Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Сямігадовая вайна (1756 – 1763).


Date: 2015-10-07; view: 602.


ПАЛІТЫЧНЫ КРЫЗІС РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ. ДАЛУЧЭННЕ БЕЛАРУСІ ДА РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ

Рэч Паспалітая ў 50 – 60-х гг. 18 ст.

Пасля вайны раўнавага сіл – унутраных і знешніх – пахіснулася.

Еўропа падзялілася на два саюза – Паўднёвы (Францыя, Іспанія, Аўстрыя) і Паўночны (Англія, Прусія, Расія).

1763 г.– смерць Аўгуста ІІІ. Пачалася барацьба двух магнацкіх груповак.

Мнішкі, Браніцкія, Радзівілы і Патоцкія – прыхільнікі Паўднёвага саюза. Хацелі пасадзіць на трон прадстаўніка саксонскай дынастыі.

Чартарыйскія і Масальскія – прыхільнікі Паўночнага саюза. За былога літоўскага стольніка, родзіча Чартарыйскіх Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Прусія пачала выдаваць сябе за спадкаемцу Тэўтонскага ордэна. Аўстрыя ўспомніла, што ў яе залежнасці калісці была Галіцка – Валынская Русь. Расія яшчэ ў 15 ст. абгрунтавала свае прэтэнзіі на усходнія землі ВКЛ. Цпер “выцягнула з куфра” рэлігійныя праблемы.

1764 г. – Чартарыйскія звярнуліся за дапамогай да Расіі. Расія ўвяла ў РП войска. Прыхільнікі паўднёвага саюза ўцяклі за мяжу.

Расія і Прусія, падкупіўшы дэпутатаў сойма, садзейнічалі выбранню каралём Станіслава Панятоўскага.

1764 – 1766 гг. – рэформы Чартарыйскіх, накіраваныя на ўзмацненне цэнтральнай улады. Суседзі гэтага не хацелі.

Рэформы 1760 – 1770-х гадоў. Рэформы А.Тызенгаўза. На захадзе Беларусі з'явілася значная колькасць мануфактур.

Былі скасаваны шэраг эканамічных прывілеяў шляхецкага саслоўя. Вялося інтэнсіўнае транспартнае будаўніцтва.

1773 – 1775 – арганізавана Адукацыйная камісія.

 

Кароль Прусіі Фрыдрых ІІ пачаў “клапаціцца” аб абароне інтарэсаў пратэстантаў Польшчы, а Расія – аб роўнасці правоў праваслаўнага і каталіцкага насельніцтва.

Расія выставіла патрабаванні ва ўльтыматыўнай форме і адначасова падтрымала стварэнне канфедэрацыі. Было створана каля 26 канфедэрацый – у Слуцку, Торуні, Радаме (у 15 км ад Варшавы) і іншых гарадах.

1767 г. – у Слуцку – праваслаўная канфедэрацыя пад апякунствам Расіі і Прусіі, у Торуні пратэстанцкая канфедэрацыя. Патрабаванне ўраўняць у правах вернікаў розных цэркваў у Рэчы Паспалітай. На Варшаўскім сойме пад націскам пасла Рапніна і кіраўніка Радамскай канфедэрацыі Карла Радзівіла патрабаванне Расіі было прынята: правы шляхты розных канфесій ураўняліся, але засталіся некранутымі “шляхецкія вольнасці” і дзяржаўны лад РП, захаванне якога бралася пад апеку Расіяй.

1768 г. – стварэнне Барскай канфедэрацыіпраціўнікаў рашэння сойму (складаліся з каталікоў). За незалежнасць РП, супраць Расіі. Барскую канфедэрацыю падтрымаў Паўднёвы саюз. Францыя – гаршыма, зброяй, інструктарамі, Аўстрыя – прадстаўленнем надзейнага тылу і права падрыхтоўкі на сваёй тэрыторыі атрадаў канфедэрацыі.

Барская канфедэрацыя пачала ваенныя дзеянні. Кароль папрасіў дапамогі ад Расіі. Расія ўвяла свае войскі і захапіла шэраг гарадоў (Бар, Бярдзічаў, Кракаў). Да 1772 г. працягвалася барацьба з Барскай канфедэрацыяй.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Першыя мануфактуры | Другі і трэці падзелы Рэчы Паспалітай
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.