Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Першыя мануфактуры


Date: 2015-10-07; view: 852.


Мануфактура – капіталістычнае прадпрыемства, заснаванае на ручной працы і шырокім яе падзеле. Пераходная форма ад рамеснай вытворчасці да капіталістычнай фабрыкі.

Мануфактуру з майстэрняй рамесніка блізіла выкарыстанне ручной працы. А з капіталістычнай фабрыкай – ужыванне наёмнай працы і яе падзел.

Панаванне ў значных гарадах цэхавых арганізацый абумовіла размяшчэнне мануфактур галоўным чынам у малых гарадах, мястэчках.

Пачатак мануфактурнай вытворчасці1710 – 1730 –я гг.

Першыя – Налібоцкая і Урэцкая (вырабляла шкло, першае ў Рэчы Паспалітай прадпрыемства па вырабу люстэркаў, створана па ўзоры Дрэздэнскай каралеўскай люстэрні), у іх выраблялі аконнае шкло, посуд з каляровага і малочнага шкла і крышталю, а таксама Свержанская.

Слуцкая і Нясвіжская мануфактуры шаўковых паясоў. На ражках паясоў звычайна ткаліся “Слуцк”, “У горадзе Слуцку”.

У 2-й пал. 18 ст. у мястэчку Карэлічы працавала ткацкая мануфактура Радзівілаў па вырабе палатна для аббіўкі сцен, абрусаў, бязворсавых дываноў (шпалераў). Іх ткалі складанай габеленавай тэхнікай. Шпалеры з гістарычнамі падзеямі: “Парад войскаў пад Заблудавам”, “Імператар Карл V надае Радзівілам княжацкі тытул”, “Узяцце ў палон Станіслава Міхайла Крычэўскага пад Лоевам у 1649 годзе” і інш.

У прадмесці Гародні – створаныя Тызенгаузам суконная, баваўняная, карункавая, палатняная, панчошная, капялюшная, карэтная фабрыкі, фабрыкі шаўковых паясоў, ігральных карт, зброевая, свечачная і гарбарная, завод жалезных і медных вырабаў.

У 18 ст. з'яўляюцца невялікія заводы па выплаўцы жалеза і чыгуну. Створаны ў Высокім на Аршаншчыне, Кляцішчах пад Стоўбцамі. Найбуйнейшым прадпрыемствам такога тыпу быў чыгуналіцейны завод графа Храптовіча ў Вішневе (Валожыншчына).

Станы-саслоўі феадальнага грамадства

Шляхта. Тэрмін «стан» у Вялікім княстве Літоўскім ужываўся для вызначэння саслоўяў. Пад станамі-саслоўямі ў феадальным грамадстве разумеліся сацыяльныя супольнасці, прадстаўнікі якіх мелі аднолькавае прававое становішча. У сярэдневяковым грамадстве ВКЛ у XVI—XVIII стст. вызначаліся такія станы, як шляхта, духавенства, мяшчанства, сялянства. Класічная феадальна-саслоўная структура грамадства ў беларускіх землях склалася ў XVI ст. Да гэтага часу ішоў працэс яе станаўлення.

Пануючым, прывілеяваным станам у ВКЛ з'яўлялася шляхта, статус якой быў абумоўлены яе выключным правам на валоданне зямлёй. У XIV—XV стст. велікакняжацкімі прывілеямі 1387, 1432, 1434 гг. прадстаўнікам шляхты было гарантавана права ўласнасці на свае маёнткі. Акрамя таго, шляхта была вызвалена ад большасці грашовых і натуральных павіннасцей на карысць дзяржавы. Прывілей вялікага князя Казіміра 1447 г. дадаў шляхце таксама і судовы імунітэт — гэта значыць права вяршыць суд над падданымі ў сваіх маёнтках. У XVI ст. Статуты Вялікага княства Літоўскагазаканадаўча замацавалі гэтыя палажэнні і аформілі шляхецтва ў замкнёнае (карпаратыўнае) саслоўе. Характэрнай прыкметай прыналежнасці да яго, акрамя вышэй адзначаных, з'яўлялася абавязковае выкананне ваеннай службы. Занятак рамяством ці гандлем лічыўся для шляхціца ганьбай і меў для яго вынікам згубу шляхецтва. Людзі “простага стану” – сяляне і гараджане, -- якія не валодалі зямлёй і займаліся рамесніцка- гандлёвай дзейнасцю, маглі трапіць у шляхецкае саслоўе толькі за звышвыключныя ваенныя ці іншыя заслугі перад дзяржавай.

Юрыдычна ўсе прадстаўнікі шляхецкага стану лічыліся роўнымі паміж сабой, але ў маёмасных адносінах значна розніліся і падзяляліся на некалькі катэгорый. Прадстаўнікі самай ніжэйшай не мелі ні зямлі, ні падданых, лічыліся “галотай” і выпраўляліся на вайну пешшу. Да феадалаў адносіць іх можна толькі ўмоўна. Наступную катэгорыю складала шляхта дробная, якая валодала некалькімі сялянскімі гаспадаркамі. Пракарміцца з іх яна часцяком не магла, і таму, як правіла, сама працавала з дапамогай падданых на сваіх палетках. За дробнай шляхтай ішла шляхта сярэдняя. Ёй належала па некалькі дзесяткаў сялянскіх гаспадарак, прыбыткам ад якіх яна магла ўжо цалкам сябе забяспечыць. Тыя шляхціцы, што мелі больш за сотню сялянскіх гаспадарак, прылічваліся да шляхты буйной. Сярод яе вылучаліся магнаты, якім належалі велізарныя ўладанні з тысячамі прыгонных гаспадарак, і нават уласныя гарады і мястэчкі. Колькасна магнатаў было няшмат—каля трох-чатырох дзесяткаў прозвішчаў,— але за імі была замацавана большасць шляхецкага землеўладання. У XVI—XVIII стст. шляхецкае саслоўе налічвала 8—10 % насельніцтва Вялікага княства Літоўскага.

Духавенства. Духавенства — гэта людзі, якія спецыяльна займаюцца выкананнем рэлігійных мерапрыемстваў і складаюць асобную арганізацыю (карпарацыю).

Духавенства на свайму сацыяльна-юрыдычнаму становішчу прымыкала да прывілеяванай шляхты. Але ў Вялікім княстве Літоўскім прадстаўнікі духавенства розных цэркваў (праваслаўнай, каталіцкай, пратэстанцкай, уніяцкай) у розныя часы мелі неаднолькавае становішча. Так, калі да канца XIV ст. у ВКЛ дамінавала праваслаўе, то з XV і да канца XVIII ст. прывілеяванай рэлігіяй з'яўлялася каталіцтва. У гэты час велічыня зямельнай уласнасці каталіцкай царквы больш чым удвая перавышала памер землеўладання царквы праваслаўнай.

У маёмасных адносінах духавенства, таксама як і шляхта, было неаднародным. Неаднародным было духавенства і па сацыяльна-маёмаснаму становішчу. Да вышэйшых колаў палітычнай эліты дзяржавы адносіліся мітрапаліты, епіскапы, архімандрыты буйных манастыроў. Прадстаўнікі духавенства, ніжэйшыя рангам святары, псаломшчыкі і г. д. па маёмаснаму становішчу часта прымыкалі да людзей «простага стану» — да сялянства і мяшчанскіх нізоў.

Мяшчане. Мяшчане — гэта жыхары гарадоў. Мяшчанства ўключала ў свой склад розныя катэгорыі гараджан: рамеснікаў, купцоў-гандляроў, домаўладальнікаў і інш. У ВКЛ тэрмін «мяшчане» замацаваўся за жыхарамі гарадоў (месцаў) у другой палове XV ст. Юрыдычнае афармленне мяшчанскае саслоўе ВКЛ атрымала ў Статутах 1529, 1566, 1588 гг. Ужо ў Статуце 1529 г. было запісана: «шляхту и мещан карати не хочем», што тым самым вылучала мяшчанства ў асобны аб'ект права і пацвярджала яго асобны сацыяльны статус.

Разам з заканадаўствам прававое становішча мяшчан у грамадстве ВКЛ вызначалі велікакняжацкія граматы гарадам на самакіраванне (Магдэбургскае права). Яны дазвалялі мяшчанам арганізоўваць судовыя і адміністрацыйныя органы ўлады ў гарадах, вызначаць парадак выбараў службовых асоб, арганізоўваць рамесныя цэхі, кантраляваць гандаль і збор падаткаў.

У маёмасных адносінах мяшчанства падзялялася на тры асноўныя пласты. Вышэйшыя складалі вярхі гарадской адміністрацыі, буйныя купцы і гандляры, землеўладальнікі. Рамесныя майстры, уладальнікі лавак і рыначных ларкоў, неэлітнае духавенства, служачыя гарадской і ўрадавай адміністрацыі складалі сярэдні пласт гараджан (недзе 40—50 % жыхароў). На ніжэйшай ступені сацыяльна-маёмаснай лесвіцы ў гарадах знаходзіліся «каморнікі», «лёзныя», «гультаі», «парабкі» — гарадскія нізы. Першыя два са згаданых пластоў гарадскога насельніцтва былі адгароджаны сваімі замкнёнымі прафесійна-карпаратыўнымі аб'яднаннямі як ад гарадскіх нізоў, так і ад земляробча-сялянскага стану. А рамесна-гандлёва-чыноўніцкая частка горада выстаўляла практычна непераадольныя бар'еры для пранікнення ў сваё асяроддзе прадстаўнікоў сялянства.

Разам з тым кантакты паміж гарадскімі нізамі і сялянствам былі даволі шырокімі. Да сярэдзіны XV ст. яны часта сумесна неслі адработачныя павіннасці на карысць дзяржавы (рамонт замкаў, «гасцінцаў» і інш.). Ды і само гарадское насельніцтва ў сярэдневякоўі папаўнялася ў асноўным сельскімі жыхарамі. Гэта пацвярджае запіс 1526 г., у якім паведамляецца, што «место Могилев засели люди прихожие: селяне с Княжич, Головчина, з сел многих». Пад гэтым жа годам у іншым дакуменце ёсць запіс, што «люди с волости ушли в Городно и торгом заня-лнсь, а земли... свои не держат и не пашут».

Сялянства. Афармленне сялянства ў асобнае саслоўе ў ВКЛ адбылося к сярэдзіне XVI ст., калі асноўная маса сялян была запрыгонена і ліквідаваны юрыдычныя адрозненні ў становішчы розных груп сялян. Сялянства ВКЛ у XVI—XVIII стст. складала 70 % насельніцтва. На працягу другой паловы XVI— XVIII ст. адбывалася паступовае збліжэнне становішча розных катэгорый сялян, якія мелі адрозненні па формах выканання феадальных павіннасцей ці сацыяльнаму статусу. Напрыклад, у канцы XVI ст. сацыяльна-эканамічны статус нявольнай чэлядзі (практычна рабоў) ураўнаваўся са станам прыгоннага сялянства.

У XVII—XVIII стст. сярод сялянскай масы выдзяляліся прыгонныя-чыншавікі, для якіх галоўнай павіннасцю з'яўляўся грашовы чынш, і прыгонныя-паншчыннікі, для якіх галоўнай павіннасцю была адпрацоўка на панскіх палетках. Катэгорыя сялян-агароднікаў вылучалася невялікімі памерамі надзелаў і службай у панскім маёнтку. Сяляне-слугі ў якасці асноўнай павіннасці неслі службу воінскую, кур'ерскую, гаспадарча-адміністрацыйную. Сярод іх вылучаліся (у залежнасці ад характару службы) зямяне, баяры (ваенна-служылы люд), леснікі, асочнікі, бортнікі, ніжэйшая вясковая адміністрацыя (цівуны, сотнікі, старцы, войты і інш.). Да слуг прамыкалі сельскія рамеснікі. Параўнаўча невялікай колькасцю была прадстаўлена група немаёмных, беззямельных сялян. Іх называлі «бабылямі», «каморнікамі», «кутнікамі», «халупнікамі».

Згаданыя катэгорыі сялянства не былі замкнёнымі групамі. На працягу XVII—XVIII стст. назіраўся пастаянны рух да іх збліжэння, калі асобныя адрозненні паміж імі амаль поўнасцю знікалі. Так, напрыклад, у гэты час у многіх маёнтках зніклі цэлыя вёскі сялян-агароднікаў. I не з прычыны перасяленняў, а таму што надзелы сялян-агароднікаў павялічваліся, іх маёмасны стан паляпшаўся, і да сярэдзіны XVIII ст. адбылося зліццё былых агароднікаў з асноўнай масай прыгонных. Да канца XVIII ст. ператварылася ў чыншавых сялян самая заможная праслойка сялянства — баяры і зямяне. Паступова сціраліся грані паміж сялянамі-паншчыннікамі і сялянамі-чыншавікамі. Называць сялян-чыншавікоў XVIII ст. такімі было ўжо праблематычна, бо часцей за ўсё грашовы чынш для гэтай катэгорыі сялян дапаўняўся адработачнымі павіннасцямі. У XVIII ст. і тыя і другія маглі адначасова плаціць чынш і выконваць паншчыну. Так, напрыклад, чыншавыя сяляне радзівілаўскага ўладання Налібокі Ашмянскага павета ў 1757 г. плацілі з валокі 20 злотых чыншу і выконвалі паншчыну па 2 дні на тыдзень з гэтай жа валокі. Налібоцкія ж сяляне-паншчыннікі адбывалі 6 дзён паншчыны і плацілі чынш у памеры 4 злотых з валокі.

Такая сацыяльная нівеліроўка ў межах сялянскага саслоўя аб'ядноўвала дадзены стан феадальнага грамадства адзінствам інтарэсаў і памкненняў. Але нешта падобнае нельга было сказаць аб маёмаснай нівеліроўцы ў асяроддзі сялянства. На працягу XVII—XVIII стст. працэс маёмаснай дыферэнцыяцыі паскорыўся яшчэ больш. У канцы XVIII ст. ён дайшоў да той мяжы, калі яго ўлічвалі нават землеўласнікі, падзяляючы сваіх падданых на тры (багатыя, сярэднія, бедныя), а то і чатыры (багатыя, заможныя, сярэднія, бедныя) катэгорыі.

Пэўным інтэгратарам сялянскага саслоўя ВКЛ у XVI — XVIII стст. выступала сялянская абшчына (грамада). У яе агульным карыстанні меліся сенакосы, дадатковыя ворыўныя землі. За іх выкарыстанне сяляне супольна сплачвалі павіннасці. Члены абшчыны звычайна ручаліся адзін за аднаго ў выкананні гэтых павіннасцей, як, напрыклад, у 1680 г. сяляне вёскі Вялікія Жылавічы Гродзенскай эканоміі: «...усе за аднаго, адзін за ўсіх выплаціць абавязаліся».

 

Беларуская вёска ў 2-й палове 17 – 18 ст.

Пасля войнаў 2-й паловы 17 – 18 ст. беларуская вёска апынулася ў вельмі цяжкім становішчы, таму што была разбурана вайной.

Аднаўленне гаспадаркі пачалося толькі ў 1720 – 1730-я гг.

Другая палова 18 ст. – гаспадарчае ажыўленне.

Насельніцтва Беларусі ўзрасло да 3,6 млн. чал.

У 2-й пал. 18 ст. узрос попыт на с/г прадукцыю, якая ішла на Захад.

Калі ў селяніна было недастаткова зямлі, то надзел дапаўняўся пазанадзельнымі, прыёмнымі землямі. За іх сплачваліся меншыя падаткі.

На вёсках жылі “бабылі”, “халупнікі”, “гульцяі”, “лёзныя”. Яны не мелі зямлі, гаспадаркі і маёмасці і мусілі нанімацца на працу да багацейшых.

Галоўныя павіннасці – паншчына, чынш, дзякла.

Дзякла-- натуральны аброк сельскагаспадарчымі прадуктамі, які збіралі феадалы ВКЛ з сялян. Мог быць па жаданню заменены на адпаведную грашовую выплату.

Акрамя штотыднёвай паншчыны сяляне выконвалі такія адработачныя павіннасці, як гвалты, талокі, згоныработы, што былі звязаны са жнівом, сенакосам, узворванем зямлі феадала. На іх выходзілі ўсёй сям'ёй, пакідаючы дома аднаго “малога ці старога, да працы няздатнага”. Кольксць швадтаў на адну сялянскую гаспадарку – 12 на год.

Падводная павіннасць – селянін са сваім канём і “на сваёй страве” даставіць панскія грузы да найбліжэйшай прыстані ці ў гандлёвыя цэнтры.

Акрамя гэтага – сплаў лесу, удзел у аблавах падчас панскага палявання, у рыбнай лоўлі, у раскарчоўцы лесу.

Чынш вагаўся у памеры 30 – 60 злотых з валокі.

Жарнавоепадатак за права мець жорны.

Угайнае, ялавічнае, вепраўшчызна – падатак за карыстанне панскімі ляснымі ўгоддзямі.

Чопавае– падатак за права вырабу гарэлкі і піва.

Куніца– падатак за права ажаніцца на дзяўчыне з іншай воласці.

 

Рагавое, акладнае, запісное, рыбнае – паборы, якія сплачвалі сяляне сваім гаспадарам. Усяго каля 556 найменняў толькі грашовых павіннасцей.

Штогод кожны сялянскі двор (жым) уносіў у казну ВКЛ падымнае.

Губерна – падатак з дзяржаўных сялян на ўтрыманне войска.

Рэйтаршчына– падатак з прыватнаўласніцкіх сялян на ўтрыманне войска.

Усяго каля 120 – 140 сялянскіх павіннасцей.

 

Сялян закладвалі да выплаты доўгу. Складаліся закладныя лісты.

 

Сялянскія паўстанні на беларускіх землях у 18 ст.

Крычаўскае паўстанне 1740 – 1744 гг. Васіль Вашчыла

Васіль Вашчыла нарадзіўся ў 1690 г. у невялікай вёсцы Ложа ў сялянскай сям'і. Пазней жыў у в.Селішчы Крычаўскага староства. Ён быў вядомы як ініцыятыўны і прадпрымальны гаспадар. Смела і рашуча выступаў супраць злоўжыванняў арандатараў і адміністрацыі Крычаўскага староства. Складаў і дастаўляў сялянскія скаргі ўладальнікам Крычаўшчыны – Радзівілам. У маі 1740 г. Васіль узначаліў першы ўзброены сялянскі атрад. Які пачаў баявыя дзеянні супраць арандатараў Гдаля і Шмуйлы Іцкавічаў.

Іх прагналі і самі пачалі заключаць дагаворы арэнды з гараджанамі, аможным сялянамі. Дробнай шляхтай.

Каб не трапіць ў поўную залежнасць ад арандатараў сялянам забаранілі пазячаць вялікія сумы грошай і многа збожжа. Былі ўстаноўлены невысокія працэнты пры невялікіх пазыках.

Кіраўнікі паўстання імкнуліся:

-- аслабіць павіннасці,

-- абмежаваць ліхвярства.

Новым арандатарам стаў мясцовы шляхціц Марцін Літавор Храптовіч.

Сяляне давалі слова: «Не адыдзем адзін ад аднаго, калі нават прыйдзецца пакласці жыццё».

Сялянскі рух пашыраўся – каля 2 тыс. чалавек у Вашчылы.

Уладар Крычаўшчыны князь Геранім Фларыян Радзівіл накіраваў сюды войска са сваёй слуцкай рэзідэнцыі.

15 студзеня 1744 г. – войска ўвайшло ў Крычаў.

Атрад пад кіраўніцтвам Вашчылы 18 студзеня атакаваў горад. Сяляне былі адкінуты ад горада за Сож. Яны спыніліся ў вёсцы Царковішча. 26 студзеня планавалі новы штурм Крычава. Ноччу на 26-я княжацкія войскі атакавалі лагер сялян. 200 чалавек загінула. 176 трапілі ў палон. 30 – павесілі, 30 – пасадзілі на палі і падвесілі жывымі за рэбры на круках.

Па мястэчках. Вёсках і сяльцах разаслана была каманда жаўнераў і гусараў, якія драўляныя спіцы ў серы абмочвалі і за пазногці забівалі, а потым падпальвалі. Ды іншымі невыноснымі мукамі катавалі, рабуючы грошы і жывёлу, і хлеб, у каго што было”.

У лютым у Крычаў прыбыў Геранім Радзівіл. Адбыўся суд над кіраўнікамі паўстання. 16 чалвек пакаралі смерцю.

Васіль Вашчыла збег у Расію. Радзівіл звярнуўся з просьбай аб яго выдачы. Вашчыла знаходзіўся ў крэпасці пад стражай. Там захварэў і памёр у жніўні 1744 г.

 

Паўстанне на Каменьшчыне

Ва ўладаннях каталіцкай царквы КаменьшчынаМазырскага павета.

7 верасня 1754 г.першыя звесткі. Загад гетмана ВКЛ аб накіраванні ва ўладанне дзвюх харугваў – атрадаў для падаўлення сялянскіх хваляванняў. У снежні харугвы былі адкліканы назад. Сяляне заяўлялі аб намеры трымацца разам і «абараняцца да апошняга, хаця б і галовы прыйшлося пакласці».

У кастрычніку 1755 г.сяляне зноў узяліся за зброю. Зноў накіраваны дзве харугвы. Праз месяц – яшчэ чатыры на чале са шляхціцам Панятоўскім.

Паўстала ўся Камянецкая воласць (700 двароў).

Пры падыходзе войска сяляне пакінулі хаты і накіраваліся да мястэчка Славечна. Сяляне напалі на злучэнне Панятоўскага і той адступіў да мястэчка Убарць.

Сяляне сцягваліся да Славечна. Давалі клятвузмагацца да апошняга, хоць і галовы прыйшлося б пакласці”.

У лютым 1756 г. да Панятоўскага прыбыло падмацаванне – гусары, лёгкая конніца, пяхота з артылерыяй.

Сяляне былі пераможаны. Адных пакаралі смерцю, другіх – бізунамі.

 

-------

Сацыяльныя канфлікты і класавая барацьба. Жыццё грамадства ВКЛ у XVI—XVIII стст. характарызавалася пастаяннай сацыяльнай барацьбой паміж рознымі саслоўямі (і нават рознымі сацыяльнымі групамі ўнутры саслоўяў), а таксама класавай барацьбой паміж асноўнымі класамі сярэдневяковага грамадства — феадаламі і сялянамі.

Сацыяльная салідарнасць, якую праяўлялі гараджане ў барацьбе за самакіраванне, далёка не азначала таго, што гарадское жыццё было бесканфліктным. Ужо ў XVI ст. выразна праявілася дыферэнцыяцыя гарадскога грамадства на багатую вярхушку і беднату. Уся паўната ўлады сканцэнтравалася ў руках багатай вярхушкі. Яе злоўжыванні і самавольства параджалі выбухі сацыяльнага пратэсту з боку гарадской беднаты. У XVII ст. найбольш буйныя гарадскія паўстанні адбыліся ў Магілёве. У час першага паўстання ў 1606 г. рамеснікі ліквідавалі гарадскую раду, стварылі свой орган кіравання, які складаўся ў асноўным з рамеснікаў, і на працягу больш чым двух гадоў ажыццяўлялі палітыку ў інтарэсах гарадскіх нізоў. Подкупамі і пагрозамі ўладам удалося ў 1608 г. скінуць раду рамеснікаў і аднавіць ранейшы склад магістрата. Праз два гады магілёўцы зноў паўсталі, але на гэты раз захапіць уладу ў горадзе ім не ўдалося.

Актыўную барацьбу супраць феадальнага прыгнёту вялі сяляне. Адной з найбольш распаўсюджаных форм барацьбы сялян супраць прыгнёту былі шматлікія скаргі на арандатараў, трымальнікаў уладанняў, панскую адміністрацыю. Іх становішча сярод саслоўяў ВКЛ было самым бяспраўным. Нягледзячы на тое што пастанова сойма 1768 г. устанаўлівала смяротную кару за забойства селяніна, гібель сялян ад пабояў феадалаў была даволі распаўсюджанай з'явай. На ўзмацненне феадальнага прыгнёту сяляне часцей за ўсё адказвалі пабегамі, ухіленнем ад выканання павіннасцей. Усё больш пашыранымі станавіліся падпалы маёнткаў, узброеныя выступленні.

Найбольш буйныя антыфеадальныя выступленні сялян адбыліся ў XVIII ст. у Крычаўскім старостве і на Каменьшчыне, ў Кобрынскай і Гродзенскай эканоміях.

Барацьба сялян за свае правы прымушала землеўладальшкаў ісці на паслабленне прыгнёту сваіх падданых, паколькі іх дабрабыт грунтаваўся якраз на моцнасці, доўгатэрміновай працаздольнасці сялянскай гаспадаркі. Таму многія землеўладальнікі клапаціліся аб яе забяспечанасці працоўнай жывёлай, зямлёй, ажыццяўлялі нарміраванне павіннасцей. Пасля ваенных ліхалеццяў, імкнучыся як мага хутчэй узнавіць гаспадарку селяніна і падтрымаць яе, феадалы нярэдка на льготных умовах давалі сваім падданым права карыстання значнымі зямельнымі плошчамі. Акрамя таго, былі выпадкі, калі землеўладальнікі за долю ўраджая (трэці ці чацвёрты сноп) здавалі сялянам валокі, якія не засяваліся. А тым сялянам, якія толькі займелі жыхарства ва ўладанні, дараваліся «слобады», гэта значыць, што іх павіннасці на некалькі гадоў памяншаліся ў параўнанні з тымі, што мелі старажылы.

Узаемаадносіны як паміж станамі феадальнага грамадства, так і паміж прадстаўнікамі розных сацыяльных груп унутры саслоўя ў грамадскім жыцці ВК.Л у XVI—XVIII стст. былі складанымі і шматузроўневымі. Так, напрыклад, агульнакарпаратыўным інтарэсам шляхты было захаванне за сабой выключнага права валодання зямлёй. І каб захаваць за сабой гэты прывілей, шляхта выступала маналітным агульным фронтам. У той жа час унутры саслоўя мелі месца значныя супярэчнасці паміж дробна-сярэдняй шляхтай і магнатамі, якія валодалі ў дзяржаве неабмежаванай уладай. Гэта часта прыводзіла да адкрытага супрацьстаяння магнатаў з астатняй часткай шляхты. У гісторыі ВКЛ нярэдка ўзнікалі сітуацыі, калі гарадская вярхушка аб'ядноўвалася са шляхтай супраць выступленняў простага люду: гарадскіх нізоў і сялянства. Але адначасова тыя ж члены гарадскіх магістратаў нярэдка супрацьстаялі шляхце, калі апошняя дамагалася мець у гарадах свае кварталы — юрыдыкі.

Такім чынам, салідарнасць або канфрантацыя ва ўзаемаадносінах розных сацыяльных груп і саслоўяў цалкам залежала ад супадзення ці несупадзення іх інтарэсаў у канкрэтна-гістарычнай праяве. У сярэдневяковым грамадстве ВКЛ паступова адбывалася размыванне бар'ераў паміж саслоўямі. У гэты час назіралася актыўнае пранікненне ў шляхецкае саслоўе прадстаўнікоў мяшчанства і збліжэнне сацыяльна-эканамічнага становішча збяднелай шляхты з сялянствам.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Гарады Беларусі сярэдзіны 17 – 18 ст. | Сямігадовая вайна (1756 – 1763).
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.