|
Канспект лекцыйDate: 2015-10-07; view: 416. па дысцыпліне “Гісторыя Беларусі” (у кантэксце сусветных цывілізацый) 1. Аб мэтазгоднасці вывучэння "Гісторыі Беларусі". Прадмет і перыядызацыя гісторыі Беларусі. Задачы: · Праводзіць даследаванні па праблеме альтэрнатыўных шляхоў гістарычнага развіцця Беларусі. Гэтага патрабуе суверэнны статус нашай дзяржавы; · праводзіць параўнальна-гістарычнае даследаванне ўсіх грамадскіх і гаспадарчых укладаў, што існавалі і існуюць у гісторыі Беларусі, вылучаць найбольш эфектыўныя з іх; · вывучаць праблемы ўзаемасувязі і ўзаемазалежнасці эканомікі і палітыкі; · вывучаць праблемы ўзаемасувязі і ўзаемазалежнасці ў развіцці грамадства, гаспадаркі і дэмаграфічнай сітуацыі на Беларусі; · дае паняцце аб месцы незалежнай Беларусі ў свеце; · дае паняцце аб стане нацыянальнай гаспадаркі; · дае паняцце аб перспектывах развіцця беларускай дзяржавы і нацыі; · дае паняцце аб спосабах і шляхах больш эфектыўнага развіцця Беларусі. Вывучэнне “Гісторыі Беларусі” выхоўвае патрыятызм, гонар за Радзіму, пашырае кругагляд, культурны ўзровень, спрыяе гуманітарызацыі адукацыі. Прадмет гісторыі Беларусі. Гэта збіранне фактаў, іх сістэматызацыя і разгляд у сувязі аднаго з другім. Гістарычная навука – навука аб заканамернасцях разгортвання ў прасторы і часе сусветна-гістарычнага працэсу як раўнадзейнных унутрыструктурных і міжструктурных узаемадзеянняў этнапалітычных супольнасцей, якія з'яўляюцца носьбітамі своеасаблівасці гэтага развіцця. Гісторыя як навука выконвае цэлы шэраг функцый, сярод іх можна вылучыць прагматычную, цэнасную, культурную, фундаментальную і светапоглядную. Прагматычная функцыя ўключае ў сябе акумуляцыю, прапаганду і практычную перадачу вопыту гістарычнага развіцця. Каштоўнасная заключаецца ў аналізе і тэарэтычным абагульненні фактаў з улікам маральнай ацэнкі мэт, шляхоў, сродкаў і вынікаў грамадскага развіцця з боку даследчыка. Культурная функцыя дазваляе зберагчы пераемнасць у гістарычным працэсе. Фундаментальная ўключае ў сябе акумуляцыю, аналіз і першасную тэарэтычную апрацоўку шматбаковай гістарычнай інфармацыі. Новыя гістарычныя веды спрыяюць навуковаму абгрунтаванню новых і канструктыўнай крытыцы існуючых гістарычных тэорый. Светапоглядная функцыя. Сутнасць гэтай функцыі ў тым, што гісторыя ў спалучэнні з гістарычнымі тэорыямі ўяўляе сабой філасофію гістарычнага развіцця, а на аснове гістарычных ведаў фарміруецца логіка і стыль мыслення канкрэтнай асобы. Гісторыя Беларусі падзяляецца на наступныя перыяды: · старажытны (100 тыс. г. да н.э. – V ст. н.э.); · сярэднія вякі (VI ст. н.э. – XV ст. н.э.); · новы час (XVI ст. – пачатак XX ст.); · навейшы час (з 1914 г. па сённяшні дзень).
2. Крыніцы па вывучэнню "Гісторыі Беларусі". Археалагічныя крыніцы. Гэты тып крыніц – асноўны для даследчыкаў да з'яўлення крыніц пісьмовых. Да археалагічных крыніц адносяць: рэшткі старажытных паселішчаў, стаянак, гарадзішчаў, гарадоў; выкапневыя прылады працы, прадметы побыту, хатняе начыненне, адзенне; горныя выпрацоўкі, гідратэхнічныя збудаванні, палі старажытнага земляробства, дарогі; зброю, абарончыя збудаванні; магільнікі і інш. На ўсёй тэрыторыі Беларусі зарэгістравана каля 6 тысяч буйных археалагічных помнікаў, што ахопліваюць храналагічны перыяд ад часоў першых пасяленцаў (каля 100-40 тыс. гадоў да н.э.) і да XV ст. Тапанімічныя крыніцы. Тапонімы – гэта назвы геаграфічных аб'ектаў. Яны былі дадзены яшчэ ў самыя старажытныя часы, захоўваючы звесткі пра этнічны склад старажытнага насельніцтва тэрыторыі, найбольш распаўсюджаныя яго заняткі. Так, існаванне падсечна-агнявой (ляднай) сістэмы земляробства знайшло адлюстраванне ў назвах населеных пунктаў Ляды, Чысць. Ад старадаўніх промыслаў і рамёстваў атрымалі назвы пунктаў Рудня, Кавалі, Пушкары. Помнікі пісьменнасці. Пісьменнасць ва ўсходніх славян звязана з увядзеннем братамі Кірылам і Мяфодзіем у 863 г. кірылічнай азбукі, якая пакладзена ў аснову алфавітаў сучаснай беларускай, рускай і ўкраінскай моў. Раннія пісьмовыя крыніцы – гэта «Аповесць мінулых гадоў», Лаўрэнцьеўскі, Іпацьеўскі, Радзівілаўскі летапісы, «Руская праўда», «Слова аб палку Ігаравым» і інш. дакументы. У іх мы знаходзім самыя раннія звесткі пра гарады Полацк, Тураў, Брэст, Мінск, Друцк, аб рассяленні ўсходніх славян на тэрыторыі Беларусі, іх гаспадарчай дзейнасці, грамадскім ладзе. Беларускія летапісы складаліся ў межах Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ў XIII-XVI стст. на старажытнарускай, старабеларускай і польскай мовах. Гэта Супрасльскі, Увараўскі, Познанскі, Нікіфараўскі, Слуцкі, Акадэмічны летапісы. Да падрабязных летапісаў адносяцца «Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», а таксама спісы Красінскага, «Летапіс Быхаўца». Летапісы канца XVI-пачатку XVII ст. (Баркулабаўскі летапіс, Віцебскі летапіс). Гаспадарчыя дакументы XV – першай паловы XIX ст. прадстаўлены інвентарамі маёнткаў, гарадоў, рэвізіямі дзяржаўных і магнацкіх маёнткаў і г.д. Тут маюцца звесткі аб памерах зямельных угоддзяў, колькасці двароў, занятках насельніцтва, стане рамяства і гандлю і іншых баках дзейнасці насельніцтва. Матэрыялы цэнтральных і мясцовых органаў дзяржаўнай улады Расійскай імперыі з'яўляюцца крыніцай па вывучэнню палітыкі цэнтральнага ўрада на беларускіх землях і стана развіцця гаспадаркі Беларусі ў XIX – пачатку XX ст. Мемуарная літаратура і дзённікі ўтрымліваюць вельмі каштоўныя звесткі аб настроях, якія панавалі ў грамадстве ў тыя часы, аб спосабах вядзення гаспадаркі ў кожным канкрэтным маёнтку, якім валодаў аўтар. Статыстычныя даведнікі выдаваліся ў межах Расійскай імперыі з пачатку XIX ст. Перыядычныя выданні – гэта агульная перыёдыка, прадстаўленая грамадска-палітычнымі, культурнымі часопісамі і газетамі Першай такой публікацыяй з'явілася выданне «Белорусского архива древних грамот. 1507-1768 гг.», здзейсненнае Іванам Грыгаровічам у 1824 г. Архіўныя матэрыялы можна разглядаць як асобны тып крыніц. Зараз ў Нацыянальным архіве Беларусі налічваецца 7089 фондаў (па дакументах з XIV да XIX ст. – 3089, па дакументах XX ст. – 4000), у якіх захоўваецца больш за 2 млн. спраў, частка з іх – каштоўныя крыніцы па эканамічнай гісторыі Беларусі.
3. Засяленне беларускіх зямель. Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі. Першыя людзі на тэрыторыю сучаснай Беларусі прыйшлі ў перыяд, калі на Еўропу то наступаў, то адыходзіў назад велізарны ледавік. Гэты перыяд супадае па часе з перыядам гістарычнай перыядызацыі – палеалітам. Археалагічная перыядызацыя першабытнай эпохі на Беларусі: · КАМЕННЫ ВЕК – 100-3 тысячы год да нашай эры: Палеаліт – 100-9 тысяч год да нашай эры: - Ранні – (на Беларусі не было); - Сярэдні – 100-35 тысяч год да нашай эры; - Верхні ці позні – 35-9 тысяч год да нашай эры; Мезаліт – 9-5 тысяч год да нашай эры; Неаліт – 5-3 тысячы год да нашай эры; · БРОНЗАВЫ ВЕК – 2-пачатак 1 тысячагоддзя да нашай эры; · ЖАЛЕЗНЫ ВЕК – пачатак 1 тысячагоддзя да нашай эры-
|