Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Гарады Беларусі сярэдзіны 17 – 18 ст.


Date: 2015-10-07; view: 561.


Вайна за “Польскую спадчыну” (1733 – 1735 гг.).

Далейшае пагаршэнне знешнепалітычнага становішча Рэчы Паспалітай

 

Аўгуст ІІ паспрабаваў з дапамогай саксонскіх войскаў узмацніць сваю уладу ў Рэчы Паспалітай.

1717 – пасля забойства саксонцамі двух польскіх чыноўнікаў пачалося паўстанне супраць Аўгуста ІІ. Ён папрасіў дапамогі ад Расіі. Расійскія войскі былі ўведзены ў РП.

Адбыўся “нямы” сойм. Працягваўся 6 гадзін. Умовы прымірэння прадставіў князь Даўгарукі: “саксонская армія пакідае РП, улада гетманаў абмяжоўваецца, магнатам забараняецца ствараць ваенныя саюзы, устанаўліваецца колькасны склад арміі: для Польшчы – 24 тыс., для ВКЛ – 6 тыс.

У 1719 г. Аўстрыя, Саксонія, Прусія падрыхтавалі план падзелу РП і звярнуліся з ім да Расіі. Пётр І не падтрымаў дадзены план. У выніку перагавораў дзяржавы дамовіліся аб сумеснай “ахове парадку” ў Рэчы Паспалітай. Гэта давала права ўмешвацца ва ўнураныя справы краіны.

Рэальны суверэнітэт (поўная незалежасць у знешняй і ўнутранай палітыцы) дзяржавы быў моцна падарваны.

Беларусь страціла ў вайне 700 тыс. насельніцтва – кожнага трэцяга.

Пасля войнаў сяр. 17 ст. – заняпад гарадоў. У іх налічвалася ад 300 да 500 дамоў (2 – 3 тыс. жыхароў).

Звыш 10 тыс. налічвалі толькі Магілёў і Віцебск.

Ліда, Мазыр – 1,5 тыс.

Браслаў – 500 чал.

“Пустым” горадам падалася падарожніку ў 18 ст. Орша.

Апісанне Гродна:Тут мноства касцёлаў з вежамі, значная колькасць збудаваных у новым стылі палацаў і дамоў, але яны вельмі раскіданы і не глядзяцца на чорным фоне драўляных халуп, што складаюць асноўную частку горада...”

Насельніцтва беларускіх гарадоў: шматэтнічнае, шматканфесійнае, шматмоўнае.

Павялічвалася колькасць яўрэйскага насельніцтва. Пераважна з Польшчы і Украіны. У буйных гарадах – 30-40% насельніцтва – яўрэі.

Яны жылі ў асобных кварталах сваёй грамадойкагаламі. Рамеснікі – яўрэі стваралі свае брацтвы.

Радзівілы выдалі прывілей гораду Нясвіжу, паводле якога пад час Вялікадня яўрэі абавязаны замыкаць з двух бакоў сваю вуліцу, а ключы здаваць замкавай адміністрацыі.Яна павінна была сачыць за тым, каб распаленыя ўяўленнямі аб пакутах Збавіцеля хрысціяне не кідаліся помсціць нявінным людзям або проста, карыстаючыся выпадкам, іх грабіць.

Іудзеі будавалі сінагогі,мусульманемячэці.

Прадстаўнікі вышэйшых колаў гарадскога насельніцтва былі каталікамі, ніжэйшыя – уніятамі ці, радзей, праваслаўнымі.

Непаразуменні паміж прадстаўнікамі розных веравызнанняў і народнасцей ўзнікалі толькі на бытавым узроўні.

Гарады з магдэбургскім правам мелі магістрат, які размяшчаўся ў ратушы. На чале гарадской рады стаяў войт (прызначаўся каралём). Яго намеснік – лентвойт. Судовыя функцыі выконваў магістрацкі суд.

Жыхары горада плацілі падаткі: падымнае, гіберну, паштовае і інш.

За карыстанне ворнай зямлёй, сенажацямі і агародамі гарадское насельніцтва сплачвала чынш.

Гараджане выходзілі на ахову сваіх паселішчаў, рамантавалі замкавыя ўмацаванні, прымалі на пастой дзяржаўных службовых асоб і выдзялялі жыллё для войска.

За мяшчанамі Магілёва і Гродна было замацавана права выбіраць войта горада.

На працягу 1660-х гадоў членам магістрата Магілёва, Віцебска, Гародні былі дадзены шляхецкія правы.

 

Рамяство і гандаль заставаліся асновай гаспадарчай дзейнасці гараджан.

Найбуйнейшы кірмаш – у Зельве.

Вялікія кірмашы збіраліся ў Шклове, Бешанковічах, Нясвіжы.

У 18 ст. адбылося пэўнае ўдакладненне напрамкаў развіцця знешняга гандлю. З пачатку 18 ст. узрасла роля Пецярбурга. Праз яго пайшлі тавары ў Зах. Еўропу, якія раней рухаліся праз Беларусь. У выніку рэзка скарацілася пасярэдніцкая роля беларускага купецтва.

Беларускае купецтва пераарыентавалася на гарады паўночна – заходняй Расіі і Левабярэжнай Украіны.

У 2-й пал. 17 – 18 ст. ад 25 да 50% гарадскога насельніцтва займалася рамяством.

Цэхі вычарпалі свае магчымасці ля далейшага развіцця. Усё боль становіцца няцэхавых рамеснікаў. Цэхавая арганізацыя прамысловай вытворчасці, характэрная для феадальных адносін, паступова прыходзіць у заняпад.

У 18 ст. цэхі адыгрывалі першасную ролю на рынках гарадоў, асабліва буйных.


<== previous lecture | next lecture ==>
ЗНЕШНЕПАЛІТЫЧНАЕ СТАНОВІШЧА РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ У 18 СТ. | Першыя мануфактуры
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.