|
ЗАЦВЯРДЖАЮDate: 2015-10-07; view: 531. ЛІТАРАТУРА
1. Абабурка, М. В. Культура беларускай мовы / М. В. Абабурка. – Мн., 1994. 2. Азарка, В. У. Беларуская мова: спецыянальная лексіка / В. У. Азарка, А. С. Васілеўская, М. М. Круталевіч. – Мн., 2004. 3. Арашонкава, Г. У. Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі / Г. У. Арашонкава, А. М. Булыка, У. В. Люшцік, А. І. Падлужны. – Мн., 1999. 4. Губкіна, А. В. Беларуская мова. Эканамічная лексіка / А. В. Губкіна, В. А. Зразікава. – Мн. , 2009. 5. Каўрус, А. А. Дакумент па-беларуску / А. А. Каўрус. – Мн., 1994. 6. Ляшчынская, В. А. Студэнту аб мове: прафесійная лексіка / В. А. Ляшчынская. – Мн., 2003. 7. Смольская, Т. М. Беларуская мова: юрыдычная лексіка / Т. М. Смольская. – Мн., 2006. 8. Плотнікаў, Б. А., Беларуская мова. Лінгвістычны кампедыум / Б. А. Плотнікаў, Л. А. Антанюк. – Мн., 2003. 9. Цікоцкі М. Я. Стылістыка беларускай мовы / М. Я. Цікоцкі. – Мн., 1995.
Намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь В.А. Будкевіч 2 мая 2013 г. МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі 1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ 1. Мэтай дадзеных Метадычных рэкамендацый па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (далей – Метадычныя рэкамендацыі), з'яўляецца ажыццяўленне адзінага падыходу ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (далей – установы адукацыі), да фарміравання культуры вуснага і пісьмовага маўлення вучняў. 2. Дадзеныя Метадычныя рэкамендацыі накіраваны на ўзгодненую дзейнасць педагагічных работнікаў па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення пры рэалізацыі вучэбных праграм па вучэбных прадметах, вучэбных праграм факультатыўных заняткаў, правядзенні стымулюючых, падтрымліваючых заняткаў, кансультацый (далей – дадатковыя заняткі), адукацыйных і выхаваўчых мерапрыемстваў (алiмпiяды, канферэнцыі, конкурсы, фестывалі, злёты, выставы, экспедыцыі, іншыя мерапрыемствы), праверцы навучальных і кантрольных работ, выкананых у пісьмовай форме. 3. Дадзеныя Метадычныя рэкамендацыі вызначаюць сістэму арганізацыйных мер, якія садзейнічаюць фарміраванню культуры вуснага і пісьмовага маўлення вучняў. 4. Педагагічным работнікам неабходна ведаць, што дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь з'яўляюцца як мовамі навучання і выхавання ва ўстановах адукацыі, так і вучэбнымі прадметамі для абавязковага вывучэння пры атрыманні агульнай сярэдняй адукацыі. Камунiкатыўныя ўменні і навыкі вучняў развіваюцца пры вывучэнні вучэбных прадметаў у адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам установы адукацыі адпаведнага віду, а таксама пры правядзенні дадатковых заняткаў, адукацыйных і выхаваўчых мерапрыемстваў. 5. Пры ажыццяўленні педагагічнымі работнікамі адукацыйнай і выхаваўчай дзейнасці рэкамендуецца: праводзiць сiстэматычную работу па ўзбагачэннi слоўнiкавага запасу вучняў, азнаямленні з тэрмiналогiяй вучэбнага прадмета, звяртаць увагу на правільнасць і дакладнасць азначэння тэрмінаў; удзяляць увагу на вучэбных і дадатковых занятках паўнацэннаму ўспрыманню вучнямі вучэбнага тэксту i слова настаўніка – асноўных крынiц вучэбнай iнфармацыi, узораў правiльна аформленага маўлення, усведамленню і разуменню логікі матэрыялу, які вывучаецца; выкарыстоўваць выразнае чытанне ўголас як адзiн з прыёмаў фармiравання культуры вуснага маўлення, як сродак эмацыянальнага i асобаснага асэнсавання тэксту; вучыць працаваць з кнiгай, электроннымі і іншымі сродкамі навучання, карыстацца даведачнай лiтаратурай, каталогамi i картатэкамі, падбiраць крыніцы інфармацыі па пэўнай тэме, правiльна афармляць вынiкi самастойнай работы з крыніцамі інфармацыі (цытатны матэрыял, складаць тэзiсы, канспекты, спiсы лiтаратуры i г.д.); фармiраваць у вучняў уменні складаць аналітычныя і падагульняльныя табліцы, дыяграмы, схемы, вучыць апісваць, характарызаваць, параўноўваць, аналiзаваць вучэбны матэрыял, весці дыялог, дыскусію, прыводзiць неабходныя доказы, рабiць высновы і падагульненнi; павышаць культуру вуснага маўлення вучняў, тактоўна выпраўляць памылкi ў адпаведнасцi з нормамi літаратурнай мовы; рабіць разборлiвым почыркам усе вiды запiсаў на класнай дошцы, у класным журнале, у дзённiках і сшытках вучняў і прывучаць да акуратнага іх вядзення, граматнага афармлення запiсаў; прытрымлiвацца ўзору афармлення надпісу на вокладцы сшытка згодна з дадаткам 1 да дадзеных Метадычных рэкамендацый. Рэкамендуецца праводзiць пасяджэннi метадычных аб'яднанняў, педагагічнага савета, у тэматыку якіх неабходна ўключаць пытанні культуры вуснага і пісьмовага маўлення вучняў, а таксама арганiзоўваць абмен вопытам педагагічных работнікаў у дадзеным напрамку. 2. НАВУЧАЛЬНЫЯ І КАНТРОЛЬНЫЯ РАБОТЫ, ЯКІЯ ВЫКОНВАЮЦЦА Ў ПІСЬМОВАЙ ФОРМЕ 6. Асноўнымi вiдамi работ вучняў на вучэбных занятках ва ўстанове адукацыі і дома з'яўляюцца навучальныя работы, якія выконваюцца ў пісьмовай форме (далей – навучальныя работы). Да іх адносяцца: на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі: практыкаванні, заданні, у тым ліку тэставыя, лабараторныя, практычныя работы…; пераклады, дыктанты, пераказы, сачыненні, водгукі па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“…; пісьмовыя адказы на пытанні, змешчаныя ў падручніках, вучэбных дапаможніках, дыдактычных матэрыялах…; складанне планаў-канспектаў, апорных схем, аналітычных і абагульняльных табліц, дыяграм, схем, алгарытмаў… 7. …У першым паўгоддзі ў V класе па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“ праводзяцца толькі навучальныя пераказы, якія ацэньваюцца ў адпаведнасці з нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па азначаных вучэбных прадметах для ІV класа. Пераклады і сачыненнi па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Беларуская літаратура“, ”Русский язык“, ”Русская литература“ ў V – VIII класах носяць толькі навучальны характар. 8. Па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Беларуская літаратура“, ”Русский язык“, ”Русская литература“… праводзяцца кантрольныя работы ў пісьмовай форме (далей – кантрольныя работы)… Колькасць кантрольных работ на працягу навучальнага года на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“ і іх віды… вызначаюцца згодна з дадаткам 3 да дадзеных Метадычных рэкамендацый. Колькасць кантрольных работ на працягу навучальнага года на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Беларуская літаратура“, ”Русский язык“, ”Русская литература“ і іх віды … вызначаюцца згодна з дадаткам 4 да дадзеных Метадычных рэкамендацый. Аб'ём тэкстаў кантрольных дыктантаў, пераказаў, а таксама аб'ём слоўнікавых дыктантаў, кантрольных сачыненняў вызначаюцца згодна з дадаткам 5 да дадзеных Метадычных рэкамендацый. Колькасць арфаграм і пунктаграм у тэкстах кантрольных дыктантаў па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“ вызначаецца згодна з дадаткам 6 да дадзеных Метадычных рэкамендацый. Да канца першай чвэрці, а ў V класе на працягу І паўгоддзя захоўваецца аб'ём тэксту, рэкамендаваны для папярэдняга класа. 9. Кантрольныя работы ва ўстановах адукацыі павінны праводзіцца ў адпаведнасці з Санітарнымі нормамі і правіламі ”Требования для учреждений общего среднего образования“, якія зацверджаны пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2012 г. № 206.
3. КОЛЬКАСЦЬ І ПРЫЗНАЧЭННЕ ВУЧНЁЎСКІХ СШЫТКАЎ 11. Пры ажыццяўленні ўстановамі адукацыі навучання і выхавання на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі для выканання навучальных і кантрольных работ вучням рэкамендуецца мець наступную колькасць сшыткаў: па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“ – 3 сшыткі (2 сшыткі для навучальных работ і 1 сшытак для кантрольных работ)… 12. Дапускаецца выкарыстоўваць для навучальных, практычных, лабараторных работ і эксперыментальных даследаванняў, а таксама на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі для праверачных і кантрольных работ сшыткі на друкаванай аснове, якія маюць адпаведны грыф. Выкарыстанне рабочых сшыткаў, апорных канспектаў на друкаванай аснове з'яўляецца неабавязковым. 13. У сшытках для навучальных работ вучні могуць выконваць самастойныя работы, якія праводзяцца ў межах паўрочнага кантролю, а ў сшытках для кантрольных работ – самастойныя работы, якія праводзяцца ў межах тэматычнага кантролю. 16. Сшыткі для кантрольных работ захоўваюцца ва ўстанове адукацыі на працягу навучальнага года і выдаюцца вучням для выканання адпаведных работ і работ над памылкамі. 4. АФАРМЛЕННЕ I ВЯДЗЕННЕ СШЫТКАЎ, АФАРМЛЕННЕ ЭКЗАМЕНАЦЫЙНЫХ РАБОТ 17. Пры афармленні надпiсу на вокладцы сшытка ўказваецца, для чаго прызначаецца сшытак (для работ па беларускай мове…), клас (выкарыстоўваюцца арабскія або рымскія лічбы), скарочанае найменне ўстановы адукацыі ў адпаведнасці са статутам гэтай установы адукацыі, прозвiшча, iмя ўласнае вучня ў родным склоне. 18. Пры афармленні надпісу на вокладцы сшытка дапускаецца рабіць запіс аб прызначэнні сшытка і найменні ўстановы адукацыі ў два радкі. Кожная ўстанова адукацыі выбірае адзіны ўзор подпісу[1]. 20. Пры выкананні розных відаў работ вучні павінны захоўваць чырвоны радок, пісаць ад самага пачатку і да самага канца радка, пры неабходнасці падзяляючы словы для пераносу. Усе запiсы ў сшытках робяцца шарыкавай ручкай з пастай сіняга або фіялетавага колеру (па рашэнні ўстановы адукацыі) акуратна, разборлiвым почыркам, выпраўленні памылковага напісання на правільнае выконваюцца без выкарыстання карэктара. Падкрэслiванне членаў сказа, выдзяленне марфем у слове, умоўныя абазначэннi, чарцяжы, схемы, графікі, табліцы, дыяграмы, малюнкі выконваюцца акуратна алоўкам або ручкай, пры неабходнасці – з прымяненнем лiнейкi i цыркуля. Не дапускаецца выкарыстанне фламастараў, уклеек i аплiкацый у сшытках для кантрольных работ. 22. Па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“ са знешняга боку старонкі сшытка адводзяцца палі (у выпадку іх адсутнасці). Па вучэбных прадметах, па якіх праводзяцца кантрольныя работы, палі адводзяцца і ў сшытку для кантрольных работ. У сшытках для навучальных і кантрольных работ па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“ … ў V–ХІ (XII) класах дата запісваецца словамі па цэнтры радка. На наступных радках пасля даты пішацца: ”Дамашняя работа“, затым ”Практыкаванне“, указваецца яго нумар (без знака №); ”Класная работа“ або ”Работа над памылкамі“. Пасля слоў ”Класная работа“ на наступным радку па меркаванні настаўніка можа ўказвацца тэма вучэбных заняткаў. Від работы (пераказ, сачыненне, водгук i iншыя) указваецца на асобным радку. Загаловак навучальнай або кантрольнай работы запісваецца без двукосся і кропкі ў канцы назвы (калі яна не з'яўляецца цытатай і складаецца з аднаго сказа). Запіс афармляецца наступным чынам:
Памiж назвай вiду работы i загалоўкам, а таксама памiж загалоўкам i тэкстам радкі (”лінейкі“) не прапускаюцца. Памiж заключным радком тэксту навучальнай або кантрольнай работы i датай наступнай навучальнай або кантрольнай работы прапускаюцца два радкі (дзве ”лінейкі“) незалежна ад таго, колькі радкоў застаецца на старонцы сшытка. Калі пасля работы застаецца адзін радок на старонцы, дата запісваецца на верхнім радку наступнай старонкі. У выпадку, калі пісьмовая работа па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“ … ўключае дадатковае заданне, на наступным радку пасля тэксту дыктанта або пераказу ўказваецца нумар варыянта. Нумар задання абазначаецца арабскай лічбай:
Варыянт 1 Варыянт І 1. 1.
23. Экзаменацыйныя работы па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“ … па завяршэнні навучання і выхавання на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі выконваюцца на падвойных лістах паперы з адбіткам штампа ўстановы адукацыі, якія ўкладваюцца адзін у адзін. На адбітку штампа ўстановы адукацыі запісваецца дата правядзення выпускнога экзамену. 1 чэрвеня 2013 г. Пасля адбітку штампа ўстановы адукацыі прапускаюцца два радкі (дзве лінейкі) на лістах паперы з разліноўкай у лінейку, чатыры радкі (чатыры ”клеткі“ ўніз) на лістах паперы з разліноўкай у клетку і пасярэдзіне радка робіцца адпаведны запіс. Тытульны ліст экзаменацыйнай работы па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі афармляецца згодна з дадаткам 7 дадзеных Метадычных рэкамендацый. На другой старонцы пасярэдзіне першага радка пiшацца назва дыктанта або пераказу. Пры абазначэнні нумара варыянта можна выкарыстоўваць як арабскія, так і рымскія лічбы (Варыянт 1, Варыянт І). У двукоссе назва тэмы дыктанта або пераказу бярэцца толькi тады, калi яна з'яўляецца цытатай i пры ёй дадзена прозвiшча аўтара. 24. Экзаменацыйныя работы вучняў пасля праверкі і выстаўлення адзнакі ў балах падпiсваюцца старшынёй і членамі экзаменацыйнай камiсii згодна з дадаткам 7 да дадзеных Метадычных рэкамендацый.
5. ПРАВЕРКА НАВУЧАЛЬНЫХ, КАНТРОЛЬНЫХ, ЭКЗАМЕНАЦЫЙНЫХ РАБОТ І правядзенне РАБОТы НАД ПАМЫЛКАМІ
27. Па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“ V–ХІ класаў правяраюцца найбольш значныя навучальныя работы (на выбар настаўніка). Пры гэтым адзначаныя навучальныя работы правяраюцца: не менш чым адзiн раз на тыдзень ва ўсiх вучняў V–VІІ класаў; не менш чым адзiн раз на два тыдні ва ўсiх вучняў VІІІ і ІХ класаў; не менш чым адзiн раз на месяц ва ўсiх вучняў Х–ХІ класаў. 29. Адзнакі за выкананне вучнямі ІІІ–ХІ класаў навучальных работ, выстаўленыя ў сшытках для навучальных работ па адпаведным вучэбным прадмеце, могуць, па меркаванні настаўніка, заносіцца ў класны журнал і дзённік вучня. 31. Кантрольныя работы правяраюцца ў кожнага вучня Праверка кантрольных работ, як правіла, ажыццяўляецца да наступных вучэбных заняткаў па адпаведным вучэбным прадмеце. Дапускаецца ажыццяўляць праверку кантрольных сачыненняў і іншых творчых работ па мовах і літаратурах у V–VІІІ класах на працягу тыдня, у ІХ класе – на працягу дзесяці дзён, у Х–ХІ класах – на працягу двух тыдняў пасля правядзення адпаведнай творчай работы. 32. …Па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“ … ў навучальных работах, якiя правяраюцца, і ў кантрольных работах настаўнік адзначае і выпраўляе дапушчаныя вучнямi V–ХІ класаў памылкі наступным чынам. Няправiльна напiсаную (напісаны): лiтару або знак прыпынку падкрэслівае і закрэслівае наўскос; лiчбу закрэслівае наўскос; частку слова, сказ закрэслівае тонкай гарызантальнай лiнiяй; зместавыя i маўленчыя памылкі падкрэслiвае хвалiстай лiнiяй; надпісвае правільны варыянт і адзначае на палях сшытка дапушчаныя вучнямi памылкі наступнымі ўмоўнымі знакамі: Дапушчаныя вучнямi памылкі на прымяненне правiлаў, якiя яшчэ не вывучалiся, настаўнік падкрэслівае, выпраўляе, але на палях сшытка не адзначае і пры выстаўленні адзнакі не ўлічвае. Пры праверцы дыктанта на наступным радку пасля тэксту дробам указваецца колькасць арфаграфiчных памылак (лiчнiк) i пунктуацыйных памылак (назоўнiк). Напрыклад: 8/9 За пераклады, водгукі, навучальныя і кантрольныя пераказы і сачыненні вучням выстаўляюцца дзве адзнакі: адна – за змест, другая – за пісьменнасць. Пры праверцы сачыненняў, пераказаў, перакладаў, водгукаў, іншых творчых работ, якiя разлiчаны на адны або двое вучэбных заняткаў, на наступным пасля тэкста радку настаўнік запісвае дробам у лічніку колькасць зместавых i маўленчых памылак, а ў назоўнiку дробу ўказвае колькасць арфаграфiчных, пунктуацыйных i граматычных памылак. Напрыклад:
Пры праверцы экзаменацыйных работ вучняў па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“ дапушчаныя вучнямi памылкі адзначаюцца, выпраўляюцца і фіксуюцца такім жа чынам, як і пры праверцы дыктанта, пераказу. 33. У навучальных работах, якія правяраюцца, і кантрольных работах па іншых вучэбных прадметах настаўнік закрэслівае, падкрэслiвае памылкі, у тым ліку арфаграфічныя, пунктуацыйныя, надпісвае правільны варыянт. Такім жа чынам выпраўляюцца дапушчаныя вучнямi памылкі пры праверцы экзаменацыйных работ вучняў па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі па вучэбным прадмеце ”Матэматыка“. Пры гэтым арфаграфічныя, пунктуацыйныя памылкі не ўлічваюцца пры выстаўленні адзнакі. 36. Работа над памылкамі па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“ … выконваецца вучнямі Работа над памылкамі выконваецца вучнямі ў тых жа сшытках, у якіх яны пісалі кантрольную або навучальную работу. Памылкі, дапушчаныя пры выкананні работы над памылкамі, выпраўляюцца такім жа чынам, як і пры праверцы навучальнай або кантрольнай работы па адпаведным вучэбным прадмеце. 37. Па выніках праверкі работы над памылкамі, па меркаванні настаўніка, можа быць выстаўлена адзнака, якая можа быць занесена ў класны журнал і дзённік вучня. 38. Выпраўленне памылак, дапушчаных вучнем, надпісванне правільнага варыянта, іншыя запісы ажыццяўляюцца ручкай з пастай чырвонага колеру
____________________________________
Дадатак 1 Узоры афармлення надпiсу на вокладцы сшытка*
* дапускаецца абазначэнне класа лічбамі як арабскага, так і рымскага алфавіта
Дадатак 4 Колькасць кантрольных работ на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі
Дадатак 5 Аб'ём тэкстаў кантрольных работ (дыктант, пераказ), аб'ём слоўнікавага дыктанта, кантрольнага сачынення на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі
Дадатак 6 Колькасць арфаграм і пунктаграм у тэкстах кантрольных дыктантаў па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“ на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі
Дадатак 7 Афармленне тытульнага ліста, подпісаў экзаменацыйнай работы І. Узоры афармлення тытульнага ліста экзаменацыйнай работы па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі: Экзаменацыйная работа (дыктант) Экзаменационная работа (диктант) па беларускай мове по русскому языку вучанiцы 9 ”Б“ класа учащейся ІХ ”Б“ класса Кавалевiч Вольгi Пятроўны Ковалевич Ольги Петровны
ІІ. Узоры афармлення тытульнага ліста экзаменацыйнай работы па завяршэнні навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі: Экзаменацыйная работа (пераказ) Экзаменационная работа (изложение) па беларускай мове по русскому языку вучанiцы 11 ”Б“ класа учащейся ХІ ”Б“ класса Сідаровіч Ірыны Уладзіміраўны Сидорович Ирины Владимировны
ІІІ. Подпіс экзаменацыйных работ вучняў старшынёй і членамі экзаменацыйнай камiсii
[1] У прапісным варыянце выкарыстоўваецца адкрыццё двукосся ўнізе радка і закрыццё ўверсе (,,“), іншыя абазначэнні сустракаюцца ў друкаваным тэксце або пры камп'ютарным наборы.
[2] Пры наяўнасці дадатковых заданняў (не больш 4) колькасць слоў у тэксце можа быць скарочана па меркаванні настаўніка на 10 –20 слоў.
|