Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






ЗНЕШНЕПАЛІТЫЧНАЕ СТАНОВІШЧА РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ У 18 СТ.


Date: 2015-10-07; view: 623.


Г. – “Вечны мір”.

Рэч Паспалітая ў другой Паўночнай вайне (1700 – 1721)

Пасля войнаў сярэдзіны 17 ст. самай моцнай дзяржавай у паўночным рэгіёне Еўропы стала Швецыя, якая дзякуючы магутнай арміі і флоту кантралявала ўсю Балтыку.

1699 – 1700 гг. – склалася кааліцыя супраць Швецыі (Паўночны саюз) – Расія, РП, Саксонія, Данія.

Кароль РП Аўгуст ІІ падпісаўшы дагавор з Расіяй супраць швецыі пачаў за яе спіною перамовы са шведамі.

1700 г. – шведскі кароль Карл ХІІ нанёс шэраг паражэнняў Саксоніі, Даніі, Расіі.

1702 г.шведы занялі Вільню і Гродна, затым Варшаву.

Кароль РП і Саксоніі Аўгуст ІІ Моцны запрасіў міра. Карл ХІІ адмовіўся яго нават прыняць.

Шляхта падзялілася на прыхільнікаў Карла ХІІ (Сапегі) і прыхільнікаў Аўгуста ІІ (Вішнявецкія, Агінскія).

1703г. – у Вільні канфедэрацыя ў падтрымку Аўгуста ІІ. Яны звярнуліся за дапамогай да расійскага цара Пятра І.

Канфедэрацыя – палітычны шляхецкі саюз, які аб'ядноўвае аднадумцаў,каб са зброяй у руках адстойваць тыя ці іншыя мэты.

1704 г.Сандамірская канфедэрацыя (такой жа арыентацыі) у Польшчы.

У Варшавеканфедэрацыя прыхільнікаў Швецыі. На ёй каралём Польшчы быў прызнаны ваяводу Познані Станіслава Ляшчынскага. Па дагавору, які ён заключыў са шведамі, ВКЛ павінна была стаць правінцый Швецыі, а намеснікам у ёй – хто – небудзь з Радзівілаў.

Увосень 1704 г. –на тэрыторыю Беларусі ўступіла армія Пятра І.

1705 г. – расійская армія на чале з маршалам Г.Агільві адышла ад Рыгі да Гродна. Сюды ж прыбыў разам з саксонскім войскам Аўгуст ІІ.

У пачатку 1706 г. на Беларусь рушыла шведскае войска. Карл ХІІ падышоў да Гродна. Ён перахапіў і разбіў саксонцаў, якія ішлі на дапамогу рускім.

Рускія адышлі праз Брэст да Кіева.

Аўгуст ІІ уцёк у Польшчу.

Шведы разам з Сапегамі прайшліся па цэнтры Беларусі па ўладаннях шляхты, якая падтрымлівала Расію. Разбураны Навагрудак, Слонім, Клецк, Слуцк, Пінск.

Шведы павярнулі ў Польшчу, дзе летам 1706 г. нанесла паражэнне Аўгусту ІІ. Ён адмовіўся ад сваіх правоў на прастол у РП на карысць Станіслава Ляшчынскага і пагадзіўся на ўтрыманне ў Саксоніі шведскіх войскаў.

1707 г.сустрэча ў Львове з Пятром І прыхільнікаў Сандамірскай і Віленскай канфедэрацый. Прадстаўнікі Кароны (Януш Антоній Вішнявецкі) і Княства (Рыгор Антоні Агінскі) абвясцілі сваё пасяджэнне Вольнай Радай і пацвердзілі саюз Рэчы Паспалітай з Расіяй. Пётр І абвешчаны абаронцам вольнасці ВКЛ.

1707 – 1708 гг.Беларусь – галоўная арэна ваенных дзеянняў. Шведы разбурылі Гродна, Ліду, Смаргонь, занялі Мінск.

3 ліпеня 1708 г. – шведы разбілі корпус Рапніна каля мястэчка Галоўчын(пад Магілёвам) і захапілі Магілёў. У Магілёве быў рускі князь Аляксандр Меншыкаў.

У Магілёве шведы “у скляпы гараджан кідалі, марылі голадам, у халодную ваду голых кідалі, на бэльках пад столлю падвешвалі”.

Карл ХІІ чакаў з Рыгі корпус генерала Левегаўпта з абозам. Ён спазняўся. Карл ХІІ накіраваўся на Украіну, бо спадзяваўся на дапамогу гетмана Левабярэжнай Украіны І.Мазепы.

28 верасня 1708 г. Пётр І разграміў корпус Левенгаўтпта пад Лясной на Магілёўшчыне. Пётр І назваў яе “Маці Палтаўскай баталіі. “Швед, разбіты пад Лясной, трапіў у балота Чыстая Лужа. Там патанулі ў дрыгве яго гарматы, коні, людзі...Прапойскія перавознікі на вачах шведаў знішчылі паромы на Сожы... У той час на левым баку Сожа, у Старынцы і Краснаполлі, з'явіліся казакі. Яны не дапусцілі шведаў да пераправы і пагналі іх далей, на Рудню. Тут шведы пакідалі сваю ваенную амуніцыю ў балота і разбегліся па лясах, ратуючыся ад пагоні рускіх... Начальнікі шведскія кінуліся да Сожа, закапалі там пад сасновым крыжам купу золата і срэбра... І дава уцякаць па слядах свайго караля.”

Да Карла дабралася толькі 5 тыс. ратнікаў. 9 тыс. загінула пад Лясной.

Чэрвень 1709 г. – Палтаўская бітва. Перамога Пятра І. Стратэгічная ініцыятыва перайшла ў рукі Пятра.

Расія, Данія і Саксонія аднавілі Паўночны саюз.

Верасень 1709 г. – войска Пятра І уступіла на тэрыторыю ВКЛ.

1710рускае войска ўступіла ў Латвію і Эстонію.

1710 г.Варшаўскі сойм аднавіў Аўгуста ІІ на прастоле і пацвердзіў “Вечны мір” 1686 г. Станіслаў Ляшчынскі збег з Польшчы.

1721г. – канец Паўночнай вайны. Мірны дагавор паміж Расіяй і Швецыяй. Да Расіі – Латгалія, Эстонія, Курляндыя.

1729 г.мір са Швецыяй Саксоніі.

1733мір Швецыя з РП.

Пра часы Паўночнай вайны на Беларусі: “Моцныя арміі як з аднаго, так і з другога боку няспынна перакачоўваліся па Польшчы (Рэчы Паспалітай), ад іх нападу ніводзін чалавек любога саслоўя – ні ксёндз, ні шляхціц, ні гараджанін, ні яўрэй – не быў абаронены... губляў тое, што меў..

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1600 – 1629) | Гарады Беларусі сярэдзіны 17 – 18 ст.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.