Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Вялікае княства як асобная адзінка федэрацыі


Date: 2015-10-07; view: 511.


У 1652 г. пад час сойма дэпутат Е.Агінскі сказаў: “Рэч Паспалітая... з настолькі многіх народаў складзеная, што толькі дзякуючы вялікай сваёй павагай да сойма ўтрымліваецца гэты саюз.”

 

Рашэнні Соймаў Рэчы Паспалітай падзяляліся на тры групы: 1) датычыліся ўсёй Рэчы Паспалітай; 2) мелі дачыненне толькі да Польшчы; 3) выдаваліся выключна і мелі сілу толькі ў Вялікім княстве.

На пачатку 90-х гадоў 16 ст. кароль Рэчы Паспалітай Жыгімонт ІІІ Ваза прызначыў віленскім епіскапам паляка Бернарда Мацяеўскага. Прызначэнне павінен быў зацвердзіць канцлер ВКЛ Леў Сапега. Гэта супярэчыла норме Статута аб забароне чужаземцам займаць дзяржаўныя пасады. Сапега адмовіўся: “Тады паддайцеся ва ўсім палякам, адмоўцеся ад літоўскай пячаткі, маршальскага жэзлу і гетманскай булавы. І няхай будуць польскія жэзлы, пячаткі і булава, ды і агульны скарб... Ці загінуць. Ці дабіцца таго, каб ліцвін быў віленскім епіскапам.” У выніку пасля барацьбы з 1591 па 1600 г. пасада была аддадзена выхадцу з ВКЛ Бенядзікту Войне.

 

Пасля некалькіх спроб Багуслава Радзівіла ў 1655 г. адкалоць Княства ад Каронываршаўскі сойм Рэчы Паспалітай гэтага ж 1655 г. забараніў польскім воінскім часцям пераходзіць без дазволу межы ВКЛ, а тых, хто парушаў забарону, дазвалялася знішчаць.

У 1673г. – рашэнне, па якім кожны трэці сойм павінен быў збірацца ў Вялікім княстве, у Гродна, і на ім маршалкам павінен быў выбірацца адзін з ліцвінскіх дэпутатаў.

 

У 1696 г. вялікакняжацкая шляхта поўнасцю ўраўноўвалася ў правах з польскай у адносінах узмацнення кантролю над дзейнасцю вышэйшых службовых асоб.

 

Інтэграцыя пануючага саслоўя Рэчы Паспалітай і паступовая дэзінтэграцыя дзяржавы

Своеасаблівая саслоўна – палітычная супольнасць у Рэчы Паспалітай – “польскі народ шляхецкі”. Яна базіравалася на рэлігійна – моўна – карпаратыўным адзінстве.

Пасля аб'яднання не ВКЛ ўслед за Польшчай стала шляхецкім, а Польшча і ўся Рэч Паспалітая эвалюцыяніравалі ад рэспублікі шляхецкай да Рэчы Паспалітай магнацкай.

Войны сярэдзіны 16 ст. знясілелі шляхту. Яна страціла эканамічнае і палітычнае вяршэнства ў краіне. Збяднелая шляхта ўсё больш трапляла ў залежнасць ад фінансава моцнай магнацкай алігархіі. Магнаты, якія мелі вялікія багацці, пачалі адыгрываць пешую ролю ў кіраванні дзяржавай. Барацьба за шляхту стала стрыжнем палітыкі прадстаўнікоў магнатэрыі. На сойме адбывалася барацьба паміж кланамі, якія мелі ў сваіх руках кліентэлу. Кліентэла – шляхціц, які прыслужваў і выконваў волю магната за апеку .

Шляхціц ў сваіх уладаннях імкнуўся праявіць уладу – “Шляхціц на загродзе роўны ваяводзе”.

Няздольнасць цэнтральных органаў улады Рэчы Паспалітай на працягу доўгага часу знітаваць дзяржаву прывяла да яе дэцэнтралізацыі на ўзроўні ваяводстваў, а то і паветаў.

Рэч Паспалітая 18 ст. не федэрацыя дзвюх дзяржаў і “абодвух народаў”, аканфедэрацыя асобных паветаў, дзе рашэнне цэнтральных органаў улады магло не прымацца, калі яно супярэчыла выпрацаванаму на мясцовым сойміку рашэнню.

Абавязковая аднагалоснасць для прыняцця соймавых рашэнняў садзейнічала паралічу вышэйшай дзяржаўнай улады.

Палітычнае жыццё было перанесена ў паветы. На іх даваліся інструкцыі дэпутатам, як сябе паводзіць на агульнадзяржаўных соймах. Вынік за 1652 -1764 гг. З 55 соймаў 42 былі сарваны.

Адбываўся працэс паланізацыі беларускай шляхта. Праз далучэнне дазалатых шляхецкіх вольнасцей”. Усёй шляхце Рэчы Паспалітай была нададзена права поўнага кантролю за дзейнасцю караля. Шляхта мел аправа не падпарадкоўвацца каралю, калі той адмовіцца ад выканання шляхецкіх прывілеяў.

Шляхта стала пераходзіць у каталіцкую веру, размаўляць на полькай мове.

У 2-й палове 17 ст. – “люд просты” – сяляне і гарадскія нізы былі супрацьпастаўлены “панам – папежнікам” і “ляхам”.

Былі і працэсы “атутэйшвання”.

Шляхціц з Мазоўша Станістаў Сасін, праз шлюб стаў жыхаром Берасцейскага ваяводства. Стаў праваслаўным. Збудаваў дзве праваслаўныя царквы.

 

Паміж магнацкімі групоўкамі на працягу 2-й паловы 17 ст. адбывалася барацьба за палітычнае першынство ў краіне.

1660 – пач. 1670-х гг. – Радзівілы супраць Сапегаў і Пацоў.

2-я пал. 1670-х – пер.пал.1680-х – Пацы супраць Сапегаў і Агінскіх.

2-я пал. 1680 – Сапегі супраць Агінскіх і Вішнявецкіх.

1710 –я гг. – Пацы і Агінскія супраць прыхільнікаў гетмана ВКЛ Дэнгафа.

ПазнейЧартарыйскія, Радзівілы і Равускія супраць Браніцкіх і Патоцкіх.

Потым Радзівілы супраць Чартарыйскіх.

Супрацьстаянне перарасло ў сапраўдную вайну ў канцы 17 – пач. 18 ст.

Эпізод вайны ў Барысаве (піша сакратар пасольства Свяшчэннай Рымскай імперыі Іаган Корб): “Вялікае няшчасце напаткала тады яго жыхароў. На гэтых бедакоў самым жорсткім чынам накінуліся партыі Сапегі і Агінскага. Грошы вымагаліся самым жудаснымі спосабамі; гэта было тым больш нязносна таму, што рабілася сваімі ж суайчыннікамі. З тых, хто не хацеў або не меў магчымасці аддаць грошы, некаторых забівалі, а большасць жа пераважна прыбівалі за язык да сцяны.”

1700– на Віленшчыне ля Алькенікаў адбылася бітва паміж варожымі групоўкамі. Сапегі пацярпелі паражэнне.

 

Пачынаючы з 1697 г. – кароль Рэчы Паспалітай саксонскі курфюрст Аўгуст ІІ. Да 1733 г. Яго праўленне прыклад палітычнай недальнабачнасці і беспрынцыповасці.

1669 г. – сойм прыняў пастанову: “Усякае новаўвядзенне ў Рэчы Паспалітай можа быць небяспечным і прывядзе да вялікіх хваляванняў. Неабходна сойму сачыць за тым, каб нічога не падвяргалася змяненню”.

Рэч Паспалітая трымаецца на бязладдзі” (шляхецкія прывілеі, вольныя выбары караля, права “ліберум вета”).

Ліберум вета” (з латыні – свабода забароны) – звычай у РП, калі любы дэпутат сойма мог выказаць нязгоду з якім – небудзь рашэннем. Рашэнне ў такім выпадку не прымалася.

З 1652 па 1764 г. (была ўведзена забарона на “ліберум вета”) – з 55 соймаў сарвана 48. канчаткова права “ліберум вета” было ліквідавана Канстытуцыяй 3 мая 1791 г.

 

Канстытуцыя 3 мая 1791 г. Ліквідавала падзел на Карону і ВКЛ, стварыла адзіны ўрад, у распараджэнні якога перадаваўся “агульны непадзельны скарб народны” і якому падначальвалася агульнае войска.

 

Падзелы 172, 1793, 1795 гг. Рэчы Паспалітай паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй.


<== previous lecture | next lecture ==>
Ліпеня 1569 г. – падпісанне акта Люблінскай уніі. | Лівонская вайна 1558 - 1583
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.