Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Другі і трэці падзелы Рэчы Паспалітай


Date: 2015-10-07; view: 490.


Першы падзел Рэчы Паспалітай.

1768 г. – Турцыя абвясціла вайну Расіі.

1768 – 1774 гг. – руска турэцкая вайна. Пагроза для Расіі страціць уплыў у РП на карысць Прусіі і Аўстрыі.

Аўстрыя, Прусія і Расія 5 жніўня 1772 г. у Санкт – Пецярбургу падпісалі дагавор аб першым падзеле РП.

Да Аўстрыі – Галіцыя, да Прусіі – Памор'е (без порта Гданьск) і частка заходніх прускіх зямель, да Расіі – Полацкае, Віцебскае, Мсціслаўскае ваяводствы.

Сойм РП (1773 – 1775) прызнаў першы падзел і падпісаў акт аб захаванні існуючага дзяржаўнага ладу.

Пасля першага падзелу кароль Панятоўскі звярнуўся да некаторых еўрапейскіх краін з просьбай аб гарантыях незалежнасці той часткі РП, якая яшчэ заставалася пад яго ўладай.

Урад Англіі адмовіўся, бо лічыў, што прапарцыянальны падзел РП паміж трыма дзяравамі не стварае пагрозы для павелічэння магутнасці ні адной іх

Францыя заявіла, што “Польшча Францыю не цікавіць, паколькі не можа быць ёй карысна”.

У выніку на працягу 1772 – 1788 гг. РП звярталася да дапамогай да Расі.Пасол Расіі ў Варшаве Штакельберг быў галоўнай фігурай, якая ў гэтыя гады вырашала практычна ўсе яе ўнутрыпалітычныя пытанні.

 

1787 г. – Францыя зноў падштурхнула Турцыю да вайны з Расіяй (1787 – 1791).

Расія вывела частку сваіх войскаў з РП для ваенных дзеянняў.

Ініцыятыву перахапіла Прусія.

1788 г. – Чатырохгадовы сойм. Распачаў шырокамаштабныя рэформы. Павялічыў да 100 тыс. колькасць войска. Аб'явіў незалежнасць і суверэнітэт Рэчы паспалітай. Абмежаваў некаторыя прывілеі шляхты, пашырыў правы мяшчанства. У прыватнасці, гараджане атрымалі магчымасць мець маёнткі.

1790 – саюз Польшчы з Прусіяй. Дзяржавы абавязваліся весці сумесныя баявыя дзеянні.

У Польшчы нарастаў патрыятычны і антырасійскі настрой.

1791 г.канстытуцыя 3 мая. Абмяжоўвала шляхецкія вольнасці і ўмацоўвала каралеўскую уладу, аб'ядноўвала Карону і Княства ў адзіную дзяржаву. Ствараўся адзіны ўрад, які, меркавалася, служыў бы “усяму нашаму грамадству, Кароне Польскай і ВКЛ”. Ўраду падначальвалася агульнае войска. У яго распараджэнні павінен быў быць “агульны непадзельны скарб народны”. Упарадкавалася праца сойма, куды ўключалася частка мяшчанства. Прадугледжвалася стварэнне судоў, незалежных ад адміністрацыі.

Падзеі змяніліся ў сувязі з рэвалюцыяй ва Францыі. Супраць яе аб'ядналіся Англія, Прусія, Аўстрыя і Расія. У выніку Расія і Прусія пайшлі на другі падзел Рэчы Паспалітай.

Расія скарысталася Таргавіцкай канфедэрацыяй (Таргавіцы каля г.Умань на Украіне), якая выступала за аднаўленне “шляхецкіх вольнасцей”. Да яе далучыўся і кароль Панятоўскі. У маі 1792 г. Расія ўвяла ў Рэч Паспалітую сваё войска, а ў верасні – Прусія. За два месяцы былі разбітыя войскі Рэчы Паспалітай.

23 студзеня 1793 г. паміж Прусіяй і Расіяй быў падпісаны дагавор аб другім падзеле РП.

Прусія атрымала: Торунь, Познань, Гданьск.

Расія – цэнтральную частку Беларусі і Правабярэжную Украіну.

Верасень 1793 г. у Гродне па патрабаванні Прусіі і Расіі быў скліканы сойм, які павінен быў зацвердзіць другі падзел. Усе дэпутаты маўчалі. Тады дэпутат Анковіч прамовіў: “Маўчанне – знак згоды”.

24 сакавіка 1794 г.пачатак паўстання ў Кракаве пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі. Мэта – аднаўленне РП у межах 1772 г.

Лозунг “Вольнасць, цэласць, незалежнасць”.

Тадэвуш Касцюшка (1746 – 1817) – нацыянальны герой Польшчы і ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі. Нарадзіўся ў фальварку Мерачоўшчына паблізу ад Косава. Пачатковую адукацыю атрымаў ў школе манаскага ордэна піяраў у мястэчку Любешава Пінскага павета. Затым вучыўся у варшаўскім кадэцкім корпусе. Пасля заканчэння – тры гады вучыўся ў Парыжы. У 1776 г. паехаў у Амерыку Ваяваў за незалежнасць ЗША. Удзельнічаў у бітве пад Саратогай (1777). Даслужыўся да звання генерала, зблізіўся з Джорджам Вашынгтонам, пасябраваў з Томасам Джэферсанам. Пасля паўстання 1794 г. Касцюшку пасадзілі ў Петрапаўлаўскую крэпасць. У канцы 1796 г. яго вызваліў расійскі імператар Павел І. Выехаў за мяжу. Жыў у Швейцарыі. Памёр там у 1817 г. у 1819 г. яго астанкі былі перавезены ў Кракаў і змешчаны ў каралеўскім замку Вавель. Касцюшку пастаўлены помнікі ў Кракаве, Вашынгтоне, Чыкага, Кліўлендзе, Мілуокі. Яго імем названа 1-я дывізія войска Польскага, горад у штаце Місісіпі, горны пік у Аўстраліі.

У ноч з 22 на 23 красавіка 1794 г. быў атакаваны расійскі гарнізон у Вільні.

Камандзір паўстанцаў у Літве і Зах. БеларусіЯкуб Ясінскі.

Быў утвораны асобны ад Польшчы вышэйшы орган кіраўніцтва паўстаннем – “Найвышэйшая літоўская рада”.

Віленскі “Акт паўстання народа Літоўскага” заклікаў да “вольнасці і роўнасці грамадзянскай”. Абяцаў сялянам скасаванне прыгнёту.

“Касінеры” – сяляне – паўстанцы, якія былі ўзброены косамі.

4 красавіка 1794 г. – бітва пад Рацлавіцамі (Польшча). Перамога Касцюшкі.

18 красавіка 1794 г. – авалодалі Варшавай.

Паўстанцы ўжывалі партызанска – дыверсійныя формы барацьбы.

1 ліпеня 1794 г. Якуб Ясінскі аддаў загад аб стварэнні атрадаў, якія павінны былі распачаць партызанскія дзеянні ў тыле царскага войска. Найбольш буйныя рэйды здзейсніў Міхал Клеафанс Агінскі (праз Браслаўшчыну на Дынабург) і Стафан Грабоўскі (Меншчына).

4 верасня 1794 г. атрад Грабоўскага быў разбіты пад Любанню. Грабоўскі трапіў у палон.

У Польшчу былі накіраваны войскі Расіі, Прусіі, Аўстрыі. На працягу лета 1774 г. асноўныя сілы паўстанцаў былі разбіты войскамі І.Я.Ферзена і А.В.суворава.

У жніўні 1794 г. капітулявала Вільня.

У верасні каля в.Крупчыцы пад Кобрынам пацярпелі паражэнне атрады К.Серакоўскага. Загінула каля 2 тыс. сялян – касінераў.

10 кастрычніка 1794 г. – бітва пад Маціёвіцамі. Войска Касцюшкі разбіта. Сам ён трапіў у палон.

4 лістапада 1794 г. А.В.Сувораў авалодаў Прагай – прадмесцем Варшавы. Тут загінуў Якуб Ясінскі.

6 лістапада Варшава капітулявала.

Галоўны дакумент паўстанняПаланецкі універсал не скасоўваў прыгоннага права.

“Развітанне з Радзімай” – назва паланеза, які напісаў Міхал Клеафанс Агінскі – удзельнік паўстання.

Лістапад 1794 г. – войскі Расіі ўступілі ў Варшаву.

24 кастрычніка 1795 г. – дагавор аб трэцім падзеле РП паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй.

Прусія атрымала Кракаў, Аўстрыя – Сандамір, Хелм, Люблін. Расія – Літва, Курляндыя, Валынь, заходняя частка Беларусі.

25 лістапада 1795 г.Станіслаў Аўгуст Панятоўскі адрокся ад прастола.

 

 

5. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ 17 –18 ст.

У 17 ст. пануючы стылі у культуры ВКЛбарока.


<== previous lecture | next lecture ==>
Сямігадовая вайна (1756 – 1763). | Падмуркі.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.