Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1600 – 1629)


Date: 2015-10-07; view: 941.


У пачатку 17 ст. спробу зацвердзіцца ў Прыбалтыцы зрабіла Рэч Паспалітая. Але на яе шляху паўстала Швецыя.

У 1599 г. Шведскі сойм скінуў польскага караля і вялікага князя літоўскага Жыгімонта Вазу са шведскага прастолу. Імкнучыся вярнуць сабе трон Жыгімонт пачаў вайну.

У 1600 г. Войска пад камандаваннем герцага Карла (з 1604 г. – кароль Карл ІХ) уступіла ў Лівонію. Яно хутка захапіла Эстонію, падышло да Рыгі і аблажыла яе.

Супраць шведаў – войска пад камандаваннем гетмана Крыштафа Радзівіла і Яна Хадкевіча.

27 верасня 1605 г. каля Кірхольма (Саласпілс) адбыла рашаючая бітва. Шведская армія была разбіта і страціла дзве трэці свайго складу.

Аднак шведы не былі выгнаны з Лівоніі і вайна працягвалася.

У 1621 г. кароль Швецыі Густаў ІІ Адольф (сын Карла ІХ), узмацніўшы армію і падпісаўшы мір з Даніяй і Расіяй, захапіў большую частку Лівоніі і Рыгу. У хуткім часе шведы занялі Падзвінне, Панямонне і пачалі наступленне на Польшчу.

1622 г. – падпісана асобнае перамір'е магнатаў ВКЛ са Швецыяй.

1629г. – у Альтмарку (цяпер г. Новы Тарг у Польшчы) – перамір'е паміж дзвюма дзяржавамі на 6 гадоў.

Прыбалтыка была падзелена: Швецыя атрымала Эстонію, Відзьме (з Рыгай), Рэч Паспалітая – Латгалле і Курляндскае герцагства.

 

Войны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай (1604 – 1618, 1632 – 1634)

Зручны час для інтэрвенцыі ў Маскоўскую дзяржаву настаў у 1584 г., калі памёр Іван ІV.

Шляхта не імкнулася да вайны, бо дзяржава была аслаблена папярэдняй вайной. Не хапала сродкаў.Сродкі ў другой палове 1587 г.даў папа рымскі.На пачатку 1587 г. Сойм павінен быў вырашыць пытанне аб вайне з Масквою. У снежні 1586 г. нечакана памірае Стэфан Баторы. На першае месца выступае пытанне аб новым каралі.

Тры прэтэндэнты: аўстрыйскі эрцгерцаг Максіміліян, шведскі каралевіч Жыгімонт Ваза і рускі цар Фёдар Іванавіч.

За першых двух выступалі палякі. За Фёдара Іванавіча – сына Івана ІV – паны – рада ВКЛ. Заняцце царом Фёдарам трона Рэчы Паспалітай аб'яднала бы пад адным скіпетрам тры суседнія краіны: Масковію, ВКЛ, Польшчу. Гэта дапамогло б у барацьбе са Швецыяй і Турцыяй. ВКЛ бы стала палітычным і культурным цэнтрам новга аб'яднання.

Маскоўскі пасол заявіў панам – радзе Вялікага княства: “толькі выберыце сабе ў гаспадары нашага цара, будзеце пад яго царскаю рукою, -- а ўсім кіруйце самі ў кароне Польскай і Вялікім Княстве па сваіх' правах”.

Аднак перамагла кандыдатура прадстаўніка шведскай дынастыі Вазаў Жыгімонта. (Стаў каралём Жыгімонтам ІІІ Вазай).

 

“Смутны час” у Маскоўскай дзяржаве. Памёр Фёдар Іванавіч (1598 г.), які не меў дзяцей. Надзея магнатаў Рэчы Паспалітай на тое, каб пасадзіць свайго стаўленіка на маскоўскі трон.

Галоўнай мэтай інтэрвенцыі Рэчы Паспалітай на Маскву было надначаленне Рускай дзяржавы сваёй уладзе і заваяванне палітычнага вяршэнства ва Ўсходняй Еўропе.

1604 г. – войска самадзейнай шляхты, казакаў і татар на чале з самазванцам Дзмітрыем (верагодна былым манахам Рыгорам Атрэп'евым) выступіла ў напрамку Масквы.

Палітычны дзеяч сярэдзіны 17 ст. Рыгор Каташыхін пісаў: “у тыя смутныя часы аб'явіўся ў Польшчы чорны дз'якан з нейкага манастыру, скінуў сваё чорнае ўбранне і назваўся царэвічам Дзмітрам, цара Івана Васільевіча сынам... А як пачаў цараваць, і ў Рускай дзяржаве пачаў усталёўваць веру папежскую, і грэцкія цэрквы перарабляць у касцёлы ляшскія, і многую непатрэбшчыну чыніць. ”

У 1605г. Войска Лжэдзмітрыя пры падтрымцы баяр уступіла ў Маскву. Лжэдзмітрый абвясціў сябе царом.

Праз некаторы час ён быў забіты ў выніку баярскай змовы.

Царом стаў баярын Васіль Шуйскі.

1608 г. – новы самазванец – Ілжэдзмітрый ІІ (сапраўднае імя невядома). Ячго войска стала лагерам у Тушыне і спрабавала захапіць Маскву. Шуйскі звярнуўся за дапамогай да шведскага караля Карла ІХ.

 

Кароль РП Жыгімонт Ваза, абвясціў, што “яго продак Ягайла быў сынам княжны рускай” і такім чынам ён мае права на маскоўскі прастол, пачаў адкрытыя ваенныя дзеянні супраць Маскоўскай дзяржавы. Адным з ініцыятараў ваеннага паходу быў канцлер ВКЛ Леў Сапега.

1610 г. – войска РП на чале з каралём захапіла Смаленск і рушыла на Маскву.

Маскоўскае баярства звергла Шуйскага і ўпусціла шляхецкае войска пад кіраўніцтвам гетмана Станіслава Жалкеўскага ў сталіцу. Тут баяры абралі царом сына Жыгімонта Вазы – Уладзіслава ІV. Аднак Жыгімонт Васа, апасаючыся за жыццё сына, не пусціў яго ў Маскву.

Маскву вызваліла народнае апалчэнне пад кіраўніцтвам князя Дзмітрыя Пажарскага і Кузьмы Мініна.ў 1612 г.

Наступныя спробы РП (пахоод гетмана Караля Хадкевіча ў 1617 г. І інш.) былі беспаспяховымі.

1618 г. – Дэўлінскае (недалёка ад Сергіева Пасада) перамір'е на 14,5 гадоў. Да РП – Смаленск, Дарагабуж, Мажайск, Вязьма, і Чарнігава – Северскія землі.

1632 г. – пасля смерці Жыгімонта ІІІ Вазы і абрання каралём РП Уладзіслава ІV, маскоўскі цар Міхаіл Раманаў паспрабаваў вярнуць Смаленск.

На пачатку маскоўскія войскі падышлі аж да Полацка.

Аблога Смаленска працягвалася з лістапада 1632 па верасень 1633 г. Нешматлікі гарнізон на чале з ваяводам Аляксандрам Гансеўскім трымаў абарону. На дапамогу падышло войска Рэчы Паспалітай на чале з Уладзіславам ІV.маскоўскае войска трапіла ў акружэнне і мусіла капітуляваць.

Вайна завяршылася ў 1634 г. Падпісаннем міра ў Белай (паміж Дарагабужам і Вязьмай).ПАМЫЛКА ПАДРУЧНІКА 10 КЛ. Палянаўскі дагавор – аб перамір'і на 20 гадоў. Уладзіслаў ІV за выкуп адмаўляўся ад сваіх правоў на маскоўскі прастол і тытул, а маскоўскі цар атрымаў права ўключаць у тытул дадатак – “усея Русі” (без прэтэнзіі на землі “Малой Русі”).

 

Канец 16 – першая палова 17 ст. – час раўнавагі сіл паміж ВКЛ і Масковіяй.Пераходны перыядад часоў дамінавання ў рэгіёнеВКЛ, што назіралася ў 14 – 15 стст., дапанаванняна Усходзе ЕўропыРасіі,якое пачалосяў 18 ст.

 

Паўстанне Багдана Хмяльніцкага і яго ўплыў на Беларусь

1648г. - -пачатак казацкага паўстання на Украіне супраць польскіх паноў. На чале – шляхціц Багдан Хмяльніцкі. Яго выбралі казацкім гетманам.

Цэнтр паўстанняЗапарожская Сеч.

Хмяльніцкі заключыў саюз з крымскім ханам і разбіў войска польскіх гетманаў і самога караля Рэчы Паспалітай Яна Казіміра.

У хуткім часе паўстанне перарасло ў вызваленчую вайну ўкраінцаў супраць палякаў.

Хмяльніцкі.ставіў за мэту стварэнне сваёй казацкай дзяржавы “Рускага княства” – незалежнай ад РП дзяржавы, у якую будуць уключаны таксама землі Паўднёва – Усходняй Беларусі.

З мэтай распаўсюджання паўстання Хмяльніцкі пачаў засылаць у Зах.Украіну і Беларусь сваіх пасланнікаў з універсаламі-заклікамі да выступлення супраць палякаў. “Да Гомля і за Дняпро аж да Барысава і далей, гэтак жа да Магілёва і далей”.

Летам 1648 г. на поўдні Беларусі для падтрымкі антышляхецкіх рухаў з'явіліся казацкія загоны (кіраўнікіКрывашапка, Галавацкі, Гаркуша, Нябаба), да якіх, акрамя сялян, далучыліся мяшчане, часткова праваслаўная шляхта і духавенства.

Казакі авалодалі: Гомелем, Лоевам, Чачэрскам, Брагінам, Бабруйскам, Мазыром, Туравам, Пінскам, Кобрынам. Не авалодаліСтарым Быхавам і Слуцкам. (гарады не былі ўзяты і маскоўскімі войскамі ў 1654, 1655 гг.)

“А якія, гасудар, літоўскія гарады на гэты бок Дняпра, то з тых жа, гасудар, літоўскіх гарадоў з усіх паны... выбеглі з жонамі і з дзецьмі за Дняпро ў каралеўскія гарады, а засталіся ў тых літоўскіх гарадах адны мяшчане ды пашанныя мужыкі”.

У кастрычніку 1648 г. шляхецкія злучэнні падышлі да Пінска. У войска ўваходзілі як шляхецкае апалчэнне, так і наёмная ваенная сіла. Жыхары горада, якія раней прынялі казакаў Антона Нябабы, вырашылі абараняцца. Войскі занялі горад. Забіта каля 3 тыс. чалавек.

Аднак у першай палове 1649 г. Кароль Ян Казімір накіраваў сюды войска на чале з гетманам Янушам Радзівілам, які разграміў паўстанцаў і ўзяў пад свой кантроль поўдзень Беларусі.

У Тураве, Мазыры, Чачэрску, Давыд – Гарадку ўсе жыхары, што падтрымлівалі казакаў, былі перабіты. “Мяшчан усіх, якія нават гарадскую браму яму адчынілі, катаваў... Рукі адсёк 800 чалавекам, пасцінаў 50 чалавек, пасадзіў на палі 100 чалавек. Нявінную кроў праліў а без ніякага розуму, дзеля сваёй карысці.”

Было заключана часовае перамір'е. Аднак Хмяльніцкі адправіў новыя загоны на Беларусь на чале з Іллёй Галатам (3 тыс.), Сцяпанам Падбайлам (12 тыс.) і Міхайлам Крычэўскім (30 тыс.).

31 ліпеня 1649 г.бітва пад Лоевам. Было забіта 8 тыс. і патанула ў Дняпры 3 тыс. Паўстанцы разбіты.

Выступленні сялян працягвалі адбывацца ў некаторых паветах. Прыгонныя Давыд – Гарадоцкай воласці напалі “спосабам казацкім” на маёнтак князя М.Чацвярцінскага. Ушчэнт разрабавалі панскі двор і забілі да смерці адміністратара – шляхціца К.Дзелячынскага.

У вёсцы Стругі сяляне разграмілі двор шляхціца Я.Макрыцкага, а яго самога ўтапілі ў рэчцы.

Вайна 1648 – 1651 гг. стала пачаткам разбуральнага веку ў гісторыі Беларусі.

Пачатак вайны РП і Маскоўскай дзяржавы ў 1654 г.

Крымскі хан перайшоў ад Хмяльніцкага на бок Польшчы.

Хмяльніцкі звярнуўся за дапамогай да Маскоўскай дзяржавы.

1654 г.Пераяслаўская Рада. Да Расіі (цар Аляксей Міхайлавіч) перайшла Украіна з захаваннем пэўнай самастойнасці. Расія абавязвалася абараняць Украіну ў вайне з Рэччу Паспалітай.

Стратэгічнай мэтай чарговай вайны для Расійскай дзяржавы было далучэнне ўсёй тэрыторыі Украіны і Беларусі і атрыманне выхаду да Балтыйскага мора.

Да пачатку баявых дзеянняў цар Аляксей Міхайлавіч распачаў агітацыю сярод праваслаўнага насельніцтва Беларусі. Пасылаў царскія граматы. “Чтоб они белорусцев хрестьянской веры, которые противны не будут, и их жон и детей не побивали, и в полон не имали, и никакова дурна над ними не делали, и животов их не грабили, и которые белорусцы придут в полки, тех нашим государским жалованьем абнадеживали и велели их приводить к вере, что им под нашею государскою высокою рукою навеки».

Шляхце цар абяцаў захаванне за ёй усіх уладанняў і былых прывілеяў. Тым з іх, што пойдзе на маскоўскую службу, цар абяцаў маёнткі, мяшчанам – вольны гандаль з рускімі гарадамі.

У выніку, як пісаў гетман Януш Радзівіл у лісце да караля Яна Казіміра: “царскую руку не толькі чэрнь, але і чыну рыцарскага людзей многа абарачаецца”.

21 мая 1654 г. – наступленне маскоўскага войска на чале з ваяводай Пятром Шарамецевым, Аляксеем Трубяцкім і украінскага войска казацкага палкоўніка Івана Залатарэнкі. Усяго – 100 тыс. Супраць іх – войска на чале з гетманам Я.Радзівілам у 10 тыс.

Вораг захапіў Віцебск, Полацк, Крычаў, Оршу, Мсціслаў, Копысь, Гомель (пасля 40 - дзённай аблогі), Шклоў, Рэчыцу. Стары Быхаў і Слуцк не былі ўзяты не ў 1654 ні ў 1655 г. (гарады не былі ўзяты казакамі ў 1648 г.)

У Мсціславе “шляхты, поляков и Литвы и иных служилых людей.. побито больши десяти тысяч человек».

Пасля ўзяцца Дуброўны князь Я.К.Чаркаскі павінен быў «лутшую» шляхту адаслаць да цара, „а достальную велеть послать в Тулу. А мешчан и уезных людей раздать ратным людям семьями, а город выжечь».

У 1654 г. сяляне стваралі атрады для самаабароны. Іх удзельнікі ў афіцыйных дакументах таго часу называюцца “шышамі”.

Ворагі авалодалі паўднёвай і ўсходняй часткамі Беларусі, авалодалі Менскам, а 31 ліпеня 1655 г. – захапілі Вільню. Цар Аляксей Міхайлавіч абвясціў сябе вялікім князем літоўскім.

Спусташальны паход ваяводы А.М.Трубяцкога. Рухаўся з – пад Старога Быхава да Слуцка. Калі б Слуцк здаўся, то царскае войска рушыла б далей да Слоніма і вярхоўяў Нёмана. Трубяцкі павінен быў “места воевать, сёла и деревни, и хлеб, и сена, и всякие кормы жечь, а людей побивать и в полон имать, и со всем без остатку разорять». Вяртацца павінен быў іншым шляхам – «идти целыми, жилыми месты».

Масава вывозілі людзей у палон (каля 300 тыс.) У асноўным рамесны люд.

Частка шляхты прысягнула на вернасць цару. Іншыя – збіралі ўзброеныя атрады і выступалі (з восені 1655 г.) супраць царскіх ратнікаў, адміністрацыі, “прысяжной” шляхты.

У 1655 – 1660 гг. – масавыя выступленні сялян (шышаў). Асабліва вызначыўся атрад сялян на чале з Дзянісам Мурашкам.

У данясенні на імя цара паведамлялася: “Воровские казаки и шиши… в уезды ездят и твоих, великого государя… людей по дорогам побивают и в полон емлют, и сёла, и деревни разоряю, и крестьян многих в казаки и в шиши прибирают сильно, и дороги от Смоленска до Чаус и до Могилёва те воровские казаки и шиши заняли, и твоим ратным и всяких чинов людем проезду от них нету.»

У 1658г. выступленнямі супраць расійскіх войскаў былі ахоплены: Меснкі, Новагародскі, Віленскі паветы, Барысаўскае стараства.

У 1659 – амаль уся Беларусь.

РП ў першай Паўночнай вайне (1655 – 1660 гг.)

У час няўдач РП у вайне з Расіяй, шведскі кароль Карл Х Густаў напаў на РП з надзеяй поўнага захопу Прыбалтыкі.

Асноўныя сілы былі накіраваны ў Польшчу. А ў ВКЛвойска на чале з Магнусам Дэлягардзі. Ён акупіраваўпаўночную частку ВКЛ. Маскоўскія войскі, пакінуўшы невялікі гарнізон у Вільні, адышлі.

Магнаты спадзяваліся з дапамогай шведаў разграміць Маскоўскую дзяржаву.

Кастрычнік 1655 г. – перамовы пад Кейданамі (каля 35 км ад Каўнаса) паміж М.Дэлягардзі і Я.Радзівілам. Падпісаны дагавор. Ліквідавалася Люблінская унія і заключалася унія ВКЛ са Швецыяй. Ад імя ВКЛ падпісалі Я.Радзівіл і 1134 прадстаўнікі знаці. Княства станавілася васалам Швецыі і пераходзіла ў падначаленне шведскаму намесніку.

Супраць шведаў расло недавольства.

1656 г. – паўстанне на чале з магнатам Паўлам Сапегам. Яго войскі аблажылі замак Я.Радзівіла, які неўзабаве нечакана памёр. Шведы былі выгнаны з поўначы ВКЛ.

Вайна скончылася толькі ў 1660г. Мір ў Аліве (каля Гданьска). За Швецыяй тыя ж землі, што і да вайны.

За РП – Латгалія і Курляндскае герцагства. Кароль Ян Казімір адмаўляўся ад прэтэнзій на шведскі прастол.

Сутычкі паміж шляхтай працягваліся.

 

Працяг вайны РП з Маскоўскай дзяржавай у 1656 – 1667 гг.

1656 г. – перамір'е на 3 гады паміж РП і Маскоўскай дзяржавай.

Пасля смерці Б.Хмяльніцкага (1657 г.) новы ўкраінскі гетман Іван Выгоўскі пайшоў на збліжэнне з Рэччу Паспалітай.Падначалены яму падпалкоўнік Іван Нячай пачаў вайну з маскоўскімі войскамі ў Беларусі.

Незадаволенасць мясцовага насельніцтва дзеяннямі царскіх ваяводаў.

1660 г. – пасля Аліўскага міру РП змагла накіраваць асноўныя сілы да Вільні.

Войскі РП, украінскіх казакаў і мясцовых партызан пачалі выцясняць маскоўскія войскі.

1660 -- пад Ляхавічамі гетман Стэфан Чарнецкі разбіў корпус Івана Хаванскага, а Павел Сапега пад Магілёвам разграміў армію Юрыя Даўгарукага.

Лістапад 1661 г. – рускі гарнізон у Вільні здаўся. Маскоўскія ратнікі пацярпелі паражэнне і ў Падзвінні падКушлікамі.

Вайна ў Беларусі набыла пазіцыйны характар. Галоўныя сілы былі накіраваны на Украіну.

Студзень 1667 г. – Андросаўскае перамір'е (каля Смаленска) на 13,5 гадоў. Смаленск і Северская зямля заставаліся ў складзе Расіі, а землі беларускага Падзвіння вярталіся ў склад ВКЛ. Украіна была падзелена па Дняпры на дзве часткі: Правабярэжжа заставалася ў складзе РП, а Левабярэжжа з горадам Кіевам – да Маскоўскай дзяржавы.

За няпоўныя 20 гадоў колькасць насельніцтва Беларусі зменшылася з 2,9 млн да 1,4 млн. Трэць гаспадарак у Берасцейскім і Новагародскім ваяводствах засталіся без гаспадароў. Ва ўсходніх беларускіх ваяводствах – Полацкім, Віцебскім, Мсціслаўскім – 65 – 70% сялянскіх хат стаялі пустымі. “Навокал галота, у некаторых вёсках няма ніводнага селяніна,валок не апрацоўваюць, сярод насельніцтва, якое засталося, пануе страшная галеча”.

Гэты 20 гадовы перыяд атрымаў назву “Патоп”.

У выніку перасялення насельніцтва ў Расіі з'явіліся цэлыя слабоды, заселеныя беларусамі.


<== previous lecture | next lecture ==>
Лівонская вайна 1558 - 1583 | ЗНЕШНЕПАЛІТЫЧНАЕ СТАНОВІШЧА РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ У 18 СТ.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.