных формаў, як месцамі на Захадзе:

-- не здаралася «варфаламееўскіх начэй», калі за некалькі гадзін выразалася некалькі тысяч пратэстантаў.

-- не зляталі пад сякерамі катаў галовы іншаверцаў. Не палалі на беларускіх землях жудасныя інквізітарскія вогнішчы.

-- Хутчэй наадварот — Вялікае княства ратавала ад праследаванняў іншадумцаў з суседніх краін. Тут знайшлі сабе прытулак вальнадумец з Расійскай дзяржавы Феадосій Касой, прыхільнік рускай рэлігійнай плыні «несцяжацеляў» старац Арцемій, рускі першадрукар Іван Фёдараў.

Але і ў княстве паступова пашыраўся антырэфармацыйны рух. Галоўнымі абаронцамі чысціні каталіцкага веравызнання ад пратэстанцкай ерасі тут, як і ва ўсёй Еўропе, сталі езуіты. «Чортавым семем» называў езуітаў Сымон Будны. Першыя «служкі Хрыста» з'явіліся ў ВКЛ у 1569 г. Спачатку пры гаспадаранні верацярпімага адукаванага Жыгімонта Аўгуста (ён меў бібліятэку ў 4 тыс. тамоў) іх дзейнасць не набыла маштабнасці. Але пры наступных кіраўніках Рэчы Паспалітай, асабліва ў час кіравання фанатычнага католіка Жыгімонта III Вазы, езуіты пачалі правіць баль. Дзе подкупам, дзе ліслівасцю, а дзе і гвалтам яны вярталі пратэстантаў у каталіцтва.

Такім чынам, Рэфармацыя з'явілася тым мастком, праз які славутыя роды Сапегаў, Пацеяў, Збаражскіх, Вішнявецкіх і многіх іншых пераходзілі ад дзедавай рэлігіі (праваслаўя) да рымскага закону» (каталіцтва).

Паступова зачыняліся пратэстанцкія друкарні і школы. У 1658 г. прыхільнікі найбольш радыкальных рэфармацыйных колаў былі высланы з Рэчы Паспалітай. Засталіся толькі адзінкавыя кальвінісцкія абшчыны і школы.

Наступленне каталіцтва ў Рэчы Паспалітай увасобілася таксама і ў заключэнні Берасцейскай уніі, якая аб'яднала праваслаўную і каталіцкую цэрквы ў адзіную грэка-каталіцкую.

БЕРАСЦЕЙСКАЯ ЦАРКОЎНАЯ УНІЯ

На шляхах да уніі.

Ідэя уніі (аб'яднання) праваслаўя і каталіцтва ў адзіную хрысціянскую царкву ўзнікла перад сусветным супольніцтвам пасля царкоўнага расколу 1054 г.

3 канца XIV ст. міжрэлігійныя праблемы паўсталі на беларускіх землях, дзе замацаваліся і каталіцызм, і праваслаўе. Пытанне аб аб'яднанні дзвюх цэркваў пад кіраўніцтвам Рыма падымалася Ягайлам, Вітаўтам, Свідрыгайлам. Нарэшце ў 1439 г. на Фларэнційскім саборы царкоўна-рэлігійная унія была абвешчана. Аднак падтрымкі з боку праваслаўнага насельніцтва Вялікага княства яна не атрымала. У канцы XV — пачатку XVI ст. вялікім князем Аляксандрам былі адноўлены спробы па здзяйсненні уніі. Але і яны аказаліся марнымі. Аж да стварэння Рэчы Паспалітай пытанне аб аб'яднанні цэркваў у Вялікім княстве Літоўскім не ставілася.

Але ўжо 1570—1590-я гг. праходзілі пад знакам уніяцкай ідэі. Па-першае, яе распаўсюджванню спрыяў час. Рэлігійнае жыццё было ўзбурана рэфармацыйным рухам. Гэта падрыхтавала глебу для з'яўлення новага рэлігійнага кірунку — грэка-каталіцтва. Па-другое, ў з'яўленні уніяцкай царквы па-свойму былі зацікаўлены і рэлігійныя дзеячы, і палітыкі. Што яны хацелі атрымаць у выніку уніі?

УНІЯ Мэты

- аб'яднанне грамадства, спыненне супрацьстаяння праваслаўя і каталіцызму

- умацаванне дзяржаўна-палітычнай і царкоўнай структуры

- пашырэнне сувязі з Захадам.

 

УНІЮ падтрымалі З мэтай
Палітыкі Аб'яднаць вакол вярхоўнай улады ўсё насельніцтва
Праваслаўная царква Дабіцца ўзвышэння праваслаўя, вярнуць былую магутнасць і ўплыў
Каталіцкая царква Атрымаць перамогу над праваслаўем, распаўсюдзіць каталіцкую веру на шырокіх прасторах Усходняй Еўропы

 

УМОВЫ аб'яднання

А) вяршэнства папы; Б) захаванне былых царкоўных абрадаў; В) захаванне былых святароў

ПРЫЧЫНЫ рэлігійных канфліктаў

- супрацьпраўнае, гвалтоўнае навязванне уніі каталікамі

- фанатычнае супраціўленне праваслаўных царкоўнікаў.

ЭТАПЫ распаўсюджання уніяцтва

Канец 16 – пач. 17 ст. – прыняцце уніі вышэйшымі коламі грамадства

20-30-я гг. 17 ст. прыняцце уніі народнымі масамі.

ПЕРАДУМОВЫ распаўсюджання уніяцтва сярод народа

- парвячыя колы Рэчы Паспалітай прызналі права праваслаўнай царквы і спынілі яе прыціскаць

- праведзена карэкцыя дзейнасці уніяцкай царквы

- пачалася падрыхтоўка вопытных уніяцкіх святароў

- уведзена родная мова ў богаслужэнні.

ЗНАЧЭННЕ уніяцтва

- яно стала цэнтрам захавання культурных і моўных традыцый беларусаў

- стала перашкодай каталізацыі і паланізацыі беларускага горада і вёскі.

 

Берасцейскі сабор.

Яшчэ ў 1577 г. на старонках нашумелай тады кнігі езуіта Пятра Скаргі «Аб адзінстве царквы Божай» былі прапанаваны план і ўмовы уніі. Яны заключаліся ў тым, што мітрапаліт кіеўскі мусіў атрымаць бласлаўленне не ад канстанцінопальскага патрыярха, а ад папы рымскага. Праваслаўныя вернікі павінны былі прызнаць вяршэнства Рыма, але пры гэтым маглі захоўваць ранейшыя царкоўныя абрады.

Слова цяпер было за кіраўнікамі праваслаўнай царквы. Без крокаў з іх боку унія была б немагчымай. I гэтыя крокі былі зроблены. У канцы 1594 г. уладыкі (епіскапы) уладзімірскі і луцкі Іпацій Пацей і Кірыла Тарлецкі патаемна склалі дэкларацыю аб уніі.

3 дэкларацыі аб уніі

«Мы задумалі з Боскай ласкі злучыцца, як было раней, з браццяю нашай рымлянамі пададным вярхоўным пастырам. I даём сабе перад Госпадам Богам клятву, што мы ўсім сэрцам і з усёй руплівасцю будзем клапаціцца аб прывядзенні іншага нашага духавенства і ўсяго народа да таго ж злучэння».

Пад канец 1595 г.у Ватыкане рымскі папа ўрачыста абвясціў унію. Цяпер неабходна было зацвердзіць яе ў Рэчы Паспалітай. Гэта павінна было адбыцца на Берасцейскім царкоўным саборы, які быў скліканы ў кастрычніку 1596 г. Але аднадушнасці ў поглядах на унію там не атрымалася. 3 самага пачатку сабор раздзяліўся на дзве часткі. Кожны бок застаўся пры сваіх поглядах, кідаючы адзін аднаму абвінавачанні і праклёны. Акт уніі ўсё ж быў зацверджаны. Аднак супярэчнасці, што выявіліся на Берасцейскім саборы, перайшлі ў грамадства.

Першы водгук.

Новаўвядзенні цяжка прыжываюцца ў грамадстве. Асабліва тыя, што закранаюць даўнія традыцыі. Для таго каб пераканаць грамадства ў неабходнасці змен, патрабуюцца надзвычайная тактоўнасць, памяркоўнасць і далікатнасць.

Для паступовага пашырэння уніяцтва меліся некаторыя перадумовы. Чыста знешне нічога не змянялася: тыя ж святары, тыя ж абрады, мова набажэнства свая, зразумелая.

Праўда, уніяцкія вернікі траплялі пад уладу не праваслаўнага патрыярха, а папы рымскага. Але як першы, так і другі былі для «люду простага» вельмі далёкімі, недасягальнымі. Здавалася, што народ лёгка прыме унію.

Але таго не адбылося з дзвюх узаемазвязаных прычын. Першая з іх — супрацьпраўнае, гвалтоўнае навязвання уніі ў канцы XVI ст. і на працягу XVII ст. Другаяактыўная дзейнасць перакананых праваслаўных царкоўнікаў, якія настройвалі прыхаджан супраць уніі.

У выніку грамадства віравала. Гвалтоўныя ўчынкі здзяйсняліся з абодвух бакоў.

Саноўныя прыхільнікі новай веры пры падтрымцы улад Рэчы Паспалітай зачынялі праваслаўныя цэрквы і школы. Яны адлучалі членаў брацтваў ад царквы, пад пагрозамі прымушалі да падпарадкавання праваслаўных святароў.

Гэта прывяло да антыуніяцкіх настрояў беларускай праваслаўнай шляхты, мяшчанства і сялянства. Спачатку абыходзілася скаргамі на антызаконныя дзеянні уніяцкіх епіскапаў, напрыклад полацкага епіскапа Іасафата Кунцэвіча.

«Той жа епіскап полацкі пяць гадоў трымае ў Оршы і ў Магілёве цэрквы запячатаныя. У Полацку і Віцебску няма ні царквы, ні дома, дзе дазволена ў горадзе набажэнства. Таму гараджане мусяць па нядзелях і на іншыя святы слухаць службу ў полі за горадам і то без святара, бо яму забаронена жыць у горадзе і ў ваколіцах... Яшчэ больш жорсткасці ў наступным зверстве і тыраніі: у тым жа Полацку... летась наўмысна загадаў епіскап дзеля большае крыўды выкапаць нябожчыкаў, пахаваных толькі што на могілках, і выкінуць хрысціянскія целы з магіл, як нейкую падлу, на пажыву сабакам».

Больш таго, насуперак абяцанням народная мова ў гэты час не стала мовай набажэнстваў. Ва уніяцкіх цэрквах загучалі польскія словы. У такой сітуацыі абарона праваслаўя станавілася патрыятычнай справай абароны народнасці, мовы, культуры.

Атрымлівалася насуперак задуманаму. Унія не аб'ядноўвала грамадства, а раз'ядноўвала.

Прыхільнік уніяцкай ідэі вядомы палітычны дзеяч Леў Сапега ў 1622 г. напісаў адчайны ліст да Іасафата Кунцэвіча: «Здаецца, лепш і карысней было б для грамадства разарваць з гэтай няўрымслівай саюзніцай [уніяй], бо мы ніколі ў айчыне сваёй не мелі такіх звадак, якія нарадзіла Добрапрыстойная унія». А потым Сапега папярэджваў епіскапа: "Кажаце, што вы вольны тапіць неуніятаў і секчы ім галовы... Не, не так трэба абыходзіцца з імі, бо Евангелле боскае сурова ўнушае ўсім мсціўцам, у тым ліку і вам: „Мне отмшенне і аз воздам"».

Словы канцлера сталі прарочымі. Хутка па Беларусі пракацілася хваля антыуніяцкіх выступленняў. Такую накіраванасць мелі віцебскае выступленне гараджан 1623 г., падчас якога быў забіты уніяцкі архіепіскап Іасафат Кунцэвіч, хваляванні ў Полацку, Магілёве, Менску, Оршы і іншых месцах.


<== previous lecture | next lecture ==>
Сацыяльныя канфлікты | Фарміраванне беларускага этнасу
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.005 s.